Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

Хлопчык-зорка

Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
69.52 МБ
здаравейшая, шырэйшая ў плячах і больш смуглая. Вочы ў яе былі зусім чорныя, але нейкія сумныя. Яна абняла Герду і сказала:
— Яны цябе не заб’юць, пакуль я не раззлуюся на цябе. Ты, пэўна, прынцэса?
— He,— адказала дзяўчынка і расказала, што давялося ёй перажыць і як яна любіць Кая.
Маленькая разбойніца сур’ёзна паглядзела на яе, злёгку кіўнула і сказала:
— Яны цябе не заб’юць, нават калі я і раззлуюся на цябе,— я лепш сама заб’ю цябе!
I яна выцерла слёзы Гердзе, а потым схавала абедзве рукі ў яе прыгожую, мяккую, цёплую муфтачку.
Вось карэта спынілася: яны ўехалі на двор разбойніцкага замка.
Ён быў увесь у вялікіх расколінах; з іх выляталі крумкачы і вароны. Аднекуль выскачылі вялізныя бульдогі, здавалася, кожнаму з іх хоць бы што праглынуць чалавека, але яны толькі высока падскоквалі і нават не брахалі — гэта было забаронена. Пасярод вялікай залы з напаўразбуранымі. закуродымленымі сценамі і каменнай падлогай палала вогнішча. Дым падымаўся да столі і сам павінен быў шукаць сабе выхаду. Над вогнішчам кіпеў у вялізным катле суп, а на ражнах смажыліся зайцы і трусы.
— Ты будзеш спаць разам са мной вось тут, каля майго маленькага звярынца».— сказала Гердзе маленькая разбойніца.
Дзяўчынак накармілі, напаілі, і яны пайшлі ў свой куток, дзе была паслана салома, накрытая дыванамі. Вышэй сядзела на жэрдках болып за сотню галубоў. Усе яны, здавалася, спалі, але калі дзяўчынкі падышлі, злёгку заварушыліся.
— Усе мае! — сказала маленькая разбойніца, схапіла аднаго голуба за ногі і так страсянула яго, што тай залопаў крыламі.— На, пацалуй яго! — крыкнула яна і сунула голуба Гердзе проста ў твар.— А вось тут сядзяць лясныя ашуканчыкі,— працягвала яна, паказваючы на двух галубоў, якія сядзелі ў невялікім заглыбленні ў сцяне, за драўлянымі кратамі.— Гэтыя абодва — лясныя ашуканчыкі. Іх трэба трымаць пад замком, бо хутка знікнуць! А вось і мой мілы старыкан! —і дзяўчынка тузанула за рогі прывязанага да сцяны паўночнага аленя з бліскучым медным ашыйні-
кам.— Яго таксама патрэбна трымаць на прывязі, інакш уцячэ! Кожны вечар казычу яму пад шыяй сваім вострым нажом — ён да смерці гэтага баіцца.
Потым маленькая разбойніца выцягнула з расколіны ў сцяне доўгі нож і правяла ім па шыі аленя. Няшчасная жывёліна пачала брыкацца, а дзяўчынка зарагатала і пацягнула Герду да пасцелі.
— Няўжо ты і спіш з нажом? — запыталася ў яе Герда.
— Заўсёды! — адказала маленькая разбойніца.— Ці мала што можа здарыцца! Ну, раскажы мне яшчэ раз пра Кая і пра тое, як ты адправілася падарожнічаць па белым свеце.
Герда расказала. Лясныя галубы ў клетцы ціха буркавалі; іншыя галубы ўжо спалі. Маленькая разбойніца абвіла адной рукой шыю Герды — у другой у яе быў нож — і захрапла, але Герда не магла заплюшчыць вачэй, не ведаючы, заб’юць яе ці пакінуць жывой.
Раптам лясныя галубы прабуркаталі:
— Курр! Курр! Мы бачылі Кая! Белая курыца несла на спіне яго санкі, а ён сядзеў на санях Снежнай каралевы. Яны ляцелі над лесам, калі мы, птушаняты, яшчэ ляжалі ў гняздзе. Яна дыхнула на нас, і ўсе памерлі, акрамя нас дваіх. Курр! Курр!
— Што вы кажаце! — усклікнула Герда.— Куды ж паляцела Снежная каралева? Ведаеце?
— Напэўна, у Лапландыю — там жа вечны снег і лёд. Запытайся ў паўночнага аленя, які прывязаны тут.
— Так, там вечны снег і лёд. Дзіва як добра! — сказаў паўночны алень.— Там скачаш сабе на волі па ‘ вялізных зіхатлівых раўнінах. Там стаіць летні шацёр Снежнай каралевы, а сталае яе прыстанішча — палац каля Паўночнага полюса, на востраве Шпіцберген.
— 0 Кай, мой мілы Кай! — уздыхнула Герда.
— Ляжы ціха,— сказала маленькая разбойніца,— бо пырну цябе нажом!
Раніцай Герда расказала ёй, што чула ад лясных галубоў. Маленькая разбойніца сур’ёзна паглядзела на Герду, кіўнула галавой і сказала:
— Ну, няхай будзе так!.. А ты ведаеш, дзе Лапландыя? — запыталася яна пасля ў паўночнага аленя.
— Каму ж і ведаць, калі не мне! — адказаў алень,
і вочы яго заззялі.— Там я нарадзіўся і вырас, там скакаў па снежных раўнінах.
— Дык слухай,— сказала Гердзе маленькая разбойніца.— Бачыш, усе нашы пайшлі, дома засталася адна маці; трохі счакаўшы, яна глыне са сваёй вялікай бутэлькі і задрэмле, тады я штосьці зраблю для цябе.
I вось старая глынула са сваёй бутэлькі і захрапла, а маленькая разбойніца падышла да паўночнага аленя і сказала:
— Яшчэ доўга можна было б здзеквацца з цябе! Занадта ж ты пацешны, калі цябе казычаш вострым нажом. Ну, ды няхай будзе так! Я адвяжу цябе і адпушчу на волю. Можаш бегчы ў сваю Лапландыю, але за гэта ты павінен адвезці да палаца Снежнай каралевы гэту дзяўчынку — там яе пабрацім. Ты ж, канешне, чуў, што яна расказвала? Яна гаварыла гучна, а ў цябе заўжды слых на семярых.
Паўночны алень так і падскочыў ад радасці. А маленькая разбойніца пасадзіла на яго Герду, моцна прывязала для пэўнасці і нават падсунула пад яе мяккую падушку, каб ёй зручней было сядзець.
— Няхай будзе так,— сказала яна потым,— вазьмі назад свае футравыя боцікі — холадна ж будзе! А муфту ўжо я пакіну сабе, вельмі ж яна прыгожая. Але мерзнуць я табе не дам: вось вялікія рукавіцы маёй маці, яны дойдуць табе да самых локцяў. Засунь у іх рукі! Ну вось, цяпер рукі ў цябе, як у маёй пачварнай маці.
Герда плакала ад радасці.
— Цярпець не магу, калі хныкаюць! — сказала маленькая разбойніца.— Цяпер ты павінна радавацца. Вось табе яшчэ два боханы і кумпяк, каб не давялося галадаць.
I тое і другое было прывязана да аленя.
Потым маленькая разбойніца адчыніла дзверы, заманіла сабак у дом, перарэзала сваім вострым нажом вяроўку, якою быў прывязаны алень, і сказала яму:
— Ну, хутчэй! Ды беражы мне дзяўчынку.
Герда працягнула маленькай разбойніцы абедзве рукі ў вялікіх рукавіцах і развіталася з ёю. Паўночны алень пабег што меў сілы праз пні і купіны па лесе, па балотах і стэпах. Вылі ваўкі, каркалі вароны.
— Ух! Ух! — пачулася раптам з неба, і яно быццам пачало чхаць агнём.
— Вось маё роднае паўночнае ззянне! — сказаў алень.— Глядзі, як гарыць.
I ён пабег далей, не спыняючыся ні ўдзень ні ўночы. Хлеб быў з’едзены, вяндліна таксама, і нарэшце яны апынуліся ў Лапландыі.
ГІСТОРЫЯ ШОСТАЯ
Лапландка і фінка
Алень спыніўся каля ўбогай хаціны. Дах спускаўся да самай зямлі, а дзверы былі такія нізенькія, што людзям даводзілася прапаўзаць у яе на карачках.
Дома была адна старая лапландка, якая смажыла рыбу пры святле тлушчавай лямпы. Паўночны алень расказаў лапландцы ўсю гісторыю Герды, але спачатку паведаў сваю ўласную — яна здавалася яму больш важнай.
Герда ж так скалела на холадзе, што і гаварыць не магла.
— Ах вы небаракі! — сказала лапландка.— Доўгі ж у вас яшчэ наперадзе шлях! Давядзецца пераадолець сто з лішнім міль, пакуль дабярэцеся да Фінляндыі, дзе Снежная каралева жыве на дачы і кожны вечар запальвае блакітныя бенгальскія агні. Я напішу некалькі слоў на сушанай трасцэ — паперы ў мяне няма,— і вы аднясеце пасланне фінцы, якая жыве ў тых мясцінах і лепш за мяне здолее навучыць вас, што патрэбна рабіць.
Калі Герда сагрэлася, паела і напілася, лапландка напісала некалькі слоў на сушанай трасцэ, наказала Гердзе вельмі берагчы яе, потым прывязала дзяўчынку да спіны аленя, і той зноў памчаўся.
— Ух! Ух — пачулася зноўку з неба, і яно пачало выкідваць слупы дзівоснага блакітнага полымя. Так дабег алень з Гердай і да Фінляндыі і пастукаўся да фінкі ў комін — у яе хаціне і дзвярэй нават не было.
Ды затое, якая цеплыня ў жыллі! Сама фінка, нізенькая тоўстая жанчына, хадзіла напаўголая. Жвава сцягнула яна з Герды вопратку, рукавіцы і боты, інакш дзяўчынцы было б горача, паклала аленю на галаву кавалак лёду і потым пачала чытаць тое, што было напісана на сушанай трасцэ.
Яна прачытала ўсё ад слова да слова тры разы, • пакуль не вывучыла на памяць, а потым сунула траску ў кацёл — рыба ж была прыдатная для ежы, а ў фінкі нічога дарэмна не прападала.
Тут алень расказаў спачатку сваю гісторыю, а потым гісторыю Герды. Фінка міргала сваімі разумнымі вачыма, але не гаварыла ні слова.
— Ты такая мудрая жанчына...— сказаў алень.— Ці не прыгатуеш для дзяўчынкі такое пітво, якое б дало ёй моц дванаццаці асілкаў? Тады б яна адолела Снежную каралеву!
— Моц дванаццаці асілкаў! — сказала фінка.— Ды ці многа ў тым карысці!
3 гэтымі словамі яна ўзяла з паліцы вялікі скураны скрутак і разгарнула яго: ён быў увесь спісаны нейкімі дзіўнымі пісьмёнамі.
Фінка пачала чытаць яго і чытала датуль, пакуль пот градам не пакаціўся з яе лба.
Алень зноў пачаў прасіць дапамагчы Гердзе, а сама Герда глядзела на фінку такімі ўмольнымі вачыма, што тая зноў заміргала, адвяла аленя ўбок і, мяняючы яму на галаве лёд, шапнула:
— Кай сапраўды ў Снежнай каралевы, але ён цалкам задаволены і думае, што лепей яму нідзе і быць не можа. Прычынай жа ўсяму асколкі люстэрка, якія сядзяць у ягоным сэрцы і ў воку. Іх трэба дастаць, іначай Снежная каралева захавае над ім сваю ўладу.
— А ці не можаш ты даць Гердзе што-небудзь такое, што зробіць яе дужэйшай за ўсіх?
— Дужэйшай, чым яна ёсць, я не магу яе зрабіць. He бачыш хіба, якая вялікая ў яе сіла? He бачыш, што ёй служаць і людзі і звяры? Яна ж босая абышла паўсвету! He ў нас займаць ёй сілу, яе сіла ў яе сэрцы, у тым, што яна бязвіннае мілае дзіця. Калі яна сама не зможа прабрацца ў палац Снежнай каралевы і дастаць з сэрца Кая асколак, то мы і тым больш ёй не дапаможам! Праз дзве мілі адсюль пачынаецца сад Снежнай каралевы. Аднясі туды дзяўчынку, пакінь каля вялі,кага куста, абсыпанага чырвонымі ягадамі, і не марудзячы вяртайся назад.
3 гэтымі словамі фінка пасадзіла Герду на спіну аленя, і той кінуўся бегчы з усіх ног.
— Ай, я без цёплых ботаў! Ай, я без рукавіц! — закрычала Герда, апынуўшыся на марозе.
Ды алень не мог спыніцца, пакуль не дабег да куста з чырвонымі ягадамі. Тут ён апусціў дзяўчынку, пацалаваў яе ў вусны, і па ягоных шчоках пакаціліся буйныя бліскучыя слёзы. Затым ён стралой паляцеў назад.
Няшчасная дзяўчынка засталася адна на траскучым марозе, без чаравікаў, без рукавіц.
Яна пабегла наперад на ўсю моц. Насустрач ёй ляцеў цэлы полк снежных камякоў, але яны не падалі з неба — неба было зусім яснае, і ў ім палымнела паўночнае ззянне,— не, яны беглі па зямлі проста на Герду і станавіліся ўсё буйнейшыя і буйнейшыя.