Хлопчык-зорка
Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
— Паспрабуй раскусі такі арэх!
Нарэшце кароль у роспачы абяцаў дачку і каралеўства таму, хто расчаруе прынцэсу. Тут і выйшаў паважлівы і сціплы малады Дросельмеер і папрасіў дазволу таксама паспрабаваць шчасця.
Прынцэсе Пірліпат ніхто так не спадабаўся, як малады Дросельмеер; яна прыціснула ручкі да сэрца і ад глыбіні душы ўздыхнула:
— Ах, каб жа ён раскусіў арэх Кракатук і зрабіўся маім мужам!
Малады Дросельмеер пачціва пакланіўся каралю і каралеве, а пасля прынцэсе Пірліпат, узяў з рук обер-
цырымоніймайстра арэх Кракатук, паклаў яго без доўгіх размоў у рот, моцна тузануў сябе за касу і — шчоўк-шчоўк! — раскусіў шкарлупіну на кавалачкі. Спрытна абчысціў ён ядзерка ад прыставаўшай лупіны, заплюшчыўся, паднёс, пачціва шаркнуўшы ножкай, прынцэсе, тады пачаў глядзець. Прынцэса зараз жа праглынула ядзерка, і — о цуд! — пачвара знікла, а на яе месцы стаяла цудоўная, як анёл, дзяўчына з тварам, нібыта сатканым з лілейна-белага і ружовага шоўку, з вачыма, якія ззялі, як блакіт, залатымі валасамі, што віліся кольцамі.
Трубы і літаўры далучыліся да гучнага трыумфавання народа. Кароль і ўвесь двор танцавалі на адной ножцы, як пры нараджэнні прынцэсы Пірліпат, а каралеву давялося апырскваць адэкалонам, бо ад радасці і захаплення яна страціла прытомнасць.
. Усчатая мітусня моцна засмуціла маладога Дросельмеера, якому належала яшчэ адыходзіць неабходных сем крокаў. Усё ж ён трымаўся выдатна і ўжо занёс правую нагу для сёмага кроку, але тут з-пад падлогі з агідным піскам і віскам вылезла Мышыльда. Малады Дросельмеер, які ўжо быў апусціў нагу, наступіў на яе і так спатыкнуўся, што ледзь не ўпаў.
О злы лёс! У адно імгненне юнак стаў гэтакі ж пачварны, як дасюль прынцэса Пірліпат. Тулава скурчылася і ледзь вытрымлівала велізарную бясформенную галаву з вялікімі лупатымі вачыма і шырокай жудасна раскрытай пашчай. Замест касы ззаду павіс вузкі драўляны плашч, з дапамогай якога можна было кіраваць ніжняй сківіцай.
Гадзіншчык і астролаг былі ў жудасці, аднак яны заўважылі, што Мышыльда ўся ў крыві б’ецца на падлозе. Яе ліхадзейства не засталося беспакараным: малады Дросельмеер моцна ўдарыў яе па шыі вострым абцасам, і ёй прыйшлі канцы.
Але Мышыльда, ахопленая перадсмяротнымі мукамі, жаласна пішчэла і вішчэла:
— О цвёрды, цвёрды Кракатук» смяротны чую ў сэрцы грук!.. Хі-хі... Пі-піі... Ведай, Шчаўкунчыкхітрун, забярэ цябе хапун. Мой сынок, Кароль Мышыны, смерці маці так не кіне. I адпомсціць, што казаць,— мышэй раць. Жыццё, ты светлым было, ды смерць узняла крыло... Квік!
Піснуўпіы апошні раз, Мышыльда памерла, і Kapa-
леўскі апальшчык аднёс яе прэч.
На маладога Дросельмеера ніхто не звяртаў увагі. Аднак прынцэса нагадала бацьку яго абяцанак, і кароль зараз жа загадаў падвесці да Пірліпат юнага героя. Але калі небарака паўстаў перад ёю ва ўсёй сваёй пачварнасці, прынцэса закрыла твар рукамі і закрычала:
— Прэч, прэч адсюль, агідны Шчаўкунчык!
I ў тое ж імгненне гофмаршал схапіў яго за вузкія плечы і выпіхнуў за дзверы.
Кароль раз’юшыўся, ён вырашыў, што яму хацелі аддаць у зяці Шчаўкунчыка, ва ўсім абвінавачваў гадзініпчыка і астролага і назаўсёды выгнаў іх з сталіцы. Такое не было прадугледжана гараскопам, які склаў астролаг у Нюрнбергу, але ён стаў зноў назіраць за зоркамі і прачытаў, што юны Дросельмеер адмыслова паводзіць сябе ў сваім новым званні і, нягледзячы на ўсю сваю пачварнасць, будзе прынцам і каралём... Аднак яго пачварнасць знікне толькі ў тым выпадку, калі сямігаловы сын Мышыльды, які нарадзіўся пасля смерці сваіх сямі старэйшых братоў і які стаў Мышыным Каралём, загіне ад рукі Шчаўкунчыка і калі, нягледзячы на пачварны выгляд, юнага Дросельмеера пакахае найпрыгажэйшая дама...
Кажуць, што і на самой справе на каляды бачылі маладога Дросельмеера ў Нюрнбергу ў краме свайго бацькі — хаця і ў вобразе Шчаўкунчыка, але ў сане прынца.
Вось вам, дзеці, казка пра цвёрды арэх. Цяпер вы зразумелі, чаму гавораць: «Паспрабуй раскусі такі арэх!« — і чаму шчаўкунчыкі такія пачварныя...
Так скончыў старшы саветнік суда свой аповяд.
Мары вырашыла, што Пірліпат — вельмі брыдкая і няўдзячная прынцэса, а Фрыц запэўніваў, што, калі Шчаўкунчык сапраўдны смяльчак, ён не стане асабліва цырымоніцца з Мышыным Каралём і верне сабе былую прыгажосць.
ДЗЯДЗЬКА I ПЛЯМЕННІК
Каму з маіх паважаных чытачоў або слухачоў даводзілася парэзацца шклом, той ведае, як гэта балюча і што гэта за брыдкасць, бо рана зажывае вельмі ма-
рудна. Мары давялося правесці ў ложку амаль цэлы тыдзень, таму што пры ўсялякай спробе ўстаць у яе кружылася галава. Усё ж нарэшце яна зусім ачуняла і зноў магла весела скакаць па пакоі.
У шкляной шафе ўсё блішчэла навізной — і дрэвы, і кветкі, і дамы, і па-святочнаму расфуфыраныя лялькі, а галоўнае, Мары знайшла там свайго любімага Шчаўкунчыка, які ўсміхаўся ёй з другой паліцы, выскальваючы два рады цэлых зубоў. Калі яна, шчыра радуючыся, глядзела на свайго любімца, у яе раптам зашчымела сэрца: а што, калі ўсё, што расказаў хросны,— гісторыя пра Шчаўкунчыка і пра яго разлад з Мышыльдай і сынам,— што, калі гэта ўсё праўда? Цяпер яна ведала, што Шчаўкунчык — малады Дросельмеер з Нюрнберга, прыгожы, але, на жаль, зачараваны Мышыльдай пляменнік Дросельмеера.
У тым, што адмысловы гадзіншчык пры двары бацькі прынцэсы Пірліпат быў ніхто іншы, як старшы саветнік суда Дросельмеер, Мары ніколькі не сумнявалася ўжо ў час аповяду.
«Аднак чаму дзядзька не дапамог табе, чаму ён не дапамог табе?»—злавалася Мары, і ў ёй усё болып мацавалася думка, што бой, пры якім яна прысутнічала, ішоў за Шчаўкунчыкава каралеўства і карону.
«Усе ж лялькі падпарадкаваліся яму, усё зусім зразумела, што збыліся прадказанні прыдворнага астролага і малады Дросельмеер стаў каралём у лялечным царстве».
Разважаючы так, разумніца Мары, якая надзяліла Шчаўкунчыка і яго падначаленых жыццём і здольнасцю рухацца, была пераканана, што яны і на самой справе вось-вось ажывуць і заварушацца. Але ж не: у шафе ўсё стаяла нерухома па сваіх месцах. Аднак Мары і не думала адмаўляцца ад свайго ўнутранага пераканання — яна проста вырашыла, што прычына ўсяму чарадзействы Мышыльды і яе сямігаловага сына.
— Хаця вы і не ў стане паварухнуцца або прамовіць слоўца, мілы пан Дросельмеер,— сказала яна Шчаўкунчыку,— усё ж я ўпэўнена, што вы мяне чуеце і ведаеце, як я хораша да вас стаўлюся. Разлічвайце на маю дапамогу, калі яна вам спатрэбіцца. Ва ўсялякім выпадку, я папрашу дзядзьку, каб ён дапамог вам, калі ў тым ёсць патрэба, сваім майстэрствам.
Шчаўкунчык стаяў спакойна і не крануўся з месца, але Мары падалося, нібыта па шкляной шафе пранёсся лёгкі ўздых, ад чаго ледзь чутна, але надзіва меладычна зазвінела шкло, і тоненькі звонкі галасок прапеў:
— Мары, сябар, ахоўнік мой! He трэба мук — я буду твой.
У Мары з перапуду па спіне забегалі мурашкі, але, як ні дзіўна, ёй не было чамусьці вельмі прыемна.
Звечарэла. У пакой увайшлі бацькі разам з хросным Дросельмеерам. Крыху пазней Луіза прынесла чай, і ўся сям’я, весела размаўляючы, села за стол. Мары ціхенька прынесла сваё крэселка і села каля ног у хроснага. Выбраўшы хвілінку, калі ўсе змоўклі, Мары паглядзела вялікімі блакітнымі вачамі проста ў твар старшаму саветніку суда і сказала:
— Цяпер, шаноўны хросны, я ведаю, што Шчаўкунчык — твой пляменнік, малады Дросельмеер з Нюрнберга. Ён стаў прынцам, або, дакладней, каралём: усё так і адбылося, як прадказаў твой спадарожнік, астролаг. Але ж ты ведаеш, што ён аб’явіў вайну сыну пані Мышыльды, пачварнаму Мышынаму Каралю. Чаму ты яму не дапаможаш?
I Мары зноў расказала ўвесь ход бітвы, пры якой прысутнічала, і часта яе перапыняў гучны смех маці і Луізы. Толькі Фрыц і Дросельмеер былі сур’ёзныя.
— Адкуль толькі дзяўчынка набралася такой лухты? — спытаў саветнік медыцыны.
— Ну,— адказала маці,— у яе проста багатая фантазія. Па сутнасці, гэта трызненне, якое народжана моцнай гарачкай.
— Усё гэта няпраўда,— сказаў Фрыц.— Mae гусары — не такія баязліўцы, інакш я ім паказаў бы!
Але хросны, дзіўна пасміхаючыся, пасадзіў малую Мары на калені і пачаў гаварыць больш ласкава, чым звычайна:
— Ах, мілая Мары, табе дадзена больш, чым мне і ўсім нам. Ты, як і Пірліпат,— прыроджаная прынцэса: ты кіруеш цудоўным, светлым царствам. Але шмат што давядзецца табе вытрымаць, калі ты возьмеш пад сваю ахову беднага пачвару Шчаўкунчыка! Бо Мышыны Кароль пільнуе яго на ўсіх шляхах і дарогах. Ведай: не я, а ты, ты адзіная можаш выратаваць яго. Будзь настойлівай і адданай.
Ніхто — ні Мары, ні астатнія не зразумелі, што меў на ўвазе Дросельмеер; а саветніку медыцыны словы хроснага падаліся такімі ж дзіўнымі, што ён паглядзеў яго пульс і сказаў:
— У вас, шаноўны сябра, моцны прыліў крыві да галавы: я вам выпішу лекі.
Толькі жонка саветніка медыцыны задуменна паківала галавой і заўважыла:
— Я здагадваюся, што мае на ўвазе пан Дросельмеер, аднак выказаць гэта словамі не магу.
ПЕРАМОГА
Прайшло нямала часу, і неяк месячнай ноччу Мары разбудзіла дзіўнае пастукванне, якое, здавалася, ішло з кутка, нібы там перакідвалі і качалі каменьчыкі, * а часам чуўся агідны піск і віскат.
— Ай, мышы, мышы, зноў тут мышы! — перапалохана закрычала Мары і хацела ўжо разбудзіць маці, але словы заселі ў яе горле.
Яна не магла нават варухнуцца, таму што ўбачыла, як з дзіркі ў сцяне з цяжкасцю вылез Мышыны Кароль і, бліскаючы вачамі і каронамі, стаў шмыгаць па ўсім пакоі; раптам ён скокнуў на столік, што стаяў каля самага ложка Мары.
— Хі-хі-хі! Аддай мне ўсё дражэ, увесь марцыпан, дурніца, інакш я загрызу твайго Шчаўкунчыка, загрызу Шчаўкунчыка! — пішчаў Мышыны Кароль і пры гэтым брыдка рыпеў і скрыгатаў зубамі, а пасля хуценька схаваўся ў дзірку ў сцяне.
Мары так напалохала з’яўленне страшнага Мышынага Караля, што раніцай яна зусім змарнела і ад хвалявання не магла вымавіць ні слова. Сто разоў збіралася яна расказаць маці, Луізе ці хаця б Фрыцу пра тое, што з ёю здарылася, але думала: «Хіба мне хто-небудзь паверыць? Нада мной проста будуць пасміхацца».
Аднак ёй было зусім зразумела, што дзеля выратавання Шчаўкунчыка яна павінна будзе аадаць дражэ і марцыпан. Таму вечарам яна паклала ўсе свае цукеркі на ніжні выступ шафы.