Хлопчык-зорка
Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
— Дзе ж нам утрымацца,— сказалі яны,— побач з чалавекам, які здольны зваліць семярых адным махам?
Засумаваў кароль, што даводзіцца яму з-за аднаго губляць усіх верных слуг, і захацелася яму хутчэй ад краўца пазбавіцца, каб вочы яго больш не бачылі. Але
кароль так адразу даць адстаўку новаму воіну не асмеліўся: а што, як той раззлуецца ды заб’е яго, а сам сядзе на каралеўскі трон. Доўга думаў кароль, разважаў і нарэшце вырашыў зрабіць так. Ён паслаў да краўца свайго чалавека і загадаў аб’явіць, што кароль хоча яму, як вялікаму воіну, зрабіць прапанову.
У адным з лясоў яго каралеўства пасяліліся два веліканы, сваімі разбоямі і падпаламі наносяць вялікую шкоду; і ніхто іх не адолее, нават баяцца наблізіцца да таго месца, дзе жывуць гэтыя злыдні. Дык вось, калі новы воін адолее гэтых веліканаў, заб’е іх, то аддасць яму кароль сваю адзіную дачку ў жонкі і паўкаралеўства ў пасаг. Памагаць воіну паедуць сто каралеўскіх коннікаў.
«Для такога, як я, было б някепска займець у жонкі прыгажуню каралеву ды яшчэ палову каралеўства, такое рэдка выпадае».
— Згодзен! — сказаў кравец.— Веліканаў гэтых я адолею, і не патрэбны мне гэтыя сто каралеўскіх коннікаў; хто адным махам семярых валіў, таму няма чаго баяцца дваіх.
I вось выправіўся кравец у паход, і ехала следам за ім сотня коннікаў. Пад’ехаўшы да ўскрайку лесу, кравец сказаў каралеўскім слугам:
— Вы заставайцеся тут, а я ўжо сам спраўлюся з веліканамі.— I ён сігануў у лес, азіраючыся па баках.
Хутка ён убачыў двух веліканаў. Яны ляжалі пад дрэвам і спалі, і пры тым так ваяўніча храплі, што ажно галіны на дрэвах гайдаліся.
Кравец паназбірваў у кішэні камянёў, а пасля ўзлез на дрэва, усеўся на галіне, якая акурат звісала над веліканамі, і пачаў кідаць тыя камяні на грудзі аднаму з грозных храпуноў, камень за каменем. Велікан доўгі час нічога не заўважаў, але нарэшце прачнуўся, таўкануў сябра ў бок ды кажа:
— Ты чаму мяне б’еш?
— Гэта табе прыснілася,— адказвае яму той,— я цябе нават пальцам не крануў.— I яны зноў улегліся спаць. А кравец зноў выняў камень ды скінуў яго на другога велікана.
— Што гэта? — гукнуў другі.— Ты чым.у мяне шпурлянуў?
— He шпурляў я ў цябе,— адказаў першы і пачаў незадаволена нешта мармытаць.
Так сварыліся веліканы нейкі час, а калі нарэшце абрыдла гэта, памірыліся ды зноў заснулі.
Кравец тым часам зноў пачаў гульню, выбраў камень ямчэйшы і з усяе сілы шпурнуў яго ў грудзі першаму велікану.
— Ну, ведаеш, гэта ўжо занадта! — закрычаў той і ўскочыў як ашалелы, схапіў свайго сябра за грудзі і грукнуў аб дрэва, ажно яно закалацілася. Другі велікан адказаў тадм жа, і яны абодва так раззлаваліся, што пачалі выварочваць дрэвы ды біць імі адзін аднаго, пакуль не пападалі мёртвыя на зямлю.
Тут кравец саскочыў з дрэва. «Шчасце яшчэ,— сказаў, пачухаўшы патыліцу,— што яны да майго дрэва не дабраліся, давялося б мне тады скакаць, як вавёрцы, з дрэва на дрэва, з галіны на галіну. Ды не страшна — мы людзі жвавыя!» Ён выняў свой меч і з усяе сілы грукнуў ім веліканаў у грудзі, пасля гэтага выйшаў з лесу да каралеўскіх коннікаў і кажа:
— Справа зроблена, я прыкончыў абодвух. Аднак жа цяжкавата было; яны так перапалохаліся, што ажно дрэвы з зямлі вырывалі, каб неяк бараніцца, ды хіба ўратуешся ад таго, хто семярых адным махам на зямлю валіць.
— А вас не паранілі? — пытаюцца коннікі.
— Не-а, усё абышлося,— адказвае кравец,— і валасінкі не ўпала.
Коннікі не паверылі і пайшлі ў лес паглядзець. Бачаць, а там веліканы плаваюць у лужыне ўласнай крыві, а вакол іх павырываныя з карэннем дрэвы ляжаць.
I вось тады патрабаваў кравец ад караля абяцанай узнагароды, а той ужо так раскайваўся, што дужа шмат наабяцаў, і пачаў прыдумваць, як нарэшце пазбавіцца ад гэтага героя.
— Перш чым ты атрымаеш маю дачку ў жонкі і палову каралеўства,— сказаў ён яраўцу,— ты павінен здзейсніць яшчэ адну геройскую справу. Жыве ў лесе адзінарог, ён нам чыніць вялікую шкоду, то злаві яго.
— Адзінарога баюся яшчэ менш, чым двух веліканаў; семярых зваліць адным махам здолеў, злаўлю і адзінарога. ,
Узяў ён з сабой вяроўку, сякеру, зайшоў у лес, каб падпільнаваць таго рагатага звера. А людзям, якія былі прыстаўлены яму дапамагаць, сказаў, каб чакалі на ўскрайку лесу. Доўга чакаць адзінарога не давялося; той хутка з’явіўся і кінуўся на краўца, намерыўшыся нанізаць чалавека на рог.
— Цішэй, цішэй, пачвара,— кажа кравец.— Так справа не пойдзе,— Ён спыніўся і пачаў чакаць, пакуль звер наблізіцца, пасля жвава адскочыў і схаваўся за дрэва. Адзінарог, які шалёна імчаўся, з усяе сілы загнаў рог у дрэва, ды так модна, што раве, круціцца, а выцягнуць рог не можа, так і злавіўся.
— Цяпер птушачка ў маіх руках,— сказаў задаволена кравец,і, выйшаўшы са схованкі, накінуў адзінарогу на шыю вяроўку, пасля адсек яму сякерай рог, і, калі ўсё было зроблена чын чынам, вывеў звера з лесу, і пакіраваў да караля.
Але кароль і на гэты раз не хацеў аддаваць наабяцанага і выказаў краўцу трэцяе патрабаванне. Цяпер павінен ён быў злавіць дзікага вепрука для будучага вяселля, гэты звер чыніць лесу вялікую шкоду, падкопваючы дрэвам карэнне. Дапамагчы краўцу павінны былі егеры.
— Хай будзе так,— пагадзіўся кравец,— і гэта для мяне дзіцячая пацеха!
Егераў з сабой у лес ён не ўзяў, і яны былі гэтым вельмі задаволеныя, бо дзік неаднойчы ганяў іх між дрэў і зноў сустракацца з ім не было ніякай ахвоты.
Калі дзік заўважыў краўца, то адразу, з пенай на лычы, кінуўся на чалавека, збіраючыся збіць яго з ног ашчэранымі ікламі. Але жвавы герой паспеў ускочыць у каплічку, што стаяла паблізу, і імгненна выскачыў з яе праз акенца, з іншага боку. Дзік таксама ўскочыў у капліцу, а кравец тым часам абабег вакол будыніны ды зачыніў дзверы. Тут люты звер і злавіўся: быў ён дужа няўклюдны, тоўсты, каб выскачыць праз акно.
Паклікаў тады кравец егераў, каб тыя ўласнымі вачыма пабачылі злоўленага звера, а сам пакіраваў да караля; і як ужо вяльможнаму не хацелася, а давялося-такі стрымаць абяцанае слова, і ён выдаў краўцу сваю дачку ў жонкі і перадаў палову каралеўства.
Каб ведаў ён, што стаіць перад ім не вялікі герой, а звычайны кравец, то зрабілася б яму дужа кепска.
Вяселле адсвяткавалі з вялікай раскошай ды малой
радасцю; і вось зрабіўся кравец каралём.
Праз нейкі час пачула ноччу маладая каралева, як яе муж у сне размаўляе: «Хлапчына, пашый мне куртку ды залапі порткі, а не зробіш, адлупцую аршынам». Тут і здагадалася яна, з якога завулка родам яе суджаны; ранкам расказала пра сваё гора бацьку і пачала слёзна прасіць яго, каб ён пазбавіў яе ад такога мужа. Пачаў кароль суцяшаць яе ды кажа:
— Гэтай ноччу ты свой пакой не зачыняй, мае слугі будуць стаяць ля дзвярэй, і як толькі кравец засне, яны звяжуць яго і аднясуць на карабель, які адвязе самазванца ў далёкую краіну.
Каралева такім абяцаннем засталася задаволеная, але каралеўскі збраяносец, які ўсё гэта чуў, будучы верным маладому каралю, паведаміў яму пра ўсё гэта.
— Я іх не баюся,— сказаў кравец.
Вечарам ён улёгся, як звычайна, у пасцель са сваёй жонкай. Яна падумала, што ён заснуў, паднялася, адчыніла дзверы ды зноў лягла ў пасцель. А кравец зрабіў выгляд, быццам моцна спіць, і пачаў, як скрозь сон, мармытаць: «Хлапчына, пашый мне куртку ды залапі порткі, а не зробіш, адлупцую аршынам! Я пабіў семярых адным махам, забіў двух веліканаў, вывеў з лесу адзінарога, злавіў дзікага вепра — ці ж мне баяцца тых, хто стаіць за дзвярыма!»
Пачулі слугі, што мармыча кравец, і ахапіў іх такі страх, што яны збеглі куды вочы глядзяць. I ніхто з тае пары не адважыўся чапаць краўца.
I вось, як быў кравец каралём, так на ўсё жыццё ім і застаўся.
СПАДАРЫНЯ МЯЦЕЛІЦА
Была ў адной удавы дачка, была ў яе яшчэ і падчарка. Падчарка старанная, прыгожая, а дачка і непрыгожая, і гультайка страшэнная. Дачку сваю ўдава вельмі любіла і ўсё ёй даравала, а падчарку прымушала шмат працаваць і карміла надта дрэнна.
Кожную раніцу павінна была падчарка садзіцца ля калодзежа і прасці пражу. I столькі ёй патрэбна было спрасці, што часта нават да крыві сцірала яна пальцы.
Аднаго разу сядзела яна так, прала і вымазала крывёю верацяно. Нахілілася дзяўчына да калодзежа.
каб абмыць верацяно, і раптам выслізнула ў яе верацяно з рук і звалілася ў калодзеж.
Заплакала падчарка і пабегла дадому расказаць мачасе пра сваю бяду.
— Ты яго выпусціла, ты яго і даставай,— сказала мачаха злосна.— Ды глядзі, без верацяна не вяртайся.
Пайшла дзяўчына назад да калодзежа і з гора ўзяла ды і кінулася ў ваду. Кінулася ў ваду і адразу прытомнасць страціла.
А калі апрытомнела, убачыла яна, што ляжыць на зялёным лужку, з неба сонца свеціць, а на лужку кветкі растуць.
Пайпіла дзяўчына па лужку, глядзіць: стаіць на лужку печ, а ў печы хлябы пякуцца. Хлябы крыкнулі ёй: •
— Ах, вымі нас, дзяўчына,з печы хутчэй! Ах, вымі хутчэй! Во мы зусім згарым!
Узяла дзяўчына лапату і выняла хлябы з печы.
Потым падалася яна далей і прыйшла да яблыні. А на яблыні было шмат спелых яблыкаў. Яблыня крыкнула ёй:
— Ах, патрасі мяне, дзяўчына, патрасі! Яблыкі даўно паспелі!
Пачала дзяўчына трэсці дрэва. Яблыкі дажджом на зямлю пасыпаліся. I да таго часу трэсла яна яблыню, пакуль не засталося на ёй ніводнага яблыка.
Сабрала дзяўчына яблыкі ў кучу і пайшла далей. I вось нарэшце прыйшла яна да хаткі. 3 акна хаткі выглянула бабуля. 3 рота ў яе тырчалі вялізныя белыя зубы. Убачыла дзяўчына бабулю, спалохалася і хацела ўцячы, але бабуля крыкнула ёй:
— Чаго ты спалохалася, мілая? Заставайся лепш у мяне. Будзеш добра працаваць, і табе добра будзе. Ты мне толькі пасцель сцялі лепей ды пярыну і падушкі ўзбівай мацней, каб пер’е ва ўсе бакі ляцела. Калі ад маёй пярыны пер’е ляціць, на зямлі снег ідзе. Ведаеш, хто я? Я — сама спадарыня Мяцеліца.
— Што ж,— а^казала дзяўчына,— я згодна паступіць да вас на службу.
Так і засталася яна працаваць у бабулі. Дзяўчына яна была д'обрая, працавітая і рабіла ўсё, што ёй бабуля загадвала.
Пярыну і падушкі яна так моцна ўзбівала, што пер’е, быццам камякі снегу, ляцела ва ўсе бакі.
Добра жылося дзяўчыне ў Мяцеліцы. Ніколі яе Мяцеліца не лаяла, а карміла заўсёды сытна і смачна.
Ды ўсё ж хутка пачала дзяўчына сумаваць. Спачатку яна і сама зразумець не магла, чаму сумуе,— бо ёй тут у тысячу разоў лепш, чым дома, жывецца, а потым зразумела, што сумуе яна менавіта па родным доме. Як там ні кепска было, а ўсё ж яна вельмі да яго прывыкла.