Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

Хлопчык-зорка

Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
69.52 МБ
— О святы інстынкт прыроды, нязведаныя сімпатыі і антыпатыі! — усклікнуў Хрысціян-Эліяс Дросельмеер.— Ты паказваеш мне вароты да таямніцы. Я пастукаю, і яны адчыняцца!
Ён зараз жа папрасіў дазволу пагутарыць з прыдворным астролагам і быў накіраваны да яго пад надзейнай аховай. Абодва, заліваючыся слязьмі, кінуліся ў абдымкі, бо былі даўнія сябры, пасля пайшлі ў патаемны кабінет і пачалі шукаць у кнігах, што гаварылася пра інстынкт, сімпатыі і антыпатыі і іншыя таямніцы.
Надышла ноч. Прыдворны астролаг паглядзеў на зоркі і з дапамогай Дросельмеера, вялікага майстра і ў гэтай справе, склаў гараскоіг прынцэсы Пірліпат.
1	Гараскоп — прадказанне лёсу па зорках.
Зрабіць гэта было надзвычай цяжка, бо лініі блыталіся ўсё болып і больш, але — вось радасць! — нарэшце ўсё высветлілася: каб пазбавіцца ад чарадзейства, якое яе знявечыла, і аднавіць былую прыгажосць, прынцэсе Пірліпат дастаткова было з’есці ядзерка арэха Кракатук.
У арэха Кракатук было такое цвёрдае шкарлупінне, што па ім магла праехаць саракавасьміфунтовая гармата і не раздавіць яго. Гэты цвёрды арэх павінен быў разгрызці і, заплюшчыўшы вочы, падаць прынцэсе чалавек, які яшчэ ніколі не галіўся і не насіў боты. Затым юнаку належала не спатыкнуўшыся адступіцца на сем крокаў і толькі тады расплюшчыць вочы.
Тры дні і тры ночы без стомы працавалі Дросельмеер з астролагам, і якраз у суботу, калі кароль абедаў, да яго ўварваўся радасны і вясёлы Дросельмеер, якому ў нядзелю ранкам павінны былі адсекчы галаву, і паведаміў, што знойдзены сродак вярнуць прынцэсе Пірліпат страчаную прыгажосць. Кароль абняў яго горача і прыхільна і паабяцаў яму брыльянтавую шпагу, чатыры ордэны і два новыя святочныя каптаны.
— Пасля абеду мы зараз жа і пачнём,— пачціва дадаў кароль.— Паклапаціцеся, шаноўны чараўнік, каб няголены малады чалавек у чаравіках быў пад рукой і, як належыць, з арэхам Кракатук. I не давайце яму віна, або як бы ён не спатыкнуўся, калі, нібы рак, будзе адступаць на сем крокаў. Пасля няхай п’е колькі хоча!
Дросельмеера напалохала прамова караля, і ён збянтэжыўся і сарамліва пралепятаў, што сродак, праўда, знойдзены, аднак абодвух — і арэх, і маладога чалавека, які павінен яго разгрызці,— неабходна спярша знайсці, прычым пакуль яшчэ вельмі сумніцельна, ці магчыма знайсці арэх і шчаўкунчыка. Раз’юшана патрос кароль скіпетрам над галавой і зарычэў, як леў:
— Ну, дык табе адсякуць галаву!
На шчасце напоўненага страхамі і горам Дросельмеера, якраз сёння абед прыйшоўся каралю вельмі па густу, і таму ён быў гатовы слухаць угаворы, на якія не паскупілася велікадушная каралева, кранутая лёсам няшчаснага гадзіншчыка. Дросельмеер падбадзёрыўся і пачціва певедаміў каралю, што, уласна, вырашыў задачу — знайшоў сродак для вылечвання прынцэсы, і тым самым заслужыў літасць. Кароль назваў
гэта глупствам і пустой балбатнёй, аднак нарэшце, калі выпіў шкляначку страўнікавай настойкі, вырашыў, што абодва — гадзіншчык і астролаг — адправяцца ў дарогу і не вернуцца назад, пакуль у іх кішэні не будзе арэх Кракатук. А чалавека, які быў патрэбны для таго, каб разгрызці арэх, паводле парады каралевы, вырашылі здабыць шляхам шматразавых аб’яў у мясцовых і замежных газетах і паведамленнях з запрашэннем з’явіцца ў палац...
На гэтым хросны Дросельмеер спыніўся і абяцаў даказаць астатняе ў наступны вечар.
КАНЕЦ КАЗКІ ІІРА ЦВЁРДЫ АРЭХ
I на самой справе, на наступны дзень адвячоркам, як толькі запалілі свечкі, з’явіўся хросны Дросельмеер і так працягваў свой аповяд:
— Дросельмеер і прыдворны астролаг падарожнічалі ўжо пятнаццаць гадоў і ўсё яшчэ не натрапілі на след арэха Кракатук. Дзе яны пабывалі, якія выключныя прыгоды выпрабавалі, не расказаць, дзеці, і за цэлы месяц. Гэтага я рабіць не збіраюся, а проста скажу вам, што маркотны Дросельмеер надзвычай засумаваў па радзіме, па міламу свайму Нюрнбергу. Асаблівая туга напала на яго аднойчы ў Азіі, у дрымучых джунглях, дзе ён разам з сваім спадарожнікам прысеў выпаліць люльку тытуню.
— 0 дзіўны, дзіўны Нюрнберг, хто не знаёмы яшчэ з табой, няхай пабываў ён нават у Вене, у Парыжы і Петэрвардэйне, душой будзе ён тужыць да цябе, о Нюрнберг, імкнуцца ў цудоўны гарадок, дзе ў рад прыгожыя дамы стаяць...
Жалобнае галашэнне Дросельмеера выклікала глыбокае спачуванне ў астролага, і ён таксама расплакаўся так горка, што чуваць яго было на ўсю Азію. Але ён узяў сябе ў рукі, выцер слёзы і запытаў:
— Паважаны калега, чаго ж мы тут сядзім і плачам? Чаму не ідзём у Нюрнберг? Ці не ўсё роўна, дзе і як шукаць няшчасны арэх Кракатук?
— I тое праўда,— адказаў і адразу суцешыўся Дросельмеер.
Абодва зараз жа паўставалі, выбілі люлькі і з
джунгляў у глыбіні Азіі напрасткі накіраваліся ў Нюрнберг.
Як толькі яны прыбылі, Дросельмеер адразу пабег да свайго стрыечнага брата — майстра цацак, разьбяра па дрэве, лакіроўшчыка і пазалотніка Хрыстофа-Захарыуса Дросельмеера, з якім не сустракаўся ўжо шмат гадоў. Яму і расказаў гадзіншчык усю гісторыю аб прынцэсе Пірліпат, пані Мышыльдзе і арэху Кракатук, а той раз-пораз пляснуў рукамі і некалькі разоў у здзіўленні ўсклікнуў:
— Ах, браток, браток, ну і цуды!
Дросельмеер расказаў аб прыгодах на сваім доўгім шляху, расказаў, як правёў два гады ў Фінікавага караля, як пакрыўдзіў і выгнаў яго Міндальны прынц, як дарэмна прасіў ён Таварыства даследчыкаў прыроды ў Горадзе Бялок,— карацей кажучы, як яму нідзе не ўдава'лася напасці на след арэха Кракатук. У час расказу Хрыстоф-Захарыус не раз шчоўкаў пальцамі, круціўся на адной ножцы, прычмокваў губамі і прыгаворваў:
— Гм, гм! Эге! О! Вось дык штука!
Нарэшце ён падкінуў да столі каўпак разам з парыком, горача абняў свайго стрыечнага брата і ўсклікнуў:
— Браток, браток, вы выратаваны, выратаваны, кажу я! Слухайце: або я жорстка памыляюся, або арэх Кракатук у мяне!
Ён зараз жа прынёс куфэрак, адтуль узяў пазалочаны арэх сярэдняй велічыні.
— Паглядзіце,— сказаў ён, паказваючы арэх стрыечнаму брату,— паглядзіце на гэты арэх. Гісторыя яго такая. Шмат гадоў таму, на куццю, прыйпіоў сюды невядомы чалавек з поўным мехам арэхаў, якія ён прынёс на продаж. Каля самых дзвярэй маёй крамы з цацкамі ён паставіў мех на зямлю, каб было лягчэй дзейнічаць, бо ў яго адбылася сутычка з мясцовым прадаўцом арэхаў, які не мог стрываць у нас старонняга гандляра. I, як на грэх, мех пераехала цяжка нагружаная фура. Усе арзхі былі перадаўлены, за выключэннем аднаго, які іншаземец, дзіўна ўсміхаючыся, і прапанаваў прадаць мне за цванцыгер 1720 года. Мне гэта падалося загадкавым, але я знайшоў у сябе ў кішэні якраз такую манетку, якую ён прасіў, купіў арэх і пазалаціў яго. Сам добра не ўсвядамляю, чаму я так
дорага заплаціў за арэх, а пасля так бярог яго.
Усялякія сумненні ў тым, што арэх стрыечнага брата — гэта сапраўды арэх Кракатук, які яны так доўга шукалі, адразу ж адпалі, калі прыдворны астролаг, што паспеў на покліч, асцярожна саскроб з арэха пазалоту і знайшоў на шкарлупіне слова «Кракатук», выразанае кітайскім пісьмом.
Радасць падарожнікаў была вялікай, а стрыечны брат Дросельмеера лічыў сябе самым шчаслівым чалавекам у свеце, калі Дросельмеер запэўніў яго, што шчасце яму забяспечана, бо цяпер звыш значнай пенсіі будзе атрымліваць золата для пазалоты дарма.
I чараўнік і астролаг — абое ўжо адзелі начныя каўпакі і збіраліся класціся спаць, як раптам апошні, гэта значыць астролаг, павёў такую размову:
— Шаноўны калега, шчасце ніколі не прыходзіць адно. Зразумейце, мы знайшлі не толькі арэх Кракатук, але і маладога чалавека, які разгрызе яго і паднясе прынцэсе ядзерка — заруку прыгажосці. Я маю на ўвазе не каго іншага, як сына вашага стрыечнага брата. He, я не лягу спаць,— натхнёна ўсклікнуў ён.— Я яшчэ сёння ноччу складу гараскоп юнака!— 3 гэтымі словамі ён сарваў каўпак з галавы і зараз жа пачаў назіраць зоркі.
Пляменнік Дросельмеера быў сапраўды прыгожы, вабны юнак, які яшчэ ніводнага разу не галіўся і не абуваў боты. У ранняй маладосці ён, праўда, дзве каляды запар быў паяцам, але гэта зусім не было заўважана: так прыстойна быў ён выхаваны намаганнямі бацькі. На каляды ён быў у прыгожым чырвоным каптане, пры шпазе, трымаў пад пахай капялюш і насіў цудоўны парык з коскаю. У такім бліскучым выглядзе ён стаяў у краме ў бацькі і з уласцівай яму ўвагай шчоўкаў паненкам арэшкі, за што і назвалі яго Прыгажун Шчаўкунчык.
Раніцай узрадаваны астролаг кінуўся ў абдымкі Дросельмеера і ўсклікнуў:
— Гэта ён! Мы здабылі яго, ён знойдзены! Толькі, паважаны калега, варта мець на ўвазе дзве абставіны: па-першае, неабходна сплесці вашаму цудоўнаму пляменніку салідную драўляную касу, якая была б злучана з ніжняй сківіцай такім чынам, Каб яе можна было адцягнуць касой; потым пасля прыбыцця ў сталіцу трэба маўчаць пра тое, што мы прывезлі з сабой мала-
дога чалавека, які расколе арэх Кракатук,— лепш, каб ён з’явіўся значна пазней. Я прачытаў у гараскопе, што, пасля таго як многія зломяць сабе на арэху зубы без усялякага сэнсу, кароль аддасць прынцэсу, а пасля смерці і каралеўства ва ўзнагароду таму, хто разгрызе арэх і верне прынцэсе страчаную прыгажосць.
Майстар цацак быў вельмі ўзрадаваны, што яго сыночку належала ажаніцца на прынцэсе і самому стаць прынцам, а затым і каралём, і таму ён ахвотна даручыў яго астролагу і гадзіншчыку. Каса, якую Дросельмеер зрабіў свайму юнаму шматабяцаючаму пляменніку, удалася на славу, і той выдатна вытрымаў выпрабаванне, раскусіўшы самыя цвёрдыя персікавыя костачкі.
Дросельмеер і астролаг неадкладна паведамілі ў сталіцу, што арэх Кракатук знойдзены, а там зараз жа надрукавалі заклік, і калі прыбылі нашы падарожнікі з талісманам, які аднаўляе прыгажосць, да двара з’явілася ўжо шмат цудоўных юнакоў і нават прынцаў, якія, спадзеючыся на свае моцныя сківіцы, хацелі зняць злыя чары з прынцэсы.
Нашы падарожнікі надзвычай напалохаліся, калі ўбачылі прынцэсу. Маленькае тулава з худзенькімі ручкамі і ножкамі ледзь трымала бясформенную галаву. Твар здаваўся яшчэ болып пачварным з-за белай барады з нітак, якой абраслі рот і падбародак.
Усё адбылося так, як прачытаў у гараскопе прыдворны астролаг. Малакасосы ў чаравіках адзін за адным ламалі сабе зубы і раздзіралі сківіцы, а прынцэсе ніколькі не рабілася лягчэй; калі ж іх потым у паўпрытомнасці ўносілі запрошаныя на гэты выпадак зубныя ўрачы, яны стагналі: