• Часопісы
  • Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

    Хлопчык-зорка

    Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1996
    69.52 МБ
    — Ну і зрабіў ласку,— кажа селянін.— Я зусім жаніцца не хачу. У мяне дома свая жонка ёсць, навошта мне твая дачка. У мяне хата маленькая, не тое, што твой палац, нам і дваім з жонкай цесна.
    Тут кароль раззлаваўся і закрычаў:
    — Ты няветлівы і грубы, вось ты які!
    — Што ж,— адказаў яму селянін,— сам ведаеш: на свінцы не шоўк, а шчацінне.
    — Ну, добра,— кажа кароль,— цяпер ідзі прэч. Я табе іншую ўзнагароду прызначу. Дні праз тры заходзь у палац, тады я табе ўсе пяцьсот адсыплю спаўна.
    Пайшоў селянін з палаца, а каля брамы спыніў яго салдат з каралеўскай варты і кажа:
    — Ты рассмяшыў каралеўну, дык, пэўна, ужо за гэта атрымаеш добрую ўзнагароду.
    — Так,— сказаў селянін,— неблагую. Мне будзе за гэта пяць сотняў выплачана.
    — Паслухай,— кажа яму салдат,— навошта табе столькі грошай, даў бы ты мне трохі!
    — Ну што ж,— адказвае селянін,— дзве сотні магу табе аддаць. Прыходзь праз тры дні да караля і скажы, каб ён табе іх выплаціў замест мяне.
    А тут адзін гандляр пачуў іх размову, падбег да мужыка і таксама пачаў яго ўгаворваць. Чым, кажа, табе тры дні гэтых грошай чакаць, вазьмі ў мяне зараз сто пяцьдзесят. А, ўсе астатнія я сам у караля атры маю.
    — Давай,— кажа селянін.—Мне грошы патрэбны.
    Праз тры дні ён зноў прыйшоў да караля.
    — Здымайце з яго адзенне,— загадвае кароль,— ён павінен атрымаць свае пяць сотняў.
    — He,— кажа селянін,— нічога не атрымаецца. He мае гэта пяць сотняў. Я іх ужо твайму салдату ды аднаму гандляру падараваў.
    I сапраўды, прыходзяць у гэты момант салдат і гандляр да караля і патрабуюць: салдат дзвесце, а гандляр трыста.
    Так ім і далі: салдату дзвесце розгаў, а гандляру трыста.
    Салдата на каралеўскай службе часта білі, дык ён асабліва не гараваў і вытрымаў, а гандляр увесь час крычаў:
    — Ой, баліць! Ой, якія вашы грошы моцныя!
    А селянін пайшоў дадому і ўсю дарогу радаваўся, што так лёгка каралеўскай узнагароды пазбавіўся.
    ТРЫ МАЛЕНЬКІЯ ЛЕСАВІКІ
    Жыў-быў адзін чалавек, і памерла ў яго жонка; і жыла жанчына, і памёр у яе муж; была ў чалавека дачка, і ў жанчыны таксама была дачка. Дзяўчаты ведалі адна адну, і хадзілі разам гуляць, і зазіралі часта да гэтай жанчыны ў дом. Вось жанчына і гаворыць дачцэ таго чалавека:
    — Паслухай, скажы свайму бацьку, што я жадаю выйсці за яго замуж, што ты будзеш за мной кожны дзень у сырадоі купацца ды віно смакаваць, а дачка мая няхай у вадзе плюхаецца і п’е толькі ваду.
    Вярнулася дзяўчына дахаты і расказала бацьку пра тое, што яе прасіла перадаць жанчына. Кажа бацька:
    — Што мне рабіць? Ажэнішся раз, а наракаеш увесь свой век,— усё гэта і радасць, і гора.
    I вось, не ведаючы, што яму выбраць, сцягнуў ён з нагі бот і гаворыць:
    — Вазьмі гэты бот — у ім падэшва дзіравая, занясі яго на гарышча і павесь на вялікі цвік, і налі ў бот вады. Калі вада з яго не прасочыцца, дык прыйдзецца мне другі раз жаніцца, а працячэ — дык не буду жаніцца.
    Дзяўчына зрабіла тое, што сказалі ёй; але ад вады дзірка ў боце зацягнулася, і бот утрымаў па самы верх ваду. Расказала дачка пра гэта свайму бацьку. Вось ён падаўся на гарышча і ўбачыў, што тая гаворыць праўду; пайшоў да ўдавы і ажаніўся з ёю,— тут яны і вяселле згулялі.
    Назаўтра падняліся абедзве дзяўчыны, бачаць: стаіць перад бацькавай дачкою малако для ўмывання і віно для пітва, а перад жончынай дачкою — вада, каб памыцца, і вада, каб папіць. Новай раніцай бачаць: стаіць вада мыцца ды піць і перад гаспадаровай дачкою, і перад гаспадынінай. А яшчэ праз дзень і ноч убачылі: стаіць вада спаласнуцца ды вада прамачыць у роце перад бацькавай дачкою, а малако асвяжыцца ды віно падхмяліцца перад жончынай дачкою; гэтак пайшлопавялося яно і далей.
    Неўзлюбіла мачыха падчарку і не ведала, што б такое прыдумаць, каб было ёй з дня ў дзень усё горш і горш. А была яна да ўсяго вельмі зайздросная: падчарка была і мілая, і прыгожая, а яе родная дачка пачварная і прыкрая.
    Аднойчы зімою, калі надышлі лютыя маразы і ўсё навакол замерзла, горы і даліны засыпала снегам, папіыла мачыха папяровую сукенку, паклікала дзяўчыну і кажа:
    — Начапі гэтую сукенку, ідзі ў лес ды прынясі мне поўную лубку суніц: мне хочацца ягадамі пачаставацца.
    — Божа, ды зімою суніцы не растуць,— усклікнула дзяўчына,— зямля ж глыбока замерзлая і снегам накрытая. I як я пайду ў папяровай сукенцы? На дварэ так холадна, што дых займае, вецер прадзьме мяне наскрозь, а калючы цярноўнік парве маё адзенне.
    — Ты што гэта? Задумала мне насуперак? — запытала мачыха.— Ідзі борздзенька і не думай нават мне на вочы паказвацца, пакуль не назбіраеш поўную лубку суніц.
    Яна дала ёй кавалак сухога хлеба і дадала:
    — Гэтага табе хопіць на цэлы дзень,— а сама падумала: «На дварэ ты замерзнеш і з голаду загібееш, і ніколі дадому не вернешся».
    Дзяўчына паслухала, ускінула на сябе папяровую сукенку і выйшла з дому з лубкай. А навокал снег ды снег, белыя прасторы і далячыні, і нідзе ніякага зялёнага сцябла не бачна.
    Прыйшла яна ў лес, заўважае: стаіць маленькая хатка; і пазіраюць з яе тры невялікія лесавікі. Павіталася яна з імі і нясмела ў дзверы пастукала. Яны крыкнулі: «Заходзь!» — і яна ўвайшла ў пакой і села на лаўку каля печы,— ёй захацелася пагрэцца і з’есці свой кавалак хлеба. А маленькія чалавечкі і гавораць:
    — Дай і нам крыху.
    — Добра,— адказала яна і разламала свой кавалак хлеба папалавіне і адну палавіну аддала ім. А потым яны пытаюць:
    — Чаму ты ў такой тоненькай сукеначцы зімой у лесе?
    — Ах,— уздыхнула дзяўчына,— я павінна набраць поўную лубку суніц, без іх мне дадому вяртацца няможна.
    Калі яна з’ела свой кавалачак хлеба, яны далі ёй памяло і сказалі:
    — Цяпер змяці снег за хатнімі чорнымі дзвярыма.
    Яна выйшла, а маленькія чалавечкі пачалі паміж сабою раіцца:
    «Што нам ёй такое даць за яе дабрыню і стараннасць ды за тое, што з намі хлебам сваім падзялілася?»
    I сказаў першы з іх:
    — Я ўзнагароджу яе тым, што будзе яна з кожным днём усё прыгажэць і прыгажэць.
    Другі прамовіў:
    — А я ўзнагароджу яе тым, што будуць з яе рота, толькі скажа яна слова, выпадаць чырвонцы.
    Трэці дадаў:
    — А я ўзнагароджу яе тым, што заявіцца кароль і возьме яе замуж.
    Зрабіла дзяўчына тое, што сказалі ёй маленькія лесавікі, змяла памялом снег каля хаткі. I як вы думаеце, што ж яна ўбачыла? Спелыя суніцы! Яны прабіліся цёмна-чырвонымі ягадкамі з-пад снегу. I набрала радасная дзяўчына поўную лубку; падзякавала маленькім лесавікам, развіталася з кожным з іх за руку і пабегла дахаты, жадаючы прынесці мачысе тое, што тая загадала ёй.
    Вярнулася яна дадому і толькі прамовіла «добры вечар», як тут жа выпаў з яе роту чырвонец. Пасля яна расказала, што здарылася з ёй у лесе, і пры кожным слове падалі з яе роту чырвонцы, так што хутка ўвесь пакой быў завалены імі.
    — Паглядзіце вы на гэтую фанабэрыю! — ускіпела яе зводная сястра,— проста пад ногі кідае грошы.— Але ўпотай яна ёй пазайздросціла, і зажадалася ёй таксама пайсці ў лес па суніцы.
    Маці пачала яе адгаворваць:
    — He, мілая дачушка, на дварэ надта холадна, ты можаш змерзнуць.— Але тая ўсё яе прасіла-маліла, і маці нарэшце згадзілася, пашыла ёй шыкоўную скураную, з густой шэрсцю футрачку і дала ёй у дарогу хлеб з маслам і булачкі.
    Накіравалася дзяўчына ў лес і пайшла напрасткі да той маленькай хацінкі. Тры маленькія чалавечкі, як і тады, вызірнулі з акенца, але яна з імі не павіталася і, не зважаючы на іх і не прамовіўшы ім ні слова, уварвалася ў пакой, села каля грубкі і пачала ўплятаць свой хлеб з маслам ды булачкі.
    — Дай і нам крыху,— усклікнулі маленькія чалавечкі.
    Але яна ад іх адмахнулася:
    — Мне і самой не хопіць, дык чаму мне яшчэ з вамі дзяліцца?
    Калі дзяўчына наелася, яны сказалі:
    — Вось табе памяло, змяці чыста перад чорнымі дзвярыма.
    — Э, ды мяціце вы самі! — адказала яна.— Я вам не пакаёўка.— А калі адчула, што яны даваць ёй нічога нават не думаюць, яна пайшла ад іх.
    I пачалі раіцца паміж сабою тры маленькія лесавікі: «Што нам ёй такое даць за яе халоднае і злое сэрца, што не хоча нікому рабіць дабрыню?»
    Першы сказаў:
    — Я ўзнагароджу яе тым, што будзе яна з кожным днём усё больш пачварная.
    Другі прамовіў:
    — Я ўзнагароджу яе тым, што пры кожным слове, што яна вымавіць, будзе з яе роту выскокваць жаба.
    А трэці дадаў:
    —: А я ўзнагароджу яе тым, што яна памрэ цяжкою смерцю.
    Пачала дзяўчына шукаць суніцы, але не знайшла ні адной ягадзінкі і вярнулася са злосці дахаты. Толькі яна паспрабавала расказаць маці, што здарылася з ёй у лесе, як пачало выскокваць з яе роту пры кожным слове па жабе, і ўсе адчулі да яе агіду.
    Яшчэ больш неўзлюбіла мачыха сваю падчарыцу і пачала прыдумваць, як бы ёй дапячы, а падчарыца станавілася з кожным днём усё прыгажэйшая і прыгажэйшая.
    Нарэшце прынесла мачыха кацёл, прыладкавала яго на агонь і пачала кіпяціць у вадзе пражу. Калі тая праварылася, узваліла яна пражу на плечы беднай дзяўчыне, дала ёй у рукі сякеру і загадала ісці на рэчку, каб высекчы там палонку і добра прапаласкаць пражу.
    Дзяўчына паслухала, пайшла і высекла ў лёдзе палонку. Але калі яна секла лёд, пад’ехала шыкоўная карэта, і сядзеў у ёй кароль. Карэта запынілася, і кароль запытаў:
    — Дзіця маё, ты хто такая і што ты тут робіш?
    — Я бедная дзяўчына, мыю пражу.
    Кароль яе пашкадаваў і, бачачы, што яна вельмі прыгожая, сказаў:
    — Хочаш, паедзем разам са мною?
    — Ах, з вялікай ахвотаю! — адказала яна, узрада ваўшыся, што ёй не трэба будзе вяртацца да мачахі і яе дачкі.
    I села яна ў карэту, і паехала разам з каралём. Прыехалі яны ў замак і адгулялі там пышнае вяселле, і была гэта ёй узнагарода ад маленькіх лясных чалавечкаў.
    Праз год нарадзіла маладая каралева сына; і калі мачыха дачулася пра такое вялікае іпчасце, дык прыйшла са сваёю дачкой у замак, быццам жадаючы пабачыцца з ёю. А якраз у тую часіну кароль кудысьці адлучыўся і пры ёй не было нікога; тады схапіла злая жанчына каралеву за валасы, а дачка ўзяла яе за ногі, яны паднялі яе з пасцелі і выкінулі праз акно ў раку, што цякла каля самага замка. Пасля мачыха паклала ў пасцель сваю брыдкую дачку і накрыла яе коўдрай.
    Вярнуўся кароль, і захацелася яму пагаварыць з жонкай, але старая закрычала:
    — Цішэй, цішэй, цяпер няможна, яна ляжыць вельмі потная, няхай яна адпачне.