• Часопісы
  • Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

    Хлопчык-зорка

    Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1996
    69.52 МБ
    — Дай мне кавалак пірага і глыток з тваёй бутэлькі, я такі галодны і мне вельмі хочацца піць.
    Адказаў Дурань:
    — Ды ў мяне ж пірог на попеле выпечаны, а піва кіслае; але кал’і гэта табе да смаку, давай прысядзем і разам перакусім.
    Селі яны, дастаў Дурань свой пірог, які быў на попеле выпечаны, а ён аказаўся здобны і смачны, а кіслае піва стала добрым віном. З’елі яны пірог, выпілі віно, і сказаў чалавечак:
    — Таму, што ў цябе сэрца добрае і ты ахвотна са мной падзяліўся, я ўзнагароджу цябе шчасцем. Вунь стаіць старое дрэва, ты ссячы яго, і між каранёў ты штосьці знойдзеш.— Потым чалавечак развітаўся і знік.
    Пайшоў Дурань, падсек дрэва, яно павалілася, раптам бачыць ён — сядзіць на каранях гусь, а пер’е ў гусі ўсё з чыстага золата. Падняў ён гусь, узяў яе з сабой і пайшоў у карчму, дзе і вырашыў заначаваць. А ў гаспадара карчмы былі тры дачкі; убачылі яны гусь, аж зацікавіліся, што гэта за дзіўная птушка такая, і захацелася ім здабыць адно з яе залатых пёраў. Старэйшая падумала: «Выпадак для гэтага, відаць, надарыцца, я выцягну сабе залатое пяро». Толькі Дурань адлучыўся, схапіла яна гусь за крыло, але тут пальцы яе так да крыла і прыліплі. Прыйшла хутка другая сястра, і было ў яе адно ў галаве: як бы гэта выцягнуць і сабе залатое пяро; але толькі яна дакранулася да сваёй сястры, дык адразу да яе і прыліпла. А тут прыйшла і трэцяя сястра, каб здабыць сабе залатое пяро, але сёстры ёй крыкнулі:
    — Богам просім, не падыходзь да нас, адыдзі! Але яна не зразумела, чаму гэта нельга падысці, і падумала: «Калі сёстры мае там, то і я магу быць таксама з імі»,— і толькі яна падбегла і дакранулася да адной з сясцёр, дык адразу да яе і прыліпла. Вось і давялося ім правесці ноч каля гусі.
    Раніцай узяў Дурань гусь пад паху і пайшоў, мала турбуючыся аб тым, што тры дзяўчыны ідуць следам. Давялося ім увесь час бегчы ўслед за гуссю то туды, то сюды, куды ногі Дурневы надумаюцца. Сустрэўся ім у полі пастар; убачыў ён такое шэсце і кажа:
    — Пасаромцеся, бессаромныя дзяўчаты! Чаго бяжыце ўслед за хлопцам, куды гэта варта? — I ён схапіў малодшую за руку, збіраючыся яе адцягнуць. Але толькі ён да яе дакрануўся, як таксама прыліп, і давялося яму самому бегчы ўслед за імі.
    Сустрэўся ім неўзабаве на шляху дзяк; убачыў ён пастара, які спяшаўся ўслед за трыма дзяўчынамі, здзівіўся і закрычаў:
    — Эй, спадар пастар, куды гэта вы так спяшаецеся? He забудзьце, што сягоння трэба яшчэ дзіця хрысціць,— і ён пабег да пастара, схапіў яго за рукаў і таксама прыліп.
    Калі яны ўсе ўпяцярых беглі ўслед адно за адным, сустрэліся ім двое сялян, якія вярталіся са сваімі матыкамі з поля; пастар крыкнуў ім, каб яны вызвалілі яго і дзяка. Але толькі дакрануліся сяляне да дзяка, як таксама прыліплі,— стала іх цяпер сямёра, і ўсе
    пабеглі ўслед за Дурнем і яго гуссю.
    Вось прыйшоў Дурань у горад, а правіў у тым горадзе кароль; і была ў яго дачка, такая строгая ды панурая, што ніводзін чалавек не мог яе ніяк рассмяшыць. I таму кароль аб’явіў, што хто, маўляў, яе рассмешыць, той ажэніцца з ёю.
    Пачуў Дурань пра гэта і накіраваўся са сваёй гуссю і цэлай чарадой спадарожнікаў да каралеўны. Убачыла тая семярых, якія беглі адно за адным, і так пачала смяяцца, што і спыніцца ёй было цяжка. Запатрабаваў тады Дурань яе сабе ў нявесты, але каралю будучы зяць пітосьці не вельмі спадабаўся. Пачаў кароль выдумляць усялякія адгаворкі і сказаў, каб прывёў ён да яго такога чалавека, які б змог цэлы склеп віна выпіць. Тут Дурань і прыгадаў сівога чалавечка і падумаў, што той зможа, мабыць, дапамагчы яму. Накіраваўся Дурань у лес і ўбачыў на тым самым месцы, дзе сек ён аднойчы дрэва, нейкага чалавечка; тбй сядзеў, і на твары ягоным было відаць, што ён надта зажурыўся. Пачаў Дурань яго распытваць, чаму ён бядуе. Той адказаў:
    — Мучыць мяне моцная смага, ніяк не магу я яе прагнаць. Халоднай вады я не п’ю, бочку віяа я ўжо апаражніў, але для мяне гэта ўсё роўна што кропля на гарачы камень.
    — Я магу ў гэтай справе табе дапамагчы,— сказаў Дурань.— Ідзі за мной, і ты ўволю нап’ешся.
    Павёў яго Дурань у каралеўскі склеп. Падсеў чалавечак да вялізных бочак і пачаў піць; піў і піў, пакуль жывот у яго не раздзьмуўся, і не прайшло і дня, як выпіў ён цэлы склеп.
    Запатрабаваў другі раз Дурань сабе нявесту, але кароль раззлаваўся, піто такі просты хлопец, якога кожны называе Дурнем, можа ажаніцца з яго дачкой, і паставіў тады новую ўмову: павінен Дурань спачатку знайсці такога чалавека, які б змог цэлую гару хлеба з’есці.
    He доўга думаючы накіраваўся Дурань у лес; і сядзеў на тым самым месцы нейкі чалавек; ён падцягнуў свой пояс тужэй, твар у яго быў сумны, і ён сказаў Дурню:
    — Я ўжо з’еў цэлую печ сітнага хлеба, ды што гэта для мяне, калі я страшэнна галодны! Ніяк мне не
    наесціся, і даводзіцца таму пояс падцягваць усё тужэй, каб з голаду не памерці.
    Узрадаваўся Дурань і кажа:
    — Дык уставай і ідзі за мной: ужо ты ўволю наясіся.
    Прывёў ён яго да каралеўскага двара, а туды звезлі да таго часу муку з усяго каралеўства і напяклі вялізную гару хлеба; ну, тут лясны чалавек падышоў і пачаў есці,— і за адзін дзень уся хлебная гара знікла.
    Трэці раз запатрабаваў Дурань сабе нявесту, але каралю хацелася ад яго пазбавіцца, і запатрабаваў ён у Дурня такі карабель, каб мог па вадзе і па сушы плаваць.
    — Як толькі ты на тым караблі да мяне падплывеш,— сказаў ён Дурню,— адразу мая дачка будзе тваёю жонкай.
    Накіраваўся Дурань прамой дарогай у лес; сядзеў там стары сівы чалавечак, якому ён аддаў некалі свой пірог, і сказаў чалавечак:
    — Гэта ты мяне накарміў, напаіў, дам я табе за гэта карабель; я гэта раблю таму, што ты мяне пашкадаваў.
    I даў ён яму карабель, які мог хадзіць і па сушы і па моры. Убачыў кароль той карабель і не мог адмовіцца аддаць дачку сваю замуж за Дурня. Вось згулялі вяселле, і пасля смерці караля атрымаў у спадчыну Дурань усё каралеўства і жыў доўгія гады шчасліва са сваёю жонкай.
    МАЛАДЫ ВЕЛІКАН
    У аднаго селяніна быў сын ростам з мезены палец. Праходзіў год за годам, а хлопчык не рос, усё заставаўся такі маленькі.
    • Вось аднойчы сабраўся бацька поле араць, а сын і гаворыць яму:
    — Бацька, вазьмі мяне з сабой.
    — Што ты,— кажа бацька,— заставайся лепш дома: ты такі маленькі, глядзі, згубішся.
    А сын гаворыць:
    — He, я не згублюся, вазьмі мяне з сабой.
    Ну што тут рабіць? Запхнуў яго бацька сабе ў кішэню і паехаў на поле.
    Вось прыехалі яны на поле. Пачаў бацька зямлю араць, а сына пасадзіў у свежую баразну.
    Бацька арэ, а сын па баразне гуляе.
    Раптам выходзіць з-за гары велікан.
    — Бачыш велікана? — гаворыць бацька сыну.— Глядзі, далёка не адыходзься, a то ўбачыць цябе велікан і забярэ з сабою.
    Так і здарылася. Велікан ступіў два крокі і апынуўся ля той самай баразны, па якой гуляў хлопчык.
    Нахіліўся над ім велікан, падняў яго асцярожна двума пальцамі, агледзеў з усіх бакоў, потым запхнуў сабе ў кішэню і пайшоў.
    Бацька так перапалохаўся, што слова вымавіць не мог.
    «Прапаў,— думае,— мой сын, ніколі мне болып яго не ўбачыць. Чаму толькі я яго з сабой на поле ўзяў?»
    А велікан занёс хлопчыка да сябе ў горы і пачаў там яго карміць горнымі арэхамі са свайго саду. Хто гэтых арэхаў паесць, той веліканам стане.
    Два гады жыў хлопчык у велікана, два гады лускаў арэхі і з кожным днём рабіўся вышэйшы і дужэйшы.
    I вось вырашыў нарэшце велікан выпрабаваць хлопчыкаву сілу.	•
    Павёў ён яго ў лес і сказаў:
    — Ану, пакажы сваю сілу.
    Хлопчык схапіў дзвюма рукамі маладое дрэўца і вырваў яго з коранем.
    — He,— гаворыць велікан,— відаць, ты мала сілы набраўся. Трэба табе япічэ ў мяне пажыць, яшчэ арэхаў паесці.
    Мінулі два гады. I зноў павёў велікан хлопчыка ў лес.
    На гэты раз хлопчык вырваў з зямлі старое дрэва з тоўстымі і доўгімі каранямі.
    Але і тут велікан сказаў:
    — He, мала яшчэ ў цябе сілы, ідзём дамоў. '
    I яшчэ два гады пражыў хлопчык у велікана. Арэхі еў, сілы набіраўся. I так вырас за гэты час, што стаў ужо не хлопчыкам, а маладым веліканам.
    Трэці раз пайшлі яны ў лес.
    — Ану, пакажы сваю сілу,— сказаў яму велікан.
    Хлопчык паглядзеў навокал, выбраў самы тоўсты дуб і пачаў вырываць яго з коранем. Па ўсім лесе трэск пайшоў, калі ён цягнуў дрэва з зямлі.
    — Вось цяпер у цябе сілы даволі,— сказаў яму велікан і павёў яго на тое ж самае поле, адкуль прынёс хлопчыка шэсць гадоў таму.
    А хлопчыкаў бацька, як і шэсць гадоў назад, араў у гэты час зямлю.
    Раптам падыходзіць да яго малады велікан і гаворыць:
    — Дзень добры, бацька. Бачыш, якім малайцом я стаў.
    Бацька спалохаўся.
    — Што ты,— гаворыць,— я цябе першы раз бачу, ідзі сваёй дарогай.
    А малады велікан кажа:
    — He, я твой сын. Дай ты мне паараць, я не горш за цябе спраўлюся.
    He верыць бацька.
    — Зусім ты не мой сын,— гаворыць.— Ідзі адсюль, ты мне ўсё поле стопчаш.
    А велікан стаіць і ні з месца.
    Кінуў тады бацька плуг, адышоўся ўб.ок і сеў на камень.
    Ухапіўся малады велікан за плуг, націснуў на яго злёгку адной рукой, ды так, што ўвесь плуг у зямлю ўвайшоў.
    Разгневаўся бацька.
    — Гэй,— крычыць,— што ты робіш? Хіба так аруць? Ты мне плуг паломіш!
    Тады малады велікан выпраг коней, а сам упрогся замест іх. А бацьку крыкнуў:
    — Ідзі ты дамоў ды загадай маці ежы пабольш нагатаваць, пакуль я тут поле ару.
    Бацька махнуў рукой і пайшоў дамоў. Малады велікан хутка ўзараў>усё поле. Потым упрогся ў дзве бараны і імгненна забаранаваў яго. А калі закончыў працу, вырваў на ўзлессі два дубы з каранямі, узваліў іх сабе на плечы і падвесіў да іх верхавін і каранёў плуг, коней і бароны.
    Прыходзіць ён у двор да сваіх бацькоў. А маці глядзіць на яго і не пазнаё.
    — Хто гэты страшны велікан, які нясе нашых коней? — пытаецца яна ў бацькі.
    — Гэта напі сын,— адказвае ёй бацька.
    — Што ты,— гаворыць маці.— Хіба наш сын такі быў? Наш быў маленькі.
    А сын паставіў коней у канюшню, даў ім аўса і сена, а плуг і бароны занёс у хлеў. Потым гаворыць маці сваёй:
    — Матуля, я прагаладаўся. Ці няма ў цябе чагонебудзь паесці?
    — Зараз,— гаворыць маці,— прынясу.
    Прынесла яна дзве вялікія місы бульбы. Ёй з бацькам хапіла б гэтага на восем дзён, а сын праглынуў усю бульбу зараз і яшчэ папрасіў. Дала яму маці вялікі чыгун свініны. Ён і свініну з’еў, а ўсё яшчэ галодны.