• Часопісы
  • Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

    Хлопчык-зорка

    Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1996
    69.52 МБ
    — I то праўда,— сказалі яны,— паглядзім, як ты з гэтым справішся.
    Прыйшлі яны да хаты пастара, і залез Хлопчык-якпальчык у камору ды як закрычыць адтуль на ўсё горла:
    — Вы хочаце забраць усё, што тут ёсць?
    Спалохаліся зладзеі і кажуць:
    — Цішэй гавары, a то яшчэ хто-небудзь прачнецца.
    Але Хлопчык-як-пальчык нібыта не зразумеў іх ды як закрычыць зноў на ўсё горла:
    — Што вы хочаце: забраць усё, што тут ёсць?
    ІІачула гэта кухарка — яна спала ў суседнім пакоі,— абаперлася на локаць і пачала прыслухоўвацца. Але зладзеі перапалохаліся і адбегліся ад хаты, але пасля ачухаліся і падумалі: «Наш хлапчына, відаць, хоча. нас пацвяліць». Яны вярнуліся і шапнулі яму:
    — Хопіць сваволіць, дастань нам што-небудзь з ка-' моры.
    Але Хлопчык-як-пальчык зноў закрычаў, ды так гучна, як толькі мог:
    — Ды я вам усё падам, вы толькі выцягніце рукі!
    А служанка ўсё прыслухоўвалася і да слоўца пачула, што яны казалі; саскочыла яна з ложка і, спатыкаючыся, пабегла да дзвярэй каморы. Зладзеі пусціліся наўцёкі, быццам іх даганяў чарадзейны стралок, а служанка, нікога не знайшоўшы, пайшла запальваць свечку. Увайшла яна ў камору, а Хлопчык-як-пальчык тым часам непрыкметна перабраўся ў адрыну.
    Служанка абшнарыла ўсе закуткі і зноў лягла на ложак, думаючы, што ўсё гэта ёй прыснілася. А Хлопчык-як-пальчык залез у сена, знайшоў там утульнае месца і вырашыў пераспаць да раніцы, а пасля ўжо вярнуцца дахаты, да маці з бацькам.
    Але давялося яму зазнаць іншае! Так, шмат яшчэ на свеце здараецца гора і няшчасця...
    Калі пачало развідняцца, служанка ўстала з ложка, каб падкінуць трохі скаціне. Пайшла яна ў адрыну, узяла ахапак сена, і сталася так, што захапіла яна якраз той жмуток сена, у якім ляжаў бедны Хлопчыкяк-пальчык. Але ён спаў так моцна, што нічога не чуў, і прачнуўся ўжо ў роце ў каровы, якая схапіла яго разам з сенам.
    «Авохці мне, а Божухна,— усклікнуў ён,— хіба што я на сукнавальню трапіў!» — але хутка зразумеў, дзе апынуўся. I ён стараўся як-небудзь праслізнуць паміж зубамі каровы, каб яна не раздушыла яго, і ў рэшце рэшт давялося яму спаўзці ўніз, у страўнік. «А ў каморы, відаць, забыліся вокны выразаць,— прамовіў ён,— бач, і сонца ў яе не свеціць, і агню не
    запальваюць». Калі казаць праўду, дык кватэра гэтая яму мала падабалася, і горай за ўсё было тое, што ў дзверы лезла ўсё новае і новае сена, а месца заставалася ўсё менш і менш. Тады закрычаў ён са страху так моцна, як толькі мог:
    — He трэба мне болей свежага корму, не давайце мне свежага корму!
    А служанка ў гэты час якраз даіла карову; пачула яна, што нехта крычыць, але нікога не відаць, і здаўся ёй голас, падобны на той, які яна чула ноччу, і так яна перапалохалася, што ўпала з услончыка і разліла ўсё малако. Пабегла яна, засопшыся, да свайго гаспадара і кажа:
    — Ой, Божухна, спадар пастар, а наша карова пачала гаварыць!
    — Што ты, звар’яцела? — сказаў пастар, аднак пайшоў у кароўнік — паглядзець, што там здарылася. Але не паспеў ён увайсці, а Хлопчык-як-пальчык як закрычыць зноў:
    — He давайце мне болей свежага корму, не давайце мне болей свежага корму!
    Тут і сам пастар спалохаўся і падумаў, што ў карову ўбіўся злы дух, і загадаў ён зарэзаць яе. Зарэзалі карову, а страўнік, дзе схаваўся Хлопчык-як-пальчык, кінулі ў кучу гною.
    Хлопчыку-як-пальчык давялося доўга павалтузіцца, перш чым ён з неверагоднымі высілкамі выбраўся з каровінага страўніка; вось ён ужо амаль што вылез і нават галаву высунуў, ды тут надарылася новая бяда: бег міма галодны воўк, убачыў трыбухі, схапіў іх і праглынуў. Але Хлопчык-як-пальчык не разгубіўся. «Бадай што з ваўком можна будзе дамовіцца»,— падумаў ён і закрычаў яму з воўчага чэрава:
    — Шаноўны воўк, я ведаю для цябе прынадны кавалак.
    — А дзе ж ён? — спытаўся воўк.
    — Ды вунь там у той хаце, але залезці ў яе можна толькі цераз сцёкавую канаву; там чакаюць цябе і пірагі, і сала, і каўбасы — усё, усё, чаго захочацца.— I ён падрабязна апісаў ваўку хату свайго бацькі.
    Воўк не вагаючыся залез у хату цераз вадасцёкавую канаву і ўволю наеўся там у каморы ўсяго, што толькі знайшлося. Наеўшыся да адвалу, ён хацеў вылезці назад, але жывот у яго так растаўсцеў, што
    ранейшым шляхам вылезці ён ужо не мог! На гэта і разлічваў Хлопчык-як-пальчык і падпяў у воўчым жываце страшны шум, пачаў крычаць і брыкацца што ёсць моцы.
    — Ды сціхні ты там,— кажа воўк,— a то яшчэ людзей разбудзіш!
    — Ну і хітры ж ты,— адказвае хлопчык,— сам наеўся, дай і мне трохі павесяліцца,— і пачаў зноў крычаць на ўсё горла.
    Тут ад шуму прачнуліся, нарэшце, бацька і маці, падбеглі да каморы і зазірнулі ў шчыліну. Як убачылі яны, што туды залез воўк, кінуліся прэч; бацька схапіў сякеру, а маці касу.
    — Ты ідзі следам за мной,— сказаў муж, калі яны ўваходзілі ў камору,— калі я яму стукну, а ён будзе яшчэ жывы, ты яго дабівай і касой распорвай жывот.
    Пачуў Хлопчык-як-пальчык голас свайго бацькі і як закрычыць:
    — Татка, дарагі, тут я, тут, я схаваўся ў воўчым жываце!
    I ўсклікнуў бацька ад радасці:
    — Дзякуй табе, Божа, наша дзіцятка знайшлося! — і загадаў жонцы кінуць касу, каб Хлопчыка-якпальчык не параніць. Затым ён як размахнуўся ды як стукне ваўку сякерай па галаве, той і ўпаў нежывы. Знайшлі яны нож і нажніцы, распаролі ваўку чэрава і выцягнулі адтуль малечу.
    — А мы гэтулькі гора выцерпелі з-за цябе,— прамовіў бацька.
    — Праўда, татка, шмат прыгод я выцерпеў, але, дзякаваць Богу, зноў выбраўся на божы свет!
    — А дзе ж ты прападаў?
    — Ах, татка, быў я і ў мышынай норцы, і ў каровіным страўніку, і ў воўчым жываце, а зараз ужо застануся ў вас, нікуды не пайду.
    — А мы не прададзім цябе ні за якія скарбы на свеце,— сказалі бацька і маці і лашчылі, і мілавалі свайго дарагога Хлопчыка-як-пальчык. Нака-рмілі яго, напаілі, пашылі яму новы касцюмчык,— бо ранейшы падчас вандровак у яго знасіўся.
    НЕРАЗУМНЫ ГАНС
    Прыйшоў Ганс да маці.
    — Бывай,— кажа,— матухна.
    Маці пытае:
    — Ты куды, Ганс, сабраўся?
    Ганс адказвае:
    — Іду Грэтэль праведаць, матухна.
    Маці кажа:
    — Глядзі ж, будзь разумны.
    Ганс адказвае:
    — Буду, матухна.
    Маці кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Ганс адказвае:
    — Бывай, матухна.
    Прыйшоў Ганс да Грэтэль.
    — Добры дзень, Грэтэль.
    — Добры дзень, Ганс. Што ты мне ў падарунак прынёс?
    — Нічога не прынёс,— кажа Ганс.— Ты сама мне што-небудзь падары.
    Грэтэль дала яму іголку.
    Ганс кажа:
    — Бывай, Грэтэль.
    Грэтэль адказвае:
    — Бывай, Ганс.
    Узяў Ганс у Грэтэль іголку, уторкнуў яе ў сена на возе і пайшоў за возам дадому.
    Прыйшоў Ганс дадому.
    — Добры вечар, матухна,— кажа Ганс.
    — Добры вечар, Ганс,— адказвае матухна,— дзе ты быў?
    — У Грэтэль я быў,— кажа Ганс.
    — Што ты ёй падарыў? — пытае матухна.
    — Нічога не падарыў, сам ад яе ў падарунак іголку атрымаў.
    — А дзе ж гэта іголка, Ганс? — пытае матухна.
    — У сена на возе ўваткнуў.
    — Неразумна ты зрабіў, Ганс,— кажа матухна.— Трэба было яе да рукава прыкалоць.
    — Добра,— кажа Ганс,— іншым разам так і зраблю.
    Сабраўся зноў Ганс у дарогу.
    Маці кажа:
    — Ты куды, Ганс, сабраўся?
    Ганс адказвае:
    — Іду Грэтэль праведаць, матухна.
    Маці кажа:
    — Глядзі ж, будзь разумны, Ганс.
    Ганс адказвае:
    — Буду, матухна.
    Маці кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Ганс адказвае:
    — Бывай, матухна.
    Прыйшоў Ганс да Грэтэль.
    — Добры дзень, Грэтэль.
    — Добры дзень, Ганс. Што ты мне ў падарунак прынёс?
    — Нічога не прынёс,— кажа Ганс.— Ты мне штонебудзь падары.
    Грэтэль дала яму ножык.
    Ганс кажа:
    — Бывай, Грэтэль.
    Грэтэль кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Узяў Ганс ножык, уваткнуў яго ў рукаў і пайшоў дадому.
    Прыйшоў Ганс дадому, а ножыка ў рукаве няма.
    Толькі дзірка ў рукаве засталася.
    — Добры вечар, матухна,— кажа Ганс.
    — Добры вечар, Ганс,— адказвае матухна.— Дзе ты быў?
    — У Грэтэль я быў,— кажа Ганс.
    .	— Што ты ёй падарыў? — пытае матухна.
    — Нічога не падарыў. Сам ад яе ў падарунак ножык атрымаў.
    — А дзе гэты ножык, Ганс?
    — Ды я яго ў рукаў уваткнуў, ён і згубіўся.
    — Неразумна ты зрабіў, Ганс,— кажа матухна.— Трэба было табе ножык у сумку пакласці.
    — Добра,— кажа Ганс,— іншым разам так і зраблю.
    Вось зноў сабраўся Ганс у дарогу.
    Маці кажа:
    — Ты куды, Ганс, сабраўся?
    Ганс адказвае:
    — Іду Грэтэль праведаць, матухна.
    Маці кажа:
    — Глядзі ж, будзь разумны.
    Ганс адказвае:
    — Буду, матухна.
    Маці кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Ганс адказвае:
    — Бывай, матухна.
    Прыйшоў Ганс да Грэтэль.
    — Добры дзень, Грэтэль.
    — Добры дзень, Ганс. Што ты прынёс мне ў падарунак?
    — Нічога не прынёс,— кажа Ганс.—• Ты мне штонебудзь падары.
    Грэтэль падарыла яму маленькую казу.
    Ганс кажа:
    — Бывай, Грэтэль.
    Грэтэль кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Узяў Ганс казу, засунуў яе ў сумку і пайшоў дадому.
    Прыйшоў Ганс дадому.
    — Добры вечар, матухна.
    — Добры вечар, Ганс. Дзе ты быў?
    — У Грэтэль быў.
    — Што ты ёй падарыў?
    — Нічога не падарыў. Сам ад яе маленькую казу атрымаў.
    — А дзе ж твая каза, Ганс?
    — А я яе ў сумку засунуў,— кажа Ганс.— Яна там і задыхнулася.
    — Неразумна ты зрабіў, Ганс,— кажа матухна.— Трэба было казу на вяроўку прывязаць.
    — Добра,— кажа Ганс,— іншым разам так і зраблю.
    Сабраўся Ганс у дарогу.
    Маці кажа:
    — Ты куды, Ганс, сабраўся?
    Ганс адказвае:
    — Грэтэль праведаць, матухна.
    Маці кажа:
    — Глядзі ж, будзь разумны.
    Ганс адказвае:
    — Буду, матухна.
    Маці кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Ганс адказвае:
    — Бывай, матухна.
    Прыйшоў Ганс да Грэтэль.
    — Добры дзень, Грэтэль.
    -гДобры дзень, Ганс. Што ты мне ў надарунак прынёс?
    — Нічога не прынёс,—кажа Ганс.— Ты мне штонебудзь падары.
    Грэтэль дала яму вялікі кавалак свінога сала.
    Ганс кажа:
    — Бывай, Грэтэль.
    Грэтэль кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Узяў Ганс кавалак свінога сала, прывязаў яго да вяроўкі і пацягнуў за сабой. Прыходзіць дадому, а за ім толькі вяроўка цягнецца.
    — Добры вечар, матухна,— кажа Ганс.
    — Добры вечар, Ганс. Дзе ты быў?
    — У Грэтэль быў.
    — Што ты ёй падарыў? — пытае матухна.
    — Нічога не падарыў, сам ад яе кавалак свінога сала атрымаў,— кажа Ганс.
    — А дзе ж свіное сала, Ганс?
    — Прывязаў я яго да вяроўкі, пацягнуў дадому, ды па дарозе яго, пэўна, сабакі з’елі.
    — Неразумна ты зрабіў, Ганс,— кажа матухна,— Табе трэба было сала на галаве несці.
    — Добра,— кажа Ганс,— іншым разам так і зраблю.
    I зноў сабраўся ў дарогу.