• Часопісы
  • Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

    Хлопчык-зорка

    Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1996
    69.52 МБ
    Музыкант нахмурыўся, паківаў галавой, але і тут нічога не сказаў ёй. I яны зноў пайшлі далей.
    Калі сонца пачало хавацца за пагоркамі, каралеўна і жабрак музыкант падышлі да сцен вялікага багатага горада. Над залатой цяжкой брамай узвышалася круглая вежа.
    Каралеўна спытала:
    — Чый гэта горад з вежай ля варот?..
    — Там гаспадар кароль Драздабарод.
    Была б ты яго жонкай дарагой —
    To быў бы твой!
    Тут каралеўна не вытрымала. Яна горка заплакала і ўсклікнула, заломваючы рукі:
    — Каб зноў мне заручыцца са свабодай,
    To стала б жонкай я Драздабарода!..
    Музыкант раззлаваўся:
    — Слухай, галубка! — сказаў ён.— He вельмі мне па гусце, што ты на кожным слове згадваеш другога і шкадуеш, што не пайшла за яго. А я хіба недастаткова добры для цябе?
    Каралеўна прыціхла. He абмяняўшыся ніводным словам, яны прайшлі праз увесь горад і спыніліся на самай ускраіне, каля маленькага, урослага ў зямлю дамка. Сэрца скаланулася ў грудзях каралеўны. Яна паглядзела на дамок, на мужа і сарамліва спытала:
    — Чый гэта дом пад зрэбнаю страхой?
    — Ён мой і твой! — адказаў з гордасцю музыкант і адчыніў перакошаныя дзверы.— Тут мы з табой будзем жыць. Заходзь!
    Ёй давялося нахіліцца, каб, пераступаючы парог, не ўдарыцца галавой аб нізкі вушак.
    — А дзе ж слугі? — спытала каралеўна, пазіраючы па баках.
    — Якія там слугі? — адказаў жабрак.— Што спа-
    трэбіцца, зробіш сама. Вось распалі цяпельца, пастаў ваду ды згатуй мне чаго-небудзь паесці. Я не на жарты стаміўся.
    Але каралеўна не мела ніякага паняцця пра тое, як распальваюць агонь і гатуюць, і музыканту давялося самому прыкласці да ўсяго рукі, каб справа сяк-так пайшла на лад.
    Нарэшце небагатая вячэра паспела. Яны паелі і ляглі адпачыць.
    А на другі дзень жабрак ні свет ні зара падняў з пасцелі бедную каралеўну:
    — Уставай, гаспадынька, некалі песціцца! Ніхто за цябе працаваць не будзе! ,
    Пражылі яны дні два, і мала-памалу ўсе прыпасы беднага музыканта скончыліся.
    — Ну, жонка,— сказаў ён,— добранькага пакрысе. Гэтае гультайства не давядзе нас да дабра. Мы з табой праядаемся, а зарабляць нічога не зарабляем. Пачні ты нарэшце хоць кошыкі плесці ці што... Прыбытак ад гэтага невялікі, ды затое і праца няцяжкая.
    Ён пайшоў у лес, нарэзаў лазы і прынёс дадому цэлую вязанку.
    Каралеўна ўзялася плесці кошыкі, але пругкія пруты не слухаліся яе. Яны не хацелі ні згінацца, ні пераплятацца і толькі падрапалі ды пакалолі яе белыя ручкі.
    — Так! — сказаў муж, паглядзеўшы на яе работу.— Бачу, што гэта справа не для такіх беларучак, як ты. Сядай лепш прасці. Можа, хоць на гэта ў цябе хопіць розуму ды ўмельства.
    Яна села за калаўрот, але грубая нітка ўразалася ў пяшчотныя пальцы, і кроў капала з іх гэтак жа часта, як слёзы з яе вачэй.
    — Проста гора з табой! — сказаў муж.— Ну памяркуй сама — на што ты здатная! Паспрабаваць, ці што, гандляваць гаршкамі ды ўсякімі там глінянымі кубкамі-міскамі! Будзеш сядзець на базары, міргаць вачыма і атрымліваць грошыкі.
    «Ах,— падумала каралеўна,— што, калі хто-небудзь з нашага каралеўства прыедзе ў гэты горад, прыйдзе на плошчу і ўбачыць, што я сяджу на базары і гандлюю збанкамі! Як яны будуць смяяцца нада мной!»
    А іе рабіць не было чаго. Або памірай з голаду, або
    згаджайся на ўсё. I каралеўна згадзілася.
    Спачатку гандаль ішоў слаўна. Людзі нарасхват бралі збанкі ў цудоўнай гандляркі і плацілі ёй,не таргуючыся, усё, што яна ні прасіла. Мала таго, іншыя давалі ёй грошы ды яшчэ ў дадатак толькі што набытыя збанкі.
    Так жылі яны да той пары, пакуль усе кубкі і міскі да апошняй не былі распрададзены. А потым муж зноў закупіў цэлы воз глінянага посуду. Каралеўна ўселася на базарнай плошчы, каля дарогі, расставіла вакол свой тавар і падрыхтавалася гандляваць.
    Як раптам, адкуль ні вазьміся, нейкі п’яны гусар на гарачым кані як віхор вылецеў з-за вугла і пранёсся па збанках, пакідаючы за сабой воблака пылу ды кучу бітых чарапкоў.
    Каралеўна залілася слязьмі.
    — Ах, як мне перападзе! — у страху гаварыла яна, перабіраючы рэшткі растаптанага посуду.— Ах, што цяпер скажа мой муж!
    Яна пабегла дадому і, плачучы, расказала яму пра сваё няшчасце.
    — Ды хто ж садзіцца з гліняным посудам на базары з краю, ля праезнай дарогі! — сказаў муж.— Ну добра! Досыць раўці! Я выдатна бачу, што ты не здатная ні для якой прыстойнай работы. Толькі што я быў у каралеўскім замку і спытаў там на кухні, ці не патрэбна ім пасудамыйка. Кажуць — патрэбна. Збірайся! Я адвяду цябе ў замак і ўладкую там. He будзеш у рэшце рэшт галадаць.
    Так цудоўная каралеўна стала пасудамыйкай. Яна была цяпер на пасылках у повара і выконвала самую брудную работу. У глыбокія кішэні свайго вялікага хвартуха яна засунула па гаршчэчку і складвала там рэшткі ежы, якая выпадала на яе долю. А вечарам несла гэтыя гаршчэчкі дадому, каб павячэраць пасля работы.
    У той самы час, калі каралеўна-пасудамыйка чысціла на кухні закураныя катлы і выграбала з печы попел, у палацы рыхтаваліся адсвяткаваць вялікую падзею вяселле маладога караля.
    Наступіў нарэшце і ўрачысты дзень.
    Скончыўшы работу, каралеўна ціхенька прабралася з кухні наверх і стаілася за дзвярыма параднай залы, каб хаця здаля падзівіцца на каралеўскае свята.
    I вось запаліліся тысячы свечак. Агні зіхацелі на золаце, серабры і каштоўных камянях, і госці — адзін прыбраны лепш за аднаго — сталі ўваходзіць у каралеўскія пакоі.
    Каралеўна глядзела на іх са свайго кутка, і чым даўжэй яна глядзела, тым усё цяжэй станавілася ў яе на сэрцы.
    «Я лічыла калісьці, што я лепшая за ўсіх на свеце, што я першая з першых,— думала яна.— I вось цяпер я — апошняя з апошніх...»
    Міма яе чарадой праходзілі слугі, несучы на выцягнутых руках вялізныя блюды з дарагімі стравамі. А вяртаючыся назад, то адзін, то другі кідаў ёй якінебудзь кавалак, які заставаўся,— скарынку пірага, крылца птушкі ці рыбін хвост, і яна лавіла ўсе гэтыя хвасты, крылцы і скарынкі, каб прыхаваць іх у свае гаршчэчкі, а потым аднесці дадому.
    Раптам з залы выйшаў сам малады кароль — увесь у шоўку і аксаміце, з залатым ланцужком на шыі.
    Убачыўшы за дзвярыма маладую, прыгожую жанчыну, ён схапіў яе за руку і пацягнуў танцаваць. Але яна адбівалася ад яго з усіх сіл, адварочваючы галаву і хаваючы вочы. Каралеўна так баялася, што ён пазнае яе! Бо гэта быў кароль Драздабарод — той самы кароль Драздабарод, якога яшчэ зусім нядаўна яна высмеяла невядома за што і прагнала з ганьбай.
    Але не так лёгка было вырвацца з яго дужых рук.
    Кароль Драздабарод вывеў каралеўну-пасудамыйку на самую сярэдзіну залы і пусціўся з ёю ў скокі.
    I тут завязка яе хвартуха лопнула. Гаршчэчкі вываліліся з кішэняў, ударыліся аб падлогу і разляцеліся на дробныя чарапкі. Пырснулі ва ўсе бакі і першае, і другое, і суп, і смажаніна, і костачкі, і скарынкі.
    Здавалася, сцены каралеўскага замка абрушацца ад смеху. Смяяліся знатныя госці, якія прыбылі на свята, смяяліся прыдворныя дамы і кавалеры, смяяліся юныя пажы і сівыя саветнікі, рагаталі і слугі, згінаючыся ў тры пагібелі і хапаючыся за бакі.
    Адной каралеўне было не да смеху.
    Ад сораму і знявагі яна гатова была праваліцца скрозь зямлю. Закрыўшы твар рукамі, выбегла яна з залы і стрымгалоў кінулася ўніз па лесвіцы.
    Але хтосьці дагнаў яе, схапіў за плечы і павярнуў да сябе.
    Каралеўна падняла галаву, зірнула і ўбачыла, што гэта. зноў быў ён — кароль Драздабарод!
    Ён ласкава сказаў ёй:
    — He бойся! Ці ж ты не пазнаеш мяне? Бо я той самы бедны музыкант, які быў з табой у маленькім перакошаным дамку на ўскраіне горада. I я той самы гусар, які растаптаў твае гаршкі на базары. I той абсмяяны жаніх, якога ты пакрыўдзіла ні за што ні пра што. 3-за кахання да цябе я змяніў мантыю на жабрацкія лахманы і правёў цябе дарогай зняваг, каб ты зразумела, як горка чалавеку быць пакрыўджаным і абсмяяным, каб сэрца тваё памякчэла і стала такім жа цудоўным, як і твар.
    Каралеўна горка заплакала.
    — Ах, я так вінавата, так вінавата, што не заслугоўваю быць тваёй жонкай...— прашаптала яна.
    Але кароль не даў ёй дагаварыць.
    — Годзе! Усё дурное засталося ззаду,— сказаў ён.— Давай жа святкаваць наша вяселле!
    Прыдворныя дамы прыбралі маладую каралеўну ў сукенку, расшытую алмазамі і жэмчугамі, і павялі ў самую вялікую і цудоўную залу палаца, дзе яе чакалі знатныя госці і сярод іх —■ стары кароль, яе бацька.
    Усе віншавалі маладых і без канца жадалі ім шчасця і згоды.
    Тут і пачалося сапраўднае вяселле. Шкада толькі, што нас з табой там не было...
    ЗАЛАТАЯ ГУСЬ
    Жыў-быў чалавек. Было ў яго тры сыны, звалі малодшага Дурнем; ім пагарджалі, смяяліся з яго і заўсёды крыўдзілі. Сабраўся аднаго разу старэйшы сын ісці ў лес — дровы сячы, і дала яму маці на дарогу смачны здобны пірог і бутэльку віна, каб не ведаў ён ні голаду, ні смагі. Ён прыйшоў у лес і вось сустрэў там старога сівога чалавечка. Павітаўся з ім чалавечак і кажа:	.
    — Дай мне кавалак пірага, што ў цябе ў кішэні, і глыток віна — я вельмі прагаладаўся і хачу піць.
    Але разумны сын адказаў:
    — Калі я аддам табе пірог ды віно, то мне самому нічога не застанецца. Ідзі сваёй дарогай.
    Так і застаўся чалавечак ні з чым, а разумны сын пайшоў сабе далей. Вось пачаў ён сячы дрэва; стукнуў сякерай ды патрапіў сабе проста па руцэ,— давялося яму дамоў вяртацца і рабіць сабе перавязку. А выйшла ўсё з-за таго сівога чалавечка.
    Потым пайшоў у лес сярэдні сын, і дала яму маці, як і старэйшаму сыну, здобны пірог і бутэльку віна. Яму таксама сустрэўся стары сівы чалавечак і папрасіў у яго кавалак пірага і глыток віна. Але і сярэдні сын, таксама разумны, адказаў:
    — Дам я табе — мне менш дастанецца.
    Так і застаўся чалавечак ні з чым, а сярэдні сын пайшоў сабе далей. Але і ён быў пакараны: стукнуў ён некалькі разоў па дрэве і патрапіў сякерай па назе, вось і давялося яго дамоў на руках адносіць.
    Тады Дурань і кажа:
    — Дазволь мне, бацька, хоць раз у лес пайсці дроў насячы.
    Адказаў бацька:
    — Браты твае ўжо хадзілі, ды толькі сабе нашкодзілі, куды ўжо табе, ты ў гэтай справе нічога не разумееш.
    Але Дурань усё прасіў ды прасіў, і бацька нарэшце згадзіўся:
    — Ну, ідзі, а можа, у бядзе паразумнееш.
    I дала яму маці пірог, а быў ён на вадзе замешаны ды ў попеле выпечаны, і бутэлькў кіслага піва. Прыйшоў дурань у лес, сустрэўся яму той жа стары сівы чалавечак, павітаўся з ім і кажа: