Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

Хлопчык-зорка

Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
69.52 МБ
ГІСТОРЫЯ ТРЭЦЯЯ
Кветнік жанчыны, якая ўмела чараваць
А што ж было з Гердай, калі Кай не вярнуўся? Куды ён падзеўся? Ніхто гэтага не ведаў, ніхто не мог адказаць.
Хлопчыкі расказвалі толькі, што бачылі, як ён прывязаў свае санкі да вялікіх раскошных саней, якія потым павярнулі ў завулак і выехалі за гарадскія вароты.
Шмат было праліта па ім слёз, горка і доўга плакала Герда. Нарэшце вырашылі, што Кай памёр, утапіўся ў рэчцы, якая працякала за горадам. Доўга цягнуліся змрочныя зімовыя дні.
Але вось надышла вясна, выглянула сонца.
— Кай памёр і болыц не вернецца! — сказала Герда.
— He веру! — адказала сонечнае святло.
— Ён памёр і болып не вернецца! — паўтарыла яна ластаўкам.
— He верым! — адказвалі яны.
Хутка і сама Герда перастала гэтаму верыць.
— Абую ж я свае новыя чырвоныя чаравічкі (Кай ні разу яшчэ не бачыў іх),— сказала яна неяк раніцай,— ды пайду запытаюся пра яго ў ракі.
Было яшчэ вельмі рана. Яна пацалавала спячую бабулю, абула чырвоныя чаравічкі і пабегла адзінюткая за горад, проста да ракі.
— Праўда, што ты ўзяла майго пабраціма? — спытала Герда.— Я падару табе свае чырвоныя чаравічкі, калі ты вернеш мне яго!
I дзяўчынцы падалося, што хвалі неяк дзіўна ківаюць ёй. Тады яна зняла свае чырвоныя чаравічкі — самае каштоўнае, што ў яе было,— і кінула ў раку.
Але яны ўпалі каля самага берага, і хвалі тут жа вынеслі іх назад — рака як быццам не хацела браць у дзяўчынкі яе каштоўнасць, бо не магла вярнуць ёй Кая. Дзяўчынка ж падумала, што кінула чаравічкі недастаткова далёка, улезла ў лодку, якая гайдалася ў трыснягу, стала на краёк кармы і зноў кінула чаравічкі ў ваду. Лодка не была прывязаная і ад штуршка адышла ад берага. Дзяўчынка хацела хутчэй выскачыць на бераг, але пакуль прабіралася з кармы на нос, лодка ўжо зусім адплыла і шпарка рухалася па цячэнні.
Герда вельмі спалохалася, заплакала і пачала крычаць, але ніхто, акрамя вераб’ёў, не чуў яе. Вераб’і ж не маглі перанесці яе на сушу і толькі ляцелі за ёю ўздоўж берага і шчабяталі, нібы жадаючы яе суцешыць:
— Мы тут! Мы тут!
Лодку зносіла ўсё далей. Герда сядзела ціха, у адных панчохах: чырвоныя чаравічкі яе плылі за лодкай, але не маглі дагнаць яе.
«Можа, рака нясе мяне да Кая?» — падумала Герда, павесялела, устала і доўга-доўга любавалася прыгожымі зялёнымі берагамі.
Ды вось яна прыплыла да вялікага вішнёвага саду, у якім тулілася хатка пад саламяным дахам, з чырвонымі і сінімі шыбамі ў вокнах. Каля дзвярэй стаялі два драўляныя салдаты і аддавалі чэсць усім, хто праплываў міма. Герда закрычала ім — яна палічыла іх жывымі,— але яны, зразумела, не адказалі ёй. Яна падплыла да іх яшчэ бліжэй, лодка наблізілася ледзь не да самага берага, і дзяўчынка закрычала яшчэ гучней. 3 хаткі выйшла вельмі старая бабулька з кульбай, у вялікім саламяным капелюшы, размаляваным дзівоснымі кветкамі.
— Ах ты беднае дзіцятка! — сказала бабуля.— I як гэта ты трапіла на такую вялікую бурную раку ды заплыла так далёка?
3 гэтымі словамі бабуля увайшла ў раку, зачапіла лодку кульбай, прыцягнула да берага і высадзіла Герду.
Герда была вельмі рада, што апынулася нарэшце на сушы, хоць і пабойвалася незнаёмай бабулі.
— Ну, хадзем, ды раскажы мне, хто ты і як сюды патрапіла,— сказала бабуля.
Герда пачала расказваць ёй пра ўсё, а бабуля ківала галавой і паўтарала: «Гм! Гм!» Калі дзяўчынка закончыла, то запыталася ў бабулі, ці не бачыла яна Кая. Тая адказала, што ён яшчэ не праходзіў тут, але, пэўна, пройдзе, таму бедаваці. пакуль няма прычыны, няхай Герда лепш пакаштуе вішань ды палюбуецца кветкамі, што растуць у садзе: яны прыгажэйшыя, чым у любой кніжцы з малюнкамі, і ўсе ўмеюць расказваць казкі. Тут бабуля ўзяла Герду за руку, павяла да сябе ў хатку і замкнула дзверы.
Вокны былі высока ад падлогі і ўсе 3 рознакаляровых — чырвоных, сініх і жоўтых — шкельцаў; таму і сам пакой быў асветлены нейкім дзівосным вясёлкавым святлом. На стале стаяў кошык з цудоўнымі вішнямі, і Герда магла есці іх колькі хацела. А пакуль яна ела, бабуля расчэсвала ёй валасы залатым грабянцом. Валасы віліся кучарамі і залатым ззяннем атачалі пекны, ветлівы, круглы, быццам ружа, тварык дзяўчынкі.
— Даўно мне хацелася мець такую міленькую дзяўчынку,— сказала бабуля.— Вось пабачыш, як добра мы з табою зажывём!
I яна працягвала расчэсваць кучары дзяўчынкі, і чым далей часала, тым болып забывала Герда свайго пабраціма Кая — бабуля ўмела чараваць.
Ды яна была не злою чараўніцай і чаравала толькі зрэдку, для свайго здавальнення; цяпер жа ёй вельмі захацелася пакінуць у сябе Герду. I вось яна пайшла ў сад, дакранулася кульбай да ўсіх ружавых кустоў, і тыя як стаялі ў пышнай квецені, так усе і пайшлі глыбока-глыбока ў зямлю, і следу ад іх не засталося. Бабуля баялася, што Герда, убачыўшы гэтыя ружы, успомніць пра свае, а там і пра Кая, ды і ўцячэ ад яе.
Потым бабуля павяла Герду ў кветнік. Ах, які водар тут быў, якая прыгажосць: самыя розныя кветкі, і на кожную часіну года! На ўсім свеце не знайшлося б кніжкі з малюнкамі болып стракатымі і больш прыгожымі за гэты кветнік. Герда скакала ад радасці і гуляла сярод кветак, пакуль сонца не села за высокімі вішнёвымі дрэвамі. Тады яе паклалі ў дзівосную пасцель з чырвонымі шаўковымі пярынкамі, напханымі блакітнымі фіялкамі. Дзяўчынка заснула, і ёй сніліся сны, якія бачыць хіба толькі каралева ў дзень свайго вяселля.
Назаўтра Гердзе зноў дазволілі гуляць у дзівосным кветніку на сонцы. Так прайшло шмат дзён. Герда ведала цяпер кожную кветку ў садзе, але як ні многа іх было, ёй усё ж здавалася, што якойсьці не хапае, толькі якой? I вось аднойчы яна сядзела і разглядвала бабульчын саламяны капялюш, размаляваны кветкамі, і самай прыгожай з іх была ружа — бабуля забылася яе сцерці, калі схавала жывыя ружы пад зямлю. Вось што значыць няўважлівасць!
— Як! Тут няма ружаў? — сказала Герда і адразу ж пабегла ў сад, шукала іх, шукала, ды так і не знайшла.
Тады дзяўчынка прысела на зямлю і заплакала. Цёплыя слёзы падалі якраз на тое месца, дзе стаяў раней адзін з ружавых кустоў, і як толькі яны змачылі зямлю, куст імгненна вырас з яе, такі ж квітнеючы, як і раней.
Абвіла яго ручкамі Герда, пачала цалаваць кветкі і ўспомніла тыя цудоўныя ружы, што квітнелі ў яе дома, а разам з імі і Кая.
— Як жа я затрымалася! — сказала дзяўчынка.— Мне ж трэба шукаць Кая!.. Вы не ведаеце, дзе ён? — запыталася яна ў ружаў.— Ці праўда, што ён памёр і не вернецца болып?
— Ён не памёр! — адказалі ружы.— Мы ж былі пад зямлёй, дзе ляжаць усе памерлыя, але Кая між іх не было.
— Дзякуй вам! — сказала Герда і пайшла да іншых кветак, заглядвала ў іх чашачкі і пыталася: .
— Вы не бачылі, дзе Кай?
Але кожная кветка грэлася на сонейку і думала толькі пра сваю ўласную казку ці гісторыю. Шмат іх наслухалася Герда, але ніводная не сказала ні слова пра Кая.
Тады Герда пайшла да дзьмухаўца, які ззяў у зіхоткай зялёнай траве.
— Ты, маленькае яснае сонейка! — сказала яму Герда.— Скажы, ці не ведаеш, дзе мне шукаць майго пабрацімку?
Дзьмухавец заззяў яшчэ ярчэй і паглядзеў на дзяўчынку. Якую ж песеньку праспяваў ён ёй? На жаль, і ў гэтай песеньцы ні слова не гаварылася пра Кая!
— Быў першы вясновы дзень, сонца грэла і так прыветна свяціла на маленькі дварок. Промні яго сліз-
гацелі па белай сцяне суседняй хаты, і каля самай сцяны паказалася першая жоўценькая кветачка, яна ззяла на сонцы, нібы залатая. На двор выйшла пасядзець старая бабуля. Вось вярнулася з гасцей яе ўнучка, бедная служанка, і пацалавала бабулю. Пацалунак дзяўчыны даражэйшы за золата — ён ідзе проста ад сэрца. Золата на яе вуснах, золата ў сэрцы, золата і на небе ў ранішні час! Вось і ўсё! — сказаў дзьмухавец.
— Няшчасная мая бабуля! — уздыхнула Герда.— Напэўна, яна сумуе па мне і бядуе, як бедавала па Каю. Але я хутка вярнуся і яго прывяду з сабой. Няма чаго болып і распьітваць кветкі — толку ад іх не даб’ешся, яны толькі і расказваюць сваё! — I яна пабегла ў канец саду.
Дзверы былі зачыненыя, але Герда так доўга хістала ржавую засаўку, што яна паддалася, дзверы адчыніліся, і дзяўчынка так, басаножкай, пабегла па дарозе. Разы тры азірнулася назад, але ніхто не гнаўся за ёю.	/
Нарэшце яна стамілася, прысела на камень і агледзелася: лета ўжо прайшло, на дварэ была позняя восень. Толькі ў дзівосным бабульчыным садзе, дзе вечна ззйла сонейка і цвілі кветкі ўсіх часін года, гэтага не заўважалася.
— Божа! Як жа я забавілася! Бо ўжо восень на дварэ! Тут не да адпачынку! — сказала Герда і зноў рушыла ў дарогу.
Ах, як нылі яе бедныя стомленыя ножкі! Як холадна, сыра было навокал! Доўгае лісце на вербах зусім пажаўцела, туман асядаў на яго буйнымі кроплямі і сцякаў на зямлю; лісце так і сыпалася. Адзін толькі цярноўнік стаяў, увесь пакрыты даўкімі, аскомістымі ягадамі. Якім шэрым, панурым здаваўся ўвесь свет!
ГІСТОРЫЯ ЧАЦВЁРТАЯ
Прынц і прынцэса
Давялося Гердзе зноў прысесці адпачыць. На снезе проста перад ёю скакаў вялікі крумкач. Доўга глядзеў ён на дзяўчынку, ківаючы ёй галавою, і нарэшце прамовіў:
— Кар-кар! Добры дзень!
Выгаворваць па-чалавечы чысцей ён не мог, але жадаў дзяўчынцы дабра і запытаўся ў яе, куды гэта яна брыдзе па белым свеце адзінюткая. Што такое ♦ адзінюткая», Герда ведала вельмі добра, сама на сабе зведала. Расказаўшы крумкачу пра ўсё сваё жыццё, дзяўчынка пацікавілася, ці не бачыў ён Кая.
Крумкач задумліва пакруціў галавой і сказаў:
— Магчыма! Магчыма!
— Як! Праўда? — усклікнула дзяўчынка і ледзь не задушыла крумкача — так моцна яна яго пацалавала.
— Цішэй, цішэй! — сказаў крумкач.— Думаю, гэта быў твой Кай. Але цяпер ён, пэўна, забыўся пра цябе са сваёю прынцэсай!
— Хіба ён жыве ў прынцэсы? — спытала Герда.
— А вось паслухай,— сказаў крумкач.— Толькі мне вельмі цяжка гаварыць па-вашаму. Калі б ты разумела па-крумкачынаму, я б паведаў табе пра ўсё значна лепш.
— He, гэтаму мяне не вучылі,— сказала Герда.— Як шкада!
— Але нічога,— сказаў крумкач.— Раскажу, як здолею, хоць і дрэнна.
I ён расказаў усё, што ведаў.
— У каралеўстве, дзе мы з табой знаходзімся, ёсць прынцэса, такая разумніца, што і перадаць нельга! Прачытала ўсе газеты на свеце і забыла ўсё, што ў іх прачытала,— вось якая разумніца! Аднаго разу неяк сядзіць яна на троне — а радасці ў гэтым не надта шмат, як людзі кажуць,— і напявае песеньку: «Чаму б мне не выйсці замуж?» — «А то і на самай справе!» — падумала яна, і ёй захацелася замуж. Ды за мужа яна хацела выбраць такога чалавека, які б умеў адказваць, калі з ім размаўляюць, а не такога, які ўмеў бы толькі важнічаць,— гэта ж так сумна! I вось барабанным боем склікаюць усіх прыдворных дам, аб’яўляюць ім волю прынцэсы. Як яны ўсе ўзрадаваліся! «Вось гэта нам падабаецца! — кажуць.— Мы і самі нядаўна аб гэтым думалі!» Усё гэта шчырая праўда! — дадаў крумкач.— Ў мяне пры двары ёсць нявеста — ручная варона, ад яе якраз я і ведаю ўсё гэта.