• Часопісы
  • Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

    Хлопчык-зорка

    Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1996
    69.52 МБ
    Кароль, не прадчуваючы нічога благога, прыйшоў толькі назаўтра, і калі ён загаварыў з жонкаю, дык пры кожным слове з яе рота выскоквала жаба, а раней, як усе ведалі, выпадаў чырвонец. Тады кароль запытаў, што гэта значыць, і старая патлумачыла, што гэта ў яе, маўляў, ад вялікага поту і што гэта мінецца.
    А ўночы ўбачыў маладзенькі кухар, як падплыла па вадасцёкавай канаўцы нейкая качка і запытала:
    Кароль, як ты жыў?
    Гуляеш або спачыў?
    Але калі ён ёй нічога не адказаў, качка зноў падала голас:	А	.	„
    А як мае госці, сядзяць?
    Адказаў ёй маладзенькі кухар:
    He, яны моцна спяць.
    Пачала яна тады дапытвацца:
    А як родненькі сыночак?
    I адказаў ён:
    Ён спіць сабе ў калысцы ўсю ночку.
    I паўстала тады з качкі каралева, і пайшла ў замак, пакарміла дзіця, пакалыхала яго ў калысцы, накрыла і зноў паплыла па канаве. Так заяўлялася яна запар дзве ночы, а на трэцюю сказала маладзенькаму кухару:
    — Ідзі і скажы каралю, каб ён узяў свой меч і тройчы ўзмахнуў ім нада мною на парозе.
    Пабег той і расказаў пра гэта каралю. Прыйшоў кароль і тройчы ўзмахнуў мячом над зданню; і толькі
    ўзмахнуў трэці раз, раптам бачыць: стаіць перад ім ягоная жонка, жывая, здаровая і цэлая, як была раней.
    I меў кароль вялікую радасць, але пратрымаў каралеву ў патайным пакоі да нядзелі, калі павінен быў хрысціць дзіця. А калі яго ахрысцілі, кароль запытаў у старой:
    — Што трэба зрабіць з Чалавекам, які сцягвае кагосьці з пасцелі і кідае яго ў ваду?
    — Толькі так,— адказала тая,— пасадзіць такога нягодніка ў бочку, прабітую цвікамі, і піхнуць яе з гары ў раку.
    I сказаў кароль:
    — Ты сама сабе зрабіла прысуд.
    I загадаў прынесці бочку з цвікамі і ўвапхнуць у яе старую з дачкой. Зачынілі бочку наглуха векам і піхнулі з гары, і пакацілася яна проста ў раку.
    ХРАБРЫ КРАВЕЦ
    Аднойчы летнім ранкам сядзеў кравец ля акна, прымасціўшыся на стале, дзе звычайна шыў; было яму добра і весела, а таму шыў ён хутка. А ў гэты час якраз ішла вуліцай сялянка і гучна гукала: «Цудоўнае варзнне прадаю! Цудоўнае варэнне прадаю!» Краўцу спадабаліся такія словы, і ён, выцягнуўшы тонкую шыю, крыкнуў жанчыне з акна:
    — Заходзь сюды, галубка, наверх, тут свой тавар хутка збудзеш!
    Жанчына з цяжкім кошыкам узнялася да краўца на трэці паверх, тады пачала выстаўляць перад ім ды развязваць слоікі. Кравец агледзеў іх, патрымаў у руках кожны, прыкінуў, панюхаў, пацмокаў ды нарэшце кажа:
    — Варэнне і сапраўды добрае. To адваж мне, галубка, чатыры лоты, a то, мабыць, і ўсе чатыры фунты забяру.
    Жанчына, якая з самага пачатку спадзявалася збыць тут багата свайго тавару, прадала краўцу столькі, колькі ён папрасіў, і пайшла, незадаволена нешта мармычучы.
    — Ну, дзякаваць Богу за такое варэнне,— сказаў кравец,— і няхай ён пашле мне бадзёрасці ды сілы!
    3 такімі словамі выняў ён з шафкі хлеб, адкроіў ладную лусту, густа намазаў яе варэннем.
    — Вядома ж, будзе смачна,— сказаў кравец,— аднак, мабыць, перш дашыю куртку, а тады ўжо як след падмацуюся.
    Ён паклаў лусту каля сябе ды зноў прыняўся за працу. Ад радасці пачаў шыць вялікімі шыўкамі. Пах духмянага варэння тым часам разнёсся па ўсім пакоі, і процьма мух, якая дасюль драмала на сцяне, адразу ажыла, адчуўшы смачную слодыч, ды гулкім роем завілася над хлебам.
    — Гэй, вы, я вас не клікаў сюды! — абурыўся кравец і пачаў адганяць нязваных гасцей.
    Але мухі не ведалі нямецкай мовы, таму не слухаліся, наадварот, іх яшчэ больш паналятала. Тут, як кажуць, у краўца цярпенне лопнула, ён моцна раззлаваўся, замітусіўся, схапіў суконку ды з крыкам: «Вось я зараз вам пакажу!» — з усяе сілы лупянуў па мухах. Узняў ён суконку, глянуў на стол, палічыў — перад ім ляжала, павыцягваўшы ногі, не менш сямі забітых насякомых. «Вось які я малайчына! — сказаў ён ды сам падзівіўся з уласнай храбрасці.— Трэба, каб пра гэта ўвесь горад даведаўся».
    Тут кравец хуценька выкраіў пояс, абкідаў яго і вышыў на ім вялікімі літарамі: «Паклаў семярых адным махам». «Ды што горад,— памеркаваў ён далей,— увесь свет павінен пра тое даведацца!» — I сэрца краўцова, як той бараноў хвосцік, затрапяталася ад непамернай радасці.
    Падперазаўся кравец поясам і сабраўся выправіцца ў белы свет, палічыўшы, што кравецкая майстэрня занадта цесная для яго храбрасці. Але перш чым выправіцца ў шлях-пуцявіну, ён пачаў шукаць па ўсім доме, ці няма чаго такога, што можна было б з сабой прыхапіць, але нічога не знайшоў, акрамя кавалка старога сыру, і ўзяў яго з сабой. Ля брамкі ён прыкмеціў птушку, якая ніяк не магла выбавіцца з густога голля; ён злавіў яе і разам з сырам сунуў у кішэнь. А тады ўжо рушыў у дарогу. Быў ён хуткі і жвавы і стомы не адчуваў. Шлях неўзабаве прывёў яго да гары, і калі ён узабраўся на вяршыню, то ўбачыў там вялізнага велікана, які сядзеў ды спакойна пазіраў вакол сябе. Кравец рашуча наблізіўся да яго і гукнуў:
    — Дзень добры, шаноўны, ты чаго тут рассеўся ды
    пазіраеш вакол. Я вось іду ў белы свет вандраваць, хачу шчасце знайсці, можа, і ты са мною пойдзеш?
    Велікан пагардліва глянуў на краўца і адказаў:
    — Эх ты, нікчэмны абарванец!
    — Як бы не так! — не пагадзіўся кравец, а тады расшпіліў куртку і паказаў велікану новы пояс,— вось, сам можаш прачытаць, што я за чалавек!
    Велікан прачытаў: «Пабіў семярых адным махам»,— ды падумаў, што гаворка ідзе пра людзей, якіх забіў кравец, і адчуў да гэтага малога чалавечка крыху павагі. Але яму перш захацелася праверыць яго. Ен узяў камень у руку і сціснуў яго так, што з таго вада пацякла.
    — Вось і ты паспрабуй гэтак,— сказаў велікан,— калі сілы ў цябе хопіць.
    — I гэта ўсё? — праўдзіва здзівіўся кравец.— Для мяне гэта нічога не значыць! — I ён засунуў руку ў кішэнь, выняў адтуль кавалак сыру, сціснуў яго так, што ажно сок пацёк.
    — Ну, што,— сказаў ён,— мабыць, лепш, чым у цябе, атрымалася?
    Велікан не ведаў, што і адказаць,— ад малога чалавечка ён ніяк не чакаў такога. Падняў тады велікан камень і шпурнуў угору, ды так высока, што той нават знік з вачэй.
    — А цяпер, качаня, ты паспрабуй.
    — Ну, што ж, кінуў няблага,— сказаў кравец,— але ж камень зноў на зямлю ўпаў; а я вось кіну, то назад не вернецца.— I ён зноў засунуў руку ў кішэнь, выняў птушку і падкінуў яе ўгору. Птушка, адчуўшы свабоду, узрадавалася, узляцела, паднялася высока ў неба і назад ужо не вярнулася.
    — Як табе, дружа, гэта падабаецца? — спытаў кравец.
    — Кідаць ты ўмееш добра,— пачухаў патыліцу велікан,— але паглядзім, ці зможаш ты панесці вялікі цяжар.— I ён падвёў краўца да вялізнага дуба, што ляжаў на зямлі, а пасля кажа: — Калі ты дужы, то дапамажы мне выцягнуць дрэва з лесу.
    — Чаму ж не,— адказаў маленькі чалавек,— ты ўзвалі камель сабе на плечы, а я падыму і панясу галіны,— гэта куды цяжэй.
    Велікан ускінуў камель на плечы, а кравец усеўся на адну галіну; давялося велікану, які аніяк не мог
    азірнуцца назад, валачы ўсё дрэва, а ў дадатак і краўца. Ад гэтага маленькаму чалавеку зрабілася весела, і ён пачаў насвістваць вясёлую песеньку: «Трое краўцоў пад’язджалі да крамы...»,— нібыта цягнуць гэта вялізнае дрэва для яго дзіцячая забава.
    Працягнуў велікан цяжкую ношу недалёка, стаміўся, задыхаўся і нарэшце знямогла выгукнуў:
    — Паслухай, братка, а дрэва мне давядзецца кінуць.
    Тут кравец жвава саскочыў з галіны, абхапіў дрэва абедзвюма рукамі, быццам дагэтуль нёс яго, і адказаў волату:
    — Ты гэткі вялікі, а дрэва выцягнуць з лесу не змог.
    Пайшлі яны далей разам. Ідуць каля высокай вішні, велікан хапіў яе за вершаліну, дзе пунсавелі самыя спелыя і сакаўныя ягады, нагнуў уніз, перадаў яе краўцу і пачаў маленькага чалавека частаваць. Але кравец быў слабы ад прыроды, утрымаць вершаліну не змог, і, калі велікан адпусціў яе, дрэва паднялося і кравец узляцеў разам з галінамі ў паветра. Ён упаў на зямлю, а велікан тады яму і кажа:
    — Што ж гэта ты, няўжо не хапіла сілы, каб утрымаць галіну.
    — Сілы-то ў мяне хапіла,— адказаў кравец,— ці ты думаеш, што гэта цяжка чалавеку, хто пабіў семярых адным махам? А гэта я праз дрэва пераскочыў, бо знізу паляўнічыя страляюць па кустах. А вось ты скокні гэтак, калі, вядома, зможаш.
    Велікан паспрабаваў, але праз дрэва пераскочыць не змог і павіснуў на галінах, з чаго вынікала, што і на гэты раз кравец меў верх.
    Тады сказаў велікан:
    — Калі ты такі смелы, то пойдзем разам са мной у нашу пячору, там і заначуем.
    Кравец згадзіўся і пакіраваў следам за веліканам. . Наблізіліся яны да пячоры, глядзіць кравец — а там сядзяць ля вогнішча яшчэ некалькі веліканаў, і кожны з іх трымае ў руках па смажанай авечцы, і кожны сілкуецца, прыцмокваючы. Агледзеўся кравец і падумаў: ♦ А тут больш прасторна, чым у маёй майстэрні». Велікан паказаў яму на ложак і сказаў, каб ён прылёг і як след выспаўся. Тая пасцель была для краўца задужа вялікая, і ён прымасціўся нанач з самага
    краю, зашыўшыся ў куток. Наблізілася ноч, і велікан, падумаўшы, што кравец заснуў глыбокім сном, узяў вялізны жалезны лом і адным махам распалавініў ложак, толькі трэскі пасыпаліся. Вядома ж, падумаў, што гэту кузурку знішчыў.
    Раніцай веліканы пайшлі ў лес, а пра краўца забыліся, і раптам ён выходзіць ім насустрач, вясёлы і бесклапотны. Тут веліканы перапалохаліся, падумалі, што ён усіх іх зараз пераб’е, а таму кінуліся наўцёкі. А кравец пакіраваў далей куды вочы глядзяць. Доўга ён вандраваў, нарэшце прыйшоў у двор каралеўскага палаца і, адчуўшы, што стаміўся, прылёг на траву ды моцна заснуў. Пакуль ён спаў, падышлі людзі, пачалі яго з усіх бакоў разглядаць. Убачылі пояс і прачыталі на ім надпіс: «Пабіў семярых адным махам».
    — Ого! — падзівіліся яны,— і што ён хоча, гэты храбры воін, тут, у мірную пару? Мабыць, гэта дужа важны чалавек.
    Яны пайшлі і паведамілі пра ваядроўніка каралю, мяркуючы, што на выпадак вайны гэткі воін будзе тут вельмі патрэбен. Такія думкі каралю спадабаліся, і ёя паслаў да краўца аднаго са сваіх прыдворных, каб той угаварыў прышлага паступіць да караля на вайсковую службу.
    Пасланец падышоў да краўца і пачаў цярпліва чакаць, пакуль той не расплюшчыць вочы. А як прачнуўся, пераказаў каралеўскае даручэнне.
    — Я для таго сюды і з’явіўся,— весела адказаў кравец.— Што ж, я згодзен паступіць да караля на службу.
    Яго прынялі з вялікай павагай, выдзелілі пакой для жылля. Але каралеўскія воіны аднесліся да краўца насцярожана і надумалі ад яго пазбавіцца. «Што ж з гэтага атрымаецца? — меркавалі яны між сабой.— Калі мы з ім выпадкова пасварымся, то ён, чаго добрага, на нас накінецца і паб’е семярых адным махам. Тут ніхто з нас яго не адолее». I вось яны вырашылі пайсці да караля ды прасідь у яго адстаўкі.