• Часопісы
  • Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

    Хлопчык-зорка

    Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1996
    69.52 МБ
    Нарэшце яечныя шалупайкі затрашчалі.
    Качаняты заварушыліся, застукалі дзюбкамі і высунулі галоўкі.
    — Піп, піп! — сказалі яны.
    — Крак, крак! — адказала качка.— Паспяіпайцеся.'
    Качаняты выкараскаліся сяк-так са шкарлупіны і сталі азірацца наўкол, разглядваючы зялёныя лісты лопуху. Маці не перашкаджала ім — зялёны колер карысны для вачэй.
    — Ах, які вялікі свет! — сказалі качаняты.
    Ну вядома! Зараз ім было куды вальней, чым у шкарлупіне.
    — Ці не думаеце вы, што тут і ўвесь свет? — сказа-
    ла маці.— Ды не! Ён цягнецца далёка-далёка, туды, за сад, за поле... Але, шчыра кажучы, там я зроду не была!.. Ну што, усе ўжо выбраліся? — I яна ўзнялася на ногі.— Ды не, яшчэ не ўсе. Самае вялікае яйка цалюткае! Ды калі ж гэтаму будзе канец! Я хутка зусім страчу цярпенне.
    I яна ўселася зноў.
    — Ну, як справы? — запытала старая качка, прасунуўшы галаву ў гушчар лопуху.
    — Ды вось, з адным яйкам ніяк не магу справіцца,— сказала маладая качка.— Сяджу, сяджу, а яно ўсё не лопаецца. Затое зірні на тых малечаў, што ўжо вылупіліся. Проста цуд! Усе як адзін — у бацьку. А ён, нягоднік, нават не наведаў мяне ні разу!
    — Пастой, пакажы мне спачатку тое яйка, якое не лопаецца,— сказала старая качка.— Ці не індычынае яно, чаго добрага? Ну канешне! Вось менавіта так і мяне аднойчы ашукалі. А колькі клопатаў было ў мяне потым з гэтымі індычанятамі! Ты не паверыш: яны гэтак баяцца вады, што іх не загоніш у канаву. Я й шыпела, і кракала, і проста штурхала іх у ваду,— не ідуць, ды і толькі. Дай хіба яшчэ раз зірну. Ну, так і ёсць! Індычынае! Кідай яго ды ідзі вучы сваіх дзетак плаваць’
    — Ды не, я, мабыць, пасяджу,— сказала маладая качка.— Ужо столькі цярпела, што можна яшчэ крыху пацярпець.
    — Ну і сядзі! — сказала старая качка і пайшла.
    I вось нарэшце вялікае яйка трэснула.
    — Піп! Піп! — запішчала птушаня і вывалілася са шкарлупіны.
    Але ж якое яно было вялікае і брыдкае!
    Качка агледзела яго з усіх бакоў і ўсплёснула крыламі.
    — Жахлівы вырадак! — сказала яна.— I зусім не падобны на іншых! Ці ж не індычанё гэта і на самой справе? Але ж у ваду ён у мяне патрапіць, хай сабе мне давядзецца спіхнуць яго туды сілай!
    На наступны дзень надвор’е стаяла цудоўнае, зялёны лопух быў заліты сонцам.
    Качка з усёй сваёй сям’ёй накіравалася да канавы. Боўць! — і яна апынулася ў вадзе.
    — Крак-крак! За мной! Хутка! — паклікала яна, і качаняты адзін за адным таксама бухнуліся ў ваду.
    Спачатку вада накрыла іх з галавою, але яны зараз жа вынырнулі і выдатна паплылі наперад. Лапкі ў іх так і запрацавалі, так і запрацавалі. Нават брыдкае шэрае качаня не адставала ад іншых.
    — Якое ж гэта індычаня? — сказала качка.— Вунь як слаўна грабе лапкамі! I як прама трымаецца! He, гэта мой уласны сын. Ды ён зусім не такі і брыдкі, калі добра прыгледзецца да яго. Ну, хуценька, хуценька за мной! Я зараз выведу вас на людзі — мы пойдзем на птушыны двор. Толькі трымайцеся бліжэй да мяне, каб хто-небудзь не наступіў на вас, ды сцеражыцеся кошак!
    Хутка качка з усім сваім вывадкам дабралася да птушынага двара. Бог ты мой! Што тут быў за шум! Дзве качыныя сям’і біліся з-за галоўкі вугра. I ў рэшце рэшт гэтая галоўка дасталася кошцы.
    — Вось так заўсёды і бывае ў жыцці! — сказала качка і аблізала язычком дзюбу — яна і сама была не супроць паспытаць вугрынай галоўкі.— Ну, ну, варушыце лапкамі! — закамандавала яна, павярнуўшыся да качанят.— Кракніце і пакланіцеся вунь той старой качцы! Яна тут знатнейшая за ўсіх. Яна іспанскай пароды і таму такая тлустая. Бачыце, у яе на лапцы чырвоны шматок! Як прыгожа! Гэта вышэйшая адзнака, якой толькі можа ўдастоіцца качка. Гэта значыць, што яе не хочуць згубіць,— па гэтым шматку яе адразу пазнаюць і людзі, і жывёлы. Ну, хутка! Ды не трымайце лапкі разам! Добра выхаванае качаня павінна выварочваць лапкі наверх. Вось так! Глядзіце. Цяпер нахіліце галоўкі і скажыце: «Крак!»
    Качаняты так і зрабілі.
    Але іншыя качкі агледзелі іх і гучна загаварылі:
    — Ну вось, яшчэ цэлая плойма! Быццам без іх нас мала было! А адно якое брыдкае! Гэтага ўжо мы ніяк не пацерпім!
    I зараз жа адна качка падляцела і дзеўбанула яго ў шыю.
    — Пакіньце яго! — сказала качка-маці.— Яно ж вам нічога не зрабіла!
    — Хай сабе і так. Але якое яно вялікае і нязграбнае! — прашыпела злая качка.— He пашкодзіць яго трохі правучыць.
    А знатная качка з чырвоным шматком на лапцы сказала:
    — Слаўныя ў цябе дзеткі! Усе вельмі, вельмі мілыя, акрамя аднаго, бадай... Небарака не ўдаўся! Добра было б яго перарабіць.
    — Гэта немагчыма, ваша міласць! — адказала качка-маці.— Яно непрыгожае — гэта праўда, але ў яго добрае сэрца. А плавае яно не горш, адважваюся нават сказаць — лепей за іншых. Я думаю, з цягам часу яно выраўнуецца і стане трохі меншае. Яно занадта доўга праляжала ў яйку і таму трохі перарасло.— I яна разгладзіла дзюбкай пёркі на яго спіне.— Акрамя Ta­ro, яно качар, а качару прыгажосць не вельмі патрэбна. Я думаю, яно вырасце моцным і праб’е сабе дарогу ў жыццё.
    — Астатнія качаняты вельмі, вельмі мілыя! — сказала знатная качка.— Ну, будзьце як дома, а калі знойдзеце вугрыную галоўку, можаце прынесці яе мне.
    I вось качаняты сталі паводзіць сябе як дома. Толькі беднаму качаняці, якое вылупілася пазней за іншых і было такое брыдкае, ніхто не даваў праходу. Яго дзяўблі, штурхалі і дражнілі не толькі качкі, але нават куры.
    — Занадта вялікае! — казалі яны.
    А індыйскі певень, які нарадзіўся са шпорамі на нагах і таму ўяўляў сябе ледзь не імператарам, надзьмуўся і, быццам карабель на ўсіх ветразях, падляцеў проста да качаняці, паглядзеў на яго і злосна залапатаў; грабеньчык у яго ажно наліўся крывёй. Беднае качаня проста не ведала, што яму рабіць, куды падзецца. I трэба ж было нарадзіцца такім брыдкім, што ўвесь птушыны двор смяецца над ім!
    Так прайшоў першы дзень, а потым стала яшчэ горш. Усе гналі беднае качаня, нават браты і сёстры злосна казалі яму: «Хай бы кошка ўкрала цябе, агідны вырадак!» А маці дадавала: «Вочы б мае на цябе не глядзелі! «Качкі шчыпалі яго, куры дзяўблі, а дзяўчына, якая давала птушкам корм, адштурхоўвала яго нагой.
    Нарэшце качаня не вытрымала. Яно перабегла праз двор і, распусціўпіы свае няўклюдныя крыльцы, сяктак перавалілася цераз плот проста ў калючыя кусты.
    Маленькія птушачкі, што сядзелі на галінах, разам успырхнулі і разляцеліся ў розныя бакі.
    «Гэта таму, што я такое брыдкае»,— падумала Ka-
    чаня і, заплюшчыўшы вочы, кінулася бегчы, само не ведаючы куды. Яно бегла да той пары, пакуль не апынулася ў балоце, дзе жылі дзікія качкі.
    Тут яно правяло ўсю ноч. Беднае качаня стамілася, і яму было вельмі сумна.
    Раніцай дзікія качкі прачнуліся ў сваіх гнёздах і ўбачылі новага таварыша.
    — Гэта што за птушка? — спыталі яны.
    Качаня круцілася і кланялася ва ўсе бакі, як магло.
    — Ну і брыдкае ж ты! — сказалі дзікія качкі.— Аднак нам што да таго, толькі б ты не лезла да нас у радню.
    Небарака! Дзе ўжо яму было думаць пра гэта! Толькі б яму дазволілі жыць у чароце ды піць балотную ваду,— пра іншае яно і не думала.
    Так яно праседзела ў балоце два дні. На трэці дзень туды прыляцелі два дзікія гусакі. Яны зусім нядаўна навучыліся лётаць і таму вельмі важнічалі.
    — Слухай, сябра! — сказалі яны.— Ты такі дзіўны, што на цябе глядзець весела. Хочаш сябраваць з намі? Мы птушкі вольныя — куды хіэчам, туды і ляцім. Тут паблізу ёсць яшчэ балота, там жывуць вельмі мілыя дзікія гускі-паненкі. Яны ўмеюць гаварыць: «Рап! Рап!» Ты такі забаўны, што, чаго добрага, будзеш карыстацца ў іх вялікім поспехам.
    Піф! Паф! — прагучала раптам над балотам, і абодва гусакі ўпалі ў чараты мёртвыя, а вада пачырванела ад крыві.
    Піф! Паф! — пачулася зноў, і цэлая чарада дзікіх гусей узнялася над балотам. Грымеў стрэл за стрэлам. Паляўнічыя акружылі балота з усіх бакоў; некаторыя з іх залезлі на дрэвы і вялі страляніну зверху. Блакітны дым воблакамі ахутваў вершаліны дрэў і слаўся над вадой. Па балоце шнырылі паляўнічыя сабакі. Толькі і чуваць было: шлёп-шлёп! А чарот гайдаўся ў бакі. Беднае качаня ад страху было ледзь жывое. Толькі яно хацела схаваць галаву пад крыльца, як раптам проста перад ім вырас паляўнічы сабака з высунутым языком і ззяючымі злымі вачамі. Ён зірнуў на качаня, ашчэрыў вострыя зубы і — шлёп-шлёп! — пабег далей.
    ♦ Здаецца, пранесла,— падумала качаня і перавяло дух.— Відаць, я такое брыдкае, што нават сабаку агідна з’есці мяне!»
    I яно прытаілася ў чароце. А над яго галавой разпораз свістаў шрот, чуліся стрэлы.
    Страляніна змоўкла толькі адвячоркам, але качаня доўга яшчэ баялася паварушыцца.
    Прайшло некалькі гадзін. Нарэшце яно асмелілася ўстаць, асцярожна агледзелася наўкол і кінулася бегчы далей па полі і лузе.
    Дзьмуў такі моцны сустрэчны вецер, што качаня ледзь-ледзь перасоўвала лапкі.
    Да ночы яно дабралася да маленькай убогай хаткі. Хатка гэтак струхлела, што гатова была ўпасці, ды не ведала, на які бок, таму і трымалася.
    Вецер так і падхопліваў качаня,— даводзілася прыціскацца да самой зямлі, каб не знесла.
    На шчасце, яно заўважыла, што дзверы хаткі саскочылі з адной завесы і гэтак перакасіліся, што праз шчыліну можна лёгка прабрацца ўсярэдзіну. I качаня прабралася.
    У хатцы жыла старая са сваёй курай і катом. Ката яна звала Сыночкам; ён умеў выгінаць спіну, мурлыкаць і нават сыпаць іскрамі, але дзеля гэтага трэба было пагладзіць яго супраць поўсці. У куры былі маленькія кароценькія ножкі, і таму яе так і празвалі Каратканожкай. Яна старанна несла яйкі, і старая любіла яе, як дачку.
    Раніцай качаня заўважылі. Кот пачаў мурлыкаць, а кура кудахтаць.
    — Што там такое? — запытала старая.
    Яна паглядзела наўкол і ўбачыла ў куце качаня, але сослепу прыняла яго за тлустую качку, якая адбілася ад хаты.
    — Вось дык знаходка! — сказала старая.— Зараз у мяне будуць качыныя яйкі, калі толькі гэта не качар.
    I яна вырашыла пакінуць бяздомную птушку ў сябе.
    Але прайшло тыдні тры, а яек усё не было.
    Сапраўдным гаспадаром у хаце быў кот, а гаспадыняй — кура. Абое яны заўсёды казалі: «Мы і ўвесь свет!» Яны лічылі саміх сябе паловай усяго свету, і прытым лепшай паловай. Качаняці, праўда, здавалася, што на гэты конт можна быць іншай думкі. Але кура гэтага не дапускала.