Хлопчык-зорка
Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
за дубамі, і калі каралевіч апранаўся, ён напаў на яго і выкалаў яму вочы.
I стаў каралевіч сляпы, і не ведаў, што яму рабіць. Падышоў да яго велікан, зноў схапіў яго за руку, збіраючыся кудысьці весці, і прывёў яго на вяршыню высокай скалы. Пакінуў яго там, а сам падумаў: «Варта яму зрабіць некалькі крокаў, і ён разаб’ецца насмерць, і я змагу тады зняць з яго кольца». Але верны леў не пакінуў свайго гаспадара, ён моцна схапіў яго за адзенне і адцягнуў назад.
З’явіўся велікан, хацеў абрабаваць мёртвага, але ўбачыў, што хітрасць яго не ўдалася. «Няўжо нельга ніяк знішчыць такога слабага чалавека!» — прамовіў ён, раззлаваны, сам сабе, схапіў каралевіча і павёў яго зноў іншай дарогай да прорвы. Ды леў разгадаў злую задуму і дапамог гаспадару выбрацца з бяды. Калі велікан падвёў сляпога зусім блізка да абрыву, ён выпусціў каралевічаву руку і хацеў пакінуць яго аднаго, ды леў піхнуў велікана, і той зваліўся ў прорву і разбіўся.
Верны звер адцягнуў свайго гаспадара з краю цясніны і прывёў яго да дрэва, дзе працякаў празрысты, светлы ручай. Сеў каралевіч каля ручая, а леў улёгся побач і лапай апырскаў яму твар. I як толькі трапіла некалькі кропель каралевічу ў вочы, ён зноў пачаў трохі бачыць; і тут ён заўважыў птушачку, якая стукнулася аб ствол дрэва, потым спусцілася да ручая, выкупалася ў ім і, не дакрануўшыся да дрэў, узляцела, мільганула, быццам да яе зноў вярнуўся зрок. Убачыў каралевіч у гэтым знак Божы, нахіліўся да вады і абмыў твар. Калі ён падняўся, вочы яго сталі чыстыя, ясныя, якімі не былі яшчэ ніколі.
Падзякаваў каралевіч Богу за яго вялікую ласку і пайшоў далей вандраваць па свеце разам са сваім ільвом. Здарылася аднойчы, што прыйшоў ён да замка, а быў той замак зачараваны, і стаяла ля замкавай брамы дзяўчына, яна была стройная, і твар быў у яе прыгожы, але ўся яна была чорная. Яна загаварыла з каралевічам і сказала:
— Ах, каб ты мог вызваліць мяне ад злых чараў!
— А што я павінен дзеля гэтага зрабіць? — запытаў каралевіч.
I адказала дзяўчына:
— Ты павінен правесці тры ночы ў вялікай зале
зачараванага замка, але ніколькі не палохацца. Калі цябе пачнуць мучыць самымі жахлівымі катаваннямі і ты вытрымаеш, не вымавіш ні гуку, я буду вызвалена ад чараў. Забраць жыццё ў цябе яны не адважацца.
I сказаў тады каралевіч:
— Я не баюся і з Божай дапамогай паспрабую.
I ён весела накіраваўся ў замак, і калі ўжо сцямнела, усеўся ў вялікай зале і пачаў чакаць. Да самай поўначы было ціха, але раптам падняўся вялікі шум, з усіх куткоў і закуткаў з’явіліся маленькія чорцікі. Яны зрабілі выгляд, быццам яго не заўважаюць, паселі пасярод пакоя, запалілі агонь і распачалі гульню. Калі хто прайграваў, той казаў:
— Гэта няправільна, тут хтосьці знаходзіцца чу жы, гэта ён вінаваты, што я прайграў.
А другі чорцік сказаў:
— Пачакай, зараз я да цябе прыйду, гэй, ты, там за печчу!
Крыкі рабіліся пры гэтым усё мацнейшыя і мацней шыя, і ніхто не мог бы іх слухаць без страху. Але каралевіч працягваў сядзець зусім спакойна і не палохаўся. Ды вось, нарэшце, чэрці паўскоквалі і накінуліся на яго, і было іх так многа, што абараняцца ад іх каралевічу было не пад сілу. Яны цягалі яго па падлозе, шчыпалі, трэслі, білі і ўсяляк яго мучылі, але ён і гуку не вымавіў. Пад раніцу яны зніклі, але ён так знясілеў, што не здольны быў і паварухнуцца. I калі наступіў світанак, прыйшла да яго чорная дзяўчына, яйа трымала ў руках маленькую бутэлечку з жывой вадой і абмыла яго ёю, і ўмомант ён адчуў, што ўвесь боль знік і яго жылы напоўніліся свежымі сіламі.
Яна сказала:
— Адну ноч ты вытрымаў удала, але наперадзе яшчэ дзве.
Потым яна зноў пайшла; і калі яна адыходзіла, ён заўважыў, што ногі ў яе белыя.
Наступнай ноччу чэрці з’явіліся зноў і пачалі гуль ню. Яны нападалі на каралевіча і білі яго куды мац ней, чым мінулай ноччу, і ўсё цела ў яго пакрывалася ранамі. Але таму, што ён вытрымаў усё моўчкі, ім давялося яго пакінуць; і калі наступіў досвітак, прый шла дзяўчына і вылечыла яго жывой вадой. А калі яна адыходзіла, ён з радасцю ўбачыў, што ўся яна стала белая. -
Засталося яму вытрымаць яшчэ адну ноч, але гэта была самая цяжкая. Чортавы здані з’явіліся зноў.
— А-а, ты яшчэ тут! — закрычалі яны.— Зараз цябе будуць мучыць і катаваць так, што ты задыхнешся.
Яны калолі яго і білі, кідалі ў розныя бакі, цягалі за рукі і за ногі, нібы збіраючыся яго разарваць. Але ён выцерпеў і гуку не вымавіў. Нарэшце чэрці зніклі, а ён ляжаў непрытомны, не мог і зварухнуцца, нават вачэй не мог расплюшчыць, каб убачыць дзяўчыну, якая прыйшла да яго і апырскала і абліла жывой вадой. I ўраз ён пазбавіўся ад болю і адчуў сябе свежым і бадзёрым, быццам толькі што прачнуўся. Ён расплюшчыў вочы і ўбачыў перад сабой дзяўчыну, і была яна ўся беласнежная і прыгожая, як ясны дзень.
— Уставай,— сказала яна,— і тройчы ўзмахні над парогам сваім мячом, і ўсё будзе вызвалена ад злых чараў.
I толькі ён гэтак зрабіў, увесь замак быў пазбаўлены чараў, і стала дзяўчына багатай каралеўнай. Прыйшлі слугі і сказалі, што ў банкетнай зале накрыты ўжо стол і пададзены стравы. Селі каралевіч з каралеўнай за стол, елі і пілі разам, а вечарам з вялікай радасцю яны адсвяткавалі вяселле.
ШЭСЦЬ СЛУГ
Даўным-даўно жыла старая каралева. Была яна вядзьмарка. А дачка яе — прыгажуня на ўвесь белы свет. Але яна пра яе мала клапацілася. Усё болей пра сваё вядзьмарства.
Прыходзіць, напрыклад, да дачкі жаніх. А яна яму свае заданні дае. Хлопец дзеля нявесты пагаджаецца, а таго не ведае, што заданні ў старой каралевы вядзьмарскія, іх нельга выканаць. Вось і ставілі смельчакоў на калені, адсякалі ім галовы.
Пачуў адзін каралевіч пра незвычайную прыгажосць дзяўчыны, кажа свайму бацьку:
— Дазвольце мне схадзіць у сваты да прыгажуні.
— Я не магу табе дазволіць,— адказаў кароль.— Калі пойдзеш туды, то назад ужо не вернешся.
Пасля гэтага каралевіч моцна захварэў. Праляжаў у ложку ажно сем гадоў. Ніводзін лекар не мог яго вылечыць. Зразумеў бацька, што сын жыве адной
надзеяй, і з сумам у сэрцы сказаў:
— Адпраўляйся да прыгажуні і паспрабуй шчасця. Я бяссільны табе дапамагчы.
Як пачуў гэта каралевіч, падняўся з ложка, адчуў сябе здаровым. Весела рушыў у шлях-дарогу.
Ехаў ён на кані цераз пустку, бачыць, ляжыць у полі як бы вялікая капа сена. Пад’ехаў бліжэй і вачам сваім не паверыў. Там ляжаў вялізны чалавек. Пуза ў яго было падобна на невялікі пагорак. Убачыў таўстун вандроўніка, падняўся ў поўны рост, кажа:
— Калі вам патрэбен слуга, вазьміце мяне з сабою.
Каралевіч засумняваўся:
— Ды што мне з такім цельпуком рабіць?
— О,— сказаў таўстун,— гэта што, вось калі я раздзьмуся на ўсю моц, то стану ў тры тысячы разоў таўсцейпіы.
— Калі так,— пагадзіўся каралевіч,— ты мне спатрэбішся. Ідзі за мной!
Пайшоў таўстун за каралевічам. Праз нейкі час сустрэлі яны яшчэ аднаго чалавека. Той ляжаў на зямлі вухам да травы.
— Што ты тут робіш? — спытаў каралевіч.
— Прыслухваюся,— адказаў чалавек.
— Да чаго?
— Прыслухваюся, што цяпер робіцца ў свеце. Ад мяне нічога не ўтоіцца. Я чую нават, як расце трава.
Каралевіч пацікавіўся:
— Скажы, што ты чуеш у двары старой каралевы. у якой дачка-прыгажуня?
— Чую, як меч свішча, галаву жаніху адсякаюць.
Каралевіч вырашыў:
— Ты мне спатрэбішся. Ідзі за мной!
Рушылі яны далей. У хуткім часе прыкмецілі чала вечыя ногі са ступнямі. Праехалі яшчэ нямала, пакуль убачылі тулава, а пасля і саму галаву.
— Эй! — здзівіўся каралевіч.— Ты доўгі, як вялікі канат.
— Гэта што,— адказаў незнаёмец,калі я выцягнуся як след, то зраблюся ў тры тысячы разоў даўжэйшы і большы за самую высокую гару на зямлі. Я мог бы служыць вам, калі возьмеце з сабой.
— Ідзі за мной! Ты мне спатрэбііпся.
Па дарозе сустрэлі яшчэ аднаго чалавека. Той ся дзеў з завязанымі вачыма.
— Можа, у цябе вочы хворыя? — спытаў каралевіч.
— Ды не,— адказаў незнаёмец,— калі я здыму павязку і зірну на што-небудзь, то ўсё разляціцца на кавалкі.
— Добра, ідзі за мной! Ты мне спатрэбішся.
Пайшлі яны дадей усе разам. Ды раптам знайшлі на дарозе новага чалавека. Ён ляжаў на самым санцапёку і трымцеў. Яго калаціла так, што зуб на зуб не трапляў.
— Чаму табе так холадна? — спытаў каралевіч.
— Ах,— адказаў чалавек,— у мяне такая натура: чым гарачэй у прыродзе, тым халадней мне, і наадварот: чым халадней, тым мне гарачэй. На лёдзе я пакутую ад спёкі, а ў агні — ад холаду.
— Дзіўны чалавек! — сказаў каралевіч.— Калі хочаш Мне служыць, то ідзі за мной.
Пайшлі яны далей. Бачаць, стаіць чалавек, узіраецца ў горы.
Што ты там бачыш? — цікавіцца каралевіч.
— У мяне такі востры зрок, што я ўсё бачу праз лес, поле, горы, даліны. Праз увесь свет бачу!
Сказаў каралевіч:
— Калі хочаш, ідзі за мной. Такога ў мяне яшчэ няма.
Так з шасцю сваімі слугамі каралевіч завітаў у горад’, дзе жыла старая каралева. Ён не аб’явіў, хто такі, а сказаў:
— Калі вы згодны выдаць за мяне вашу дачкупрыгажуню, я выканаю ўсё, што загадаеце.
Узрадавалася вядзьмарка, што зноў трапіў да яе такі цудоўны юнак, і кажа:
— Я задам .табе трайную задачу. Калі выканаеш кожную з іх, станеш мужам маёй дачкі..
— Якая твая першая задача? — спытаў каралевіч.
— Ты павінен дастаць мой пярсцёнак, які я ўпусціла ў Чырвонае мора.
Вярнуўся каралевіч дамоў да сваіх слуг, расказаў ім пра свой клопат.
Адгукнуўся той, які меў востры зрок:
Я пагляджу, дзе пярсцёнак ляжыць.
Зірнуў ёц у глыб мора, сказаў:
— Вісіць ён там на вострым камені.
За далейшую працу ўзяліся Даўгалыгі і Таўстун.
Падышлі яны да мора. Таўстун улёгся на зямлю, падставіў рот да вады. I паплылі хвалі яму ў рот, як бы ў бездань якую. Выпіў ён усё мора. Стала яно сухое, як луг. Тады нагнуўся Даўгалыгі і дастаў рукой пярсцёнак.
Узрадаваўся каралевіч, калі атрымаў знаходку. Панёс старой каралеве. Здзівілася тая і кажа:
— Так, гэта мой пярсцёнак! Першую задачу ты выканаў. Цяпер чарга за другой. Бачыш, вунь на лузе перад маім замкам пасвяцца трыста быкоў. Ты павінен іх усіх з’есці. Разам са скурай, поўсцю, косткамі, рагамі. А ўнізе ў склепе стаіць трыста бочак віна. Ты павінен іх усе выпіць. Калі ад быкоў застанецца хоць адна валасінка, а ад віна хоць адна кропля, развітвайся са сваім жыццём.