Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

Хлопчык-зорка

Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
69.52 МБ
Русалачка глыбока ўздыхнула і сумна паглядзела на свой рыбін хвост.
— Будзем жыць — не тужыць! — сказала старая.— Павесялімся ўдосталь, трыста гадоў — тэрмін немалы... Сягоння вечарам у нас у палацы баль!
Вось было хараство, якога не ўбачыш на зямлі! Сцены і столь танцавальнай залы былі з тоўстага, але празрыстага шкла; уздоўж сцен радамі ляжалі сотні вялізных пурпуровых і травяніста-зялёных ракавін з блакітнымі агеньчыкамі ўсярэдзіне; агні гэтыя ярка асвятлялі ўсю залу, а праз шкляныя сцены — і мора вакол. Відаць было, як да сцен падплываюць чародкі вялікіх і маленькіх рыбаў, і луска іх пераліваецца золатам, серабром, пурпурам.
Пасярод залы вада бегла шырокай плынню, і ў ёй танцавалі пад свае дзівосныя спевы вадзянікі і русалкі. Такіх цудоўных галасоў не бывае ў людзей. Русалачка спявала лепш за ўсіх, і ўсе пляскалі ёй у ладкі. На хвіліну яна павесялела з думкай аб тым, што ні ў кога і нідзе, ні ў моры, ні на зямлі, няма такога цудоўнага голасу, як у яе; але потым яна зноў пачала думаць пра надводны свет, аб прыгожым прынцу, і засумавала. Непрыкметна выслізнула яна з палаца і, пакуль там спявалі і весяліліся, маркотна сядзела ў сваім садку. Раптам зверху данесліся гукі валторнаў, і яна падумала: «Вось ён зноў катаецца на лодцы! Як я люблю яго! Больш, чым бацьку і маці! Я належу яму ўсім сэрцам, усімі сваімі думкамі, яму я б ахвотна ўручыла шчасце ўсяго майго жыцця! На ўсё б я пайшла — каб толькі быць з ім. Пакуль сёстры танцуюць у бацькоўскім палацы, паплыву ж я да ведзьмы марской. Я заўсёды баялася яе, але, можа, яна штосьці параіць ці як-небудзь дапаможа мне!»
I русалачка паплыла са свайго садка да бурлівых віроў, за якімі жыла ведзьма. Яшчэ ні разу не даводзілася ёй праплываць гэтай дарогай; тут не раслі ні кветкі, ні нават трава — навакол быў толькі голы шэры пясок; вада за ім бурліла і шумела, як пад млынавым колам, і ўцягвала за сабой у бяздонне ўсё, што толькі сустракала на сваім шляху. Якраз між такіх бурлівых віроў і давялося плыць русалачцы, каб трапіць у той край, дзе ўладарыла ведзьма. Далей шлях ляжаў праз гарачы пузырысты іл, гэтае месца ведзьма называла сваім тарфяным балотам. А там ужо было
рукой падаць да яе жытла, абкружанага дзіўным лесам: замест дрэў і кустоў у ім раслі паліпы — паўжывёліны-паўрасліны, падобныя на стогаловых змеяў, якія вырасталі проста з пяску; галіны іх былі падобныя на доўгія слізготкія рукі з пальцамі, звівістымі, як чарвякі; паліпы ні на хвіліну не пераставалі варушыцца ад кораня да самай верхавіны і хапалі гнуткімі пальцамі ўсё, што толькі ім траплялася, і ўжо болып не выпускалі. Русалачка з перапуду спынілася, сэрцайка яе закалацілася ад страху, яна гатова была вярнуцца, але прыгадала прынца і набралася смеласці: моцна завязала вакол галавы свае доўгія валасы, каб у іх не ўчапіліся паліпы, скрыжавала на грудзях рукі і, як рыба, паплыла між агідных паліпаў, якія цягнуліся да яе сваімі звівістымі рукамі. Яна бачыла, як моцна, нібы жалезнымі абцугамі, трымалі яны сваімі пальцамі ўсё, што ўдалося ім схапіць: белыя шкілеты людзей, якія ўтапіліся, карабельныя рулі, скрыні, косці жывёлін, нават адну русалачку. Паліпы злавілі і задушылі яе. Гэта было страшней за ўсё.
Але вось яна апынулася на^коўзкай лясной паляне, дзе куляліся, паказваючы брыдкае жаўтаватае пуза, вялікія, тлустыя вадзяныя вужы. Пасярод паляны быў пабудаваны дом з белых чалавечых касцей. Тут жа сядзела сама марская ведзьма і карміла з рота жабу, як людзі кормяць цукрам маленькіх канарэек. Агідных вужоў яна называла сваімі кураняткамі і дазваляла ім поўзаць па сваіх вялікіх наздраватых, як губка, грудзях.
— Ведаю, ведаю, чаму ты прыплыла! — сказала русалачцы марская ведзьма.— Глупства ты задумала, але ж я ўсё-ткі дапамагу табе — на тваю ж бяду, мая прыгажуня! Ты хочаш пазбавіцца ад свайго хваста і атрымаць замест яго дзве падпоркі, каб хадзіць, як людзі. Хочаш, каб юны прынц пакахаў цябе.
I ведзьма зарагатала так гучна і брыдка, што і жаба і вужы пападалі з яе і пляснуліся на пясок.
— Ну добра, ты з’явілася ў самы час! — працягвала ведзьма.— Калі б ты прыйшла заўтра раніцай, то было б позна і я не магла б дапамагчы табе раней чым у будучым годзе. Я прыгатую табе пітво, ты возьмеш яго, паплывеш з ім да берага яшчэ да ўсходу сонца, сядзеш там і вып’еш усё да кроплі; тады твой хвост раздвоіцца і ператворыцца ў пару стройных, як
сказалі б людзі, ножак. Але табе будзе так балюча, быццам цябе праніжуць вострым мячом. Затое ўсе, хто цябе ўбачыць, скажуць, што такой прыгожай дзяўчыны яны яшчэ не сустракалі! Ты захаваеш сваю плаўную паходку — ніводная танцоўшчыца не параўнаецца з табой, але памятай: ты будзеіп ісці як па вострых нажах і твае ногі будуць крывяніць. Вытрымаеш усё гэта? Тады я дапамагу табе.
— Так! — сказала русалачка дрыготкім голасам, • падумаўшы аб прынцу.
— Памятай, сказала ведзьма,— калі ты набудзеш чалавечы выгляд, табе ўжо не зрабіцца зноў русалкай! He ўбачыш ты ні марскога дна, ні бацькоўскага дому, ні сясцёр. А калі прынц не пакахае цябе так, што забудзе дзеля цябе і бацьку і маці, калі ты не завалодаеш усім яго сэрцам і калі ён не ажэніцца з табой, ты загінеш; на першым жа досвітку пасля яго жаніцьбы з другой тваё сэрца разарвецца на часткі, і ты станеш пенай марской.
— Няхай! — сказала русалачка і збялела як смерць.
— А яшчэ ты павінна заплаціць мне за дапамогу,— сказала ведзьма.— I я нятанна вазьму! У цябе дзіўны голас, ім ты і думаеш зачараваць прынца, але ты павінна аддаць гэты голас мне. Я вазьму за свой бясцэнны напой самае лепшае, што ёсць у цябе: бо я павінна прымяшаць да напітка сваю ўласную кроў, каб ён стаў востры, як лязо мяча.
— Калі ты возьмеш мой голас, што ж застанецца мне? — запытала русалачка.
— Твой вельмі прыгожы твар, твая плаўная паходка і твае гаваркія вочы — гэтага дастаткова, каб пакарыць чалавечае сэрца! Ну годзе, не бойся: высунеш язычок, і я адрэжу яго ў аплату за чарадзейны напой!
— Добра! — сказала русалачка, і ведзьма паставіла на агонь кацёл, каб зварыць пітво.
— Чысціня — лепшая прыгажосць! — сказала яна і выцерла кацёл вязанкай жывых вужоў.
Потым яна падрапала сабе грудзі; у кацёл закапала чорная кроў, і хутка пачалі падымацца клубы пары, якія набывалі такія вычварныя формы, што проста жах браў. Ведзьма штохвілінна падбаўляла ў кацёл новае і новае зелле, і калі пітво закіпела, яно забулька-
ла так, быццам плакаў кракадзіл. Нарэшце напой быў гатовы, на выгляд ён здаваўся вельмі празрыстай крынічнай вадой.
— Бяры! — сказала ведзьма, аддаючы русалачцы напой.
Потым адрэзала ёй язык, і русалачка стала нямой — не магла больш ні спяваць, ні гаварыць.
— Схопяць цябе паліпы, калі паплывеш назад,— наказвала ведзьма,— пырсні на іх кроплю пітва, і іх рукі і пальцы разляцяцца на тысячу кавалачкаў.
Але русалачцы не давялося гэтага рабіць — паліпы з жахам адварочваліся пры адным выглядзе напою, які блішчаў у яе руках, нібы яркая зорка. Хутка праплыла яна лес, мінула балота і бурлівыя віры.
Вось і бацькоўскі палац; агні ў танцавальнай зале патушаны, усе спяць. Русалачка не адважылася болып увайсці туды, бо яна ж была нямая і збіралася пакінуць бацькоўскі дом назаўсёды. Сэрца яе гатова было разарвацца ад тугі. Яна прашмыгнула ў сад, узяла па кветачцы з градкі ў кожнай сястры, паслала родным тысячы паветраных пацалункаў і паднялася на цёмнаблакітную паверхню мора.
Сонца яшчэ не ўзыходзіла, калі яна ўбачыла перад сабою палац прынца і прысела на шырокую мармуровую лесвіцу. Месяц асвятляў яе сваім дзівосным блакітным ззяннем. Русалачка выпіла пякучы напой, і ёй падалося, быццам яе працялі вострым з абодвух бакоў мячом; яна страціла прытомнасць і павалілася, як нежывая. Калі яна ачуняла, над морам ужо ззяла сонца; ва ўсім целе яна адчувала пякучы боль. Перад ёю стаяў прыгожы прынц і са здзіўленнем разглядваў яе. Яна апусціла вочы і ўбачыла, што рыбін хвост знік, а замест яго ў яе з’явіліся дзве маленькія беленькія ножкі. Але яна была зусім голая і таму захуталася ў свае доўгія, густыя валасы. Прынц запытаў, хто яна і як сюды трапіла, але яна толькі лагодна і сумна глядзела на яго сваімі цёмна-сінімі вачыма: гаварыць жа яна не магла. Тады ён узяў яе за руку і павёў у палац. Праўду сказала ведзьма: кожны крок прычыняў русалачцы такі боль, быццам яна ішла па вострых нажах і іголках; але яна цярпліва пераносіла боль і ішла поплеч з прынцам лёгка, нібы па паветры. Прынц і яго світа толькі дзівіліся з яе цудоўнай, плаўнай паходкі.
Русалачку апранулі ў шоўк і муслін, і яна стала першай прыгажуняй пры двары, але заставалася паранейшаму нямой, не магла ні спяваць, ні гаварыць. Неяк аднаго разу да прынца і яго царскіх бацькоў паклікалі дзяўчат-рабынь, прыбраных у шоўк і золата. Яны заспявалі, адна з іх спявала асабліва хораша, і прынц пляскаў у ладкі і ўсміхаўся ёй. Засумавала русалачка: калісьці і яна магла спяваць, і непараўнальна лепш! «Ах, каб ён ведаў, што я назаўсёды рассталася са сваім голасам, толькі каб быць каля яго!»
Потым дзяўчаты пачалі танцаваць пад гукі дзівоснай музыкі; тут і русалачка падняла свае белыя прыгожыя рукі, стала на дыбачкі і паплыла ў лёгкім, паветраным танцы; так не танцаваў яшчэ ніхто! Кожны рух падкрэсліваў яе прыгажосць, а вочы яе казалі сэрцу больш, чым спевы рабынь.
Усе былі ў захапленні, асабліва прынц; ён назваў русалачку сваім маленькім знайдышам, а русалачка ўсё танцавала і танцавала, хоць кожны раз, калі ногі яе дакраналіся да зямлі, ёй было так балюча, быццам яна ішла па вострых нажах. Прынц сказаў, што яна заўсёды павінна быць каля яго, і ёй было дазволена спаць на аксамітнай падушцы перад дзвярыма яго пакоя.
Ён загадаў пашыць ёй мужчынскі касцюм, каб яна магла суправаджаць яго конна. Яны ездзілі па духмяных лясах, дзе ў свежай лістоце спявалі птушкі, а зялёныя галіны дакраналіся да яе плячэй. Яны ўзбіраліся на высокія горы, і хаця з яе ног сачылася кроў і ўсе бачылі гэта, яна смяялася і працягвала падымацца следам за прынцам на самыя высокія вяршыні; там яны любаваліся аблокамі, якія плылі каля іх ног, нібы чароды птушак, што адляталі ў чужыя краіны.
А ноччу ў палацы прынца, калі ўсе спалі, русалачка спускалася па мармуровай лесвіцы, ставіла палымнеючыя, як у агні, ногі ў халодную ваду і думала пра родны дом і пра марское дно.