Хлопчык-зорка
Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
Каралевіч удакладніў:
— А ці можна да сябе гасцей запрасіць? Без людзей і абед нясмачны.
Злосна засмяялася старая і адказала:
— Каб не быць табе ў адзіноце, запрасі каго-небудзь. Але толькі аднаго!
Пайшоў каралевіч да сваіх слуг і сказаў Таўстуну:
— Будзеш маім госцем.
А той даўно марыў уволю наесціся. Раздзьмуўся Таўстун і з’еў трыста быкоў. I валасінкі ад іх не засталося. Пасля ў адзін міг выпіў усё віно з бочак. Вылізаў да апошняй кроплі на затычцы.
Закончыўся абед. Каралевіч з’явіўся да старой, паведаміў, што другая яе задача выканана. Здзівілася тая і кажа:
— Гэтага яшчэ ніводзін чалавек выканаць не мог. Але ёсць для цябе яшчэ трэцяя задача. Вечарам я прыВЯДУ Ў тваю спальню сваю дачку. Калі будзеце сядзець побач, глядзі, каб не заснуў. Я сама праверу апоўначы. Калі заснеш — загінеш!
Падумаў каралевіч: «Гэта лёгкая задача. Хіба можна заснуць з маладой дзяўчынай?» Ён усё-ткі клікнуў сваіх слуг, параіўся з імі, а пасля прапанаваў:
— Хто ведае, на якую хітрасць заманьвае вядзьмарка. Прашу вас: пастойце на варце, сачыце, каб дзяўчына не выйшла з маёй спальні.
Вечарам з’явілася старая са сваёй дачкой і перадала яе ў рукі каралевічу. Абкруціўся Даўгалыгі вакол
іх колам, а Таўстун стаў ля дзвярэй. Ніводная душа не змагла туды трапіць.
Сядзелі маладыя моўчкі. Месячык высвечваў прыгожы твар дзяўчыны. Каралевіч не зводзіў вачэй з нявесты. Пачуццё радасці і кахання агарнула яго душу. Так доўжылася да адзінаццаці гадзін. Ды раптам вядзьмарка напусціла на ўсіх свае чары. Усе заснулі. У гэты міг дзяўчына знікла.
Прачнуліся яны ад моцнага сну, калі да апоўначы заставалася ўсяго пятнаццаць хвілін.
— Box, якое няшчасце! — усклікнуў каралевіч.— Цяпер я загіну.
Даўгалыгі і Таўстун таксама адчувалі сябе няёмка: падвялі гаспадара. Тады ўмяшаўся Слухач:
— Ціха, дайце мне прыслухацца.
Паслухаў ён крыху і кажа:
— Яна сядзіць на скале і плача. Ісці да яе — трыста гадзін. Даўгалыгі, калі выцягнецца ў поўны рост, зможа дайсці да яе за некалькі крокаў.
— Добра,— адказаў Даўгалыгі,— але хай са мной пойдзе Вастравокі.
Так яны і зрабілі.
У адзія міг слугі каралевіча былі ля скалы. Зняў Вастравокі павязку з вачэй, толькі зірнуў на высокую скалу, яна і развалілася на тысячу кавалкаў. Узяў Даўгалыгі дзяўчыну на рукі і тут жа прынёс яе назад. Перанёс і свайго сябра Вастравокага.
He паспеў гадзіннік прабіць дванаццаць, а маладыя зноў сядзелі ў пакоі, бадзёрыя і вясёлыя, як бы ніколі не развітваліся.
Убачыла іх вядзьмарка, затрэслася ад злосці, перапалохалася і сказала сама сабе:
— Гэты жаніх мацнейшы за мяне!
Што ж, трэба выдаваць дачку замуж. I тут вядзьмарка выкарыстала свой апошні шанец. Яна падгаварыла дачку, каб тая прызначыла сваё выпрабаванне для жаніха. I дачка прыдумала.
Яна загадала прывезці раніцай трыста вязанак дроў. Распалілі касцёр, і каралеўна папрасіла кагонебудзь са слуг сесці на вогнішча. Яна думала так: ніхто не захоча смажыцца на агні. Тады, можа, сам каралевіч будзе гатовы ўвайсці ў касцёр. А гэта смерць для яго, пра што марыць яе маці.
Слугі сказалі каралевічу:
— Мы тое-сёе для цябе зрабілі. Цяпер чарга Мерзляку праявіць сябе.
— Я не супраць? — адгукнуўся той.
Склалі дровы, пасадзілі пасярод іх Мерзляка, падпалілі. Зыркі касцёр гарэў цэлых тры дні. Калі полымя згасла, бачаць усе дзіўны малюнак: стаіць Мярзляк на папялішчы і дрыжыць, што асінавы ліст, кажа:
— За ўсё сваё жыццё так холадна не было, як у гэ .тыя дні...
I давялося цудоўнай дзяўчыне даць згоду выйсці замуж за невядомага юнака. А вядзьмарка ніяк не магла супакоіцца, усё паўтарала: ■
— Як перанесці такую ганьбу.
Вось паехалі маладыя ў царкву павянчацца. Вядзьмарка паслала наўздагон ім сваё войска. Загадала: знішчыць усё, што трапіцца на шляху, і вярнуць назад дачку.
Але гэты загад падслухаў каралевічаў слуга Слухач. Пытаецца ў Таўстуна:
— Як нам цяпер быць?
Таўстун ведаў, што рабіць. Ён некалі выпіў цэлае мора. Цяпер варта было яму плюнуць раз-другі і разлілося за карэтай вялікае возера. Вядзьмарчына войска ў тым возеры ўтапілася.
Даведалася пра бяду вядзьмарка і паслала наўздагон маладым сваіх закаваных у браню коннікаў. Слухач пачуў звон і ляск даспехаў, зняў у Вастравокага павязку з вачэй,— палопаліся коннікі, што шкліны.
Далей жаніх і нявеста ехалі спакойна. Абвянчаліся ў царкве. Першыя іх павіншавалі верныя слугі і сказалі:
— Вашы жаданні выкананы. Мы вам больш не патрэбны. Пойдзем падарожнічаць далей ды шукаць сваё шчасце.
Развіталіся. Слугі пайшлі сваёй дарогай. Маладыя — сваёй.
Вырашыў каралевіч выпрабаваць сваю маладую жонку. У паўгадзіны хадзьбы ад замка была вёска. Пасвіў ля яе свой статак свінапас. Пад’ехалі яны да яго, каралевіч і кажа жонцы:
— А ці ведаеш ты, хто я? Я ж зусім не каралевіч, а свінапас. А той вунь, хто пасе свіней, мой родны бацька. Нам трэба яму дапамагчы.
Выйшаў каралевіч з карэты, зайшоў у харчэўню.
тайна шапарнуў гаспадарам, каб тыя ноччу аднялі ў каралевы плацце.
Прачнулася яна раніцай, а няма ў што адзецца. Дала ёй гаспадыня сваю старую спадніцу ды шарсцяныя панчохі, зрабіла выгляд, што гэта вялікі падарунак, сказала:
— Каб не ваш муж, я вам не дала б нічога.
I паверыла каралеўна, што яе муж і напраўду свінапас. Пачала разам з ім пасвіць статак. Дакарала сябе: «Я гэтага заслужыла за свае высакамер’е і ганарлівасць».
Так прадаўжалася восем дзён. Ногі каралеўны пакрыліся ранамі. Далей трываць яна не магла. Тады падышлі да яе двое сялян, пытаюцца:
— А ці ведаеце вы, хто ваш муж?
— Як жа, ведаю,— кажа,— ён — свінапас. Ён толькі што пайшоў, каб выручыць крыху грошай за перавяслы і аборы.
А сяляне ёй адказваюць:
- Пойдземце з намі, мы адвядзём вас да яго.
Прывялі каралеўну ў замак. Увайшла яна ў залу, бачыць, стаіць там яе муж у каралеўскім уборы. Але яна яго не пазнала, пакуль ён не кінуўся да яе ды не пацалаваў.
У апраўданне каралевіч сказаў:
- Мілая, я так багата з-за цябе пакутаваў, што і ты павінна была дзеля мяне пацярпець.
Адсвяткавалі яны сапраўднае вяселле. Пачалі шчасліва жыць.
БЕЛАСНЕЖКА I КРАСНАЗОРКА
На краі лесу, у маленькай хацінцы, адзінока жыла бедная ўдава. Перад хацінкай у яе быў сад, а ў садзе раслі два ружовыя кусты. На адным з іх цвілі белыя ружы, а на другім — чырвоныя. I былі ў яе дзве дачкі — адна бялей за белўю ружу, другая румяней за чырвоную. Адну празвалі Беласнежкай, другую — Красназоркай.
Абедзве дзяўчынкі былі сціплыя, добрыя, працавітыя, паслухмяныя. Здавалася, увесь свет абыдзі — не знойдзеш лепшых! Толькі Беласнежка была цішэй і ласкавей, чым яе сястра. Красназорка любіла бегаць
і скакаць па лугах і палях, збіраць кветкі, лавіць пеўчых птушак. А Беласнежка больш ахвотна заставалася каля маці: дапамагала ёй па гаспадарцы або чытала што-небудзь услых, калі не было чаго рабіць.
Сёстры так моцна любілі адна адну, што ўсюды хадзілі разам, узяўшыся за рукі. I калі Беласнежка гаварыла: «Мы ніколі не расстанемся», то Красназорка дадавала: «Да таго часу, пакуль жывыя!» А маці заканчвала: «Ва ўсім дапамагайце адна адной і ўсё дзяліце пароўну».
Часта сёстры хадзілі адны ў дрымучы лес збіраць спелыя ягады. I ні разу ніводзін драпежны звер не крануў іх, ніводзін маленькі звярок, убачыўшы іх, не схаваўся ад страху. Зайчык смела браў капусны ліст з рук у сясцёр, дзікая каза, як хатняя, пасвілася ў іх на вачах, алень весела скакаў, а лясныя птушкі і не думалі ўцякаць ад дзяўчатак — яны сядзелі на галінках і спявалі ім усе песні, якія толькі ведалі.
Ніколі ніякай бяды не было з імі ў лесе. Калі, бывала, яны забавяцца і ноч заспее іх у гушчары, яны клаліся побач на мяккі мох і спакойна засыналі да раніцы. Маці ведала гэта і зусім не трывожылася за іх.
Беласнежка і Красназорка так чыста прыбіралі сваю хату, што заглянуць туды было прыемна.
Летам за ўсім прыглядала Красназорка. Кожнай раніцай, перш чым прачыналася маці, яна ставіла каля яе пасцелі букет кветак, у букеце абавязкова было па кветачцы з кожнага ружовага куста — белая ружа і чырвоная.
А зімой у хаце гаспадарыла Беласнежка. Яна распальвала ў ачагу цяпельца і вешала на крук кацялок над агнём. Кацялок быў медны, але блішчэў, як залаты,— так ярка ён быў начышчаны.
Вечарам, калі за вокнамі хадзіла мяцеліца, маці гаварыла:
— Ідзі, Беласнежка, зачыні шчыльна дзверы.
I яны ўтраіх садзіліся перад ачагом.
Маці даставала акуляры, раскрывала вялікую тоўстую кнігу і пачынала чытаць, а абедзве дзяўчынкі сядзелі за сваімі калаўротамі, слухалі і пралі. Каля іх на падлозе ляжаў баранчык, ззаду, на седале, схаваўшы галаву пад крыло,— белы галубок.
Але аднойчы, калі яны сядзелі перад агнём і бавілі вечар за кнігай і калаўротам, хтосьці нясмела пасту-
7 Хлопчык-зорка
каў у дзверы, быццам прасіў упусціць яго.
— Чуеш, Красназорка? — сказала маці.— Адчыні хутчэй! Гэта, напэўна, які-небудзь падарожнік шукае ў нас прытулку і адпачынку.
Красназорка пайшла і адсунула засаўку. Яна думала, што ўбачыць за дзвярыма стомленага чалавека, якога застала непагадзь.
Ды не, на парозе стаяў не чалавек. Гэта быў мядзведзь, які адразу ж прасунуў у дзверы агромністую чорную галаву.
Красназорка гучна ўскрыкнула і адскочыла назад. Баранчык забляяў. Галубок залопаў крыламі. А Беласнежка схавалася ў самы цёмны куток, за матчын ложак.
Мядзведзь паглядзеў на іх і сказаў чалавечым голасам:
— He бойцеся! Я не зраблю вам ніякага зла. Я проста вельмі замёрз і хацеў бы хоць трохі сагрэцца ў вас.
— Ах ты бедны звер! — сказала маці.— Кладзіся вось тут, каля агню... Толькі глядзі, не падпалі незнарок футра.— Пасля яна закрычала: — Беласнежка! Красназорка! Ідзіце хутчэй сюды! Мядзведзь не зробіць вам нічога дрэннага. Ён разумны і добры.
Абедзве дзяўчынкі падышлі бліжэй, а за імі і баранчык, і галубок. I хутка ўжо ніхто не баяўся мядзведзя.
— Дзеці,— сказаў мядзведзь,— вам трэба пачысціць маё футра, a то яно ўсё ў снезе..
Дзяўчаткі прынеслі мяцёлку, абмялі, пачысцілі густое мядзведжае футра, і мядзведзь расцягнуўся перад агнём, забурчаў ад задавальнення.
А Беласнежка і Красназорка даверліва прымасціліся каля яго і давай тармасіць свайго непаваротлівага госця. Яны кудлацілі яго поўсць, станавіліся яму на спіну нагамі, штурхалі то ў адзін бок, то ў другі, дражнілі арэхавымі палкамі. А калі звер пачынаў раўці, яны гучна смяяліся.