Хлопчык-зорка
Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
— На жаль,— усклікнуў Хлопчык-зорка,— у мяне ў кашальку ёсць толькі адна-адзіная манета, і калі я не аднясу яе майму гаспадару, ён заб’е мяне, таму што я яго раб.
Але Пракажоны пачаў прасіць яго і маліць і рабіў гэта да таго часу, пакуль Хлопчык-зорка не зжаліўся над ім і не аддаў яму манету з белага золата.
Калі ж ён падышоў да дома Чараўніка, той адчыніў веснічкі, і упусціў яго ў сад, і спытаў яго:
— Ты прынёс манету з белага золата?
I Хлопчык-зорка адказаў:
— У мяне яе няма.
I тады Чараўнік накінуўся на яго, і пачаў збіваць, і паставіў перад ім пусты драўляны латок для хлеба:
— Еш.
I паставіў перад ім пусты кубак:
— Пі.
I зноў кінуў яго ў цямніцу. А наранку Чараўнік прыйшоў да яго і сказаў:
— Калі сёння ты не прынясеш мне манету з жоўтага золата, то назаўжды застанешся маім рабом і атрымаеш ад мяне трыста плётак.
Тады Хлопчык-зорка накіраваўся ў лес і цэлы дзень шукаў там манету з жоўтага золата, але нідзе не мог знайсці яе. А калі закацілася сонца, ён апусціўся на зямлю і заплакаў. I пакуль ён сядзеў так, праліваючы слёзы, да яго прыбегла маленькае Зайчаня, якое ён вызваліў з сіла.
I Зайчаня спытыла яго:
— Чаму ты плачаш? I што шукаеш у лесе?
I Хлопчык-зорка адказаў:
— Я шукаю манету з жоўтага золата, якая тут схавана, і калі я не знайду яе, мой гаспадар заб’е мяне і назаўжды пакіне ў сябе ў рабстве.
— Ідзі за мной! — крыкнула Зайчаня і паскакала праз лес, пакуль не прыскакала да невялікага возера. А на дне возера ляжала манета з жоўтага золата.
— Як мне аддзячыць табе? — сказаў Хлопчык-зорка.— Бо вось ужо другі раз, як ты выручаеш мяне.
— Ну і што ж, затое ты першы зжаліўся нада мной,— сказала Зайчаня і порстка паскакала прэч.
I Хлопчык-зорка ўзяў манету з жоўтага золата і заспяшаўся ў горад. Але Пракажоны ўбачыў яго на дарозе, і пабег яму насустрач, і паваліўся перад ім на калені, крычучы:
— Падай мне міласціну, або я памру з голаду!
Хлопчык-зорка сказаў яму:
— У мяне ў кашальку няма нічога, акрамя манеты з жоўтага золата, але калі я не прынясу яе майму гаспадару, ён заб’е мяне і навекі пакіне ў сябе ў рабстве.
Але Пракажоны маліў яго злітавацца над ім, і Хлопчык-зорка пашкадаваў яго і аддаў яму манету з жоўтага золата.
* * *
А калі ён падышоў да дома Чараўніка, той адчыніў веснічкі, і ўпусціў яго ў сад, і спытаў яго:
— Ты прынёс манету з жоўтага золата?
I Хлопчык-зорка адказаў:
— У мяне яе няма.
I Чараўнік накінуўся на яго, і пачаў яго біць, і закаваў яго ў ланцугі, і зноў загнаў у цямніцу.
А наранку Чараўнік прыйшоў да яго і сказаў:
— Калі ты сёння прынясеш мне манету з чырвонага золата, я адпушчу цябе на свабоду, а калі не прынясеш, я заб’ю цябе.
I Хлапчык-зорка выправіўся ў лес і цэлы дзень расшукваў там манету з чырвонага золата, але нідзе не мог знайсці. Калі ж сцямнела, ён сеў і заплакаў. I пакуль ён сядзеў так, праліваючы слёзы, да яго прыбегла маленькае Зайчаня.
— Манета з чырвонага золата, якую ты шукаеш, знаходзіцца ў пячоры, якая за тваёй спіной. He трэба плакаць, а трэба радавацца,— сказала Зайчаня.
— Як магу я аддзячыць табе! — усклікнуў Хлопчык-зорка.— Бо ўжо трэці раз ты выручаеш мяне з бяды.
— Але ты першы злітаваўся нада мной,— сказала Зайчаня і порстка паскакала прэч.
А Хлопчык-зорка пайшоў у пячору і ў глыбіні яе ўбачыў манету з чырвонага зеоіата. Ен паклаў яе ў свой кашалёк і заспяшаўся вярнуцца ў горад. Але калі Пракажоны ўбачыў яго, то стаў пасярод дарогі і гучна закрычаў, звяртаючыся да яго:
— Аддай мне манету з чырвонага золата, або я памру!
I Хлопчык-зорка зноў пашкадаваў яго і аддаў яму манету з чырвонага золата, сказаўшы:
— Табе болып патрэбна, чым мне.
Аднак сэрца яго сцялася ад суму, бо ён ведаў, які страшны лёс яго чакае.
* * 'к
Але дзіва! Калі праходзіў ён гарадскую браму, воіны нізка схіліліся перад ім, аддаючы яму павагу і ўсклікаючы:
— Які цудоўны гаспадар напі!
А натоўп гараджан ішоў за ім, і ўсе сцвярджалі:
— Сапраўды не знойдзецца нікога болып цудоўнага ва ўсім свеце!
I Хлопчык-зорка заплакаў і сказаў сабе:
— Яны смяюцца нада мной і пацяшаюцца над маёй бядой.
Але настолькі вялікі быў прыток народу, што ён збіўся з дарогі і прыйшоў на агромністую плошчу, на якой стаяў каралеўскі палац.
I брама палаца расхінулася, і насустрач Хлопчыкузорцы заспяшаліся свяшчэннаслужыцелі і знакаміцейшыя вяльможы горада і, пакорліва пакланіўшыся яму, сказалі:
— Ты — наш гаспадар, якога мы даўно чакаем, і сын нашага гасудара.
А Хлопчык-зорка сказаў ім у адказ:
— Я не каралеўскі сын, я сын беднай жабрачкі. I навошта гаворыце вы, што я цудоўны, калі я ведаю, што выгляд мой агідны?
I тады той, чыя кальчуга была расфарбавана залатымі кветкамі і на чыім шлеме грэбень быў у выглядзе крылатага льва, падняў свой шчыт і ўскрыкнуў:
— Чаму гаспадар мой не верыць, што ён цудоўны?
I Хлопчык-зорка паглядзеўся ў шчыт. I што ж ён убачыў? Яго прыгажосць вярнулася да яго, і твар яго стаў такім жа, якім быў раней, толькі ў вачах сваіх ён заўважыў штосьці новае, чаго раней ніколі ў іх не бачыў. А святары і вяльможы схілілі перад ім калені і сказалі:
— Было даўняе прароцтва, што ў гэты дзень прыйдзе да нас той, каму суджана правіць намі. Дык хай жа гаспадар наш возьме гэтую карону і гэты скіпетр і стане нашым каралём, справядлівым і міласэрным.
Але Хлопчык-зорка адказваў ім:
— Я не варты гэтага, бо я адрокся ад маці, якая насіла мяне пад сэрцам, і цяпер шукаю яе, каб вымаліць у яе дараванне, і не будзе мне спакою, пакуль я не знайду яе. Дык адпусціце ж мяне, бо я павінен зноў выправіцца падарожнічаць па свеце, і нельга мне марудзіць тут, хоць вы і прапануеце мне карону і скіпетр.
I, сказаўшы гэта, ён адвярнуўся ад іх і павярнуў свой твар да вуліцы, якая цягнулася да самай гарадской брамы. I што ж ён убачыў? Сярод натоўпу, які адцясніў варту, стаяла жабрачка, якая была яго маці, а побач з ёй стаяў Пракажоны. I крык радасці сарваўся з яго вуснаў, і кінуўшыся да сваёй маці, ён
асыпаў пацалункамі раны на яе нагах і абрасіў іх слязамі. Ён схіліў сваю галаву ў дарожны пыл і, рыдаючы так, быццам сэрца яго разрывалася, сказаў:
— О маці мая! Я адрокся ад цябе ў дні маёй гардыні! He адхіні ж мяне ў час маёй пакоры! Я адчуваў да цябе нянавісць... Адары ж мяне любоўю! Я адмовіўся ад цябе. Прымі ж сваё дзіця...
Але жабрачка не адказала яму ні слова.
I ён працягнуў руку да Пракажонага і прыпаў да яго ног, гаворачы:
— Тройчы аказаў я табе міласэрнасць. Угавары ж маю маці адказаць мне хоць адзіны раз.
Але Пракажоны захоўваў маўчанне.
I зноў зарыдаў Хлопчык-зорка і сказаў:
— О маці мая, гэтыя пакуты мне не пад сілу! Дай мне сваё дараванне і дазволь вярнуцца ў наш лес.
I жабрачка паклала руку на яго галаву і сказала: — Устань!
I Пракажоны паклаў руку на яго галаву таксама і сказаў:
— Устань!
I ён устаў з каленяў і паглядзеў на іх. I што ж! Перад ім былі Кароль і Каралева. I Каралева сказала яму:
— Вось твой бацька, якому ты дапамог у час галечы.
I Кароль сказаў:
— Вось твая маці, чые ногі ты абмыў сваімі слязамі.
I яны трапілі ў яго абдымкі, і асыпалі яго пацалункамі, і адвялі ў палац, дзе апранулі яго ў дзівосную вопратку, усклалі на яго галаву карону і далі яму ў рукі скіпетр, і ён стаў уладаром горада, які стаяў на беразе ракі. I быў ён справядлівы і міласэрны да ўсіх. Ён прагнаў злога Чараўніка, а Лесарубу і яго жонцы паслаў багатыя падарункі, а сыноў іх зрабіў вяльможамі. I ён не дазваляў нікому абыходзіцца жорстка з птушкамі і ляснымі звярамі, і ўсіх вучыў дабрыні, любві і міласэрнасці. I ён карміў галодных і асірацелых, і апранаў голых, і ў краіне яго заўсёды панавалі мір і дабрадзейства.
Але правіў ён нядоўга. Надта вялікімі былі яго пакуты, надта цяжкое перанёс ён выпрабаванне — і праз тры гады ён памёр. А пераемнік яго быў тыранам.
ЗМЕСТ
UI. Пэро (1628—1703)
Пераклаў Зміцер Колас
Нрыгажуня ў цёмным лесе 6
Чырвоны каптурок 15
Сіняя барада 17
Кот у ботах 23
Чараўніца 27
Папялушка, ці Крышталёвы пантофлік 30
Чубаты Рыкэ 37
Малое Пальчанё 43
Э. Т. А. Гофман (1766—1822)
Пераклаў Алесь Сачанка Шчаўкунчык і Мышыны Кароль 54
Браты Грым Якаб (1785—1863), Вільгельм (1786—1859)
Казка пра таго, хто хадзіў страху вучыцца. Пераклаў Уладзімір Ліпскі , 111
Выгадная справа. Пераклаў Міхась Пазнякоў 118
Тры маленькія лесавікі. Пераклаў Генрых Далідовіч .... 122
Храбры кравец. Пераклаў Генадзь Пашкоў 127
Спадарыня Мяцеліца. Пераклаў Міхась Пазнякоў 135
Брэменскія музыкі. Пераклаў Валянцін Лукша 139
Разумная Эльза. Пераклаў Міхась Пазнякоў 142
Хлопчык-як-пальчык. Пераклаў Максім Валошка 146
Неразумны Ганс. Пераклаў Валянцін Лукша 152
Маленькія чалавечкі. Пераклаў Уладзімір Карызна .... 157 Шэсць лебедзяў. Пераклаў Максім Валошка 159
Кароль Драздабарод. Пераклаў Валянцін Лукша 164
Залатая гусь. Пераклаў Міхась Пазнякоў 171
Малады велікан. Пераклаў Уладзімір Карызна 175
Каралевіч, які нічога не баяўся. Пераклаў Міхась Пазнякоў . .181 Шэсць слуг. Пераклаў Уладзімір Ліпскі 186
Беласнежка і Красназорка. Пераклаў Уладзімір Карызна . . 192
X. К. Андэрсен (1805—1875)
Брыдкае качаня. Пераклаў Уладзімір Мазго 201
Салавей. Пераклаў Кастусь Жук ........... 210
Свінапас. Пераклаў Уладзімір Мазго 221
Дзікія лебедзі. Пераклаў Рыгор Яўсееў 226
Русалачка. Пераклаў Міхась Пазнякоў 239
Свежвая каралева. Пераклаў Міхась Пазнякоў 258
А. Уайльд (1856—1900)
Пераклала Таццяна Лукша
Хловчык-зорка 285
Літаратурна-мастацкае выданне
Школьная бібліятэка
ХЛОПЧЫК ЗОРКА
Літаратурныя казкі замежных пісьменнікаў
Рэдактар У. А. Марук
Мастацкі рэдактар К. С. Ракіцкі
Тэхнічны рэдактар A. В. Русецкая
Здадзена ў набор 12.06.95. Падпісана да друку 14.10.96.
Фармат 84Х108'/згПапера друкарская. Гарнітура школьная.
Высокі друк з ФПФ. Ум. друк. арк. 15,96. Ум. фарб.-адб. 16,38. Ул.-выд. арк. 16,60. Тыраж 19 650 экз. Зак. 2120.
Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўяага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 7. Мінск, Машэрава, 11. Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
ШКОЛЬНАЯ
БІБЛІЯТЭКА
Мэта казкі ў тым, каб выхаваць у дзіцяці чалавечнасць — гэтую дзіўную здольнасць чалавека хвалявацца за чужое няшчасце, радавацца радасці іншага, перажываць чужы лёс, як свой.