Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

Хлопчык-зорка

Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
69.52 МБ
У адным месцы на рагу ўсчаўся страшэнны гармідар: народ кінуўся хто куды, таму што якраз у гэты час праносілі ў паланкіне Вялікага Магола1, якога суправаджала дзевяноста тры вяльможы і семсот нявольнікаў. Але трэба ж было такому здарыцца, што на другім рагу цэх рыбакоў, у колькасці пяцісот чалавек, наладзіў урачыстае шэсце, а на бяду, турэцкаму султану якраз уздумалася праехаць у суправаджэнні трох тысяч янычараў2 па кірмашы; да таго ж проста да салодкага пірага набліжалася са звонкай музыкай і песнямі «Слава магутнаму сонцу, слава!» працэсія перапыненага ўрачыстага ахвярапрынашэння. Ну і ўсчалася ж валтузня, таўкатня і віскат! Хутка пачуўся стогн, бо ў мітусні нейкі рыбак знёс галаву браміну3, а Вялікага Магола ледзь не задушыў Паяц. Шум станавіўся ўсё больш шалёны і шалёны, ужо пачалася таўкатня і бойка, але тут чалавек у парчо-
1 Вялікі Магол — індыйскі правіцель — падзішах.
2 Янычары — турэцкая пяхота.
3 Брамін — індыйскі жрэц.
вым халаце, той самы, што калі| варот вітаў Шчаўкунчыка ў якасці прынца, залез на пірог і, тройчы тузануўшы званочак, тройчы крыкнуў: «Кандытар! Кандытар! Кандытар!» Таўпень імгненна спынілася; кожны ратаваўся як мог, і, пасля таго як разблыталіся заблытаныя шэсці, калі знайшлі выпацканага Вялікага Магола і адзелі галаву браміну, зноў пачалася шумная весялосць.
— Што тут з кандытарам, любы пан Дросельмеер? — запытала Мары.
— Ах, бясконца шаноўная мадэмуазель Штальбаўм, кандытарам тут называюць невядомую, але вельмі страшэнную сілу, якая, па тутэйшым павер’і, можа зрабіць з чалавекам усё, што ёй уздумаецца,— адказаў Шчаўкунчык.— Гэта той рок, які ўладарыць над гэтым вясёлым народам, і жыхары так яго баяцца, што, адно згадаўшы яго імя, можна суцішыць самую вялікую мітусню, як гэта зараз даказаў пан бургамістр. Тады ніхто ўжо не марыць пра зямное, пра штуршкі і сінякі на ілбе, кожны засяроджваецца ў сабе і гаворыць: «Што ёсць чалавек і ў што ён можа ператварыцца? »
Крык здзіўлення — не, крык захаплення вырваўся ў Мары, калі яна раптам апынулася перад замкам з сотняю паветраных вежаў, які свяціўся ружова-пунсовым ззяннем. Тут і там па сценах былі рассыпаны шыкоўныя букеты браткаў, нарцысаў, цюльпанаў, мацыёлаў, якія выдзялялі асляпляльную белізну, што адлівала пунсовым святлом. Вялікі купал цэнтральнага будынка і спічастыя дахі вежаў былі ўсыпаны тысячамі зорачак, якія блішчэлі золатам і серабром.
— Вось мы і ў Марцыпанавым замку,— сказаў Шчаўкунчык.
Мары не адводзіла вачэй ад чароўнага палаца, але ўсё ж яна заўважыла, што на адной вялікай вежы не хапала даху, над аднаўленнем якога, верагодна, працавалі чалавечкі, што стаялі на памосце з карыцы. He паспела яна запытацца ў Шчаўкунчыка, як ён сказаў:
— Зусім нядаўна замку пагражала вялікая бяда, а магчыма, і поўнае спусташэнне. Велікан Соладкаежка праходзіў побач. Хутка адкусіў ён дах вунь з той вежы і ўзяўся ўжо за вялікі купал, але жыхары Цукеркабурга ўпрасілі яго, калі паднеслі ў выглядзе выкупу чвэрць горада і значную частку Цукатнага
гаю. Ён з’еў іх і накіраваўся далей.
Раптам ціха загучала вельмі прыемная, пяшчотная музыка. Вароты замка расчыніліся, і адтуль выйшлі дванаццаць маленечкіх пажаў з запаленымі факеламі з сцяблін гваздзікоў у руках. Галовы іх былі з жамчужын, тулава — з рубінаў і ізумрудаў, а рухаліся яны на залатых ножках адмысловага вырабу. За імі ішлі чатыры дамы амаль такога ж росту, як і Клерхен, у незвычайна багатым і бліскучым адзенні; Мары імгненна пазнала ўсіх прыроджаных прынцэс. Яны пяшчотна абнялі Шчаўкунчыка і пры гэтым усклікнулі з шчырай радасцю:
— 0 прынц, любы прынц! Любы браток!
Шчаўкунчык зусім расчуліўся: ён выціраў частыя слёзы на вачах, пасля ўзяў Мары за руку і ўрачыста аб’явіў:
— Вось мадэмуазель Мары Штальбаўм, дачка вельмі прыстойнага саветніка медыцыны і мая выратавальніца. Калі б яна не скінула ў патрэбную хвіліну чаравік, не здабыла шаблю палкоўніка, які выйшаў на пенсію, мяне з’еў бы агідны Мышыны Кароль, і я ляжаў бы ў магіле. О мадэмуазель Штальбаўм! Ці можа параўнацца з ёй па прыгажосці, годнасці і добразычлівасці Пірліпат, не гледзячы на тое, што яна — лрыроджаная прынцэса? He, кажу я, не!
Усе дамы ўсклікнулі: «Не!»—і, рыдаючы, сталі абдымаць Мары:
— О высакародная выратавальніца нашага любага царственнага брата! О непараўнальная мадэмуазель Штальбаўм!
Пасля дамы адвялі Мары і Шчаўкунчыка ў пакоі замка, у залу, сцены якой спрэс былі зроблены з крышталю, які пераліваўся ўсімі колерамі вясёлкі. Але што спадабалася Мары больш за ўсё, гэта расстаўленыя там прыгожанькія крэселкі, камодзікі, пісьмовыя столікі.
Прынцэсы папрасілі Мары і Шчаўкунчыка сесці і сказалі, што яны асабіста падрыхтуюць ім пачастунак. Яны зараз жа ўзялі розныя гаршчочкі і місачкі з самага тонкага японскага фарфору, лыжкі, нажы, відэльцы, цёркі, каструлькі і іншы залаты і сярэбраны посуд. Пасля яны прынеслі такія цудоўныя плады і прысмакі, якіх Мары і не бачыл'а, і вельмі грацыёзна пачалі выціскаць беласнежнымі ручкамі фруктовы
сок, таўчы перныя прыправы, церці салодкі міндаль — адным словам, узяліся так увішна гаспадарыць, што Мары зразумела, якія яны чарадзеі ў кулінарнай справе і які багаты пачастунак чакае яе. Цудоўна разумеючы, што таксама што-нішто ў гэтым разумее, Мары і сама хацела паўдзельнічаць у занятку прынцэс. Самая прыгожая з Шчаўкунчыкавых сясцёр, нібы зразумеўшы жаданне Мары, падала ёй маленькую залатую ступку і сказала:
— Любая мая сяброўка, бясцэнная выратавальніца брата, натаўчы крыху карамелек.
Пакуль Мары весела стукала таўкачыкам, так што ступка звінела меладычна і прыемна, не горш за цудоўную песеньку, Шчаўкунчык пачаў падрабязна расказваць аб страшнай бітве з полчышчамі Мышынага Караля, пра тое, як ён быў пабіты з-за баязлівасці сваіх войскаў, як пасля Мышыны Кароль адчайна хацеў загрызці яго, як Мары давялося ахвяраваць многімі падначаленымі, якія былі ў яе на службе...
У час аповяду Мары здавалася, нібы Шчаўкунчыкавы словы і нават яе ўласныя ўдары таўкачыкам гучаць ўсё больш глуха, усё менш чутны, і хутка вочы яе заслала сярэбраная заслона — нібыта ўзняліся лёгкія клубы туману, у якіх зніклі прынцэсы... паны... Шчаўкунчык... Яна сама... Недзе нешта шалясцела, журчэла і спявала; дзіўныя гукі расплываліся ўдалечыні. Хвалі, што ўздымаліся, неслі Мары ўсё вышэй і вышэй... вышэй і вышэй... вышэй і вышэй...
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Та-ра-ра-бух! — і Мары падае з неймавернай вышыні. Вось гэта быў палёт! Але Мары ў той жа момант адкрыла вочы — яна ляжала ў сваёй пасцельцы. Было зусім светла, а побач стаяла мама і казала:
— Ну хіба можна так доўга спаць! Сняданак ужо даўно на стале.
Mae паважаныя слухачы, вы, відаць, ужо зразумелі, што Мары, ашаломленая ўсімі ўбачанымі цудамі, заснула ў зале Марцыпанавага замка і што арапы ці пажы, а можа, нават і самі прынцэсы аднеслі яе дадому і ўклалі ў пасцельку.
— Ах, матуля, мілая матуля, дзе толькі я ні пабы-
вала гэтай ноччу разам з маладым панам Дросельмеерам! Якіх толькі цудаў ні нагледзелася!
I яна расказала ўсё амаль так жа падрабязна, як толькі што расказаў я, а мама слухала і дзівілася.
Калі Мары скончыла расказваць, мама сказала:
— Табе, мілая Мары, прысніўся доўгі цудоўны сон, але выкінь усё гэта з галавы.
Але Мары ўпарта паўтарала, што бачыла ўсё гэта наяве. Тады маці падвяла яе да шкляной шафы, дастала адтуль Шчаўкунчыка, які, як заўсёды, стаяў на другой паліцы, і сказала:
— Ах ты дурненькая, адкуль ты ўзяла, што драўляная нюрнбергская лялька можа жыць і рухацца?..
— Але я ведаю,— перапыніла яе Мары,— што маленькі Шчаўкунчык — гэта малады пан Дросельмеер з Нюрнберга, пляменнік хроснага.
Тут і тата, і мама гучна рассмяяліся.
— Ах,— ледзь не плачучы працягвала Мары,— цяпер ты, татуля, пацяшаешся з майго Шчаўкунчыка, а ён так хораша адзываўся пра цябе! Калі мы прыйшлі ў Марцыпанавы замак, ён прадставіў мяне прынцэсам — сваім сёстрам — і сказаў, што ты — паважаны саветнік медыцыны.
Цяпер ужо разам з бацькамі смяялася Луіза і нават Фрыц. Тады Мары пабегла ў свой пакой, хуценька дастала са шкатулкі сем карон Мышынага Караля і падала іх маці са словамі:
— Вось, матуля, паглядзі: гэта сем карон Мышынага Караля, якія мінулай ноччу паднёс мне ў знак сваёй перамбгі малады пан Дросельмеер!
Маці са здзіўленнем разглядвала маленечкія кароны з нейкага незнаёмага, вельмі бліскучага металу і такой тонкай работы, што наўрад гэта магло быць выраблена чалавекам. Пан Штальбаўм таксама не мог налюбавацца на гэтыя кароны. Пасля бацька і маці строга пачалі патрабаваць, каб Мары прызналася, адкуль у яе гэтыя кароны, але дзяўчынка стаяла на сваім.
Калі бацька пачаў яе дакараць і нават абазваў лгунняй, то яна горка расплакалася і толькі жаласліва прыгаворвала:
— Ах, бедная я, бедная! Ну што мне рабіць?
Тут раптам адчыніліся дзверы і ўвайшоў хросны.
— Што здарылася? Што здарылася? — спытаў
ён.— Мая хрэсніца так моцна плача? Што здарылася? Што здарылася?
Бацька расказаў яму пра ўсё, што здарылася, і паказаў маленькія кароны. Старшы саветнік суда, як толькі ўбачыў іх, адразу рассмяяўся і ўсклікнуў:
— Ды гэта ўсё недарэчныя выдумкі! Гэта тыя каронкі, якія я калісьці насіў на ланцужку ад гадзінніка, а потым падарыў Марыхен у дзень яе нараджэння, калі ёй мінула два гады. Хіба вы забыліся?
Hi тата, ні мама не маглі гэтага прыпомніць...
Калі Мары ўбачыла, што бацькі зноў сталі ласкавыя, яна падбегла да хроснага і ўсклікнула:
— Хросны, ты ж усё ведаеш! Скажы, што мой Шчаўкунчык — твой пляменнік, малады пан Дросельмеер з Нюрнберга, і што ён падарыў мне гэтыя маленькія кароны.
Хросны спахмурнеў і прамармытаў:
— Недарэчныя выдумкі!
Тады бацька адвёў маленькую Мары ўбок і сказаў вельмі строга:
— Паслухай, Мары, пакінь раз і назаўсёды гэтыя выдумкі і недарэчныя жарты. I калі ты яшчэ раз скажаш, што Шчаўкунчык — пляменнік твайго хроснага, то я выкіну ў акно не толькі твайго Шчаўкунчыка, але і ўсіх астатніх лялек, не выключаючы і мамзель Клерхен.
Цяпер бедная Мары ўжо не адважвалася і заікнуцца аб тым, што перапаўняла яе сэрца: вы ж разумееце, што не так лёгка ёй было забыцца пра ўсе цудоўныя прыгоды, якія здарыліся з ёю. Нават, паважаны чытач ці слухач Фрыц, нават твой таварыш Штальбаўм зараз жа паварочваўся спіной да сястры, як толькі яна збіралася расказваць пра цудоўную краіну, дзе ёй было так хораша. Кажуць, што ён зрэдку нават мармытаў скрозь зубы: «Дурненькая дзяўчынка!» Але, ведаючы яго добры нораў, я ніколі гэтаму не паверу: ва ўсякім выпадку, усім вядома, што, не верачы болып ні слову з таго, што расказвала Мары, ён на публічным парадзе фармальна папрасіў прабачэння ў сваіх гусараў і замест страчаных знакаў адрознення прыкалоў ім яшчэ больш высокія і пышныя султаны з гусіных пер’яў і зноў дазволіў трубіць лейб-гусарскі марш. Ну, а мы ж ведаем, якой была адвага гусараў, калі агідныя кулі пакінулі плямы на іх чырвоных мундзірах.