Хлопчык-зорка
Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
Эліза ўбачыла ў вадзе свой твар і вельмі спалохалася — такі быў ён чорны і страшны. Але вось яна зачэрпала рукою вады, пацёрла вочы, лоб, і твар у яе зноў зрабіўся белы, як і раней. Тады Эліза распранулася і ўвайшла ў прахалодны чысты ручай. Вада адразу ж змыла з яе сок грэцкага арэха і смярдзючую мазь, якой нацёрла Элізу мачаха.
Потым Эліза апранулася, запляла ў косы свае доўгія валасы і пайшла па лесе далей, сама не ведаючы куды. На шляху яна ўбачыла дзікую яблыню, галіны якой гнуліся да зямлі пад цяжарам пладоў. Эліза паела яблыкаў, падпёрла галіны кійкамі і пайшла далей. Хутка яна зайшла ў самы гушчар лесу. Ніводная птушка не залятала сюды, ні адзін сонечны промень не прабіваўся праз густое галлё. Высокія ствалы стаялі шчыльнымі радамі, нібы драўляныя сцены. Вакол было так ціха, што Эліза чула свае ўласныя крокі, чула шумок кожнага сухога лісточка, які трапляў ёй пад ногі. Ніколі яшчэ Эліза не бывала ў такой глухамані.
Уночы зрабілася зусім цёмна, нават светлячкі не свяцілі ў імхах. Эліза ўляглася на траву і заснула.
Раніцай яна накіравалася далей і раптам сустрэла бабулю з кошыкам ягад. Бабуля дала дзяўчыне жменю ягад, а Эліза спытала ў яе, ці не праязджалі тут, па лесе, адзінаццаць прынцаў.
— He,— сказала бабуля,— прынцаў я не бачыла, але ўчора я бачыла тут на рацэ адзінаццаць лебедзяў у залатых каронах.
I бабуля вывела Элізу да стромы, пад якой прадякала рака. Эліза развіталася з бабуляй і пайшла па беразе ракі.
Доўга ішла Эліза, і раптам перад ёю адкрылася бяскрайняе мора. Hi аднаго ветразя не было бачна на моры, ніводнага чоўна не было побліз.
Эліза села на камень ля самага берага і задумалася: што ж ёй рабіць, куды ісці далей?
Да ног Элізы падбягалі марскія хвалі, яны неслі з сабою дробныя каменьчыкі. Вада сцёрла вострыя
краі каменьчыкаў, і яны былі зусім гладкія і круглыя.
I дзяўчына падумала: ♦Колькі працы патрэбна, каб цвёрды камень зрабіць гладкім і круглым! А вось вада робіць гэта. Мора нястомна і цярпліва коціць свае хвалі і перамагае самыя цвёрдыя камяні. Дзякуй вам за гэта, што вы навучылі мяне, светлыя хуткія хвалі! Я буду, як і вы, нястомна працаваць. Сэрца гаворыць мне, што калі-небудзь вы аднясеце мяне да маіх любых братоў!»
На беразе, сярод сухіх водарасцяў, Эліза знайшла адзінаццаць белых лебядзіных пёрак. На пёрках яшчэ блішчэлі кроплі — расы ці слёзаў, хто ведае? Вакол было пуста, але Эліза не адчувала сябе адзінокай. Яна глядзела на мора і не магла наглядзецца.
Вось насоўваецца на мора вялікая чорная хмара, вецер мацнее, і мора таксама чарнее, хвалюецца і бурліць. Але хмара прайшла, на небе плывуць ружовыя воблакі, вецер сціхае, і мора ўжо спакойнае, цяпер яно падобнае на пялёстак ружы. To зялёнае робіцца яно, то белае. Але як бы ціха ні было ў паветры і якое б спакойнае ні было мора, ля берага заўжды шуміць прыбой, заўжды прыкметна лёгкае хваляванне — вада ціха ўздымаецца, нібы грудзі соннага дзіцяці.
Калі сонца пачало заходзіць, Эліза ўбачыла дзікіх лебедзяў. Як доўгая белая стужка, яны ляцелі адзін за адным. Іх было адзінаццаць. На галаве ў кожнага лебедзя ззяла невялічкая залатая карона. Эліза адышла ад стромы і схавалася ў кусты. Лебедзі апусціліся непадалёк ад яе і залопалі сваімі вялікімі белымі крыламі.
У гэтую самую хвіліну сонца схавалася пад вадой — і раптам з лебедзяў упала іх белае пер’е, і ўжо не адзінаццаць белых лебедзяў стаялі перад Элізай, а адзінаццаць прыгожых прынцаў. Эліза гучна крыкнула — яна адразу пазнала сваіх братоў, хаця за доўгі час яны вельмі змяніліся. Эліза кінулася да іх у абдымкі і пачала называць іх імёны.
Браты вельмі абрадаваліся таму, што знайшлі сястру, якая так вырасла і зрабілася такой прыгажуняй. Эліза і яе браты смяяліся і плакалі, а потым яны расказалі адзін аднаму пра ўсё, што з імі здарылася.
Самы старэйшы з прынцаў сказаў Элізе:
— Мы лётаем дзікімі лебедзямі ўвесь дзень, ад усходу сонца да самага захаду. Калі ж сонца захо-
дзіць, мы зноў ператвараемся ў людзей. I вось да захаду сонца мы спяшаем апусціцца на зямлю. Калі б мы ператвараліся ў людзей у той час, калі ляцім высока над воблакамі, мы ў той жа час упалі б на зямлю і разбіліся. Жывём мы не тут. Далёка-далёка за морам ёсць такая ж цудоўная краіна, як гэта. Вось там мы і жывём. Але дарога туды доўгая, трэба пераляцець праз усё мора, а на шляху няма ніводнага вострава, дзе б мы маглі правесці ноч. Толькі на самай сярэдзіне мора ўзвышаецца адзінокая скала. Яна такая малая, што мы можам стаяць на ёй толькі цесна прыціскаючыся адзін да аднаго. Калі мора бушуе, пырскі хваляў пералятаюць нашы галовы. Але ўсё ж, каб не было гэтай скалы, нам ніколі не давялося б пабываць на нашай роднай зямлі: мора шырокае — мы не можам пераляцець яго ад усходу сонца да захаду. Толькі два разы ў год, у самыя доўгія дні, нашы крылы маюць сілу перанесці нас праз мора. Вось мы прылятаем сюды і жывём адзінаццаць дзён. Мы лятаем над гэтым вялікім лесам і глядзім на палац, дзе мы нарадзіліся і правялі дзяцінства. Ён добра бачны адсюль. Тут кожны куст і кожнае дрэва здаюцца нам роднымі. Па зялёных лугах бегаюць дзікія коні, якіх мы бачылі яшчэ ў дзяцінстве, а вугалыпчыкі пяюць тыя самыя песні, якія мы чулі, калі жылі яшчз ў родным палацы. Тут наша радзіма, сюды цягне нас усім сэрцам, і тут мы знайшлі цябе, любая, дарагая сястрычка! I гэты раз мы прабылі тут ужо дзевяць дзён. Праз два дяі мы павінны ляцець за мора, у цудоўную, але чужую краіну. Як жа нам забраць з сабою цябе? Няма ў нас ні карабля, ні чоўна.
— 0, каб змагла я вызваліць вас ад чараў! — сказала братам Эліза.
Так яны прагаварылі ўсю ноч і задрамалі толькі на золку.
Эліза прачнулася ад шуму лебядзіных крылаў. Браты ператварыліся ў птушак і паляцелі ў родны лес. Толькі адзін лебедзь застаўся на беразе з Элізай. Гэта быў самы малады з яе братоў. Лебедзь паклаў сваю галаву ёй на калені, а яна гладзіла і перабірала яго пёркі. Цэлы дзень правялі ўдваіх, а вечарам прыляцелі дзесяць лебедзяў, і калі сонца села, яны зноў ператварыліся ў прынцаў.
— Заўтра мы павінны адлятаць і не можам вярнуц-
ца раней наступнага года,— сказаў Элізе старэйшы брат,— але мы не пакінем цябе тут. Паляцім з намі! Я адзін магу на руках пранесці цябе праз увесь лес, дык няўжо ж мы, усе адзінаццаць, на нашых крылах не зможам перанесці цябе цераз мора?
— Так, вазьміце мяне з сабой! — сказала Эліза.
Усю ноч плялі яны сетку з гнуткай лазовай кары і чароту. Сетка атрымалася вялікая і трывалая, і браты паклалі ў яе Элізу. А на світанні дзесяць лебедзяў падхапілі сетку дзюбамі і ўзняліся пад воблакі. Эліза спала ў сетцы салодкім сном. А каб промні сонца не разбудзілі яе, адзінаццаты лебедзь ляцеў над яе галавой, засланяў твар Элізы ад сонца сваімі шырокімі крыламі.
Лебедзі былі ўжо далёка ад зямлі, калі Эліза прачнулася, і ёй здалося, што яна бачыць сон наяве,— так цікава было ляцець у паветры. Каля яе ляжала гронка спелых ягад і пучок смачнага карэння — іх сабраў і паклаў каля Элізы самы малодшы брат, і Эліза ўсміхнулася яму — яна здагадалася, што гэта ён ляцеў над ёй і засланяў яе ад сонца сваімі крыламі.
Высока, пад самымі воблакамі, ляцелі браты і сястра, і першы карабель, які яны ўбачылі ў моры, здаваўся ім чайкай на вадзе.
Лебедзі ляцелі так імкліва, як ляцяць стрэлы, выпушчаныя з лука, але ўсё ж не так хутка, як заўжды: на гэты раз яны неслі сястру. Дзень пачаў хіліцца да вечара, і зашумела непагадзь. Эліза са страхам глядзела, як сонца апускалася ўсё ніжэй і ніжэй, а адзінокай марской скалы ўсё яшчэ не было бачна. I тут Элізе здалося, што лебедзі зусім стаміліся і цяжка махаюць крыламі. Зойдзе сонца, яе браты на ляту ператворацца ў людзей, упадуць у мора і ўтопяцца.
I яна будзе вінаватая!
Набліжалася чорная хмара, моцныя парывы ветру прадказвалі буру, грозна насіліся маланкі.
Сэрца Элізы затрымцела: сонца ўжо амаль краналася вады.
I раптам лебедзі рынуліся ўніз з вялізнай хуткасцю. Элізе здалося, што яны падаюць. Але не, яны яшчэ ляцелі. I вось, калі сонца ўжо напалавіну зайшло ў ваду, Эліза ўбачыла ўнізе скалу. Яна была вельмі маленькая, не большая за цюленя, які вытыркнуў з вады галаву. Лебедзі ступілі на яе ў тую самую хвілі-
ну, калі патух у паветры апошні сонечны промень. Эліза ўбачыла вакол сябе братоў, якія стаялі поплеч; яны ледзьве памяшчаліся на маленькай скале. Мора шалёна білася аб камяні і абдавала братоў і Элізу суцэльным дажджом пырскаў. Неба палала ад бліскавіцаў, і штохвілінна грымеў гром, але сястра і браты трымаліся за рукі і падбадзёрвалі адзін аднаго ласкавымі словамі.
На світанні бура ўтаймавалася, і зноў стала светла і ціха. Як толькі ўзышло сонца, браты з Элізай паляцелі далей. Мора яшчэ бурліла, і яны бачылі з вышыні, як белая пена плыла, нібы мільёны лебедзяў, па цёмна-зялёнай вадзе.
Калі сонца паднялося вышэй, Эліза раптам убачыла ўдалечыні вялізны замак, які быў акружаны лёгкімі, быццам паветранымі, галерэямі: унізе, пад сценамі замка, калыхаліся пальмы і раслі цудоўныя кветкі.
Эліза спытала, ці тая гэта краіна, куды яны ляцяць, але лебедзі пахіталі галовамі: гэта было толькі мроіва, воблачны замак Фата-Марганы, які вечна мяняецца. Эліза зноў паглядзела ўдалеч, але замка ўжо не было. Там, дзе раней быў замак, узнімаліся высокія горы, якія зараслі лесам. На самых вяршынях блішчэў снег, глыбы празрыстага лёду спускаліся паміж непрыступных скалаў.
Раптам горы ператварыліся ў цэлую флатылію караблёў; Эліза прыгледзелася ўважліва і ўбачыла, што гэта проста марскі туман, які ўзнімаецца над вадой.
Але вось нарэшце паказалася і сапраўдная зямля. Там, на беразе, разлягаліся зялёныя палі, цямнелі кедравыя лясы, а яшчэ далей былі бачны вялікія гарады і высокія замкі. Да захаду сонца было яшчэ далёка, а Эліза ўжо сядзела на скале перад глыбокай пячорай. Па пячоры віліся пяшчотна-зялёныя расліны, нібы вышываныя зялёныя дываны. Гэта быў цудоўны дом яе братоў-лебедзяў.
— Паглядзім, што табе прысніцца ў гэтую ноч,— сказаў малодшы брат і адвёў Элізу ў яе пакой.
—. Ах, няхай бы я ўбачыла ў сне, як вызваліць вас ад чараў! — сказала Эліза і заплюшчыла вочы.
I вось ёй прымроілася, што яна ляціць высокавысока да таго замка, які бачыла над морам. А з замка насустрач ёй выходзіць фея Фата-Маргана. Фата-Маргана светлая і чароўная, але ў той жа час вельмі па-