Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

Хлопчык-зорка

Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
69.52 МБ
добная на тую бабулю, якая дала Элізе ў лесе ягад і расказала пра лебедзяў у залатых каронах.
— Тваіх братоў можна выратаваць,— сказала Фата-Маргана,— але ці хопіць у цябе мужнасці і стойкасці? Вада мякчэйшая за твае пяшчотныя рукі, а ўсё ж яна робіць камяні гладкімі і круглымі, але вада не адчувае болю, які будуць адчуваць твае пальцы: у вады няма сэрца, якое млее ад страху і пакуты, як тваё сэрца. Бачыш, у мяне ў руках крапіва. Такая ж крапіва расце тут, каля пячоры, і толькі яна ды яшчэ тая крапіва, якая расце на могілках, можа табе спатрэбіцца. Памятай жа гэта! Нарві крапівы, хаця рукі твае пакрыюцца пухірамі ад апёкаў; потым разамні яе нагамі і спрадзі з яе доўгія ніткі. 3 гэтых нітак звяжы адзінаццаць сарочак з доўгімі рукавамі і, калі яны будуць гатовыя, надзень іх на лебедзяў. Як толькі сарочкі дакрануода да іх пер’яў, чары знікнуць. Але памятай, што з той хвіліны, як ты пачнеш сваю працу, і да той пары, пакуль не скончыш яе, ты не павінна гаварыць ні слова, колькі б твая праца часу ні заняла. Першае ж слова, якое сарвецца ў цябе з языка, праніжа сэрцы тваіх братоў, бы кінжалам. Іх жыццё і смерць у тваіх руках! Тады Эліза выйшла з пячоры і ўзялася за працу.
Сваімі пяшчотнымі рукамі рвала яна злую, пякучую крапіву, і пальцы яе пакрываліся вялікімі пухірамі, але яна з радасцю пераносіла боль: толькі б выратаваць дарагіх братоў! Яна нарвала цэлы ахапак крапівы, потым размяла яе голымі нагамі і пачала прасці доўгія зялёныя ніткі.
Калі зайшло сонца, у пячору прыляцелі браты. Яны пачалі распытваць сястру пра тое, што яна рабіла, пакуль іх не было. Але Эліза не адказала ім ні слова. Браты вельмі спалохаліся, думалі, што сястра іх зрабілася нямой.
♦ Гэта новае чарадзейства злой мачахі»,— падумалі яны, але глянулі на рукі Элізы, што пакрыліся пухірамі, зразумелі, што яна зрабілася нямой дзеля іх выратавання. Самы маладзейшы брат заплакаў; слёзы яго капалі ёй на рукі, і там, куды трапляла слязінка, знікалі пякучыя пухіры, сціхаў боль.
Ноч Эліза правяла за сваёй працай; праз адпачынак і не думала — яна думала толькі пра тое, як бы хутчэй вызваліць сваіх любых братоў. Увесь наступны дзень,
пакуль лебедзі лёталі, яна заставалася сам-насам, але ніколі яшчэ час не цёк так хутка. Вось ужо адна сарочка была гатова, і дзяўчына прынялася за наступную.
Раптам у гарах пачуліся гукі паляўнічых ражкоў. Эліза спалохалася. Гукі ўсё набліжаліся, затым пачуўся брэх сабак. Дзяўчына схавалася ў пячору, звязала ўсю сабраную крапіву ў пучок і села каля яго. У тую ж хвіліну з-за кустоў выскачыў вялікі сабака, за ім другі і трэці. Сабакі гучна брахалі і бегалі ўзад і ўперад. Хутка ля пячоры сабраліся ўсе паляўнічыя. Самы прыгожы з іх быў кароль той краіны; ён падышоў да Элізы. Ніколі яшчэ не сустракаў ён такой прыгажуні!
— Як жа ты трапіла сюды, любачка? — спытаў ён, але Эліза толькі пахітала галавой — яна ж не пасмела гаварыць: калі б яна сказала хоць адно слова, яе браты загінулі б.
Рукі свае Эліза схавала пад фартух, каб кароль не заўважыў пухіроў і драпін.
— Пойдзем са мной! — сказаў кароль.— Тут нельга табе заставацца! Калі ты такая добрая, як і прыгожая, то я апрану цябе ў шоўк і бархат, надзену табе на галаву залатую карону, і ты будзеш жыць у маім велікацышным палацы.
I ён пасадзіў яе на сядло перад сабой.
Эліза горка плакала, але кароль сказаў:
— Я хачу толькі твайго шчасця. Калі-небудзь ты сама падзякуеш мне.
I ён павёз яе праз горы, а паляўнічыя ехалі на конях услед.
Вечарам перад імі паказалася велікапышная сталіца караля, з палацамі і вежамі, і кароль увёў Элізу ў свой палац. У высокіх мармуровых пакоях цурчалі фантаны, а сцены і столі былі ўпрыгожаны рознымі малюнкамі. Але Эліза не глядзела ні на што, яна сумавала і плакала. Служанкі апранулі яе ў каралеўскае адзенне, уплялі ёй у валасы брыльянтавыя ніткі і надзелі на яе апечаныя пальцы тонкія пальчаткі.
У багатым убр’анні Эліза была такая чароўная, што ўвесь двор пакланіўся ёй, а кароль абвясціў яе сваёй нявестай. Але каралеўскі епіскап пахітаў галавой і пачаў нашэптваць каралю, што нямая прыгажуня, мабыць, лясная ведзьма,— яна зачаравала сэрца караля.
Кароль не паверыў яму, ён падаў знак музыкам, загадаў паклікаць лепшых танцоўшчыц і падаваць на стол дарагія стравы, а сам павёў Элізу цераз духмяныя сады ў велікапышныя пакоі. Але Эліза па-ранейшаму была сумнай і прыгнечанай. Тады кароль адчыніў дзверцы ў маленькі пакой каля спальні Элізы. Пакой увесь быў завешаны зялёнымі дыванамі і нагадваў лясную пячору, дзе кароль знайшоў Элізу. На падлозе ляжала вязанка крапівы, а на сцяне вісела сплеценая Элізай сарочка. Усё гэта, як рэдкасць, захапіў з сабою адзін з паляўнічых.
— Тут можаш ты прыгадаць сваё былое жытло,— сказаў кароль.— А вось і твая праца. Можа, ты захочаш іншы раз павесяліцца сярод усёй гэтай пышнасці, успомніць былое.
Убачыўшы сваю крапіву і сплеценую сарочку, Эліза з радасцю пацалавала каралю руку, а ён прыціснуў яе да сваіх грудзей.
Епіскап працягваў нашэптваць каралю паганыя выдумкі, але яны не краналі сэрца караля. На наступны дзень згулялі вяселле. Епіскап сам павінны быў надзець на галаву нявесты карону: ад крыўды ён так шчыльна нацягнуў ёй на лоб вузкі залаты абруч, што кожнаму балюча б стала, ды Эліза нават не заўважыла гэтага.
Яна ўсё думала пра сваіх дарагіх братоў. Вусны яе па-ранейшаму былі сціснуты, ні адзінага слова не вылецела з іх, а ў яе вачах свяцілася гарачае каханне да добрага, прыгожага караля, які рабіў усё, каб толькі парадаваць яе. 3 кожным днём яна прывязвалася да яго ўсё больш. О, калі б яна магла расказаць пра свае пакуты! Але яна павінна была маўчаць, пакуль не скончыць сваю працу.
Начамі яна ўпотай ішла ў свой пакойчык, які нагадваў пячору, і пляла там адну сарочку за другой. Ужо шэсць сарочак былі гатовы,' але калі яна ўзялася за сёмую, то заўважыла, што крапівы ў яе больш няма.
Эліза ведала, што можа знайсці такую крапіву на могілках. I вось уночы яна ціхенька выйшла з палаца.
Сэрца яе сціскалася ад страху, каЛі яна прабіралася месячнай ноччу на могілкі па доўгіх алеях саду, а потым па пустых вуліцах.
На могілках Эліза нарвала крапівы і вярнулася дамоў.
Толькі адзін чалавек не спаў у тую ноч і бачыў Элізу. Гэта быў епіскап.
Раніцай епіскап прыйшоў да караля і расказаў яму пра тое, што бачыў ноччу.
— Прагані яе, кароль, яна злая чарадзейка! — нашэптваў епіскап.
— Няпраўда, Эліза добрая! — адказаў кароль, але сумненне закралася ў яго сэрца.
Ноччу кароль толькі прытварыўся, што спіць. I вось ён убачыў, што Эліза ўстала і выйшла са спальні. У наступныя ночы паўтаралася тое ж самае: кароль не спаў і бачыў, як яна хавалася ў сваім таемным пакоі.
Кароль рабіўся ўсё змрачнейшым. Эліза бачыла гэта, але не разумела, чым не задаволены кароль. Сэрца яе ныла ад страху і ад любасці да братоў; на яе каралеўскія апранахі каціліся слёзы, што блішчэлі, бы алмазы, а людзі, якія бачылі яе багатыя ўборы, зайздросцілі. I вось хутка-хутка канец яе працы. Ужо дзесяць сарочак былі гатовы, а на адзінаццатую зноў не хапіла крапівы. Яшчэ раз, апошні, патрэбна было пайсці на могілкі і нарваць некалькі пучкоў крапівы. Яна з жахам падумала пра пустынныя могілкі і ўсё ж вырашыла схадзіць туды.
Уночы Эліза зноў употай выйшла з палаца, але кароль і епіскап сачылі за ёй, і яны ўбачылі, як Эліза схавалася за плотам на могілках.
Што магла рабіць там каралева?
— Цяпер ты сам бачыш, што яна злая ведзьма,— сказаў епіскап і патрабаваў, каб Элізу спалілі на кастры.
I кароль павінен быў даць згоду.
Элізу пасадзілі ў цёмнае сырое падзямелле з жалезнымі кратамі на вокнах, у якія са свістам урываўся вецер. Ёй кінулі ахапак крапівы, якую яна нарвала на могілках. Гэта пякучая крапіва павінна была служыць Элізе замест падушкі, а сарочкі, якія яна звязала,— ложкам. Але нічога іншага Элізе і не трэба было. Яна зноў узялася за працу.
Вечарам ля кратаў пачуўся шум лебядзіных крылаў. Гэта самы малодшы брат адшукаў сваю сястру, і Эліза гучна заплакала ад радасці, хаця і ведала, што жыць ёй засталося ўсяго адну ноч. Але ж і праца яе заканчвалася, і браты былі тут!
Усю ноч пляла Эліза апошнюю сарочку. Мышы, што бегалі па падзямеллі, спачувалі ёй, яны пачалі збіраць і прыносіць да яе ног раскіданыя сцяблінкі крапівы, а дрозд, які сядзеў за кратамі акна, пацяшаў яе песенькай.
На світанні, неўзабаве да ўсходу сонца, да варот палаца прыйшлі адзінаццаць братоў Элізы і патрабавалі, каб іх пусцілі да караля. Ім адказалі, што гэта немагчыма: кароль яшчэ спаў і ніхто не мог яго турбаваць. Але яны не адыходзіліся і працягвалі прасіць. Кароль пачуў нечыя галасы і выглянуў з акна, каб даведацца, што там робіцца. Але ў гэтую хвіліну ўзышло сонца і браты Элізы зніклі. Кароль бачыў толькі, як над палацам узняліся адзінаццаць дзікіх лебедзяў.
Людзі натоўпамі ішлі за горад, каб паглядзець, як будуць караць каралеву. Худзенькая кабылка цягнула калёсы, на якіх сядзела Эліза; на Элізу надзелі сарочку са зрэбнага палатна; яе цудоўныя доўгія валасы віселі на плячах, а твар быў белы, як снег. Нават па дарозе да месца кары не выпускала яна з рук сваёй працы: дзесяць сарочак ляжалі ля яе ног зусім гатовыя, адзінаццатую яна працягвала вязаць.
— Паглядзіце на ведзьму! — крычалі ў натоўпе.— Яна не кідае свае вядзьмарскія рэчы! Давайце вырвем іх у яе, ды парвём на шматкі!
Чыесьці рукі ўжо пацягнуліся, каб вырваць у Элізы зялёную сарочку, але тут прыляцелі адзінаццаць лебедзяў. Яны селі на краі калёсаў і моцна залопалі сваімі дужымі крыламі. Спалоханыя людзі адступілі ў бакі.
— Белыя лебедзі зляцелі з неба! Яна не вінаватая! — шапталі многія, але баяліся сказаць гэта ўголас.
I вось кат схапіў Элізу за руку, але яна хутка накінула на лебедзяў зялёныя сарочкі., і ледзь толькі сарочкі дакраналіся да іх пер’я, усе адзінаццаць лебедзяў ператвараліся ў прыгожых прынцаў.
Толькі ў самага малодшага замест левай рукі засталося лебядзінае крыло: Эліза не паспела давязаць рукаво на апошняй сарочцы.
— Цяпер я магу размаўляць! — сказала Эліза.— Я не вінаватая!
I людзі, якія бачылі ўсё гэта, пакланіліся ёй і пачалі славіць, але Эліза страціла прытомнасць і ўпала
ў абдымкі братоў. Яна так напакутавалася ад страху і болю.