• Часопісы
  • Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

    Хлопчык-зорка

    Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1996
    69.52 МБ
    — Ну,— кажа ён бацьку і маці,— бачу я, не пракарміць вам мяне. Дайце мне жалезную булаву, ды такую моцную, каб яе аб калена зламаць я не мбг. I пайду я з ёй па свеце вандраваць.
    Пайшоў бацька ў кузню і заказаў там жалезную булаву.
    Выкаваў каваль булаву, ды такую доўгую і цяжкую, што яе двое коней ледзь прывезлі.
    Узяў яе велікан за абодва канцы, упёрся ў сярэдзіну каленам — булава трэснула і зламалася.
    Тады бацька запрог дзве пары коней і паехаў у кузню па новую булаву.
    Яшчэ таўсцейшая была новая булава, яшчэ цяжэйшая.
    Але велікан і яе зламаў аб калена.
    Запрог тады бацька чатыры пары коней. Ледзь дацягнулі яны дамоў трэцюю булаву.
    А сын узяў яе, зламаў аб калена і кажа:
    — Бачу, бацька, не здабыць табе для мяне добрай булавы. Прыйдзецца мне без булавы вандраваць.
    Развітаўся ён з бацькамі і пайшоў з дому.
    Ішоў дзень, ішоў другі, а на трэці дзень дабраўся да адной вёскі, дзе стаяла вялікая кузня.
    Гаспадар гэтай кузні быў багаты і скупы каваль.
    Зайшоў малады велікан у кузню і кажа:
    Ці не патрэбны, гаспадар, табе работнік?
    — Работнік мне патрэбны,— кажа каваль,— а ці многа ты за работу просіш?
    — He,— адказвае малады велікан.— Мне грошы зусім не патрэбны, я дарма буду працаваць. Толькі кожныя два тыдні буду табе па два выспяткі даваць. Згодзен?
    Абрадаваўся скупы каваль. Думае: «Выспятак не бяда, былі б грошы цэлыя».
    — Згодзен,— кажа,— заставайся ў мяне.
    Выцягнуў каваль з горна распаленую паласу жалеза, а малады велікан як стукне па ёй молатам — жалеза, нібы шкло, рассыпалася, а кавадла ў зямлю ўвайшло.
    Разгневаўся каваль.
    — Што гэта ты,— гаворыць,— разбойнік, робіш? Хіба можна так рабіць? Кажы, колькі хочаш за гэты ўдар атрымаць, ды ідзі адсюль хутчэй.
    — Грошы твае мне не патрэбны,— гаворыць малады велікан.— Расплачвайся, як абяцаў.
    Даў ён гаспадару выспятка, і паляцеў той, як пёрка,— праз чатыры стагі сена пераляцеў.
    А малады велікан знайшоў сабе ў кузні тоўстую жалезную булаву і пайшоў далей.
    Ішоў ён, ішоў і прыйшоў нарэшце да варот багатай сядзібы.
    На шырокім двары стаяў сам памешчык.
    Малады велікан пакланіўся яму і кажа:
    Ці не патрэбны табе работнік?
    — Работнік мне патрэбны,— адказвае памешчык,— але ці шмат ты за год грошай хочаш?
    — Грошы мне не патрэбны,— кажа малады велікан.— Вось папрацую я ў цябе год і дам табе тры выспяткі, не болей.
    А памешчык скупы быў, яшчэ скупейшы за каваля. Абрадаваўся ён, што грошай работніку плаціць не прыйдзецца, і кажа:
    — Я згодзен.
    На другі дзень паслаў памешчык усіх сваіх работнікаў у лес па дровы.
    Сабраліся работнікі, запраглі коней, а малады велікан яшчэ спіць.
    Упраўляючы падышоў да яго і крычыць на самае вуха:
    — Уставай хутчэй! Усе ўжо ў лес паехалі!
    — Ну і няхай едуць,— кажа малады велікан.— А я пасплю ўволю, бо ўсё роўна раней за ўсіх работу закончу.
    Пайшоў упраўляючы да памешчыка і пачаў яму скардзіцца:
    — Спіць велікан і на працу ісці не хоча. Што з ім рабіць?
    Тут памешчык сам пайшоў будзіць велікана.
    — Ты чаго валяешся, гультай, уставай хутчэй!
    — Добра,— адказвае малады велікан.— Зараз устану!
    Устаў ён, апрануўся не спяшаючыся. Прынёс два мяшкі гароху, зварыў сабе вялікі чыгун кашы, з’еў усю кашу, а потым запрог коней і паціху паехаў у лес.
    Прыехаў у лес, вйрваў з зямлі два вялізныя дрэвы, кінуў іх на воз і павярнуў коней дамоў.
    Толькі ўехаў у вароты — насустрач яму памешчык.
    Глядзіць на яго сярдзіта і кажа:
    — Ты чаму так хутка вярнуўся, гультай?
    Малады велікан узяў дрэва адной рукой і лёгка падняў яго.
    — Чаго ты,— кажа,— дарэмна лаешся? Тут з аднаго дрэва гара дроў будзе.
    Памешчык яму нічога не адказаў, а дома жонцы пахваліўся:
    — Добры нам работнік папаўся. Хоць і спіць болып за ўсіх, ды затое і працуе лепш за ўсіх.
    Цэлы год пражыў малады велікан у памешчыка, а потым прыйшоў да гаспадара і кажа:
    — Ну, гаспадар, плаці за работу — атрымДівай тры выспяткі.
    Спалохаўся памешчык, пачаў прасіць велікана:
    — He давай ты мне выспяткаў, лепш стань замест мяне памешчыкам, а я буду работнікам тваім.
    — He,— адказвае малады велікан.— Як дамовіліся, так і расплачвайся. Атрымлівай выспяткі.
    Пачаў яго памешчык угаворваць:
    — Пажыві ў мяне, калі ласка, яшчэ два тыдні. Папрацуй яшчэ трошкі.
    — Ну, два тыдні — тэрмін невялікі,— кажа малады велікан.— Так і быць, пажыву.
    А памешчык сабраў усіх сваіх суседзяў-памешчыкаў, і пачалі яны ўсе разам думаць, як загубіць маладога велікана. Думалі яны, думалі і прыдумалі:
    — Загадай,— кажуць,— маладому велікану калодзеж вычысціць. А як спусціцца ён туды, мы на яго зверху жорны скінем і заб’ём яго.
    Так і зрабілі.
    Палез малады велікан у калодзеж, а памешчыкі на яго самыя цяжкія, млынавыя, жорны скінулі.
    ♦ Ну,— думаюць памешчыкі,— цяпер мы ўжо забілі
    велікана, цяпер ужо мы ад яго пазбавіліся!»
    А малады велікан крычыць з калодзежа:
    — Гэй, вы, адганіце курэй ад калодзежа, a то яны там грабуцца, і на мяне пясочак сыплецца.
    Закончыў велікан работу і вылез з жорнамі на шыі. — Глядзіце,— кажа,— якія ў мяне каралі!
    Зняў ён жорны і падышоў да памешчыка.
    — Ану,— кажа,— гаспадар, плаці спаўна, атрымлівай выспяткі.
    Стукнуў ён яго разок — і ўзляцеў памешчык пад самыя аблокі.
    А велікан пайшоў да памешчыкавай жонкі.
    — Дай,— кажа,— я і табе заадно выспятка дам, каб мужу твайму аднаму сумна не было.
    Памешчыца ад выспятка яшчэ вышэй за памешчыка ўзляцела, бо трохі лягчэйшая за яго была. Вось лятаюць жонка і муж пад аблокамі.
    Муж кажа:
    — Жонка, апускайся да мяне.
    А жонка адказвае:
    — He, муж, ты да мяне падымайся.
    Муж кажа:
    — He, ты апусціся, я не магу да цябе падняцца.
    А жонка адказвае:
    — He, ты падыміся, я не магу да цябе апусціцца. Так яны і да гэтага часу лятаюць ды спрачаюцца. А велікан узяў сваю жалезную булаву і пайшоў далей хадзіць па свеце.
    КАРАЛЕВІЧ, ЯКІ НІЧОГА HE БАЯЎСЯ
    Жыў-быў аднойчы каралевіч, не хацелася яму больш заставацца дома ў свайго бацькі, а калі ён нічога не баяўся, то падумаў: «Пайду я па белым свеце вандраваць, і не сумна мне будзе, ды і нагляджуся на розныя дзіўныя рэчы». Развітаўся ён са сваімі бацькамі і пайшоў ад іх, і ішоў усё напрасткі з раніцы да самага вечара, і было яму ўсё роўна, куды дарога вядзе. Здарылася так, што падышоў каралевіч да дома аднаго велікана; здарожыўся ён і сеў каля дзвярэй адпачыць. Пачаў каралевіч па баках паглядваць і раптам заўважыў на двары ў велікана цацку: былі гэта два
    вялізныя шары і кеглі з чалавечы рост. Захацелася яму пагуляць у тыя кеглі, ён расставіў іх, пачаў збіваць іх шарамі, і калі кеглі падалі, то гучна крычаў, таму што было яму весела. Пачуў велікан шум, высунуў галаву ў акно і ўбачыў чалавека; і быў той ростам, як усе людзі, але аднак жа гуляў у яго кеглі.
    — Гэй ты, казяўка! — крыкнуў велікан.— Што гэта ты ў мае кеглі гуляепі? Адкуль у цябе такая сіла?
    Паглядзеў каралевіч наверх, прыкмеціў велікана і сказаў:
    — Ах ты, даўбешка гэтакая! Хіба ты думаеш, што ў цябе аднаго толькі дужыя рукі? Я магу ўсё, чаго захачу!
    Спусціўся велікан уніз, пачаў са здзіўленнем глядзець на гульню ў кеглі і сказаў:
    — Калі ты такі чалавек, то ідзі і прынясі мне яблык з дрэва жыцця.
    — А навошта ён табе? — запытаў каралевіч.
    — Гэты яблык я хачу не для сябе,— адказаў велікан.— Ёсць у мяне нявеста, гэта яна яго патрабуе. Хадзіў я, вандраваў нямала па свеце, але такога дрэва адшукаць не мог.
    — Ну, я яго адшукаю,— сказаў каралевіч,— чаго б гэта ні каштавала!
    Кажа велікан:
    — Ты думаеш, што гэта так ужо й лёгка? Сад, у якім расце дрэва, абнесены жалезнай агароджай, і ляжаць уздоўж агароджы дзікія звяры, яны вартуюць і нікога з людзей туды не прапускаюць.
    — Мяне яны прапусцяць,— сказаў каралевіч.
    — Так, але калі ты і трапіш у гэты сад і ўбачыш на дрэве яблык, то гэта яшчэ не азначае, што ты яго зможаш сарваць: вісіць перад ім кольца, і той, хто захацеў бы дастаць і сарваць яблык, павінен спачатку прасунуць у яго руку, а гэта яшчэ нікому не ўдавалася.
    — А мне ўдасца,— сказаў каралевіч.
    Развітаўся ён з веліканам і падаўся праз горы і даліны, палі і лясы і прыйшоў, нарэшце, да чарадзейнага саду. Ляжалі вакол яго звяры, але яны апусцілі галовы ўніз і спалі. Яны не прачнуліся і тады, калі ён да іх падышоў і нават калі цераз іх пераступіў. Вось пералез каралевіч цераз агароджу і без перашкод тра піў у сад. I расло там пасярэдзіне дрэва жыцця, і ззялі на яго галінах чырвоныя яблыкі. Ён узабраўся па
    ствале наверх, толькі хацеў працягнуць руку да яблыка, раптам бачыць — вісіць перад ім кольца; ён лёгка прасунуў у яго руку і сарваў яблык.
    Але раптам кольца моцна сціснулася вакол рукі, і тут каралевіч адчуў, што магутная сіла пранікла ў яго жылы. Ён спусціўся з яблыкам уніз з дрэва і не захацеў пералазіць цераз агароджу, узяўся рукой за вялікія вароты,— і варта было яму толькі іх патрэсці, як яны з трэскам расчыніліся. Ён выйшаў з саду, але прачнуўся леў, які ляжаў перад агароджай, і кінуўся за каралевічам, ды не разлютаваны, а пайшоў услед за ім пакорна, як за сваім гаспадаром.
    Прынёс каралевіч веліканў абяцаны яблык і сказаў:
    — Вось бачыш, я здабыў яго без усякіх цяжкасцей.
    Узрадаваўся велікан, што яго жаданне так хутка збылося, заспяшаўся да сваёй нявесты і даў ёй яблык, які яна патрабавала. Але дзяўчына была прыгожая і разумная, яна не ўбачыла на руцэ ў велікана кольца і сказала:
    — Я табе да таго часу не паверу, што яблык здабыў ты, пакуль не ўбачу ў цябе на руцэ кольца.
    Сказаў велікан:
    — Для гэтага мне патрэбна вярнуцца дамоў, я яго табе прынясу,— ён думаў, што кольца будзе лёгка адабраць сілай у слабага чалавека, калі той не аддасць яго па добрай волі.
    I вось запатрабаваў велікан у каралевіча кольца, але той адмовіў.
    — Дзе яблык, там павінна знаходзіцца і кольца,— сказаў велікан,— не аддасі яго па добрай волі, давядзецца табе з-за яго са мною пазмагацца.
    Доўга дужаліся яны, але велікан не мог нічога зрабіць з каралевічам: чарадзейная сіла кольца рабіла яго магутным. Тады велікан схітрыў і сказаў:
    — Мне ад барацьбы стала горача, ды і табе, мабыць, таксама, давай пакупаемся ў рэчцы і асвяжымся, а потым пачнем зноўку.
    Каралевіч, не падазраючы ніякага каварства, падышоў з веліканам да вады; але зняў ён разам з адзеннем і кольца з рукі і скокнуў у раку. Умомант схапіў велікан кольца і наўцёкі; ды леў заўважыў злодзея, кінуўся за веліканам у пагоню, вырваў у яго з рук кольца і прынёс назад свайму гаспадару. Схаваўся велікан