Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

Хлопчык-зорка

Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
69.52 МБ
Але Хлопчык-зорка не варухнуўся, ён моцна зачыніў сваё сэрца, каб яе скаргі не маглі туды трапіць, і ў надышоўшай цішыні чутны былі толькі горкія стогны жанчыны.
Нарэшце Хлопчык-зорка загаварыў, і яго голас гучаў холадна і зняважліва.
— Калі гэта праўда, што ты мая маці,— сказаў ён,— лепш бы табе не прыходзіць сюды і не ганьбіць мяне, бо я думаў, што маёй маці была Зорка, а не нейкая там жабрачка, як ты кажаш мне. Тамў ідзі адсюль, каб я ніколі цябе больш не бачыў. •
— Але, сын мой! — усклікнула жанчына.— Няўжо ты не пацалуеш мяне на развітанне? Бо я столькі стрывала пакут, каб знайсці цябе!
— He,— сказаў Хлопчык-зорка,— ты надта брыдкая, і мне лягчэй пацалаваць гадзюку ці жабу, чым цябе.
Тады жанчына ўстала і, горка рыдаючы, знікла ў лесе, а Хлопчык-зорка, убачыўшы, што яна пайшла, вельмі ўзрадаваўся і пабег гуляць са сваімі таварышамі.
Але тыя, зірнуўшы на яго, пачалі смяяцца над ім і сказалі:
— Ды ты ж брыдкі, як жаба, і агідны, як гадзюка. Ідзі адсюль, мы не хочам, каб ты гуляў з намі! — I яны выгналі яго з саду.
Тады Хлопчык-зорка задумаўся і сказаў сабе:
— Што такое яны гавораць? Я пайду да вадаёма і пагляджуся ў яго, і ён скажа мне, што я прыгожы.
I ён пайшоў да вадаёма і паглядзеў у яго, але што ж ён убачыў! Тварам ён стаў падобны на жабу, а цела яго пакрылася луской, як у гадзюкі. I ён кінуўся ніцма на траву, і заплакаў, і сказаў:
— He інакш, як гэта мне пакаранне за мой грэх. Бо я адрокся ад маёй маці і прагнаў яе, я заганарыўся
перад ёю і быў з ёю жорсткі. Цяпер я павінен адправіцца на пошукі і абысці ўвесь свет, пакуль не знайду яе. А да той пары не будзе мне ні адпачынку, ні спакою.
Тут падышла да яго маленькая дачка Лесаруба, і паклала яму руку на плячо, і сказала:
— Гэта яшчэ не бяда, што ты страціў сваю прыгажосць. Заставайся з намі, і я ніколі не буду дражніць цябе.
Але' ён сказаў ёй:
— He, я быў жорсткі да маёй маці, у пакаранне мне і здарылася гэта няшчасце. Таму я павінен пайсці адсюль і блукаць па свеце, пакуль не знайду сваёй маці і не вымалю ў яе даравання. ■
I ён пабег у лес і пачаў гучна клікаць сваю маці, просячы яе вярнуцца да яго, але не пачуў адказу. Увесь дзень ён клікаў яе, а калі сонца зайшло, прылёг на кучу лісця і заснуў, і ўсе птушкі і звяры п&кінулі яго, таму што ведалі, як жорстка ён паступіў, і толькі жаба раздзяляла яго адзіноту і ахоўвала яго сон, ды гадзюка павольна прапаўзла побач.
А раніцой ён устаў, сарваў некалькі кіслых ягад з дрэва, з’еў іх і пайшоў праз дрымучы лес, горка плачучы. Ува ўсіх, хто б ні трапляўся яму на шляху, ён пытаў, ці не бачылі яны яго маці.
Ён спытаў Крата:
— Ты капаеці свае хады пад зямлёй. Скажы, ці не бачыў ты маёй маці?
Але Крот адказваў:
— Ты выкалаў мне вочы, як жа я мог яе ўбачыць?
Тады ён спытаў у Канаплянкі:
— Ты ўзлятаеш вышэй самых высокіх дрэў і можаш бачыць адтуль увесь свет. Скажы, ці не бачыла ты маёй маці?
Але Канаплянка адказвала:
— Ты падрэзаў мне крылы дзеля забавы. Як жа магу я цяпер лётаць?
I маленькую Вавёрачку, якая жыла ў дупле яліны адна-аднюткая, ён спытаў:
— Дзе мая маці?
I Вавёрачка адказвала:
— Ты забіў маю маці: магчыма, ты расшукваеш сваю, каб забіць яе таксама?
I Хлопчык-зорка апусціў галаву, і заплакаў, і па-
чаў прасіць даравання ва ўсіх божых стварэнняў, і паглыбіўся далей у лес, працягваючы свае пошукі. А на трэці дзень, прайшоўшы праз увесь лес, ён выйшаў на паляну і спусціўся ў даліну.
I калі ён праходзіў праз сяло, дзеці дражнілі яго і кідалі ў яго каменнем, і сяляне не дазвалялі яму нават крыху паспаць у свірне, баючыся, што ад яго можа сесці цвіль на зерне, бо ён быў вельмі брыдкі з выгляду, і загадвалі работнікам прагнаць яго прэч, і ні адна душа не злітавалася над ім. I нідзе не мог ён нічога даведацца пра жабрачку, якая была яго маці, хаця вось ужо тры гады блукаў ён па свеце, і не раз здавалася яму, што ён бачыць яе наперадзе на дарозе, і тады ён пачынаў клікаць яе і бег за ёй, хаця востры друз раніў яго ступні і з іх цякла кроў. Але ён не мог яе дагнаць, а тыя, хто жыў непадалёку, сцвярджалі, што яны не бачылі ні яе, ні каго-небудзь падобнага з выгляду, і пацяшаліся над яго горам.
Тры поўных гады блукаў ён па свеце і нідзе ніколі не сустракаў ні любові, ні спачування, ні міласэрнасці; увесь свет абышоўся з ім так, як некалі рабіў ён сам.
I вось аднойчы вечарам ён падышоў да горада, які раскінуўся на беразе ракі і быў абнесены высокай крапасной сцяной, і наблізіўся да брамы. Хоць вельмі стаміўся і натрудзіў ногі, усё ж ён хацеў увайсці ў горад. Але воіны, якія стаялі ля брамы на варце, скрыжавалі свае алебарды і груба крыкнулі яму:
— Што трэба табе ў нашым горадзе?
— Я расшукваю маю маці,— адказаў ён,— і малю вас, дазвольце мне ўвайсці ў горад, бо можа здарыцца, што яна там.
Але яны пачалі пасміхацца над ім, і адзін з іх, трасучы чорнай барадой, паставіў перад ім свой шчыт і закрычаў:
— Сапраўды твая маці ўзрадуецца, убачыўшы цябе, бо ты больш брыдкі, чым жаба ў балоце або гадзюка, якая выпаўзла з твані! Ідзі адсюль! Ідзі прэч! Тваёй маці няма ў нашым горадзе.
А другі, той, што трымаў у руцэ жоўты сцяг на дрэўку, сказаў яму:
— Хто твая маці і чаму ты расшукваеш яе?
I ён адказваў:
— Мая маці жыве падаяннем, гэтак жа як і я, я абышоўся з ёю вельмі дрэнна і малю цябе: дазволь
мне прайсці, каб я мог прасіць у яе даравання, калі яна жыве ў гэтым горадзе.
Але яны не пажадалі яго прапусціць і пачалі калоць яго сваімі пікамі.
А калі ён з плачам павярнуў назад, нехта ў кальчузе, расфарбаванай залатымі кветкамі, і ў шаломе з грэбнем у выглядзе крылатага льва наблізіўся да брамы і спытаў воінаў, хто тут прасіў дазволу ўвайсці ў горад. I воіны адказвалі яму:
— Гэта жабрак і сын жабрачкі, і мы прагналі яго прэч.
— Ну і дарэмна,— рассмяяўшыся, сказаў той,:— мы прададзім гэта брыдкае стварэнне ў рабства, і цана яго будзе роўная цане кубка салодкага віна.
А ў гэты час побач праходзіў нейкі страшны і злы з выгляду стары і, пачуўшы гэтыя словы, сказаў:
— Я заплачу за яго гэтую цану,— і, заплаціўшы яе, узяў Хлопчыка-зорку за руку і павёў у горад.
Яны мінулі шмат вуліц і падышлі нарэшце да маленькіх веснічак у сцяне, прыцененай вялікім гранатавым дрэвам. I стары датыкнуўся да веснічак яшмавым пярсцёнкам, і яны адчыніліся, і яны спусціліся па пяці бронзавых прыступках у сад, дзе цвілі чорныя макі і стаялі зялёныя гліняныя гарлачы. I тады стары выцягнуў са свайго турбана карункавы шаўковы шарф, і завязаў ім вочы Хлопчыку-зорцы, і павёў яго некуды, штурхаючы перад сабой. А калі ён зняў павязку з яго вачэй, Хлопчык-зорка ўбачыў, што ён знаходзіцца ў цямніцы, якая асвятлялася ліхтаром, падвешаным на крук.
I стары паклаў перад ім на драўляны латок скрыль пакрытага плесенню хлеба і сказаў:
— Еш,
I паставіў перад ім кубак з саленаватай вадой і сказаў:
— Пі.
I калі Хлопчык-зорка паеў і папіў, стары пайшоў і зачыяіў дзверы цямніцы на ключ і замацаваў жалезным ланцугом.
* * *
На наступную раніцу стары, які на самой справе быў адным з самых адмысловых і каварных чараўні-
коў Лівіі і навучыўся свайму майстэрству ў другога чараўніка, які жыў на беразе Ніла, увайшоў у цямніцу, хмура паглядзеў на Хлопчыка-зорку і сказаў:
— У тым лесе, што непадалёку ад брамы гэтага горада гяураў, схаваны тры залатыя манеты з белага золата, з жоўтага золата і з чырвонага золата. Сёння ты павінен прынесці мне манету з белага золата, а калі не прынясеш, атрымаеш сто плётак. Спяшайся, перад заходам сонца я буду чакаць цябе ля веснічак майго саду. Глядзі ж, прынясі мне манету з белага золата, або табе будзе дрэнна, таму што ты мой раб і я заплаціў за цябе кошт цэлага кубка салодкага віна.— I ён завязаў вочы Хлопчыку-зорцы шалікам карункавага шоўку, і вывеў яго з дому ў сад, дзе раслі чорныя макі, і, прымусіўшы падняцца на пяць бронзавых прыступак, адчыніў з дапамогай свайго пярсцёнка веснічкі.
I Хлопчык-зорка выйшаў з веснічак, прайшоў праз горад і трапіў у лес, пра які казаў яму Чараўнік.
А лес гэты здаля здаваўся вельмі прыгожым, і думалася, што ён поўны спеўных птушак і пахкіх кветак, і Хлопчык-зорка радасна паглыбіўся ў яго. Але яму не давялося радавацца прыгажосцю лесу, бо, куды б ён ні ступіў, паўсюдна перад ім падымаўся з зямлі калючы хмызняк, поўны вострых шыпоў, і ногі яго апякала злая крапіва, і дзядоўнік калоў яго сваімі вострымі, як кінжал, калючкамі, і Хлопчыку-зорцы даводзілася вельмі дрэнна. А галоўнае, ён нідзе не мог знайсці манету з белага золата, пра якую казаў яму Чараўнік, хаця і расшукваў яе з самае раніцы да паўдня і ад паўдня да заходу сонца. Але вось сонца села, і ён пайшоў дадому, горка плачучы, бо ведаў, якая доля яго чакае.
Але калі ён падыходзіў да ўскрайку лесу, з гушчару да яго даляцеў крык — здавалася, хтосьці кліча на дапамогу. I, забыўшыся пра сваю бяду, ён пабег на гэты крык і ўбачыў маленькае Зайчаня, якое трапіла ў сіло, пастаўленае нейкім паляўнічым.
I Хлопчык-зорка зжаліўся над Зайчанём, і вызваліў яго з сіла, і сказаў яму:
— Сам я ўсяго толькі раб, але табе магу падарыць свабоду.
А Зайчаня адказала яму так:
— Так, ты падарыў мне свабоду, скажы, чым магу я аддзячыць табе!
I Хлопчык-зорка сказаў яму:
— Я шукаю манету з белага золата, але нідзе не магу знайсці яе, а калі я не прынясу яе свайму гаспадару, ён заб’е мяне.
— Ідзі за мной,— сказала Зайчаня,— і я адвяду цябе туды, куды табе трэба, таму што я ведаю, дзе схавана гэта манета і навошта.
Тады Хлопчык-зорка пайшоў за маленькім Зайчанём. I што ж ён убачыў? У дупле вялізнага дуба ляжала манета з белага золата, якую ён шукаў. I Хлопчыкзорка без меры ўзрадаваўся, схапіў яе і сказаў Зайчанятку:
— За паслугу, якую я зрабіў табе, ты аддзячыў мне спаўна, і за дабро, якое я для цябе зрабіў, ты аддаў мне стакрот.
— He,— адказвала Зайчаня,— як ты абышоўся са мной, так і я абышоўся з табой.— I яно порстка паскакала прэч.
Цяпер варта сказаць, што ля гарадской брамы сядзеў Пракажоны. Твар яго закрываў шэры палатняны капюшон, і вочы яго гарэлі ў проразях быццам вуголле, і калі ён убачыў Хлопчыка-зорку, які набліжаўся да брамы, ён загрымеў сваёй драўлянай міскай, і зазваніў у свой званочак, і крыкнуў яму:
— Падай мне міласціну, альбо я павінен буду памерці з голаду, бо яны прагналі мяне з горада і няма нікога, хто б злітаваўся нада мной!