Хлопчык-зорка
Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
Аднойчы да караля, бацькі прынцэсы Пірліпат, прыехала шмат славутых каралёў і прыгожых прынцаў. Дзеля гэтай падзеі былі наладжаны турніры, прадстаўленні і прыдворныя балі. Кароль захацеў паказаць, што ў яго многа золата і серабра, і таму вырашыў раскашэліцца і наладзіць нешта, вартае яго. Даведаўшыся ад обер-гофкухара, што прыдворны астролаг паведаміў час, спрыяльны для калоння свіней, ён задумаў прапанаваць каўбасны банкет, скокнуў у карэту і асабіста сам запрасіў усіх каралёў і прынцаў, якія жылі навокал, усяго толькі на талерку супу, каб затым здзівіць іх раскошай. Пасля ён вельмі ласкава сказаў сваёй жонцы-каралеве:
— Мілачка, ты напэўна ведаеш, якая каўбаса мне больш па густу...
Каралева ўжо ведала, да чаго ён хіліць размову: гэта значыла, што яна павінна асабіста заняцца вельмі карыснай справай — вырабам каўбас,— чым не грэбвала і раней. Галоўнаму казначэю было загадана неадкладна накіраваць на кухню вялікі кацёл і сярэбраныя каструлі; печ распалілі дрывамі сандалавага дрэва; каралева завязала свой кухонны фартух,і неўзабаве з катла патыхала смачным каўбасным духам. Прыемны пах пранікнуў нават у дзяржаўны савет. Кароль ад захаплення не вытрымаў:
— Прашу прабачэння, панове! — усклікнуў ён, пабег на кухню, абняў каралеву, памяшаў крыху сваім
залатым скіпетрам у катле і, заспакоены, вярнуўся ў дзяржаўны савет.
Надышоў самы адказны момант: сама было распілоўваць на кавалачкі сала і падсмажваць яго на залатых скавародках. Прыдворныя дамы адышліся ўбок, таму што каралева з-за адданасці, кахання і павагі да мужа-цара збіралася асабіста заняцца гэтай^справай. Але як сала пачало зарумяньвацца, пачуўся тоненькі шэпт:
— Дай і мне паспрабаваць сала, сястрыца! I я хачу паласавацца — я ж таксама каралева. Дай і мне паспрабаваць сальца!
Каралева добра ведала, што гэта гаворыць пані Мышыльда. Мышыльда ўжо шмат гадоў жыла ў каралеўскім палацы. Яна сцвярджала, нібыта з’яўляецца родзічкай каралёў і сама кіруе каралеўствам Мышландыя, вось чаму яна трымала пад печчу вялікі двор. Каралева была жанчына добрая і шчодрая. Хаця наогул яна не лічыла Мышыльду асобай царскага роду і сваёй сястрой, але ў такі ўрачысты дзень ад усяго сэрца дапусціла яе на баляванне і крыкнула:
— Вылазьце, пані Мышыльда! Паспрабуйце на здароўе сальца.
I Мышыльда хутка і весела вылезла з-пад печы, скокнула на пліту і стала хапаць прыгожымі лапкамі адзін за адным кавалачкі сала, якія ёй прапаноўвала каралева. Але тут рынулі ўсе кумы і цёткі Мышыльды і нават яе сем сыноў, адчайных гарэзаў. Яны накінуліся на сала, і каралева з перапуду не ведала, як быць. На шчасце, паспела обер-гофмайстрына і прагнала няпрошаных гасцей. Такім чынам ацалела крыху сала, якое ў адпаведнасці з указаннямі пазванага дзеля такога выпадку прыдворнага матэматыка было надзвычай умела размеркавана па ўсіх каўбасах.
Забілі ў літаўры, затрубілі ў трубы. Усе каралі і прынцы ў цудоўным адзенні — адны на белых конях, іншыя ў крышталёвых карэтах — пацягнуліся на каўбасны баль. Кароль сустрэў іх з сардэчнай ветлівасцю і пашанай, а пасля, у кароне і з скіпетрам, як належыць цару, сеў на чале стала. Ужо калі прапанавалі ліверныя каўбасы, усе заўважылі, як усё болып і болып бляднеў кароль, як ён узводзіў вочы да неба. Ціхія ўздыхі выляталі з яго грудзей; здавалася, яго душой авалодала нейкая жалоба. Але калі падалі кры-
вяную каўбасу, ён з гучным рыданнем і стогнам адхінуўся на спінку крэсла, абедзвюма рукамі закрыўшы твар. Усе паўскоквалі з-за стала. Лейб-медык дарэмна хацеў знайсці пульс у злашчасвага караля, якога, здавалася, з’ядала глыбокая, незразумелая туга. Нарэшце пасля доўгіх угавораў, пасля ўжываввя моцных сродкаў, накшталт паленага гусінага пер’я і да яго падобнага, кароль як быццам пачаў прытомнець. Ён пралепятаў ледзь чутна:
— Вельмі мала сала!
Тады несуцешная каралева пляснулася яму да ног і прастагнала:
— О мой бедны, няшчасны царствеввы муж! О, якое гора вам давялося вытрымаць! Але паглядзіце: вінаватая каля вашых вог — пакарайце, сурова пакарайце мяве! Ах, Мышыльда з сваімі кумамі і цёткамі і сямю сынамі з’ела сала і ...
3 гэтымі словамі каралева без прытомнасці ўпала на спіну. Але кароль ускочыў, перапоўнены злосцю, і гучна крыкнуў:
— Обер-гофмайстрыва, як гэта здарылася?
Обер-гофмайстрыва расказала, што ведала, і кароль вырашыў адпомсціць Мышыльдзе і яе роду за тое, што яны зжэрлі сала, якое было прызначана для яго каўбас.
Склікалі тайны дзяржаўны савет. Вырашылі ўзбудзіць працэс супраць Мышыльды і адабраць у казну ўсе яе ўладанні. Аднак кароль меркаваў, што гэта не перашкодзіць Мышыльдзе, калі ёй уздумаецца, жэрці сала, і таму даручыў усю справу прыдворнаму майстру па гадзінніках і чараўніку. Гэты чалавек, якога звалі гэтак жа, як і мяне, а менавіта Хрысціяв-Эліяс Дросельмеер, абяцаў з дапамогай надзвычай асаблівых, вапоўвевых дзяржаўнай мудрасці мер вазаўсёды выгнаць Мышыльду з усёй сям’ёй з палаца.
I ва самай справе: ёв вывайшаў вельмі адмысловыя машывкі, у якіх ва нітках было прывязава смажавае сала, і расставіў іх вакол жылля паві салаежкі.
Сама Мышыльда была завадта вопытвая, каб ве зразумець хітрыкі Дросельмеера, але ві яе перасцярогі, ві яе ўгаворы ве дапамаглі: усе сем сывоў і мвоствамвоства Мышыльдзівых кумоў і цётак, прыахвочавых смачвым пахам смажавага сала, залезлі ў дросельмеераўскія машывкі і толькі хацелі паласавацца са-
лам, як іх нечакана прыціснулі дзверы, а пасля іх на кухні ганебна пакаралі смерцю.
Мышыльда з невялікай купкай уцалелых родзічаў пакінула гэта месца жалобы і слёз. Гора, адчай, прага помсты перапоўнілі яе грудзі.
Двор радаваўся, але каралева была ўстрывожана: яна ведала Мышыльдзін нораў і выдатна разумела, што тая не пакіне неадпомшчанай смерць сваіх сыноў і блізкіх.
I на самай справе, Мышыльда з’явілася якраз тады, калі каралева рыхтавала для мужа-цара паштэт з ліверу, які ён вельмі ахвотна еў, і сказала так:
— Mae сыны, кумы і цётка забітыя. Сцеражыся, каралева: каб каралева мышэй не загрызла маленькую прынцэсу! Сцеражыся!
Пасля яна зноў знікла і больш не з’яўлялася. Але каралева з перапуду выпусціла паштэт у агонь, і другі раз Мышыльда сапсавала любімую страву караля, на што ён вельмі раззлаваўся...
— Ну, на сённяшні вечар хопіць. Астатняе дакажу ў наступны раз,— нечакана закончыў хросны.
Як ні прасіла Мары, якую аповед асабліва ўразіў, хроснага Дросельмеера працягваць, ён быў няўмольны і з словамі: «Занадта шмат адразу — шкодна для здароўя. Працяг заўтра» — ускочыў з крэсла.
У той момант, калі ён збіраўся ўжо выйсці за дзверы, Фрыц запытаў:
— Скажы ўсё ж, хросны, гэта на самай справе праўда, што ты прыдумаў мышалоўку?
— Што за лухту пляцеш, Фрыц! — усклікнула маці.
Аднак старшы саветнік суда вельмі загадкава ўсміхнуўся і ціха сказаў:
— А чаму мне, адмысловаму гадзіншчыку, не прыдумаць мышалоўку?
ПРАЦЯГ КАЗКІ
• ПРА ЦВЁРДЫ АРЭХ
— Ну, дзеці, цяпер вы ведаеце,— так працягваў у наступны вечар Дросельмеер,— чаму каралева загадала пільна сцерагчы прыгажуню прынцэсу Пірліпат. Як жа было ёй не баяцца, што Мышыльда выканае
сваю пагрозу — вернецца і загрызе маленькую прынцэсу! Машынка Дросельмеера нічога не дапамагала супраць разумнай і абачлівай Мышыльды, а прыдворны астролаг, які быў адначасова і галоўным прадказальнікам, заявіў, што толькі род ката Мура можа адвадзіць Мышыльду ад калысачкі. Вось чаму кожнай няньцы загадана было трымаць на каленях аднаго з сыноў гэтага роду, якіх, дарэчы, узнагародзілі чынам тайнага саветніка пасольства, і аблягчаць ім цяжар дзяржаўнай службы пачцівым пачосваннем за вухам.
Неяк, ужо апоўначы, адна з дзвюх нянек, якія сядзелі каля самай калысачкі, раптам прачнулася, быццам ад глыбокага сну. Усё навокал было захоплена сном. Ніякага мурлыкання — глыбокая, мёртвая цішыня, толькі чуваць ціканне жучка-тачылыпчыка. Але што адчула нянька, калі проста перад сабой убачыла вялікую брыдкую мыш, якая ўзнялася на заднія лапкі і паклала сваю злавесную галаву прынцэсе на твар! Нянька ўскочыла з жудасным крыкам, усе прачнуліся, але ў тое ж імгненне Мышыльда — вялікая мыш каля калысачкі Пірліпат была менавіта яна — хуценька шмыгнула ў кут пакоя. Саветнікі пасольства кінуліся наўздагон, але яна шмыгнула ў шчыліну ў падлозе. Пірліпатхен парчнулася ад мітусні і вельмі жаласна заплакала.
— Дзякаваць Богу! — усклікнулі нянькі,— яна жывая!
— Але як яны перапалохаліся, калі паглядзелі на Пірліпатхен і ўбачылі, што зрабілася з прыгожанькім пяшчотным немаўлём! На кволым, сагнутым цельцы замест кучаравай галоўкі румянага херувіма сядзела вялізная бесформенная галава; блакітныя вочкі ператварыліся ў зялёныя, тупыя лупачы, а роцік расцягнуўся да вушэй.
Каралева бясконца плакала і рыдала, а кабінет караля давялося абабіць ватай, таму што кароль біўся галавой аб сцяну і жалобным голасам прычытаў:
— Ах, я няшчасны манарх!
Цяпер кароль, здавалася, змог бы зразумець, што лепш было з’есці каўбасу без сала і пакінуць без турбот Мышыльду з усёй яе запечнай раднёй, але пра гэта бацька прынцэсы Пірліпат не падумаў — ён проста зваліў усю віну на прыдворнага гадзіншчыка і ча-
раўніка Хрысціяна-Эліяса Дросельмеера з Нюрнберга і загадаў: Дросельмеер абавязаны на працягу месяца вярнуць прынцэсе Пірліпат яе былы выгляд або хаця б назваць сродак для гэтага — у іншым выпадку ён будзе пакараны ганебнай смерцю ад рукі ката.
Дросельмеер напалохаўся. Аднак ён разлічваў на сваё майстэрства і шчасце і зараз жа пачаў першую аперацыю, якую лічыў неабходнай. Ён вельмі ўдала разабраў прынцэсу Пірліпат на часткі, вывінціў ручкі і ножкі і агледзеў унутраную будову, але, на жаль, ён пераканаўся, што з цягам часу прынцэса будзе ўсё больш пачварнай, і не ведаў, як дапамагчы бядзе. Ён зноў старанна сабраў прынцэсу і замаркоціўся каля яе калысачкі, ад якой не павінен быў адыходзіцца.
Пайшоў ужо чацвёрты тыдзень, наступіла серада, і кароль, бліскаючы ў гневе вачыма і трасучы скіпетрам, зазірнуў у дзіцячую да Пірліпат і ўсклікнуў:
— Хрысціян-Эліяс Дросельмеер, вылечы прынцэсу, інакш табе не мінуць ліха!
Дросельмеер стаў жаласна плакаць, а прынцэса Пірліпат тым часам весела лускала арэхі. Уперіпыню майстра па гадзінніках і чараўніка здзівілі яе незвычайная прага да арэхаў і тое, што яна з’явілася на свет ужо з зубамі. Сапраўды, пасля пераўвасаблення яна няспынна крычала, пакуль ёй выпадкова не трапіў арэшак; яна раскалола яго, з’ела ядзерка і зараз жа супакоілася. 3 таго часу нянькі толькі і суцішалі яе арэхамі.