Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

Хлопчык-зорка

Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
69.52 МБ
— Так, яна не вінаватая! — сказаў самы старэйшы прынц і расказаў пра ўсё, што было.
А пакуль ён гаварыў, у паветры расплываўся водар быццам ад мільёнаў руж: гэта кожнае палена ў вогнішчы пусціла карані і парасткі, і на тым месцы, дзе яе хацелі спаліць, вырас высокі зялёны куст, а на ім чырвойыя ружы. А на самай верхавіне куста ззяла, як зорка, асляпляльна белая кветка.
Кароль сарваў яе, паклаў на грудзі Элізы, і яна прачнулася.
Тут усе званы ў горадзе зазванілі самі па сабе, птушкі зляцеліся цэлымі выраямі, а да палаца пацягнулася такое шчаслівае шэсце, якога не бачыў яшчэ ні адзін кароль!
РУСАЛАЧКА
Далёка ў моры вада сіняя-сіняя, як пялёсткі самых прыгожых васількоў, празрыстая-празрыстая, як самае чыстае шкло, толькі вельмі глыбокая, такая глыбокая, што ніякага якарнага каната не хопіць. Шмат званіц трэба паставіць адна на адну, тады толькі верхняя выгляне на паверхню. Там на дне жыве падводны народ.
Але не падумайце, што дно голае, адзін толькі белы ' пясок. He, там растуць незвычайныя дрэвы і кветкі з такімі гнуткімі сцяблінамі і лісцем, што яны варушацца, нібы жывыя, ад самага малога руху вады. А між галін ходзіць туды-сюды рыба, вялікая і маленькая, зусім як птушкі лятаюць у паветры ў нас наверсе. У самым глыбокім месцы стаіць палац марскога цара — сцены яго з каралаў, высокія стральчатыя вокны з самага чыстага бурштыну, а дах увесь з ракавін; яны то адкрываюцца, то закрываюцца, у залежнасці ад таго, прыліў ці адліў, і гэта вельмі прыгожа, бо ў кожнай ляжаць зіхатлівыя жамчужыны і любая была б цудоўным упрыгожаннем у кароне самой каралевы.
Марскі цар даўным-даўно аўдавеў, і гаспадаркай у яго кіравала старая маці, жанчына разумная, толькі надта ўжо ганарылася яна сваёй знатнасцю: на хвасце
старая насіла аж дванаццаць вустрыц, тады як іншым вяльможам дазвалялася толькі шэсць. У астатнім жа яна заслугоўвала ўсялякай пахвалы, асабліва таму, што душы не чула ў сваіх маленькіх унучках — прынцэсах. Іх было шэсць, усе прыгожанькія, але мілейшай за ўсіх была самая малодшая, са скурай чыстай і пяшчотнай, як пялёстак ружы, з вачыма сінімі і глыбокімі, як мора. Толькі ў яе, як, зрэшты, і ў астатніх, ног не было, а замест іх быў хвост, як у рыбы.
Цэлы дзень гулялі прынцэсы ў палацы, у прасторных пакоях, дзе са сцен раслі жывыя кветкі. Расчыняліся вялікія бурштынавыя вокны, і ўсярэдзіну заплывала рыба, зусім як у нас ластаўкі залятаюць у хату, калі вокны адчынены насцеж, толькі рыба падплывала проста да маленькіх прынцэс, брала з іх рук ежу і дазваляла сябе гладзіць.
Перад палацам быў вялікі сад, у ім раслі агністачырвоныя і цёмна-сінія дрэвы, плады іх ззялі золатам, кветкі — гарачым агнём, а сцябліны і лісце бесперастанна гайдаліся. Зямля была суцэльным дробным пяском, толькі блакітнаватым, як сернае полымя. Усё там унізе адлівала якойсьці асаблівай сінечаю,— можна было падумаць, быццам стаіш не на дне марскім, а ў паветранай вышыні, і неба ў цябе не толькі над галавой, але і пад нагамі. У бязветраны дзень з дна відаць было сонца, яно здавалася пурпурнай кветкай, з чашы якой ліецца святло.
У кожнай прынцэсы была ў садзе свая мясцінка, тут яны маглі капаць і садзіць што хацелі. Адна зрабіла сабе градку для кветак у выглядзе кіта, другой уздумалася, каб яе градка выглядала русалкай, а самая малодшая зрабіла сабе градку, круглую, як сонца, і кветкі на ёй садзіла такія ж пунсовыя, як яно саімо. Дзіўнае дзіця была гэта русалачка, ціхае, задуменнае. Іншыя сёстры ўпрыгожвалі сябе ўсякай усячынай, якую знаходзілі на затопленых караблях, а яна толькі і любіла што кветкі ярка-чырвоныя, як сонца, там, наверсе, ды яшчэ прыгожую мармуровую статую. Гэта быў цудоўны хлопчык, высечаны з чыстага белага каменя, які апусціўся на дно марское пасля караблекрушэння. Каля статуі русалачка пасадзіла ружовую ніцую вярбу, яна пышна разраслася і звешвала свае ' галіны над статуяй да блакітнага пясчанага дна, дзе атрымліваўся фіялетавы цень, які зыбаўся ў лад гай-
данню галін, і ад гэтага здавалася, быццам верхавіна і карані лашчацца адно да аднаго.
Больш за ўсё русалачка любіла слухаць расповеды пра свет людзей там, наверсе. Старой бабулі давялося расказаць ёй усё, што яна ведала пра караблі і гарады, пра людзей і жывёл. Асабліва дзівосным і незвычайным здавалася русалачцы тое, што кветкі на зямлі пахнуць,— не тое што тут, на марскім дне,— лясы там зялёныя, а рыба сярод галін спявае так гучна і прыгожа, што проста заслухаешся. Рыбай бабуля называла птушак, інакш унучкі не зразумелі б яе: яны ж зроду не бачылі птушак.
Калі вам споўніцца пятнаццаць гадоў,— казала бабуля,— вам дазволяць усплываць на паверхню, сядзець у месячным святле на скалах і глядзець на вялізныя караблі, якія праплываюць міма, на лясы і гарады!
У гэтым годзе старэйшай прынцэсе якраз спаўнялася пятнаццаць гадоў, але сёстры былі пагодкамі, і выходзіла так, што толькі праз пяць гадоў самая малодшая зможа падняцца з дна марскога і ўбачыць, як жывецца нам тут, наверсе. Ды кожная абяцала расказаць астатнім, што яна ўбачыла і што ёй больш за ўсё спадабалася ў першы дзень,— бабуліных расказаў ім было мала, хацелася ведаць як мага болып.
Ніводную з сясцёр не вабіла так на паверхню, як самую малодшую, ціхую, задуменную русалачку, якой даводзілася чакаць даўжэй за ўсіх. Ноч за ноччу праводзіла яна каля адчыненага акна і ўсё глядзела наверх праз цёмна-сінюю ваду, у якой плёскала хвастамі і плаўнікамі рыба. Месяц і зоркі бачыліся ёй, і хоць свяцілі яны зусім цьмяна, затое здаваліся праз ваду наіпмат большымі, чым нам. А калі пад імі нібы плыло цёмнае воблака, ведала яна, што гэта ці кіт праплывае, ці карабель, а на ім шмат людзей, і ўжо, канешне, ім і ў галаву не прыходзіла, што ўнізе пад імі прыгожанькая русалачка цягнецца да карабля сваімі белымі рукамі.
I вось старэйшай прынцэсе споўнілася пятнаццаць гадоў, і ёй дазволілі ўсплыць на паверхню.
Колькі было расказаў, калі яна вярнулася назад! Ну, а лепш за ўсё, расказвала яна, было ляжаць у месячным святле на водмелі, калі мора спакойнае, і разглядваць вялікі горад на беразе: быццам сотні зорак.
там мігцелі агні, чулася музыка, іпум экіпажаў, гамана людзей, віднеліся званіцы і шпілі, званілі званы. I якраз таму, што туды ёй нельга было, туды і цягнула яе больш за ўсё.
Як прагна слухала яе расказы самая малодшая сястра! А потым, вечарам, стаяла каля адчыненага акна і глядзела наверх праз цёмна-сінюю ваду і думала пра вялікі горад, шумны і ажыўлены, і ёй здавалася нават, што яна чуе, як звоняць званы.
Праз год і другой сястры дазволілі падняцца на паверхню і плыць куды пажадае. Яна вынырнула з вады якраз у тую хвіліну, калі сонца заходзіла, і вырашыла, што болып дзівоснага відовішча няма на свеце. Неба было ўсё залатое, сказала яна, а воблакі — ах, у яе проста няма слоў апісаць, якія яны прыгожыя! Чырвоныя і фіялетавыя, плылі яны па небе, але яшчэ хутчэй ляцела да сонца, нібы доўгі белы вэлюм, чарада дзікіх лебедзяў. Яна таксама паплыла да сонца, але яно апусцілася ў ваду, і ружовы водбліск на моры і аблоках патух.
Яшчэ праз год паднялася на паверхню трэцяя сястра. Гэта была смялейшая за ўсіх і праплыла ў шырокую раку, якая ўпадала ў мора. Яна ўбачыла там зялёныя ўзгоркі з вінаграднікамі, а з гушчару цудоўнага лесу выглядвалі палацы і сядзібы. Яна чула, як спяваюць птушкі, а сонца прыгравала так моцна, што ёй не раз даводзілася ныраць у ваду, каб астудзіць свой палымнеючы твар. У бухце ёй трапіўся цэлы гурт маленькіх чалавечых дзяцей, яны бегалі галышом і плюхаліся ў вадзе. Ёй захацелася пагуляць з імі, але яны спалохаліся яе і ўцяклі, а замест іх з’явіўся нейкі чорны звярок — гэта быў сабака, толькі ж ёй яшчэ ні разу не даводзілася бачыць сабаку — і забрахаў на яе так страшна, што яна перапалохалася і паплыла назад у мора. Але ніколі не забыць ёй дзівоснага лесу, зялёных узгоркаў і прыгожых дзяцей, якія ўмеюць плаваць, хаця і няма ў іх рыбінага хваста.
Чацвёртая сястра не была такой смелай, яна плавала ў адкрытым моры і лічыла, што там якраз і было лепш за ўсё: мора відаць вакол на вельмі многа міль, неба над галавой як велізарны шкляны купал. Бачыла яна і караблі, толькі зусім здалёку, і выглядалі яны амаль як чайкі, а яшчэ ў моры куляліся гарэзлівыя дэльфіны і кіты пускалі з ноздраў ваду, таму здавала-
ся, быццам вакол білі сотні фантанаў.
Дайшла чарга і да пятай сястры. Яе дзень нараджэння быў зімой, і таму яна ўбачыла тое, чаго не ўДавалася ўбачыць іншым. Мора было зусім зялёнае, расказвала яна, усюды плавалі вялізныя ледзяныя горы, кожная нібы жамчужына, толькі куды вышэйшая за любую званіцу, пабудаваную людзьмі. Яны былі самага мудрагелістага выгляду і ззялі, быццам алмазы. Яна ўселася на самую вялікую з іх, вецер развяваў яе доўгія валасы, і матросы спалохана абыходзілі гэтае месца як далей. Да вечара неба зацягнулася хмарамі, забліскалі маланкі, загрымеў гром, пачарнелае мора ўзнімала ўгору вялізныя ледзяныя глыбы, якія асвятляліся ўспышкамі маланак. На караблях здымалі ветразі, вакол быў страх і жах, а яна хоць бы што плыла на сваёй ледзяной гары і пазірала, як маланкі сінімі зігзагамі б’юць у мора.
Так вось і было: выплывае якая-небудзь з сясцёр першы раз на паверхню, захапляецца ўсім новым і прыгожым, ну а тады, калі дарослай дзяўчынай можа падняцца наверх у любую хвіліну, усё становіцца для яе нецікавым і яна імкнецца дамоў і ўжо праз месяц гаворыць, што ў іх унізе лепш, чым дзе, толькі тут і адчуваеш сябе дома.
Часта па вечарах, абняўшыся, усплывалі пяць сясцёр на паверхню. Ва ўсіх былі дзівосныя галасы, як ні ў кога з людзей, і калі пачыналася бура, якая пагражала гібеллю караблям, яны плылі перад караблямі і спявалі так соладка аб тым, як добра на марскім дне, угаворвалі матросаў без боязі спусціцца ўніз. Толькі матросы не маглі разабраць слоў, ім здавалася, што гэта проста шуміць буоа, ды і не давялося б ім убачыць на дне ніякіх дзівосаў — калі карабель тануў, людзі захлыналіся і траплялі ў палац марскога цара ўжо мёртвыя.
Малодшая ж русалачка, калі сёстры яе ўсплывалі вось так на паверхню, заставалася адна-адзінюткая і глядзела ім услед, і ёй хацелася плакаць, ды толькі русалкам не дадзена слёз, і ад гэтага ёй было яшчэ горш.