Хлопчык-зорка
Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
Тролевы вучні — а ў яго была свая школа — расказвалі ўсім, што адбыўся цуд: цяпер толькі, казалі яны, можна ўбачыць увесь свет і людзей сапраўднымі. Яны бегалі ўсюды з люстэркам, і неўзабаве не застало-
ся ніводнай краіны, ніводнага чалавека, якія не адлюстраваліся б у ім у перакрыўленым выглядзе.
Напаследак захацелася ім дабрацца і да неба. Чым вышэй яны падымаліся, тым больш крыўлялася люстэрка, што аж з цяжкасцю яны ўтрымлівалі яго ў руках. Але вось яны ўзляцелі зусім высока, і тут раптам люстэрка да таго пакарабацілася ад грымас, што вырвалася ў іх з рук, паляцела на зямлю і разбілася на мільёны, більёны асколкаў, і таму здарылася яшчэ болей бед. Некаторыя асколкі, з пясчынку велічынёй, разлятаючыся па белым свеце, траплялі людзям у вочы, ды так там і заставаліся. А чалавек з такім асколкам у воку пачынаў бачыць усё наадварот ці заўважаць у кожнай рэчы толькі дрэннае — кожны ж асколак захоўваў уласцівасці ўсяго люстэрка. Некаторым людзям асколкі траплялі проста ў сэрца, і гэта было страшней за ўсё: сэрца рабілася як кавалак лёду. Былі сярод асколкаў і вялікія — іх уставілі ў аконныя рамы, і ўжо праз гэтыя вокны не варта было глядзець на сваіх добрых сяброў. Нарэшце, былі і такія асколкі, якія пайшлі на акуляры, і дрэнна было, калі такія акуляры надзявалі для таго, каб лепш бачыць і правільна меркаваць аб рэчах.
Злосны троль надрываўся ад смеху — так весяліла яго гэта задума. А па свеце лятала яшчэ шмат асколкаў. Паслухаем жа пра іх!
ГІСТОРЫЯ ДРУГАЯ
Хлопчык і дзяўчынка
У вялікім горадзе, дзе столькі дамоў і людзей, што не ўсім хапае месца хоць на маленькі садок, а таму большасці жыхароў даводзіцца задавольвацца пакаёвымі кветкамі ў вазонах, жыло двое бедных дзяцей, і садок у іх быў крыху болыпы за вазон. Яны не былі братам і сястрой, але любілі адно аднаго, як брат і сястра.
Бацькі іх жылі ў каморках пад дахам у двух суседніх дамах. Дахі дамоў сыходзіліся, і між імі цягнуўся вадасцёкавы жолаб. Тут якраз і глядзелі адно на адно паддашкавыя вокны ад кожнага дома. Варта было толькі пераступіць цераз жолаб, і можна было трапіць з аднаго акна ў другое.
У бацькоў было па вялікай драўлянай скрыні, у іх расла зеляніна для прыпраў і невялікія ружавыя кусты — па адным у кожнай скрыні. Кусты пышна разрасліся. Бацькам прыйшло ў галаву паставіць гэтыя скрыні ўпоперак жолаба, таму ад аднаго акна да другога цягнуліся нібы дзве кветкавыя градкі. Зялёнымі ’ гірляндамі спускаўся са скрынь гарох, ружавыя кусты заглядвалі ў вокны і спляталіся галінамі. Бацькі дазвалялі хлопчыку і дзяўчынцы хадзіць адно да аднаго ў госці па даху і сядзець на лавачцы пад ружамі. Як хораша было ім тут гуляць!
А зімой гэта радасць заканчвалася. Вокны часта зусім замярзалі, але дзеці награвалі на печы медныя манеты, прыкладвалі іх да замерзлых шыбін, і адразу ж адтаваў прыгожы кружочак, і ў яго пазірала вясёлае, ласкавае вочка — гэта глядзелі, кожны са свайго акна, хлопчык і дзяўчынка, Кай і Герда. Улетку яны адным скокам маглі апынуцца ў гасцях адно ў аднаго, а зімой патрэбна было спачатку спусціцца на многамнога прыступак уніз, а потым падняцца на гэтулькі ж уверх. На двары пырхаў сняжок.
— Гэта раяцца белыя пчолкі! — казала старая бабуля.
4 — А ў іх таксама ёсць каралева? — пытаўся хлопчык. Ён ведаў, што ў сапраўдных пчол ёсць такая.
— Ёсць! — адказвала бабуля. Сняжынкі абкружаюць яе густым роем, але яна болыпая за іх усіх і ніколі не прысаджваецца на зямлю, вечна лятае ў чорным воблаку. Часта па начах пралятае яна па гарадскіх вуліцах і заглядвае ў вокны, вось таму якраз яны і пакрываюцца марознымі ўзорамі, быццам кветкамі.
— Бачылі, бачылі! — казалі дзеці і верылі, што ўсё гэта так.
— А сюды Снежная каралева не можа ўвайсці? — пыталася дзяўчынка.
— Хай толькі паспрабуе! — адказваў хлопчык.— Я пасаджу яе на цёплую печ, вось яна і растане.
Але бабуля пагладзіла яго па галаве і завяла размову пра іншае.
Вечарам, калі Кай быў дома і амаль ужо распрануўся, збіраючыся легчы спаць, ён ускарабкаўся на крэсла каля акна і паглядзеў у адталы на шыбіне кружочак. За акном пырхалі сняжынкі. Адна з іх.
ббльшая, села на край кветкавай скрыні — і пачала расці, расці, пакуль нарэшце не ператварылася ў жанчыну, захутаную ў танюткі белы цюль, сатканы, здавалася, з мільёнаў снежных зорачак. Яна была такая прыгожая і пяшчотная, але з лёду, з асляпляльна зіхоткага лёду, і ўсё ж жывая! Вочы яе ззялі, як дзве ясныя зоркі, але не было ў іх ні цеплыні, ні спакою. Яна кіўнула хлопчыку і паманіла яго рукой. Кай спалохаўся і саскочыў з крэсла. А міма акна прамільгнула штобьці, падобнае на вялікую птушку.
На другі дзень было ясна і марозна, але потым пачалася адліга, а ўслед і вясна надышла. Заззяла сонца, праглянула зеляніна, будавалі гнёзды ластаўкі. Вокны расчынілі, і дзеці зноў маглі сядзець у сваім садку ў вадасцёкавым жолабе над усімі паверхамі.
Ружы тым летам цвілі пышна як ніколі. Дзеці спявалі, узяўшыся за рукі, цалавалі ружы і радаваліся сонцу. Ах, якое цудоўнае было лета, як добра было пад ружавымі кустамі, якім, здавалася, квітнець і квітнець вечна!
Неяк аднаго разу Кай і Герда сядзелі і разглядвалі кніжку з малюнкамі — звярамі і птушкамі. На вялікім вежавым гадзінніку прабіла пяць.
— Ай! — ускрыкнуў раптам Кай.— Мяне кальнула проста ў сэрца, і штосьці трапіла ў вока!
Дзяўчынка абвіла ручкай яго шыю, ён часта-часта маргаў, але ў воку быццам бы нічога не было.
— Мабыць, выскачыла,— сказаў ён.
Але гэта было не так. Гэта былі якраз асколкі таго д’ябальскага люстэрка, пра якое мы гаварылі напачатку.
Небарака Кай! Цяпер яго сэрца павінна было стаць як-кавалак лёду. Боль прайшоў, але асколкі засталіся.
— Чаму ты плачаш? — запытаўся ён у Герды.— Мне зусім не баліць! Фу! якая ты непрыгожая! — раптам крыкнуў ён.— Вунь тую ружу точыць чарвяк. А тая зусім крывая. Якія брыдкія ружы! He лепшыя за скрыні, у якіх тырчаць.
I ён штурхнуў скрыню нагой і сарваў абедзве ружы.
— Кай, што ты робіш! — закрычала Герда, а ён, убачыўшы яе спалох, сарваў яшчэ адну ружу і ўцёк ад мілай маленькай Герды ў сваё акно.
Цяпер, калі Герда прыносіла яму кніжку з малюнкамі, ён казаў, што гэтыя малюнкі — толькі для груд-
ных дзяцей. А калі расказвала што-небудзь старая бабуля — чапляўся да яе слоў. A то даходзіла нават да таго, што пачынаў перадражніваць яе паходку, надзяваць яе акуляры, гаварыць яе голасам! Атрымлівалася вельмі падобна, і людзі смяяліся. Хутка Кай навучыўся перадражніваць і ўсіх суседзяў. Ён выдатна ўмеў выстаўляць напаказ усе іх дзівацтвы і недахопы, і людзі казалі:
— Надзвычай здольны хлапчук!
А прычынай усяму былі асколкі, піто трапілі яму ў вока і ў сэрца. Таму ён і перадражніваў нават мілую маленькую Герду, а яна ж любіла яго ўсім сэрцам.
I забавы яго сталі цяпер зусім іншымі, такімі дзіўнымі. Аднаго разу зімой, калі ішоў снег, ён з’явіўся з вялікім павелічальным шклом і падставіў пад снег крысо сваёй сіняй курткі.
— Паглядзі праз шкло, Герда,— сказаў ён.
Кожная сняжынка здавалася пад шклом значна болыпай, чым была на самай справе, і была падобная на пышную кветку ці дзесяцікутную зорку. Гэта было так прыгожа!
— Бачыш, як мудрагеліста зроблена! — сказаў Кай.— Значна цікавей, чым сапраўдныя кветкі! I якая дакладнасць! Ніводнай няправільнай лініі! Ах, калі б толькі яны не раставалі!
Трохі пазней Кай з’явіўся ў вялікіх рукавіцах, з санкамі за спінаю, крыкнуў Гердзе ў самае вуха: — Мне дазволілі пакатацца на вялікім пляцы з іншымі хлопчыкамі! — і пабег.
На пляцы каталася шмат дзяцей. Смялейшыя прывязвалі свае санкі да сялянскіх саней і кацілі далёкадалёка. Гэта было вельмі забаўна. У самы разгар весялосці на пляцы з’явіліся вялікія сані, пафарбаваныя ў белы колер. У іх сядзеў хтосьці захутаны ў белае футра і ў такой жа шапцы. Сані аб’ехалі пляц двойчы. Кай спрытна прывязаў да іх свае санкі і пакаціў. Вялікія сані памчалі хутчэй, потым павярнулі з пляца ў завулак. Чалавек, які сядзеў у іх, павярнуўся і ветліва кіўнуў Каю, нібы знаёмаму. Кай некалькі разоў намагаўся адвязаць свае санкі, але чалавек у футры ўсё ківаў яму, і ён працягваў ехаць за ім.
Вось яны выехалі за гарадскія вароты. Снег паваліў раптам камякамі, і стала цёмна хоць вока выкалі. Хлопчык спешна адпусціў вяроўку, якой зачапіўся за
вялікія сані, але санкі яго нібы прыраслі да іх і працягвалі несціся віхрам. Кай гучна закрычаў — ніхто не пачуў яго. Снег валіў, санкі імчаліся, ныраючы ў гурбы, пераскокваючы цераз агароджы і канавы. Кай увесь дрыжаў.
Снежныя камякі ўсё раслі і ператварыліся нарэшце ў вялікіх белых курэй. Раптам яны разляцеліся ў бакі, вялікія сані спыніліся, і чалавек, які сядзеў у іх, падняўся. Гэта была высокая, стройная, бялюткая жанчына — Снежная каралева; і футра і шапка на ёй былі са снегу.
— Слаўна праехаліся! — сказала яна.— Але ты зусім змерз — лезь да мяне ў футра!
Пасадзіла яна хлопчыка ў сані, захутала ў сваё мядзведжае футра. Кай быццам у снежную гурбу апусціўся. .
— Усё яшчэ мерзнеш? — запыталася яна і пацалавала яго ў лоб.
У! Пацалунак яе быў халаднейшы за лёд, ён працяў яго наскрозь і дайшоў да самага сэрца, а яно і без таго ўжо было напалову ледзяным. Каю падалося, што яшчэ трохі — і ён памрэ... Але толькі на хвілінку, а потым, наадварот, яму стала так добра, што ён нават зусім перастаў зябнуць.
— Mae санкі! He забудзь мае санкі! — спахапіўся ён.
Санкі прывязалі на спіну адной з белых курэй, і яна паляцела з імі ўслед за вялікімі санямі. Снежная каралева пацалавала Кая яшчэ раз, і ён забыў і Герду, і бабулю, і ўсіх сваякоў.
— Больш не буду цалаваць цябе,— сказала яна.— A то зацалую да смерці.
Кай зірнуў на яе. Якая яна была цудоўная! Твару болып разумнага і прыгожага ён не мог сабе і ўявіць. Цяпер яна не здавалася яму ледзяною, як у той раз, калі сядзела за акном і ківала яму.
Ён зусім не баяўся яе і расказваў, што ведае ўсе чатыры дзеянні арыфметыкі, ды яшчэ з дробамі, ведае, колькі квадратных міль кожная краіна і колькі там жыхароў, а яна толькі ўсміхалася ў адказ. I тады ён падумаў, што на самай жа справе ведае яшчэ зусім мала.
У той жа момант Снежная каралева ўзляцела з ім на чорнае воблака. Бура выла і стагнала, нібы распя-
вала старадаўнія песні; яны ляцелі над лясамі і азёрамі, над марамі і сушай; студзёныя вятры дзьмулі пад імі, вылі ваўкі, зіхацеў снег, ляталі з крыкам чорныя крумкачы, а над імі ззяў вялікі ясны месяц. На яго глядзеў Кай усю доўгую-доўгую зімовую ноч, а ўдзень заснуў каля ног Снежнай каралевы.