• Часопісы
  • Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

    Хлопчык-зорка

    Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1996
    69.52 МБ
    Маці кажа:
    — Ты куды сабраўся, Ганс?
    Ганс адказвае:
    — Грэтэль праведаць, матухна.
    Маці кажа:
    — Глядзі, будзь разумны.
    Ганс адказвае:
    — Буду, матухна.
    Маці кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Ганс адказвае:
    Бывай, матухна.
    Прыйшоў Ганс да Грэтэль.
    — Добры дзень, Грэтэль.
    -	Добры дзень, Ганс. Што ты мне прынёс у падарунак?
    -	Нічога не прынёс, кажа Ганс.— Ты мне штонебудзь падары.
    Грэтэль падарыла Гансу цяля.
    Ганс кажа:
    — Бывай, Грэтэль.
    Грэтэль кажа:
    -	Бывай, Ганс.
    Узяў Ганс цяля, узваліў яго сабе на галаву і панёс.
    Нясе ён цяля на галаве, а яно рвецца, брыкаецца, не хоча ў Ганса на галаве сядзець. Скінуў Ганс цяля ў канаву, а сам прыйшоў дадому ўвесь у сіняках і гузаках.
    -	Добры вечар, матухна,— кажа Ганс.
    -	Добры вечар, Ганс,— кажа матухна.— Дзе ты быў?
    — У Грэтэль я быў,— кажа Ганс.
    -	Што ты ёй падарыў? — пытае матухна.
    — Нічога не падарыў. Сам ад яе цяля атрымаў.
    — А дзе ж цяля, Ганс? — пытае матухна.
    — Ды я яго на галаве нёс,— кажа Ганс,— а яно дарогай брыкалася-брыкалася і столькі мне гузакоў на ілбе наставіла, што я яго ў канаву кінуў.
    — Неразумна ты зрабіў Ганс,— кажа матухна.— Ты б цяля дубцом пагнаў, травой пакарміў і ў нас у двары да плота прывязаў.
    — Добра,— кйжа Ганс,— іншым разам так і зраблю.
    Вось зноў сабраўся Ганс у дарогу.
    Маці кажа:
    — Ты куды, Ганс, сабраўся?
    Ганс адказвае:
    — Да Грэтэль, матухна.
    Маці кажа:
    — Глядзі, будзь разумныі
    Ганс адказвае:
    — Буду, матухна.
    Маці кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Ганс адказвае:
    — Бывай, матухна.
    Прыйшоў Ганс да Грэтэль.
    — Добры дзень, Грэтэль.
    — Добры дзень, Ганс. Што ты прынёс мне ў падарунак?
    — Нічога не прынёс,— кажа Ганс.— Ты мне штонебудзь падары.
    Грэтэль кажа:
    — Няма чаго мне табе падарыць, Ганс. Я сама з табой пайду.
    Узяў Ганс добры дубчык і пагнаў Грэтэль да сябе дадому.
    А дома травы ёй кінуў і моцна-моцна прывязаў да плота.
    Прыходзіць Ганс да маці.
    — Добры вечар, матухна,— кажа Ганс.
    — Добры вечар, Ганс,— кажа матухна.— Дзе ты быў?
    — У Грэтэль я быў,— кажа Ганс.
    — Што ты ёй падарыў? — пытае матухна.
    — Нічога не падарыў,— кажа Ганс.— Сюды яе прывёў.
    А дзе яна? — кажа матухна.
    — Ды я яе да плота ў двары прывязаў і травы ёй пакінуў.
    Пабегла маці ў двор, а Грэтэль там ужо няма,— толькі вяроўка на плоце матляецца. Збегла Грэтэль.
    Так яе Ганс з той пары і не бачыў.
    МАЛЕНЬКІЯ ЧАЛАВЕЧКІ
    Жыў на свеце шавец. Грошай у яго зусім не было. I гэтак ён нарэшце збяднеў, што застаўся ў яго толькі адзін кавалак скуры на пару ботаў. Выкраіў пад вечар ён з гэтай скуры загатоўкі для ботаў і падумаў: «Лягу я спаць, а заўтра падымуся раней і пашыю боты».
    Так ён і зрабіў: лёг і заснуў. А раніцай прачнуўся, памыўся і хацеў садзіцца за працу — боты шыць. Але глядзіць — работа яго ўжо гатовая — боты пашытыя.
    Вельмі здзівіўся шавец. Ён не ведаў нават, як такі выпадак можна растлумачыць.
    Узяў ён боты і пачаў іх уважліва разглядаць.
    Як добра былі яны пашыты! Ніводнага шыўка
    няправільнага. Адразу было відаць, што адмысловы майстар тыя боты шыў. А хутка знайшоўся і пакупнік на боты. I так яны яму спадабаліся, што заплаціў ён за іх вялікія грошы. Змог цяпер шавец купіць сабе скуры на дзве пары ботаў. Скроіў ён вечарам дзве пары і думае: «Лягу я зараз спаць, а заўтра на досвітку ўстану і пачну шыць».
    Падняўся ён раніцай, памыўся, глядзіць — гатовы абедзве пары ботаў.
    Пакупнікі зноў хутка знайшліся. Вельмі ім спадабаліся боты. Заплацілі яны шаўцу вялікія грошы, і змог той купіць сабе скуры на цэлыя чатыры пары ботаў.
    На наступную раніцу і гэтыя чатыры пары былі гатовыя.
    I так пайшло з гэтага часу кожны дзень. Што скроіць вечарам шавец, тое да раніцы пашые.
    Скончылася ў шаўца беднае ды галоднае жыодё.
    Аднойчы вечарам скроіў ён, як заўсёды, боты, але перад сном раптам гаворыць сваёй жонцы:
    -	Слухай, жонка, а што, калі сёння ноччу не класціся спаць, а паглядзець, хто гэта нам боты шые?
    Жонка абрадавалася і сказала:
    -	Зразумела, не будзем класціся. Давай паглядзім.— Запаліла жонка свечку на стале, потым схаваліся яны ў кутку пад адзеннем і Пачалі чакаць.
    I вось роўна ў поўнач прыйшлі ў пакой маленькія чалавечкі. Селі яны за шавецкі стол, узялі сваімі маленькімі пальчыкамі накроеную скуру і пачалі шыць.
    Яны так жвава і хутка тыкалі шыламі, шылі ды пастуквалі малаткамі, што шавец ад здзіўлення не мог адарваць ад іх вачэй. Яны працавалі да таго часу, пакуль не пашылі ўсе боты. А калі апошняя пара была гатова, саскочылі чалавечкі са стала і адразу зніклі.
    Раніцай жонка кажа мужу:
    -	Маленькія чалавечкі зрабілі нас багатымі. Трэба і нам зрабіць для іх што-небудзь добрае. Прыходзяць чалавечкі да нас па начах, адзення на іх няма, і, напэўна, ім вельмі холадна. Ведаеш, што я прыдумала: пашыю я кожнаму з іх куртачку, кашульку і штонікі. А ты ім боцікі змайструй.
    Выслухаў жонку муж і гаворыць:
    -	Добра ты прыдумала. Вось жа яны,мусіць, абрадуюцца ’
    Аднойчы вечарам паклалі яны свае падарункі на стол замест выкраенай скуры, а самі зноў схаваліся ў кутку і пачалі чакаць маленькіх чалавечкаў.
    Роўна ў поўнач, як заўсёды, прыйшлі ў пакой маленькія чалавечкі. Яны скочылі на стол і хацелі адразу ж узяцца за работу. Але глядзяць — на стале замест выкраенай скуры ляжаць чырвоныя кашулькі. касцюмчыкі і стаяць маленькія боцікі.
    Адразу здзівіліся маленькія чалавечкі, а пасля вельмі абрадаваліся.
    Хутка-хутка адзелі свае прыгожыя касцюмчыкі і боцікі, затанцавалі і заспявалі:
    Славім мы уборы хорам
    Болей нечага тужыць! Рады мы сваім уборам I не будзем боты шыць!
    Доўга спявалі, танцавалі і скакалі цераз крэслы і лаўкі маленькія чалавечкі. Потым яны зніклі і больш ужо не прыходзілі шыць боты. Але шчасце і ўдача не пакідалі з таго часу шаўца праз усё яго доўгае жыццё.
    ШЭСЦЬ ЛЕВЕДЗЯЎ
    Паехаў аднойчы кароль на паляванне ў вялікі глухі лес; без стомы ганяўся ён за звярамі, і ніхто з яго людзей не мог за ім паспець. А тут ужо добра такі звечарэла; прытрымаў тады кароль свайго каня, азірнуўся і бачыць, што заблудзіўся. Давай ён шукаць дарогу, але знайсці ніяк не можа.
    I вось убачыў ён у лесе бабульку, галава ў яе аж трэслася ад старасці, а ішла яна проста насустрач яму, і была то ведзьма.
    — Бабуля,— звярнуўся кароль да яе,— ці не маглі б вы паказаць мне дарогу з лесу?
    — 0, так, ваша ягамосць кароль,— адказала яна,— я гэта магу, але пры адной умове, калі вы не выканаеце яе, то не выйсці вам з лесу ніколі і загінеце вы тут ад голаду.
    — А якая ж гэта ўмова? — пытаецца кароль.
    — Ёсць у мяне дачка,— гаворыць старая,— яна та кая прыгажуня, якой вам у цэлым свеце не знайсці, і вартая яна таго, каб стаць вашай жонкай; калі вы
    згодны зрабіць яе каралевай, дык я пакажу вам дарогу з лесу.
    Кароль ад страху згадзіўся, і старая прывяла яго ў сваю хаціну, дзе ля печы сядзела яе дачка. Яна сустрэла караля так, нібыта толькі яго і чакала; і ўбачыў кароль, што яна вельмі прыгожая, аднак яна не спадабалася яму, і ён не мог пазіраць на яе без затоенага страху. Калі кароль пасадзіў дзяўчыну на каня, старая паказала яму дарогу, і кароль зноў вярнуўся ў свой каралеўскі замак, дзе яны і справілі вяселле.
    А кароль ужо быў аднойчы жанаты, і ад першай жонкі было ў яго сямёра дзяцей — шэсць хлопчыкаў і адна дзяўчынка, і любіў ён іх больш за ўсё на свеце. Але ён баяўся, каб не пачала мачаха дрэнна з імі абыходзівда, каб не зрабіла ім якога ліха, і вось адвёз ён іх у таемны замак, які знаходзіўся якраз пасярод лесу. Ён быў так схаваны ў лясным гушчары і так цяжка было адшукаць да яго дарогу, што і сам кароль не знайшоў бы яе, каб не падаравала яму адна чарадзейка клубок чароўных нітак; і быў той клубок такі, што варта кінуць яго перад сабою, як ён сам размотваўся і паказваў шлях-дарогу.
    Вельмі часта ездзіў кароль да сваіх любімых дзяцей у лес; і вось нарэшце каралева зацікавілася пастаяннымі яго адлучкамі; захацелася ёй даведацца, што ён робіць у лесе адзін. Шмат грошай дала яна сваім слугам, і яны выдалі ёй таямніцу, а таксама расказалі пра клубок нітак, які адзіны можа паказаць туды дарогу. I не мела яна спакою да той пары, пакуль не выведала, дзе кароль хавае гэты клубок; потым пашыла яна з шоўку маленькія белыя сарочкі і зашыла ў іх свае чары, бо яшчэ ад маці ведала яна сакрэты чарадзейства.
    Вось аднойчы паехаў кароль на паляванне, а яна ўзяла тыя сарочкі і выправілася ў лес, і клубок паказаў ёй шлях-дарогу. Дзеці, калі ўбачылі здалёку, што нехта набліжаецца, падумалі, што гэта ідзе да іх дарагі бацька, і радасна выбеглі насустрач яму. I вось накінула яна на кожнага з іх сарочку; і як толькі дакрануліся тыя сарочкі да іхняга цела, ператварыліся яны ў лебедзяў, узняліся над лесам і паляцелі.
    Вярнулася каралева дамоў дужа задаволеная, думаючы, што яна пазбавілася ад сваіх пасынкаў; але
    дзяўчынка не выбегла разам з братамі насустрач ёй, а каралева гэтага не заўважыла. На наступны дзень кароль прыйшоў праведаць сваіх дзяцей, але знайшоў толькі дачку.
    — А дзе ж твае браты? — спытаўся ёя у яе.
    — Бяда, дарагі татка,— адказала дачка,— яны паляцелі і пакінулі мяне адну.— I яна расказала яму, што бачыла з акенца, як браты лебедзямі праляцелі над лесам, і паказала яму пер’е, якое скінулі яны на падворку і якое яна падняла. Замаркоціўся кароль, але не ведаў, што гэтую нядобрую справу зрабіла каралева; ён стаў баяцца, што ў яго ўкрадуць і дачку, і вось вырашыў ён забраць яе з сабой. Але яна баялася мачахі і ўпрасіла караля пакінуць яе яшчэ на адну ноч у лясным замку.
    Бедная дзяўчынка падумала: «Нядоўга мне заставацца тут,— пайду я на пошукі сваіх братоў».
    Вось ужо і ноч апусцілася на лес, і выбегла яна з замка і пайшла проста ў лясны гушчар. Праблукала яна там усю ноч і ўвесь дзень, пакуль, нарэшце, ад стомы ісці больш ужо не магла. I заўважыла яна паляўнічы домік, увайшла ў яго, бачыць — пакой, а ў ім шэсць маленькіх ложкаў, але ні ў адзін з іх яна не рашылася легчы, а залезла пад адзін з ложкаў і лягла на цвёрдай падлозе і вырашыла там начаваць.
    Неўзабаве і сонца зайшло, і пачула яна шум і ўбачыла, што прыляцелі да акна шэсць лебедзяў. Яны ўселіся на акне і пачалі дзьмухаць адзін на аднаго, пачалі здзьмухваць сваё пер’е, і вось усё пер’е зляцела з іх, і лебядзіны ўбор зваліўся з іх, як сарочка. Зірнула на іх дзяўчынка і пазнала сваіх братоў, узрадавалася і вылезла з-пад ложка. Браты ўбачылі сваю сястру і ўсцешыліся не менш за яе, але радасць іх была кароткай.