Хлопчык-зорка
Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
I вось адной з фрэйлін давялося прайсці да свінапаса, толькі яна надзела для гэтага драўляныя чаравікі.
— Што возьмеш за гаршчочак? — спытала яна.
— Дзесяць пацалункаў прынцэсы! — адказваў свінапас.
— Госпадзі памілуй!
— Ды ўжо ніяк не меней! — адказваў свінапас.
— Ну, што ён сказаў? — спытала прынцэса.
— Гэта і вымавіць немагчыма! — адказвала фрэйліна.— Гэта жахліва!
— Дык шапні на вуха!
I фрэйліна шапнула прынцэсе.
— Які недалікатны! — сказала прынцэса і пайшла далей, ды не паспела зрабіць і некалькі крокаў, як бразготкі зноў зазвінелі так слаўна:
— Ах, мой мілы Аўгусція, Усё прайшло, прайшло, прайшло!
— Паслухай,— сказала прынцэса,— ідзі спытай, можа, ён згадзіцца на дзесяць пацалункаў маіх фрэйлін?
— He, дзякуй! — адказваў свінапас.— Дзесяць пацалункаў прынцэсы, альбо гаршчочак застанецца ў мяне.
— Якая нудота! — сказала прынцэса.— Ну, станьце наўкол мяне, каб ніхто не бачыў!
Захінулі фрэйліны прынцэсу, растапырылі спадніцы, і свінапас атрымаў дзесяць пацалункаў прынцэсы, а прынцэса — гаршчочак.
Вось дык радасці было! Увесь вечар і ўвесь наступны дзень стаяў на агні гаршчочак, і ў горадзе не засталося ніводнай кухні, ці гэта дом камергера альбо пгаўца, пра якую прынцэса не ведала б, што там гатуюць. Фрэйліны скакалі ад радасці і пляскалі ў ладкі.
— Мы ведаем, у каго сёння салодкі суп і блінчыкі! Ведаем, у каго каша і свіныя катлеты! Як цікава!
— У вышэйшай ступені цікава! — пацвердзіла обер-гафмайстэрына.
— Але толькі трымайце язык за зубамі, я ж дачка імператара.
— Змілуйцеся! — сказалі ўсе.
А свінапас — гэта значыць прынц, але для іх ён быў па-ранейшаму свінапас — дарма часу не губляў і змайстраваў трашчотку. Варта пакруціць ёю ў паветры — і вось ужо яна сыпле ўсімі вальсамі і полькамі, якія толькі ёсць на свеце.
— Гэта ж superbe! — сказала прынцэса, ідучы міма.— Проста не чула нічога лепшага! Паслухайце, спытайце, што ён хоча за гэты інструмент. Толькі цалавацца я болей не стану!
— Ён патрабуе сто пацалункаў прынцэсы! — паведаміла фрэйліна, выйшаўшы ад свінапаса.
— Ды ён, відаць, вар’ят! — сказала прынцэса і пайшла далей, але, зрабіўшы два крокі, спынілася.— Мастацтва трэба заахвочваць! — сказала яна.— Я дачка імператара. Скажыце яму, я згодна на дзесяць пацалункаў, як учора, а астатнія хай атрымае з маіх фрэйлін!
— Ах, нам так не хочацца! — сказалі фрэйліны.
— Якое глупства! — сказала прынцэса.— Калі ўжо я магу цалаваць яго, то вы і тым болей. He забывайце, што я кармлю вас і плачу вам жалаванне!
Давялося фрэйліне яшчэ раз схадзіць да свінапаса.
— Сто пацалункаў прынцэсы! — сказаў ён.— А не — кожны застанецца пры сваім.
— Станьце наўкол! — сказала прынцэса, і фрэйліны абступілі яе і свінапаса.
— Гэта што яшчэ за зборышча ля свінарніка? — спытаў імператар, выйшаўшы на балкон. Ён працёр вочы і надзеў акуляры.— He інакш як фрэйліны ізноў нешта выдумалі! Трэба пайсці паглядзець.
I ён выпрастаў заднікі сваіх туфляў — туфлямі яму служылі стаптаныя чаравікі. І-эх, як хутка ён пайшоў!
Спусціўся імператар у двор, падкрадваецца паціхеньку да фрэйлінаў, а тыя толькі тым і занятыя, што пацалункі лічаць: гэта ж трэба, каб справа зладзілася як належыць і свінапас атрымаў роўна столькі, колькі прызначана,— ні болып ні менш. Вось чаму ніхто не заўважыў імператара, а ён прыўстаў на дыбачкі і глянуў.
— Гэта што яшчэ такое? — сказаў ён, убачыўшы, што прынцэса цалуе свінапаса, ды як стукне іх туфлем па галаве!
Здарылася гэта ў тую хвіліну, калі свінапас атрымаў свой восемдзесят шосты пацалунак.
— Heraus1! — у гневе сказаў імператар і выштурхаў прынцэсу са свінапасам за межы сваёй дзяржавы.
Стаіць і плача прынцэса, свінапас лаецца, а дождж так і палівае.
— Якая я гаротная! — галосіць прынцэса.— Хай бы я выйшла за цудоўнага прынца! Якая я няшчасная!
А свінапас зайшоў за дрэва, сцёр з твару чорную і бурую фарбу, скінуў брудную вопратку — і вось перад ёй ужо прынц у царскім адзенні, ды такі прыгожы, што прынцэса міжвольна зрабіла рэверанс.
— Цяпер я пагарджаю табою! — сказаў ён.— Ты не захацела выйсці за сумленнага прынца. Ты нічога не зразумела ні ў салаўі, ні ў ружы, затое магла цалаваць за забаўкі свінапаса. Так табе і трэба!
' Вон! (ням.)
8 Хлопчык-зорка
Ён пайшоў да сябе ў каралеўства і зачыніў дзверы на засаўку. А прынцэсе толькі і заставалася стаяць ды спяваць:
— Ах, мой мілы Аўгусцін, Усё прайшло, прайшло, прайшло!
ДЗІКІЯ ЛЕБЕДЗІ
Далёка-далёка, у той краіне, куды адлятаюць у вырай ластаўкі, жыў кароль. У яго было адзінаццаць сыноў і адна дачка, якую звалі Элізай. Адзінаццаць братоў-прынцаў ужо хадзілі ў школу; у кожнага на грудзях блішчэла зорка, а з левага боку звінела шабля. Прынцы пісалі алмазнымі грыфелямі на залатых дошках і выдатна ўмелі чытаць — і па кніжцы і без кніжкі, напамяць. Вядома, так добра чытаць маглі толькі сапраўдныя прынцы. Пакуль прынцы вучыліся, іх сястра Эліза сядзела на лавачцы з люстранога шкла і разглядвала кяіжку з малюнкамі, якая каштавала паўкаралеўства.
Сапраўды, добра жылося дзецям! Але неўзабаве ўсё сталася інакш.
Памерла іх маці, і кароль ажаніўся зноў. Мачаха была злая ведзьма і неўзлюбіла гаротных дзяцей. У першы ж дзень, калі ў палацы святкавалі вяселле караля, дзеці адчулі, якая злая ў іх мачаха. Яны пачалі гульню ў «госці» і папрасілі каралеву даць ім пірожных і печаных яблыкаў, каб накарміць сваіх гасцей. Але мачаха дала ім чайны кубак звычайнага пяску і сказала:
— Хопіць з вас і гэтага!
Мінуў яшчэ тыдзень, і мачаха задумала збавіцца ад Элізы. Яна адправіла яе ў вёску на выхаванне да нейкіх сяляя. А потым злая мачаха пачала нагаворваць каралю на бедных прынцаў, і нагаварыла столькі лухты, што кароль не захацеў болып нават бачыць сваіх сыноў.
I вось каралева загадала паклікаць прынцаў і, калі яны наблізіліся да яе, яна крыкнула:
— Няхай кожны з вас ператворыцца ў чорнага крука! Ляціце прэч з палаца і самі здабывайце сабе харч!
Але ёй не ўдалося ажыццявіць сваю злую задуму. Прынцы ператварыліся не ў няўклюдных крукоў, а ў прыгожых дзікіх лебедзяў. 3 крыкам вылецелі яны з вокнаў палаца і панясліся над паркамі і лясамі.
Была раніца, калі адзінаццаць лебедзяў праляталі міма хаціны, дзе яшчэ спала моцным сном іх сястрычка Эліза. Яны доўга кружылі над дахам, выцягвалі свае гнуткія шыі і лопалі крыламі, але ніхто іх не чуў і не бачыў. Так і паляцелі яны далей, не пабачыўшы сваёй сястры. Высока-высока, да самых воблакаў, падняліся яны і паляцелі ў вялікі цёмны лес, які цягнуўся да самага мора.
А бедалажка Эліза засталася жыць у сялянскай хаціне. Кожны дзень гуляла яна з зялёным лістком — іншых цацак у яе не было; яна пракалола ў лісточку дзірачку і глядзела праз яе на сонца — ёй здавалася, што бачыць ясныя вочы сваіх братоў.
Дні ішлі за днямі. Часам вецер гойдаў ружовыя кусты, якія распускаліся каля дома, і пытаў у ружаў:
Ці ёсць хто-небудзь прыгажэйшы за вас?
I ружы хісталі галоўкамі, адказвалі:
— Эліза прыгажэйшая за нас.
I вось нарэшце Элізе споўнілася пятнаццаць гадоў, і сяляне адаслалі яе дамоў, у палац.
Каралева ўбачыла, якая прыгажуня яе падчарка, і яшчэ больш зазлавала на Элізу. Злая мачаха меркавала ператварыць Элізу, як і яе братоў, у дзікага лебедзя, але гэтага яна не магла зрабіць: кароль захацеў пабачыць сваю дачку.
I вось раніцай каралева пайшла ў мармуровую купальню, якую ўпрыгожвалі цудоўныя дываны і мяккія падушкі. У кутку купальні сядзелі тры жабы. Каралева ўзяла іх у рукі і пацалавала. Потым яна сказала першай жабе:
— Калі Эліза ўвойдзе ў купальню, сядзь ёй на галаву — няхай зробіцца яна такой жа дурной і лянівай, як ты.
Другой жабе каралева сказала:
— А ты скокні Элізе на лоб — няхай будзе яна такой жа страхалюднай, як ты. Тады і родны бацька яе не пазнае... Ну, а ты ляж ёй на сэрца!—загадала каралева трэцяй жабе.— Няхай стане яна злой, каб ніхто яе не любіў.
I каралева кінула жабаў у празрыстую ваду. Вада
адразу зрабілася залёнай і памутнела. Каралева паклікала Элізу, распранула яе і загадала ўвайсці ў ваду. Як толькі Эліза ступіла ў ваду, адна жаба ўскочыла ёй на скронь, другая на лоб, а трэцяя на грудзі. Але Эліза нават не заўважыла гэтага. А тры жабы, калі дакрануліся да Элізы, ператварыліся ў тры чырвоныя макі. I Эліза выйшла з вады такой жа прыгожай, якой і ўвайшла.
Тады злая каралева нацёрла Элізу сокам грэцкага арэха, і бедная Эліза зрабілася зусім чорная. А потым мачаха вымазала ёй твар смярдзючай маззю і раскудлаціла яе прыгожыя валасы. Цяпер ніхто не змог бы пазнаць Элізу. Толькі стары сабака, які сядзеў на ланцугу, з прыветным брэхам кінуўся да яе, ды ластавачкі, якіх яна часта карміла хлебнымі крыхамі, прашчабяталі ёй сваю песню. Ды хто ж будзе звяртаць увагу на гаротных жывёл?
Горка заплакала Эліза і ўпотай пайшла з палаца. Цэлы дзень ішла яна па палях і балотах, прабіралася да лесу. Эліза і сама добра не ведала, куды ёй ісці. Яна ўсё думала пра братоў, якіх злая мачаха таксама выгнала з дому. Эліза вырашыла шукаць іх усюды, пакуль не знойдзе.
Калі Эліза дабралася да лесу, была ўжо ноч, і бедная дзяўчынка зусім збілася з дарогі. Яна лягла на мяккі мох, а галаву паклала на пень. У лесе было ціха і цёпла. Сотні светлячкоў, быццам зялёныя агеньчыкі, мільгалі ў траве, а калі Эліза дакранулася рукой да кусціка, нейкія бліскучыя жучкі пасыпаліся з лісця зорным дажджом.
Усю ноч сніліся Элізе браты: усе яны зноў былі дзеці, разам гулялі, пісалі алмазнымі грыфелямі на залатых дошках і разглядвалі чароўную кніжку з малюнкамі, за якую было аддадзена паўкаралеўства. Малюнкі ў кніжцы былі жывыя: птушкі спявалі і людзі выскоквалі са старонак кнігі і размаўлялі з Элізай і яе братамі; але як толькі Эліза перагортвала старонку, людзі хаваліся зноў — інакш у малюнках была б вялікая блытаніна.
Калі Эліза прачнулася, сонца было ўжо высока; яна нават не магла добра разгледзець яго за густой лістотай дрэў. Толькі рэдкія сонечныя промні прабіваліся паміж галінамі і бегалі залатымі зайчыкамі па траве. Непадалёк чулася бульканне ручайка. Эліза падышла
да ручайка і нахілілася над ім. Вада ў ручайку была чыстая і празрыстая. Калі б не вецер, што пагойдваў галінкі дрэў і кустоў, можна было б падумаць, што і дрэвы і кусты намаляваны на дне ручайка — так выразна адбіваліся яны ў спакойнай вадзе.