• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто адгадае?  Зьміцер Санько

    Хто адгадае?

    Зьміцер Санько

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 32с.
    Мінск 2017
    9.17 МБ
    Эбпо 1
    адгадае
    Беларускія народныя загадкі
    9Сто
    адгадае?
    Беларускія народныя загадкі
    Укладальнік
    Зьміцер Санько
    Мінск «Тэхналогія»
    2017
    УДК398.6(=161.3)
    ББК 82.3(4Бел)
    Х97
    Выдадзена коштам
    Наталі, Яніны і Кастуся Санько
    Хто адгадае? Беларускія народныя загадкі / уклад. і прадм. Зьмітра Х97 Санько. - Мінск : Тэхналогія, 2017. - 32 с.
    ISBN 978-985-458-280-1.
    У кніжку ўвайшлі традыцыйныя беларускія загадкі, якія здаўна бы-туюць у нашым народзе. Каб лягчэй было карыстацца матэрыялам, ён спарадкаваны ў чатырнаццаць раздзелаў.
    Для шырокага кола чытачоў.
    УДК 398.6(=161.3)
    ББК 82.3 (4Бел)
    ISBN 978-985-458-280-1
    © Санько 3., укладанне, прадмова, 2017
    © Афармленне. НВК «Тэхналогія», 2017
    АД УКЛАДАЛЬНІКА
    У пару майго маленства, калі яшчэ не было тэлевізіі, доўгія зі-мовыя вечары запаўняліся сямейным чытаннем, аповедамі бацькоў пра даўнейшыя падзеі, рознымі цікавымі і страшнымі гісторыямі і, вядома ж, загадкамі. Прычым загадкі жылі тады яшчэ сваім натуральным жыццём, іх бралі не з кніжак, а з памяці. «Поўна бочачка віна, нідзе дзірачкі няма - што гэта?», «Вакол вада, а з піццём бяда - хто адгадае, дзе так бывае?», «За сцяною касцяною талалайчык брэша» - усё гэта засталося ў памяці з дзяцінства. Памятаю і матэматычныя загадкі: «Ляцелі дзве чарады гусей. Першая чарада кажа: дайце нам адну гусь, тады ў нас з вамі будзе пароўну; а другая кажа: дайце вы нам адну, тады ў нас будзе ўдвая болей. Колькі гусей у кожнай чарадзе?». Загадкі вучылі кемлівасці, развівалі вобразнае мысленне і проста забаўлялі.
    Сённяшні свет кардынальна змяніўся. Імклівая ўрбанізацыя, якая ішла ў Беларусі ў пары з татальнай русіфікацыяй, адлучыла масы нашых суайчыннікаў не толькі ад традыцыйнага ладу жыц-ця, але і ад спрадвечнай культуры. Цяпер шмат хто з дзяцей і ўну-каў былых вяскоўцаў востра адчувае гэтую страту. Прыходзіць усведамленне, што і ў сучасным мітуслівым свеце павінна застац-ца месца для тых духоўных набыткаў, з якімі продкі жылі тыся-чы гадоў. Бо яны складаюць нашу адметнасць, даюць права назы-вацца народам, ды, урэшце, гэтым мы цікавыя свету.
    Жаданне даць шырэйшаму колу чытачоў менавіта народныя загадкі з’явілася пад час маіх заняткаў з унучкай, значная частка якіх была прысвечаная фальклору. У зборнік увайшлі загадкі, выбраныя з вялікага мноства, запісанага некалькімі пакаленнямі фалькларыстаў. Некаторыя з іх («Ішоў тота каля плота...», «На гары Зажыты ляжаць людзі пабіты...») вельмі старажытныя і таму надта цяжкія для разгадвання. Іншыя («Імчыць конь, вочы -агонь...», «Пасярод хаты вісіць чорт лупаты») паходзяць з новага часу, і з імі разабрацца лягчэй. Спадзяюся, што ўсе яны будуць даступныя для разумення маім маладым сучаснікам.
    Дзеля зручнасці карыстання ўвесь матэрыял размеркаваны па тэматычных раздзелах, а ў межах кожнага з іх - у алфавітным па-радку. Адгадкі «зашыфраваныя» беларускай лацінкай, у дадатак перакуленай. Калі хто чаго не адгадае і палянуецца «расшыфроў-ваць», можа знайсці адгадку пры канцы зборніка.
    Зычу ўсім прыемнай і карыснай бавы з гэтай кніжкай!
    ПРА НЕБА
    1.	А што чорна не чарнёна, а што сіне не сінёна?
    (yaizyn і hvun vgayy)
    2.	Глянь праз акно: відаць сіняе палатно.
    (^9^)
    3.	3 высокай дарогі глядзіць бычок крутарогі. (эт$эі%)
    4.	Каціліся каточкі па чорненькім масточку; як убачылі зару - шмык у нару.
    (^о^)
    5.	Круглёнька, залаценька, усяму свету міленька.
    (рэйо^
    6.	На паляне сіняй пасецца конь сівы.
    (эідэш vu зоші^у
    7.	Пакаціўся клубок, рассыпаўся гарох, пачало світаць - не было чаго збіраць.
    (i^mz ‘ovisaij^)
    8.	Поле не мерана, авечкі не лічаны, пастух рагаты.
    (ovisanu ‘іулог ‘vgaijs;)
    9.	Расхінула птушка крылы, ажно сонца закрыла.
    (рлгшуЭ)
    10.	Свеціць і грэе, весяліць і ззяе -усю зямлю ажыўляе.
    (kuos)
    11.	Toe без агню гарыць, а тое без крылаў ляціць.
    (vyvjgoo. ‘vouos)
    12.	Усе яго любяць, чакаюць, а глянуць-убачаць - адразу заплачуць.
    (vouos)
    13.	Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое - уночы?
    (ovisaiui і vjuos)
    ПРА ЗЯМЛЮ I ВАДУ
    14.	Адзін кажа - пабяжым, другі кажа - паляжым, трэці кажа - паківаемся.
    Oojvj ‘йаішгу ‘v^^)
    15.	Адно бяжыць, другое ляжыць, а каб усталі, то да неба б дасталі.
    (руолур і vyvd,)
    16.	Баран ляжыць - на ім воўна дрыжыць.
    (рлу£л<у)
    1 7. Вакол вада, а з піццём бяда.
    Хто адгадае, дзе так бывае?
    (^ОШ VJtf)
    18.	Два браты ў ваду глядзяцца, а разам не сыходзяцца.
    (іуклаід vKuav^))
    19.	Колькі ў небе зорачак, столькі на зямлі дзірачак.
    (vos^i)
    20.	Конь бяжыць, а яго шкура ляжыць.
    (mvyoy yvd v)vy)
    21.	Ляжыць Кася, на ўвесь свет расцяглася, а каб устала, то да неба б дастала.
    (vyawa)
    4	5
    22.	Ляжыць страла пасярод сяла, да кожнай каморы ёсць падборы.
    (tyzaws ‘vyojvqy
    23.	Па моры імчыцца, пад ветрам гуляе, да берага дойдзе - адразу знікае.
    (vyvayj)
    24.	Усіх корміць, а сама есці не просіць.
    (vyiuvyz)
    25.	Цякло, цякло і лягло пад шкло.
    (роу г v^v^)
    26.	Што бяжыць без повада? Што гарыць без полымя? Што сіняе не сінена?
    (vgaiu ‘vjuos ‘vycyj
    ПРА З’ЯВЫ ПРЫРОДЫ
    27.	Адзін лье, другі п’е, трэці расце.
    (vmui ‘vijtuviz ‘zyzo@)
    28.	Бегла ліска каля лесу блізка, ні сцежкі, ні дарожкі, толькі залатыя рожкі.
    (tyuvjvw)
    29.	Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле.
    (vipnww'z)
    30.	Гукнеш - адгукаецца, а ад людзей хаваецца.
    (vy^)
    31.	Днём акно разбіта, а за ноч устаўлена.
    (fouojvd nyoyj)
    32.	Ішла паненка ўначы, пагубляла ключы; сонца ўстала - ключы ўкрала.
    33.	Ляціць, а не птушка, вые, а не звяружка -што за жывёла такая?
    Будзе хітры, хто згадае.
    (лэіээід,)
    34.	Ляціць - маўчыць, ляжыць - маўчыць, а як памрэ, дык зараве.
    6j3iu$y
    35.	Мяцеш, мяцеш - не вымецеш, грабеш, грабеш - не выграбеш, пара прыйдзе - сам выйдзе.
    (узЮ)
    36.	На агні не гарыць, у вадзе не тоне, на саломе не шасціць.
    (WD)
    37.	На гары грукаюць, а ўнізе слухаюць.
    (шолу)
    38.	На дварэ гарою, а ў хаце вадою.
    (уэш£)
    39.	He бразгае дзвярыма, у вокны не грукоча, а ў хату зойдзе, калі захоча.
    (ojivms)
    40.	Па саломе ходзіць - не чуваць, па пяску ходзіць - слядоў не знаць.
    (У3Ю)
    41.	Рассыпаўся гарох на сто дарог.
    (У^Н)
    42.	Рук і ног не мае, а дзверы адчыняе. (лзіэзуу)
    43.	Рыкнўў вол на сто сёл, на сто рэчак, на сто печак, на сто камянёў.
    (шоуну
    6
    44. Футра бела ўвесь свет адзела.	(y^ug)
    45. Хоць ён побач ідзе, а рукамі не возьмеш.	(WO)
    46. Хоць зубоў не мае, а балюча кусае.	(голр^)
    47. Цераз палі, цераз лугі спусціліся канцы дугі.	(tyjoisvt^)
    48. Як ляцеў, то зіхацеў,	
    а як ўпаў, то чорны стаў.	(7У7°<7)
    ПРА ЧАС I ПОРЫ ГОДА
    49.	Брат да сястры ідзе ў госці, а сястра хаваецца.
    (аоп і uaiza)
    50.	Гаспадар багаты, ды смутны; гаспадыня белая, ды бедная.
    (vunz ‘uaiso^j
    51.	Махнула птушка крылом, накрыла ўвесь свет радном.
    (?°М)
    52.	He чуваць яго і не відаць яго, а бяжыць -не здагоніш.
    (^Э)
    53.	Паня краскамі багата, а пан - з пірагамі ў хату.
    (йжол ‘vusvyty
    54.	Прыйшла чорна маці - усіх паклала спаці.
    (7оуц)
    55.	Пяцьдзясят дзве галіцы, дванаццаць галубоў; хто розум мае, той адгадае.
    (aizyoij п ^visaiui t iiyQj)
    56.	Стаіць дом на дванаццаць вакон, а на тыя вакны па чатыры паны, а ў тых паноў па сем сыноў.
    (ійу tyyty ‘iQmsaiiu 'y°JO
    57.	Стаіць дуб, на тым дубе дванаццаць галіц; хто адгадае, той будзе добры малец.
    (^эпкэіш ‘yoyo)
    58.	У адной маці дваццаць чатыры дзіцяці.
    (^uizyvij tying)
    59.	Чорнае сукно ўлезла ў вакно.
    (?°М)
    60.	Чорная карова ўсіх людзей збарола, а белая ўстала - усіх пападымала.
    (uarzy і ауу)
    61.	Чорная чарнява ўвесь лес паламала, белая бялява ўвесь лес пападымала.
    (uaizy і ooyty
    62.	Шэрае сукно лезе ў вакно.
    (aiuuviing)
    ПРА РАСЛІННЫ СВЕТ
    63.	Вісіць - зялёны, ляціць — жоўты, ляжыць - чорны.
    (і77)
    64.	Вырас куст, у кусце домікі, а ў доміках дзеткі; павеяў вецер -домікі разваліліся, а дзеткі пакаціліся.
    (tjjojvjy)
    9
    65.	Вясна прыграе — кажух надзяе, зіма наступае - кажух скідае.
    (vatup dlvaaijsij)
    66.	Лата на лаце і шва не знаці.
    (vjsndtty)
    67.	Малы малышак зваліўся з вышак, не так пабіўся, як шапкі пазбыўся.
    (j>nJ°Z)
    68.	Малыя дзеці сядзяць на павеці,
    а як падрастаюць, на зямлю злятаюць.
    (іуоэл^ rfuvisvyp)
    69.	На градцы зялёны, а ў бочцы салёны.
    (^олпгу^)
    70.	He агонь, а пячэцца.
    (vMdvjyQ
    71.	Hi вакон, ні дзвярэй - поўна хата людзей.
    (zngjvjp)
    72.	Поўна бочачка круп, а наверсе струп.
    (tynvyvw)
    73.	Рук многа, а нага адна.
    (глэлрр)
    74.	Стаіць дзед над вадою, трасе барадою.
    (uuvj)
    75.	Стаіць у лазе на адной назе.
    (9^К)
    76.	Стаяць слупы бялёныя -на іх шапкі зялёныя.
    (vz(iivi&)
    77.	Сядзіць паненка, чырвоная сукенка, хто ідзе - паклоніцца.
    (£эінп$)
    78.	Сядзіць паня ў чырвоным жупане, хто яе раздзяе, той слёзы лье.
    (vyngfo)
    79.	Усе паны скінулі каптаньі, адзін пан не скінуў каптан.
    (^лзлу vfowjijyi і vliGwisij)
    80.	Хоць у капелюшы, ды галавы не мае.
    (9^К)
    81.	Чырвоны колер, вінны смак, каменнае сэрца - дзе гэта так?
    (viUSyp)
    ПРА ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ
    82.	Без рук, без ног, а поўзае.
    (^vzn^)
    83.	Без рук, без сякеры зроблена хата і дзверы.
    (oyzvmjpp
    84.	Вісіць сіта, не рукамі віта.
    (рйіэпыю)
    85.	Даўганосы, даўганогі, прыляцеў з далёкай дарогі.
    (]^п^)
    86.	Два разы радзілася, ані разу не хрысцілася.
    (^прр)
    87.	Жыве Яўхім - чорт ведае за кім, жыве ў Слабадзе - чорт ведае дзе.
    88.	За борам баранскім, за лесам лясанскім плакала дзеўчына голасам панскім.
    (vijnizvyz)
    10
    11
    89.	3-пад куста шыпуля, за нагу шчыпуля. (vgnizjwjt)
    90.	Ішоў тота каля плота, пытаўся ў цяпы: “Ці дома ляпа?”
    (vgvgvs ‘jog ‘^по^)
    91.	Крылы ёсць - ды не лятае, ног няма - ды не дагоніш.
    (рд^
    92.	Ляцеў птах цераз папоў дах, сеў на варотах у чырвоных ботах.
    (jWn&)
    93.	Ляціць - вые, сядзе - рые.
    (^)
    94.	Ляціць птах на доўгіх нагах, хто яго заб’е - сваю кроў пралье.
    (iviuity)
    95.	На тым свеце жывы, а на гэтым мёртвы. (^^>)
    96.	He каваль, а з кляшчамі.
    97.	He рыба, а плавае, не конь, а ходзіць, не піла, а рэжа.
    (joigv®)
    98.	Паўзун паўзе, іголкі вязе.
    СУ?0^)
    99.	Сямсот муляроў змуравалі царкву без вуглоў.
    fgiusvjnj^)
    100.	Спераду шыльца, ззаду вільца, наверсе чорнае сукно, падыспадам белае палатно.
    (vgmjsvj)
    101.	Стаіць баран у полі, просіць долі: “Дайце долю, над усімі волю!”
    102.	У краўца іголак сотня, але ніткі аніводнай.