• Часопісы
  • Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

    Хлопчык-зорка

    Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1996
    69.52 МБ
    Мары болып не адважвалася расказваць пра свае прыгоды, але чароўныя вобразы казачнай краіны не пакідалі яе. Яна чула пяшчотны шолах, ласкавыя, чароўныя гукі; яна зноў усё бачыла, як толькі пачынала аб гэтым думаць, і, замест таго каб гуляць, як гэта было раней, яна магла гадзінамі ціха сядзець у задуменні,— вось чаму цяпер усе назыалі яе маленькай л ету ценніцай.
    Аднойчы так здарылася, што хросны рамантаваў гадзіннік у Штальбаўмаў. Мары сядзела каля шкляной шафы і, мроячы наяве, глядзела на Шчаўкунчыка. I раптам з яе вуснаў вырвалася:
    — Ах, мілы пан Дросельмеер, калі б вы на самай справе жылі, то я б не адмовілася ад вас, як прынцэса Пірліпат, таму што з-за мяне вы згубілі сваю прыгажосць!
    Саветнік суда тут жа ўсклікнуў:
    — Ну, ну, недарэчныя выдумкі!
    I ў той жа момант нешта загрымела і затрашчала, і Мары ў бяспамяцтве звалілася з крэсла. Калі яна ачуняла, то мама ўвіхалася калі яе і прыгаворвала:
    — Ну ці можна так падаць з крэсла? Ты ж ужо вялікая дзяўчынка! Зараз з Нюрнберга прыехаў пляменнік пана старшага саветніка суда, будзь разумніцай.
    Мары падняла вочы: хросны зноў начапіў свой шкляны парык, надзеў жоўты каптан і задаволена ўсміхаўся, а за руку ён трымаў маленькага, але вельмі складнага маладога чалавека — белага і румянашчокага, у цудоўнай чырвонай, шытай золатам камізэльцы, у чаравіках і белых аксамітных панчохах. Да яго жабо быў прыколаты маленькі букецік, валасы былі старанна закручаны і напудраны, а на спіну спускалася цудоўная каса. Маленькая шпага ў яго на баку так і зіхацела, як быццам уся яна была ўсыпана каштоўнымі камянямі, рукой ён прыціскаў да сябе аксамітны капялюш.
    Малады чалавек праявіў свой добры нораў і выхаванасць, падарыўшы Мары цэлую кучу цудоўных цацак, а таксама смачны марцыпан і лялек узамен тых, што пагрыз Мышыны Кароль, а Фрыцу — цудоўную шаблю. За сталом ветлівы малады чалавек калоў усёй кампаніі арэшкі. Нават з самымі цвёрдымі ён спраўляўся вельмі лёгка: правай рукой клаў іх у рот, левай
    тузаў сябе за касу, і — шчоўк! — шкарлупінне разляталася на дробныя кавалачкі.
    Мары ўся зачырванелася, калі ўбачыла ветлівага маладога чалавека, а калі пасля абеду Дросельмеер прапанаваў ёй прайсці ў гасціную, да шкляной шафы, яна стала пунсовай.
    — Ідзіце гуляць, дзеці, толькі глядзіце — не сварыцеся. Цяпер, калі ўсе гадзіннікі ў мяне ў парадку, я нічога не маю супраць! — сказаў ім старшы саветнік суда.
    Як толькі малады Дросельмеер апынуўся сам-насам з Мары, ён апусціўся на адно калена і пачаў гаварыць так:
    — Дарагая мадэмуазель Штальбаўм, паглядзіце: каля вашых ног — шчаслівы Дросельмеер, якому на гэтым самым месцы вы выратавалі жыццё. Вы нядаўна вымавілі, што не пакінулі б мяне, як гадкая прынцэса Пірліпат, калі б з-за вас я зрабіўся пачвараю. У той жа момант я перастаў быць няшчасным Шчаўкунчыкам і зноў маю сваю былую знешнасць. О, цудоўная мадэмуазель Штальбаўм, зрабіце мяне шчаслівым, скажыце, што я варты вашай рукі! Раздзяліце са мной карону і трон, будзем разам цараваць у Марцыпанавым замку.
    Мары падняла маладога чалавека з каленяў і ціха сказала:
    — Мілы пан Дросельмеер! Вы сціплы, сардэчны чалавек, да таго ж — вы цар цудоўнай краіны, дзе жывуць прывабныя і вясёлыя маленькія чалавечкі,— ну хіба я магу не згадзіцца, каб вы сталі маім жаніхом!
    I Мары тут жа стала нявестай Дросельмеера. Расказваюць, што праз год ён павёз яе ў залатой карэце, запрэжанай сярэбранымі коньмі, што на іх вяселлі танцавала дваццаць дзве тысячы прыгожых лялек, якія зіхацелі брыльянтамі і жэмчугам, а Мары, кажуць, яшчэ і дасюль каралева ў краіне, дзе, калі толькі ў цябе ёсць вочы, ты ўсюды ўбачыш зіхатлівыя цукатныя лясы і марцыпанавыя замкі — адным словам,— усякія цуды і дзівы.
    Вось вам казка пра Шчаўкунчыка і Мышынага Караля.
    БРАТЫ ГРЫМ
    КАЗКА ПРА ТАГО, ХТО ХАДЗІЎ СТРАХУ ВУЧЫЦЦА
    Былі ў бацькі два сыны. Старэйшы разумны ды талковы, усё ў яго ладзілася. А малодшы — дурань. Нічога нібыта не разумеў і да вучобы быў няздатны. Людзі пра яго казалі:
    — 3 гэтым бацька набярэцца клопату!
    Меў, праўда, і старэйшы сын адну загану: быў баязлівы. Пасылае, бывала, бацька куды-небудзь, а на вуліцы ўжо цёмна, то ён заўсёды просіцца:
    — Ох, бацечка, не пайду, мне страшна!
    Пачнуць вечарам ля агню расказваць усялякія небыліцы, аж мароз па скуры бегае, зноў старэйшы брат уздыхае:
    — Ах, як страшна!
    Малодшы брат кожны раз дзівіўся:
    — А мне вось анічуць не страшна.
    Аднойчы бацька і кажа яму:
    — Паслухай, сын, ты ўжо вунь які вялікі ды моцны вырас, трэба самому вучыцца хлеб зарабляць. Бачыш, як брат твой стараецца.
    — Эх, бацечка,— адказаў малодшы сын,— я б ахвотна чаму-небудзь навучыўся. Але найперш хачу навучыода, каб мне было страшна.
    Пачуў гэта старэйшы брат і заўсміхаўся, падумаў: «Божа, які ўсё-такі мой брат дурань. 3 яго ніколі нічога не атрымаецца».
    Уздыхнуў бацька і кажа малодшаму сыну:
    — Чаму-чаму, а страху ты павінен навучыцца. Толькі на хлеб наўрад ці гэтым заробіш.
    Неўзабаве зайшоў да іх у госці дзяк. Пачаў бацька пра сваю бяду яму жаліцца, расказваў пра малодшага сына.
    — Калі так,— адказаў дзяк,— страху ён мог бы ў мяне навучыцца. Прыпіліце сына да мяне.
    Бацька задаволены: «Вось хлопца і прыладкую куды-небудзь».
    Стаў жыць яго малодшы сын у дзякавай хаце. I даручыў яму гаспадар званіць у званы. Аднойчы будзіць ён свайго работніка апоўначы і загадвае падняцца на званіцу ды біць у званы.
    «Цяпер ты навучышся страху»,— падумаў дзяк. Потайкам ён прабраўся на званіцу, стаў насупраць акна ўвесь у белым. Званар, як толькі ўзяўся за вяроўку, убачыў прывід і крыкнуў:
    — Хто гэта?
    Постаць у белым не адгукнулася, не здрыганулася.
    — Адказвай, альбо згінь, табе тут няма чаго рабіць! — закрычаў хлопец.
    Але дзяк працягваў стаяць.
    — Што табе трэба? — зноў закрычаў званар.— Калі не адкажаш, то скіну ўніз з лесвіцы.
    Дзяк думаў, што да гэтага справа не дойдзе, і стаяў моўчкі. А пасля трэцяга вокрыку хлопец падбег і скінуў прывід з лесвіцы ўніз.
    Адзваніў работнік у званы. Вярнўўся дамоў і моўчкі лёг спаць. Доўга чакала дзячыха свайго мужа, а ён усё не вяртаўся. Урэшце зрабілася ёй страшна. Яна разбудзіла хлопца і давай распытваць:
    — Ці не ведаепі ты, куды гэта мой муж дзеўся? Ён жа на званіцу падняўся раней за цябе.
    — He ведаю,— адказаў хдопец,— але бачыў я, нехта стаяў на лесвіцы ўвесь у белым. Адмоўчваўся на мае запытанні і не хацеў пакідаць званіцу. Я палічыў, што ён злодзей, і скінуў уніз. Схадзіце ды зірніце на яго.
    Кінулася дзячыха да званіцы і знайшла там свайго мужа. Ён ляжаў у куце ды стагнаў, зламаў сабе нагу.
    Прынесла жонка мужа дадому, кінулася з плачам да хлопцавага бацькі.
    — Ваш сын,— сказала дзячыха,— вялікую бяду ўчыніў, скінуў майго мужа з лесвіцы, і той зламаў нагу. Забірайце ад нас свайго шалапута.
    Напалохаўся бацька, пабег да дзяка і давай лаяць
    сына. Як той не апраўдваўся, а бацька сваё:
    — Эх, мне з табой адно гора. Ідзі-тка ты кудынебудзь, каб вочы мае цябе не бачылі.
    — Добра, бацечка, ахвотна пакіну вас. Пайду страху вучыцца, каб гэта рамясло мяне карміць магло.
    — Вучыся чаму хочаш,— махнуў бацька рукой.— Вось табе пяцьдзесят талераў, ідзі з імі куды хочаш. Ды толькі не кажы нікому, чый ты, бо мне за цябе сорамна будзе.
    — Добра, бацечка, выканаю ўсё, як просіце.
    Раніцай юнак укінуў у кішэню бацькавы грошы і выйшаў на вялікую дарогу. Ідзе і сам сабе паўтарае: «Ах, каб мне стала страшна! Ах, каб мне стала страшна!»
    Пачуў гэту просьбу адзін падарожнік, далучыўся да юнака. Нейкі час яны ішлі разам. Убачылі шыбеніцу, падарожнік дый кажа:
    — Бачыш, вунь стаіць дрэва, а на ім вісяць сем чалавек. Вяселле згулялі, а цяпер лётаць вучацца. Садзіся пад тым дрэвам, а як ноч наступіць, то страху і навучышся.
    — Калі так хутка я навучуся страху,— адказаў хлопец,— то прыходзь да мяне раніцай і атрымаеш ад мяне пяцьдзесят талераў.
    Усеўся дурань пад дрэвам, на якім былі падвешаны людзі, і пачаў змроку чакаць. Пахаладала, і ён распаліў касцёр. А ноччу ўзняўся калючы вецер, што нават касцёр не саграваў. Зірнуў ён уверх, а там павешаныя гайдаюцца. Падумаў хлопец: «Я ля кастра зябну, a яны ўверсе зусім адубеюць». Ад прыроды ён быў жаласлівы, таму прыставіў лесвіцу да дрэва і палез адвязваць мерцвякоў. Сцягнуў усіх уніз, пасадзіў іх ля кастра. Ды і сам сцішыўся, прыгрэўся. Раптам бачыць, гарыць адзежа ў мерцвякоў. Ён крычыць ім:
    — Эй, будзьце з агнём асцярожныя, а то я вас зноў зацягну на шыбеніцу.
    Ды хто ж яго пачуе, калі вакол адны нябожчыкі. Раззлаваўся хлопец і зноў падвесіў іх на дрэва. Стаміўся ад такой працы, прысеў ля агню і моцна заснуў.
    Раніцай прыходзіць знаёмы падарожнік па грошы і кажа:
    — Ну, цяпер ты даведаўся, што такое страх?
    — He,— адказаў хлопец,— адкуль мне яго ведаць? Тыя, што наверсе, і рота за ноч не адкрылі ды, такія
    дурні, ледзь не спалілі свае старыя лахманы.
    Зразумеў прахожы, што не атрымае абяцаных грошай, сказаў пры развітанні:
    — Такога, як ты, яшчэ ні разу не сустракаў.
    Пайшоў хлопец далей сваёй дарогай. Ідзе і зноў мармыча:
    — Ах, каб мне стала страшна!
    Пачуў гэта адзін возчык, цікавіцца:
    — Хто ты такі?
    — He ведаю,— адказаў дурань.
    — А ты адкуль?
    — He ведаю.
    — Хто твой бацька?
    — Гэтага мне расказваць не дазволена.
    — А што ты ўсё сам сабе мармычаш?
    . — Э-э,— адказаў хлопец,— хачу, каб мне стала страшна, а мяне ніхто гэтаму не навучыць.
    — Ідзі за мной,— сказаў возчык,— я дапамагу табе.
    Пад вечар яны прыпыніліся ў карчме, вырашылі там пераначаваць.
    Гаспадар карчмы, як толькі даведаўся, чаго жадае малады хлопец, сказаў яму:
    — Калі табе хочацца навучыцца страху, то выпадак для гэтага ёсць.
    Гаспадар расказаў яму, што непадалёк ад карчмы стаіць заварожаны замак. Варта там правесці тры ночы запар, і страху можна навучыцца.
    — Няўжо?!
    — Слухай, хлопча,— таямніча паведаміў карчмар,— кароль таго замка абяцае смельчаку аддаць у жонкі сваю дачку-прыгажуню. Там ёсць вялікія скарбы, але яны зачараваныя. Хто прагоніць ад іх злыя духі, той стане багатым. Было, на жаль, ужо нямала ахвотнікаў пабываць у тым замку, але ніхто не вярнуўся назад.
    Як толькі развіднела, пайшоў хлопец да караля і кажа:
    — Калі будзе дазволена, то я хацеў бы правесці тры ночы ў вашым зачараваным замку.