• Часопісы
  • Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

    Хлопчык-зорка

    Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1996
    69.52 МБ
    — Ці ўмееш ты несці яйкі? — спытала яна качаня.
    — He!	"
    — Дык i трымай язык на прывязі!
    А кот запытаў:
    — Ці ўмееш ты выгінаць спіну, сыпаць іскрамі і мурлыкаць?
    — He!	-
    — Дык і не высоўвайся са сваёй думкай, калі гавораць разумныя людзі!
    I качаня сядзела ў куце, надзьмуўшыся.
    Неяк аднойчы дзверы шырока расчыніліся, і ў пакой уварваліся струмень свежага паветра і яркі сонечны прамень. Качаня так моцна пацягнула на волю, так захацелася яму паплаваць, што яно не магло стрымацца і сказала пра гэта куры.
    — Ну, што яшчэ выдумала? — накінулася на яго кура.— Гультуеш, вось табе ў галаву і лезе рознае глупства! Нясі лепш яйкі альбо мурлыкай, вось дурасць і пройдзе!
    — Ах, плаваць так прыемна! — сказала качаня.— Такое задавальненне нырнуць уніз галавой у самую глыбіню!
    — Вось дык задавальненне! — сказала кура.— Ты зусім з глузду з’ехала! Спытай у ката — ён разважлівейшы за ўсіх, каго я ведаю,— ці падабаецца яму плаваць і ныраць? Пра сябе самую я ўжо не кажу. Спытай, нарэшце, у нашай старой вані, разумнейшага за яе, напэўна, нікога няма на свеце! Яна табе скажа, ці любіць яна ныраць уніз галавой у самую глыбіню!
    — Вы мяне не разумееце! — сказала качаня.
    — Калі ўжо мы не разумеем, дык хто цябе і зразумее! Ты, відаць, хочаш быць разумнейшым за ката і нашу пані, не кажучы ўжо пра мяне! He наравіся і будзь удзячнае за ўсё, што для цябе зрабілі! Цябе прытулілі, прыгрэлі, ты трапіла ў такое грамадства, у якім можаш нечаму навучыцца. Але ты пустая галава, і размаўляць з табою не варта. Павер ужо мне! Я жадаю табе дабра, таму і сваруся на цябе. Так заўсёды робяць сапраўдныя сябры. Старайся ж несці яйкі альбо навучыся мурлыкаць ды сыпаць іскрамі!
    — Я думаю, мне лепей пайсці адсюль куды вочы глядзяць! — сказала качаня.
    — Ну і йдзі сабе! — адказала кура.
    I качаня пайшло. Яно жыло на возеры, плавала і нырала ўніз галавой, але ўсе наўкол па-ранейшаму
    смяяліся з яго і называлі брыдкім і аі'ідным.
    А між тым настала восень. Лісты на дрэвах пажоўклі і пабурэлі. Яны так і сыпаліся з галін, а вецер падхопліваў іх і кружыў у паветры. Стала вельмі холадна. Цяжкія хмары сеялі на зямлю то град, то снег. Нават варона, седзячы на агароджы, каркала ад холаду на ўсё горла. Брр! Змерзнеш ад адной думкі пра такую сцюжу!
    Дрэнна даводзілася беднаму качаняці.
    Аднойчы адвячоркам, калі сонейка яшчэ ззяла на небе, з-за лесу ўзнялася цэлая чарада цудоўных, вялікіх птушак. Такіх прыгожых птушак качаня ніколі яшчэ не бачыла — усе белыя як снег, з даўгімі гнуткімі шыямі.	,
    Гэта былі лебедзі.
    Іхні крык быў падобны на гукі трубы. Яны распрасцерлі свае шырокія, магутныя крылы і паляцелі з халодных лугоў у цёплыя краі, за сінія моры... Вось ужо яны -ўзняліся высока-высока, а беднае качаня ўсё глядзела ім услед, і нейкая незразумелая трывога ахапіла яго. Яно закруцілася ў вадзе, як ваўчок, выцягнула шыю і таксама закрычала, ды так моцна і дзіўна, што само спалохалася. Яно не магло адвесці вачэй ад гэтых цудоўных птушак, а калі яны зусім зніклі, яно нырнула на самае дно, потым выплыла зноў і ўсё-ткі доўга яшчэ не магло апамятацца. Качаня не ведала, як завуць гэтых птушак, не ведала, куды яны ляцяць, але палюбіла іх, як не любіла да гэтай пары нікога на свеце. Прыгажосці іхняй яно не зайздросціла. Яму і ў галаву не прыходзіла, што яно можа быць такім жа прыгожым, як яны.
    Яно было б вельмі рада, калі б хоць качкі не адштурхоўвалі яго ад сябе. Беднае брыдкае качаня!
    Зіма настала вельмі халодная. Качаня павінна было плаваць па возеры без адпачынку, каб не даць вадзе замерзнуць зусім, але з кожнай ноччу палонка, у якой яно плавала, рабілася ўсё меншай і меншай. Мароз быў такі, што нават лёд патрэскваў. Качаня нястомна працавала лапкамі. Нарэшце яно зусім знясілела і прымерзла да лёду.
    Ранкам побач праходзіў селянін. Ён убачыў прымерзлае да лёду качаня, разбіў лёд сваім драўляным чаравікам і аднёс паўмёртвую птушку дамоў да жонкі.
    Качаня адагрэлі.
    Дзеці задумалі пагуляць з ім, але качаняці падалося, што яны хочуць пакрыўдзіць яго. Яно кінулася са страху ў кут і трапіла проста ў даёнку з малаком. Малако пацякло па падлозе.
    Гаспадыня ўскрыкнула і пляснула рукамі, а качаня забегала па пакоі, уляцела ў кадушку з маслам, а адтуль — у бочку з мукой. Лёгка ўявіць, на што яно стала падобнае!
    Гаспадыня лаяла качаня і ганялася за ім з вугальнымі шчыпцамі, дзеці бегалі, збіваючы адзін аднаго з ног, рагаталі і пішчалі. Добра, што дзверы былі адчынены,— качаня выбегла, растапырыўшы крылы, кінулася ў кусты, проста на толькі што выпаўшы снег, і доўга-доўга ляжала там непрытомнае.
    Было б вельмі журботна расказваць пра ўсе беды і няшчасці брыдкага качаняці ў гэтую суровую зіму.
    Нарэшце сонейка зноў прыгрэла зямлю сваімі цёплымі промнямі. Зазвінелі жаўрукі ў полі. Вярнулася вясна!
    Качаня вылезла з чароту, дзе яно хавалася ўсю зіму, узмахнула крыламі і паляцела. Крылы яго цяпер былі мацнейшыя, чым раней, яны зашумелі і ўзнялі яго над зямлёй. He паспела яно апамятацца, як даляцела ўжо да вялікага саду. Яблыні стаялі ўсе ў квецені, духмяны бэз схіляў свае доўгія зялёныя галіны над звілістым каналам. Ах, як тут было добра, як пахла вясной!
    I раптам з гушчару чароту выплылі тры цудоўныя белыя лебедзі. Яны плылі так лёгка і плаўна, быццам слізгацелі па вадзе. Качаня пазнала гэтых цудоўных птушак, і яго ахапіла нейкая незразумелая журба.
    ♦Палячу да іх, да гэтых велічных птушак. Яны, напэўна, задзяўбуць мяне да смерці за тое, што я, такое брыдкае, асмельваюся наблізіцца да іх. Але ўсё роўна! Лепш загінуць ад іхніх удараў, чым трываць шчыпанне качак і курэй, штуршкі птушніцы ды трываць холад і голад зімою!»
    I яно апусцілася на ваду і паплыло насустрач цудоўным лебедзям, а лебедзі, згледзеўшы яго, замахалі крыламі і паплылі проста да яго.
    — Забіце мяне! — сказала брыдкае качаня і нізка схіліла галаву.
    I раптам у чыстай, як люстэрка, вадзе яно ўбачыла
    сваё ўласнае адлюстраванне. Яно было ўжо не брыдкім цёмна-шэрым качанём, а прыгожым белым лебедзем!
    Зараз качаня было нават рада, што перанесла столькі гора і бед. Яно шмат выцерпела і таму магло лепш ацаніць сваё іпчасце. А вялікія лебедзі плавалі наўкол і гладзілі яго сваімі дзюбамі.
    У гэты час у сад прыбеглі дзеці. Яны сталі кідаць лебедзям кавалкі хлеба і зерне, а самы малодшы з іх закрычаў:
    — Новы прыляцеў! Новы прыляцеў!
    I ўсе астатнія падхапілі:
    — Так, новы, новы!
    Дзеці пляскалі ў ладкі і скакалі ад радасці. Потым яны пабеглі за бацькам з маці і зноў сталі кідаць у Bafly кавалкі хлеба і пірожнага.
    I дзеці і дарослыя казалі:
    — Новы лебедзь лепшы за ўсіх! Ён такі прыгожы і малады!
    I старыя лебедзі схілілі перад ім галовы.
    А ён зусім збянтэжыўся і схаваў галаву пад крыло, сам не ведаючы навошта. Ён успомніў той час, калі ўсе смяяліся з яго і гналі прэч. Але ўсё гэта было ў мінулым. Цяпер людзі кажуць, што ён самы цудоўны сярод цудоўных лебедзяў. Бэз схіляе да яго ў ваду духмяныя галіны, а сонейка лашчыць сваімі цёплымі промнямі... I вось крылы яго зашумелі, стройная шыя выпрасталася, а з грудзей вырваўся радасны крык:
    — He, пра такое шчасце я і не марыў, калі быў яшчэ брыдкім качанём!
    САЛАВЕЙ
    Ты, напэўна, ведаеш, што ў Кітаі ўсе жыхары кітайцы і сам імператар кітаец.
    Даўным-даўно гэта было, але таму і трэба расказаць гэту гісторыю, пакуль яна яшчэ не забылася зусім.
    У цэлым свеце не знайшлося б палаца лепшага, чым палац кітайскага імператара. Ён увесь быў з каштоўнага фарфору, такога тонкага і крохкага, што страшна было да яго дакрануцца.
    Палац стаяў у прыгожым садзе, у якім раслі дзівосныя кветкі. Да самых прыгожых кветак былі пры-
    вязаны сярэбраныя званочкі. I калі дуў ветрык, кветкі пагойдваліся і званочкі звінелі. Гэта было зроблена для таго, каб ніхто не прайшоў паблізу кветак, не паглядзеўшы на іх. Вось так разумна было прыдумана!
    Сад цягнуўся далёка-далёка, так далёка, піто нават галоўны садоўнік і той не ведаў, дзе ён канчаецца. А адразу за садам пачынаўся дрымучы лес. Гэты лес даходзіў да самага сіняга мора, і караблі праплывалі пад шатамі магутных дрэў.
    Тут у лесе, ля самага берага мора, жыў салавей. Ён спяваў так цудоўна, што нават бедны рыбак, слухаючы яго песні, забываў пра свой невад.
    — Ах, як хораша,— гаварыў ён уздыхаючы, але пасля зноў браўся за сваю справу і не думаў пра ляснога спевака да наступнай ночы.
    А калі наступала чарговая ноч, ён зноў зачаравана слухаў салаўя і зноў паўтараў тое ж самае:
    — Ах, як хораша, як хораша!
    3 усіх канцоў свету прыязджалі ў сталіцу імператара падарожнікі. Усе яны любаваліся цудоўным палацам і прыгожым садам, але, паслухаўшы песню салаўя, зазначалі:
    — Вось гэта лепш за ўсё!
    Вярнуўшыся дадому, падарожнікі расказвалі пра ўсё, што бачылі. Вучоныя апісвалі сталіцу Кітая, палац і сад імператара і ніколі не забывалі ўспомніць пра салаўя. А паэты складалі ў гонар крылатага спевака, які жыў у кітайскім лесе на беразе сіняга мора, цудоўнейшыя вершы.
    Кнігі расходзіліся па ўсім свеце, і вось адна тоўстая кніга дайшла да самога кітайскага імператара. Ён сядзеў на сваім залатым троне, чытаў і ківаў галавой. Яму вельмі падабалася чытаць пра тое, якая прыгожая яго сталіца, якія цудоўныя яго палац і сад. Але на апошняй старонцы кнігі імператар прачытаў: «У Кітаі многа ўсяго цудоўнага, але лепш за ўсё маленькая птушачка, што завецца салаўём, якая жыве ў лесе паблізу імператарскага саду. Дзеля таго каб паслухаць яе спеў, раім кожнаму з’ездзіць у Кітай».
    — Што такое? — здзівіўся імператар.— Як?! У маёй дзяржаве і нават поруч з маім асабістым палацам жыве такая цудоўнейшая птушка, а я ні разу не чуў, як яна спявае! I я даведваюся пра яе з іншаземных кніг!
    Ён рэзка закрыў кнігу і загадаў пазваць свайго першага міністра. Гэты міністр быў настолькі фанабэрысты, што, калі хто-небудзь з людзей ніжэй яго чынам асмельваўся загаварыць з ім ці спытаць у яго пра што-небудзь, ён адказваў толькі: «Пф», а гэта, зразумела, зусім нічога не азначала.
    — Я прачытаў у адной вучонай кнізе, што ў нас ёсць цудоўнейшая птушка, якую завуць салавей,— сказаў імператар міністру.— Яе лічаць першай славутасцю маёй дзяржавы. Чаму ж мне ні разу не дакладвалі пра гэту птушку?
    — Ваша вялікасць! — адказваў з паклонам імператару першы міністр.— Я нават і не чуў пра яе. Яна ніколі не была прадстаўлена нашаму двару.