Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

Хлопчык-зорка

Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
69.52 МБ
Герда прыгадала вялікія прыгожыя камякі пад павелічальным шклом, але гэтыя былі значна болыпыя, страшнейшыя, і ўсе жывыя.
Гэта былі перадавыя дазорныя войскі Снежнай каралевы.
Адны нагадвалі сабой вялікіх пачварных вожыкаў, другія — стогаловых змеяў, трэція — тоўстых медзведзянят з узлахмачанай поўсцю. Але ўсе яны аднолькава зіхацелі белізной, усе былі жывымі снежнымі камякамі.
Аднак Герда смела ішла ўсё наперад і наперад і нарэшце дабралася да палаца Снежнай каралевы.
Паглядзім жа, што адбывалася ў гэты час з Каем. Ён і не думаў пра Герду, а ўжо менш за ўсё пра тое, што яна вельмі блізка ад яго.
ГІСТОРЫЯ СЁМАЯ
Што здарылася ў палацы Снежнай каралевы і што адбылося потым
Сценамі палаца былі завірухі, вокнамі і дзвярыма — вятры. Больш за сто залаў цягнуліся тут адна за адной так, як намятала іх завіруха. Усе яны асвятляліся паўночным ззяннем, і самая вялікая распасціралася на мноства міль. Як холадна, як пустэльна было ў гэтых белых, ярка ззяючых пакоях! Весялосць ніколі не заглядвала сюды. Ніколі не праводзіліся тут мядзведжыя балі з танцамі пад музыку буры, на якіх маглі б вызначыцца зграбнасцю і ўменнем хадзіць на задніх лапах белыя мядзведзі; ніколі не гулялі ў карты са
спрэчкамі і бойкай, не збіраліея наразмаўляць за кубкам кавы беленькія кумкі-лісічкі.
Холадна, пустэльна, грандыёзна! Паўночяае ззянне ўспыхвала і гарэла так размерана, што можна было дакладна разлічыць, у якую хвіліну святло ўзмоцніцца, у якую пацямнее. Пасярод самай вялікай пустэльнай снежнай залы знаходзілася замёрзлае возера. Лёд патрэскаўся на ім на тысячы кавалкаў, такіх аднолькавых і правільных, што гэта здавалася якімсьці фокусам. Пасярод возера сядзела Снежная каралева, калі бывала дома, сцвярджаючы, што сядзіць на люстэрку розуму, на яе думку, гэта было адзінае і лепшае люстэрка ў свеце.
Кай зусім ссінеў, амаль счарнеў ад холаду, але не заўважаў гэтага—пацалункі Снежнай каралевы зрабілі яго неадчувальным да холаду, ды і само сэрца яго было ўсё роўна як кавалак лёду. Кай поркаўся каля плоскіх востраканцовых ільдзін, укладваючы іх на разнастайныя лады. Ёсць такая гульня — складванне фігур з драўляных дошчачак,— якая называецца кітайскай галаваломкай. Вось Кай таксама складваў розныя забаўныя фігуры, толькі з ільдзін, і гэта называлася ледзяной гульнёй розуму. У ягрных вачах гэтыя фігуры былі цудам мастацтва, а складванне іх — заняткам першараднай важнасці. Гэта здарылася таму, што ў ягоным воку сядзеў асколак чароўнага люстэрка.
Складваў ён і такія фігуры, з якіх атрымліваліся цэлыя словы, але ніяк не мог скласці таго, што яму асабліва хацелася,— слова «вечнасць». Снежная каралева сказала яму: «Калі ты складзеіп гэта слова, то будзеш сам сабе пан і я падару табе ўвесь свет і новыя канькі». Але ён ніяк не мог яго скласці.
— Цяпер я палячу ў цёплыя краіны,— сказала Снежная каралева,— зазірну ў чорныя катлы.
Так яна называла кратэры агнядышных гор — Этны і Везувія.
— Пабялю іх трошкі. Гэта карысна для лімонаў і вінаграду.
. Яна паляцела, а Кай застаўся адзін у неабсяжнай пустэльнай зале, глядзеў на льдзіны і ўсё думаў, думаў, аж у галаве ягонай трашчала. Ён сядзеў на месцы, такі бледны, нерухомы, быццам нежывы. Можна было падумаць, што ён зусім змерз.
Якраз у гэты час у вялізныя вароты, якімі былі парывістыя вятры, уваходзіла Герда. I перад ёю вятры сціхлі, нібы паснулі. Яна ўвайшла ў велізарную пустэльную ледзяную залу і ўбачыла Кая. Адразу пазнаўшы яго, дзяўчынка кінулася яму на шыю, моцна абняла і ўсклікнула:
— Кай, мілы мой Кай! Нарэшце ж я знайшла цябе!
Але ён сядзеў усё такі ж нерухомы і халодны. I тады Герда заплакала; гарачыя слёзы яе пацяклі яму на грудзі, праніклі ў сэрца, растапілі ледзяную кару, расплавілі асколак. Кай зірнуў на Герду і раптам заліўся слязамі і плакаў так моцна, што асколак выцек з вока разам са слязамі. Тады ён пазнаў Герду і ўзрадаваўся:
— Герда! Мілая Герда!.. Дзе ж гэта ты была так доўга? Дзе ж быў я сам? — I ён аглядзеўся вакол.— Як тут холадна і пустэльна!
I ён моцна абняў Герду. А яна смяялася і плакала ад радасці. I гэта было так цудоўна, што нават ільдзіны пусціліся ў скокі, а калі стаміліся, то ўлегліся і склалі тое самае слова, якое задала скласці Каю Снежная каралева. Склаўшы яго, ён мог стаць сам сабе панам ды яшчэ атрымаць ад яе ў падарунак увесь свет і новыя канькі.
Герда пацалавала Кая ў абедзве шчакі, і яны зноў запунсавелі, як ружы; пацалавала яго ў вочы, і яны заблішчалі; пацалавала яго рукі і ногі, і ён зноў стаў бадзёры і здаровы.
Снежная каралева магла вярнуцца невядома калі — яго адпускная ляжала тут, напісаная бліскучымі ледзянымі літарамі.
Кай з Гердай поплеч выйшлі з ледзянога палаца. Яны ішлі і размаўлялі пра бабулю, пра ружы, якія квітнелі ў іх садку, і перад імі сціхалі парывістыя вятры, праглядвала сонца. А калі дайшлі да куста з чырвонымі ягадамі, там ужо чакаў іх паўночны алень.
Кай і Герда накіраваліся спачатку да фінкі, адагрэліся ў яе і даведаліся пра дарогу дамоў, а потым — да лапландкі. Тая пашыла ім новае адзенне, адрамантавала свае сані і паехала іх праводзіць.
Алень таксама праводзіў юных падарожнікаў аж да самай граніцы Лапландыі, дзе ўжо прабівалася першая трава. Тут Кай і Герда развіталіся з ім і лапландкай.
Вось перад імі і лес. Заспявалі першыя птушкі, дрэвы пакрыліся зялёнымі пупышкамі. 3 лесу насустрач падарожнікам выехала вярхом на прыгожым кані маладая дзяўчына ў ярка-чырвонай шапачцы, з пісталетам за поясам.
Герда адразу пазнала і каня — ён быў калісьці запрэжаны ў залатую карэту — і дзяўчыну. Гэта была маленькая разбойніца.
Яна таксама пазнала Герду. Колькі было радасці!
— Бач ты, валацуга! — сказала яна Каю.— Хацела б я ведаць, ці варты ты таго, каб па цябе бегалі на край свету.
Але Герда паглйдзіла яго па шчацэ і запытала пра прынца і прынцэсу.
— Яны паехалі ў чужую краіну,— адказала маладая разбойніца.
— А крумкач? — пацікавілася Герда.
— Лясны крумкач памёр; ручная варона засталася ўдавой, ходзіць з чорнай шарсцінкай на ножцы і скардзіцца на лёс. Ды ўсё гэта дробязі, а вось ты лепш раскажы, што з табой было і як ты адшукала яго.
Герда і Кай расказалі ёй пра ўсё.
— Ну, вось і казцы канец! — сказала маладая разбойніца, паціснула ім рукі і паабяцала наведаць іх, калі заедзе ў горад.
Потым яна накіравалася сваёй дарогай, а Кай і Герда — сваёй.
Яны ішлі, і на іх шляху расцвіталі вясновыя кветкі, зелянела трава. Нарэшце пачуўся перазвон, і яны пазналі званіцы свайго роднага горада. Яны падняліся па знаёмай лесвіцы і ўвайшлі ў пакой, дзе ўсё было пастарому: гадзіннік вызвоньваў «цік-так», стрэлкі руха' ліся па цыферблаце. Але, праходзячы ў нізенькія дзверы, яны заўважылі, што сталі зусім дарослымі. Квітнеючыя ружавыя кусты пазіралі з даху ў адчыненае акенца; тут жа стаялі іх дзіцячыя крэсельцы. Кай з Гердай селі кожны на сваё, узяліся за рукі, і халоднае, пустэльнае хараство пакояў Снежнай каралевы забылася, як цяжкі сон.
Так сядзелі яны побач, абое ўжо дарослыя, але дзеці сэрцам і душою, а на дварэ было цёплае цудоўнае лета.
АСКАР УАЙЛЬД
ХЛОПЧЫК-ЗОРКА
Аднаго разу двое бедных Лесарубаў вярталіся дадому, прабіраючыся праз густы сасновы бор. Была зімовая ноч, стаяў люты мароз. I на зямлі і на дрэвах ляжала тоўстае снежнае покрыва, і калі Лесарубы прабіраліся праз гушчар, маленькія абледзянелыя галінкі абламваліся ад іх рухаў, а калі яны наблізіліся да Горнага Вадападу, то ўбачылі, што ён нерухома застыў у паветры, таму што яго пацалавала Каралева Лёду.
Мароз быў такі люты, што нават звяры і птушкі зусім разгубіліся ад нечаканасці.
— Уф! — прабурчэў Воўк і заскакаў паміж кустоў, падціснуўшы хвост.— Якое страшэннае надвор’е! He разумею, куды глядзіць урад.
— Ф’ю! Ф’ю! Ф’ю! — прасвісталі зялёныя Канаплянкі.— Старая Зямля памерла, і яе апранулі ў белы саван.
— Зямля рыхтуецца да вяселля, а гэта яе падвянечны ўбор,— прашапталі адна адной Галубкі. Іх маленькія ружовыя ножкі зусім застылі ад холаду, але яны лічылі сваім абавязкам прытрымлівацца рамантычнага позірку на свет.
— Лухта! — прабурчаў Воўк.— Кажу вам, што ва ўсім вінаваты ўрад, а калі вы мне не верыце, я вас з’ем.— Воўк валодаў вельмі цвярозым розумам і ў спрэчцы ніколі не лез за словам у кішэню.
— Ну, што тычыцца мяне,— сказаў Дзяцел, які быў прыроджаным філосафам,— мне не патрэбны фі-
зічныя законы для тлумачэння з’яў. Калі рэч такая сама па сабе, то яна сама па сабе такая, а зараз пякельна холадна.
Холад на самай справе быў пякельны. Маленькія Вавёрачкі, якія жылі ў дупле высокай елкі, увесь час цёрлі адна адной насы, каб хоць крыху сагрэцца, а Трусы сціснуліся ў камячок у сваіх норках і не адважваліся выглянуць вонкі. I толькі вялікія рагатыя Совы — адны сярод усіх жывых істот — былі, відаць, задаволены. Іх пёркі так абледзянелі, што сталі зусім цвёрдыя, але гэта іх ніколькі не засмучала, яны вылупілі свае вялізныя жоўтыя вочы і перагукаліся адна з адной праз увесь лес:
— У-у-у! У-у-уу! У-уу! У-уу! Якое зараз цудоўнае надвор’е!
А двое Лесарубаў усё ішлі і ішлі праз бор, разлютавана дзьмучы на замерзлыя пальцы і тупаючы па абледзянелым снезе цяжкімі, падбітымі жалезам ботамі.
Аднаго разу яны праваліліся ў глыбокі, занесены снегам роў і вылезлі адтуль белыя, як мукамолы, калі тыя стаядь ля шпаркіх жорнаў; а другім разам яны паслізнуліся на цвёрдым гладкім лёдзе замерзлага балота, вязанкі галля ў іх рассыпаліся, і давялося ім збіраць іх і зноў звязваць; а яшчэ неяк ім падалося, што яны заблудзіліся, і іх ахапіў вялікі страх, бо ім было вядома, што Снежная Дзева бязлітасная да тых, хто засынае ў яе абдымках. Але яны ўсклалі евае надзеі на заступніцтва Святога Марціна, які спрыяе ўсім падарожнікам, і вярнуліся крыху назад па сваіх слядах, а далей ішлі з большай перасцярогай і ўрэшце рэшт -выйшлі на ўзлесак і ўбачылі далёка ўнізе ў даліне агні свайго сяла.
Яны вельмі ўзрадаваліся, што выбраліся нарэшце з лесу, і гулка рассмяяліся, а даліна здалася ім сярэбранай кветкай і Месяц над ёй — кветкай залатой.
Але, пасмяяўшыся, яны зноў сталі сумнымі, таму што згадалі пра сваю беднасць, і адзін з іх сказаў другому:
— Чаму гэта мы так развесяліліся? Бо жыццё добрае толькі для багатых, а не для такіх, як мы з табой. Лепш бы нам замерзнуць у бары або стаць здабычай дзікіх звяроў.