• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто адгадае?  Зьміцер Санько

    Хто адгадае?

    Зьміцер Санько

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 32с.
    Мінск 2017
    9.17 МБ
    237.	He разыначка я -мяне ж усе смакуюць, не дзяўчыначка я - мяне ж усе цалуюць.
    (ty7£j)
    238.	Пастаўлю ліпішча, засцялю льнішча, пакладу ржышча.
    (дэууэ £шоа ‘snigv ‘jojs)
    239.	Поўна бочачка віна, нідзе дзірачкі няма.
    (»№0
    240.	Смачная кашка,
    ды зачэрпнуць цяжка;
    як гаршчочак разаб’еш, дык і кашку з’еш. (^^)
    241.	У адной дзежцы два хлебцы.
    ("yojvig i^ojnvz ‘vg7p[)
    242.	Увесь свет спажывае, а на стале не бывае.
    (dyvjvm vuQid^O
    243.	Што ў вадзе родзіцца, у вадзе і расходзіцца.
    (]°8)
    24
    25
    ПРА ТРАНСПАРТ
    244.	Брат брата гоніць і ніколі не дагоніць.
    (^)
    245.	Бягуць два панічыкі, задраўшы лычыкі; бягуць і масла ядуць.
    (yaius ‘іііг^)
    246.	Еду па раўнядзі, ад смерці на тры пядзі, пад нагамі неба.
    (гугл ‘uayioj)
    247.	Еду, еду - ні дарогі, ні следу, конь без хваста, пуга без свіста.
    (ojsvid ‘uaiaoj)
    248.	Ехаў крутанос, даў нямку ў нос;
    нямко маўчыць, а крутанос далей імчыць.
    (uaiuivy ‘vjdh)
    249.	Імчыць конь, вочы - агонь, а як не наесца - не зрушыш з месца.
    (уідгшггп^)
    250.	Ляжыць вол на баку, глядзіць на раку.
    (эугглаід vu uayioj)
    251.	Ляцелі тры галіцы, селі на мяліцы, сталі кукаваць. Першая: “Мне лета летаваць”. Другая: “Мне зіму зімаваць”.
    А трэцяя: “Мне ўсё роўна”.
    (uoy ‘iuvs ‘bsoijbyfj
    252.	На адным паваду сто коней павяду.
    (^jd ‘пшэуь)
    253.	Hi рыба, ні звер, а жыве на вадзе; даўней і цяпер з ёй вайну вядзе.
    (^лош vuдэідглгуі)
    254.	Пабеглі ў лясок, задраўшы насок.
    (wvs)
    255.	Прыйшоў хтось, узяў штось;
    пайшоў бы шукаці, ды дарогі не знаці.
    (йэілоэ ‘^aidvjvj)
    256.	Чатыры чатыраначкі пабеглі ў паляначкі: дзве ўцякаюць, а дзве даганяюць.
    (^J0^)
    ІНШЫЯ
    257. Аб камень стукнеш - не разаб’ецца,
    на ваду пусціш - расплывецца.	(tuaidqj))
    258. Без душы, без цела сто міль ляцела.	(гшглуэуэ^)
    259. Без крылаў, без чэрава, ляціць вышэй за дзерава.	(ш£а)
    260. Белае поле, чорнае семя; хто яго сее, той разумее.	(£ivjy ^aidv^)
    261. Закінуў за мора - і там гавора.	(^7)
    262. Каля носа ўецца, а ў рукі не даецца.	(у^)
    263. Кінуць то кінеш, а цераз хату не перакінеш.	(aivid afoufcnid)
    264.	Кожнаму трэба, а ніхто сам сабе не робіць.
    (яшць)
    26
    27
    265.	Крылаў не маю, а хутка лятаю, сам мяне выпусціш, ды потым не зловіш.
    (vaojs)
    266.	Hi вачэй, ні вушэй, а водзіць людзей.
    267.	Росту малога, стану пякнога, хто яго мае - усё атрымае.
    (^^
    268.	Стаяць кійкі, а цераз тыя кійкі -доўгія шнуркі.
    (tyvwudi ddnj$)
    269.	Сяло заселена, а пеўні не пяюць і людзі не ўстаюць.
    (tyjnjojK)
    270.	Уранку на чатырох, удзень на дзвюх, а ўвечары на трох.
    (wvjvjs ‘jsvjvjs ‘vajsuiiviza)
    271.	Харомы нізкія, суседзі блізкія, разам жывуць, а ў госці не ідуць.
    (tyfozogviu ‘tyjiyo%)
    272.	Хто гэта людзей у касцёл склікае, а сам у касцёле не бывае?
    (йол-z)
    273.	Што гэта такое, скажы мне шчэра, што з чалавека зрабіць можа звера?
    (vyjsjvj^)
    274.	Што любіш - не купіш, а чаго не любіш -не прадасі.
    (jsvwis ‘-JSOyVJV^,)
    АДГАДКІ
    1. Неба ўначы і ўдзень	36. Цень	70. Крапіва
    2. Неба	37. Гром	71. Гарбуз
    3. Месяц	38. Снег	72. Макаўка
    4. Зоркі	39. Святло	73. Дрэва
    5. Сонца	40. Цень	74. Чарот
    6. Месяц на небе	41. Град	75. Грыб
    7. Месяц, зоркі	42. Вецер	76. Бяроза
    8. Неба, зоркі, месяц	43. Гром	77. Суніцы
    9. Хмара	44. Снег	78. Цыбуля
    10. Сонца	45. Цень	79. Лісцевыя
    11. Сонца, воблака	46. Мароз	і ігліцавыя дрэвы
    12. Сонца	47. Вясёлка	80. Грыб
    13. Сонца і месяц	48. Дождж	81. Вішня
    14. Рака, камень, чарот	49. Дзень і ноч	82. Вужака
    15. Рака і дарога	50. Восень, зіма	83. Гняздо
    16. Дрыгва	51. Ноч	84. Павуціна
    17. На моры	52. Час	85. Бусел
    18. Рачныя берагі	53. Вясна, восень	86. Птушка
    19. Іржышча	54. Ноч	87. Воўк
    20. Рака пад лёдам	55. Тыдні і месяцы ў годзе	88. Зязюля
    21. Дарога	56. Год, месяцы, тыдні.	89. Гадзюка
    22. Дарога, сцежкі	ДНІ	90. Воўк, кот, сабака
    23. Хваля	57. Год, месяцы	91. Рыба
    24. Зямля	58. Суткі, гадзіны	92. Бусел
    25. Рака і лёд	59. Ноч	93. Жук
    26. Вада, сонца, неба	60. Ноч і дзень	94. Камар
    27. Дождж, зямля, трава	61. Ноч і дзень	95. Рыба
    28. Маланка	62. Світанне	96. Рак
    29. Завіруха	63. Ліст	97. Бабёр
    30. Рэха	64. Гарох	98. Вожык
    31. Лёд у палонцы	65. Лісцевае дрэва	99. Мурашнік
    32. Раса	66. Капуста	100. Ластаўка
    33. Вецер	67. Жолуд	101. Воўк
    34. Снег	68. Каштаны. Арэхі	102. Вожык
    35. Цень	69. Агурок	103. Сава
    29
    104.	Вожык
    105.	Муха
    106.	Верабей
    107.	Рак
    108.	Жук-насарог
    109.	Авечка, воўна
    110.	Гусь
    111.	Каза
    112.	Карова
    113.	Свіння і парасяты
    114.	Вулей, пчолы
    115.	Кот
    116.	Сабака
    117.	Курыца, яйкі, пыляняты
    118.	Кот
    119.	Певень, яйка
    120.	Кот
    121.	Гусь
    122.	Карова
    123.	Курыца
    124.	Качка. Гусь
    125.	Пчолы
    126.	Карова, кабыла
    127.	Пчолы
    128.	Певень
    129.	Рот, вочы, вушы, нос
    130.	Чалавек і яго ногі
    131.	Вочы
    132.	Рукі ў пальчатках
    133.	Язык за зубамі
    134.	Зубы, язык
    135.	Вока, слёзы
    136.	Валасы, лоб, нос, рот
    137.	Вока
    138.	Hoc
    139.	Пальцы, пярсцёнак
    140.	Валасы на галаве, вочы, нос, рот
    141.	Пальцы на руках і нагах
    142.	Вока, слёзы
    143.	Язык
    144.	Зубы ў роце
    145.	Рот, зубы і язык
    146.	Сэрца
    147.	Валасы на галаве
    148.	Пальцы на руках і нагах
    149.	Лытка, галёнка
    150.	Жывот, кішкі
    151.	Засланка ў печы
    152.	Куля
    153.	Гліняны гаршчок
    154.	Конь з вершнікам
    155.	Чалавек садзіцца на каня
    156.	Сенажаць, стагі
    157.	Жніво, воўк, дзіця, конь, сабака
    158.	Рыбакі, рыба, вада, сетка
    159.	Куля, звер
    160.	Каса, трава, копы
    161.	Каваль каля горна зімою
    162.	Сноп
    163.	Рыба ў нераце
    164.	Вулей, пчолы
    165.	Рыбацкая сетка
    166.	Воз, снапы, гумно
    167.	Вуда, рыба, луска
    168.	Сякера за поясам дрывасека
    169.	Іголка і нітка
    1	70. Жорны, мука
    171.	Студня з вочапам
    172.	Іголка з ніткай
    173.	Качарга і вуголле
    174.	Почапка, вядро з вадой
    175.	Сякера
    176.	Іголка
    177.	Вятрак
    178.	Серп
    179.	Жорны
    180.	Вядро ў студні
    181.	Калода секчы дровы
    182.	Вятрак
    183.	Венік
    184.	Калаўрот
    185.	Венік
    186.	Піла
    187.	Свярдзёлак
    188.	Шчотка
    189.	Дуга
    190.	Пуга
    191.	Каса, мянташка
    192.	Гадзіннік
    193.	Дзверы і клямка
    194.	Боты
    195.	Печ, дровы
    196.	Агонь, паднябенне ў печы
    197.	Клубок
    198.	Аловак
    199.	Ложак
    200.	Печ, агонь, дым
    201.	Стол
    202.	Комін
    203.	Дым з коміна
    204.	Замок
    205.	Гадзіннік
    206.	Лямпачка
    207.	Попел і вуголле
    208.	Жар у пячурцы
    209.	Гаршчок
    210.	Гаршчок, вілкі
    211.	Парасон
    212.	Чыгун на жары
    213.	Свечка
    214.	Клубок
    215.	Бярозавы венік
    216.	Калыска
    217.	Скрыпка
    218.	Гадзіннік
    219.	Пояс, дзяга
    220.	Куфар з пасагам
    221.	Ложак
    222.	Ножкі стала, стальніца
    223.	Агонь, палена
    224.	Люстэрка
    225.	Мяч
    226.	Лыжка
    227.	Яйка
    228.	Лыжка, зубы, язык
    229.	Скаварада, подмазка, грачанік
    230.	Тры пальцы, лыжка, рот
    231.	Сям’я з лыжкамі вакол місы
    232.	Зубы, язык, страўнік
    233.	Яйка
    234.	Цыбуля
    235.	Язык і зубы
    236.	Едакі з лыжкамі над міскамі
    237.	Лыжка
    238.	Стол, абрус, чорны хлеб
    239.	Яйка
    240.	Арэх
    241.	Яйка, жаўток і бялок
    242.	Матчына малако
    243.	Соль
    244.	Колы
    245.	Сані, снег
    246.	Човен, вада
    247.	Човен, вясло
    248.	Кола, камень
    249.	Аўтамабіль
    250.	Човен на беразе
    251.	Калёсы, сані, конь
    252.	Віціна, плыт
    253.	Карабель на моры
    254.	Сані
    255.	Чалавек, човен
    256.	Колы
    257.	Папера
    258.	Тэлеграма
    259.	Дым
    260.	Папера, літары
    261.	Ліст
    262.	Пах
    263.	Птушынае пяро
    264.	Труна
    265.	Слова
    266.	Кій
    267.	Грошы
    268.	Слупы і правады
    269.	Могілкі
    270.	Дзяцінства, сталасць старасць
    271.	Могілкі, нябожчыкі
    272.	Звон
    273.	Гарэлка
    274.	Маладосць, старасць
    30
    ЗМЕСТ
    Ад укладальніка.................................. 3
    Пра неба......................................... 4
    Пра зямлю і ваду................................. 5
    Пра з’явы прыроды................................ 6
    Пра час і поры года.............................. 8
    Пра раслінны свет................................ 9
    Пра жывёльны свет................................11
    Пра свойскую жывёлу..............................13
    Пра чалавека.....................................15
    Пра традыцыйныя заняткі	чалавека.................17
    Пра традыцыйныя прылады працы....................19
    Пра хату і розныя рэчы ў	ёй.....................21
    Пра яду і харчаванне.............................24
    Пра транспарт....................................26
    Іншыя............................................27
    Адгадкі..........................................29
    Літаратурна-мастацкае выданне
    9Сто адгадае?
    Беларускія народныя загадкі
    Укладальнік Санько Зьміцер
    Рэдактар Данута Губіч. Мастацкае афармленне Віталь Катовіч. Набор Міхаліна Санько. Кампутарнае шыхтаванне Уладзя Бурымская.
    Карэктар Марыя Кавальчук. Тэхнічны рэдактар Алесь Дрыбін
    Падпісана да друку 28.04.17. Фармат 60*90 ... Папера крэйдаваная. Друк афсетны.
    Гарнітуры SchoolBook, Monotype Corsiva. Ум. друк. арк. 2,0. Ул.-выд. арк. 1,5.
    Наклад 1000 паас. Замова № 2715.
    НВК “Тэхналогія”. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/379 ад 01.07.14.
    Вул. Ляўкова, 19, 220007, Мінск. Тэл./факс (017) 327-19-40. E-mail: technalohija@gmail.com
    Паліграфічнае выкананне: УП «Данарыт». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 2/108 ад 07.04.2014.
    Вул. Кастрычніцкая, 25, 220030, Мінск. Тэл. (017) 389-73-00. www.donarit.com
    Зьміцер Санько
    Мовазнавец, выдавец. Аўтар кніг “Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем” (Менск, 1991), “А як па-беларуску? Прыказкі, прымаўкі, фраземы”, “125 папулярных выслоўяў” (Менск, 2016). Супольнік Працоўнай групы для ўнармавання беларускага класічнага правапісу (“Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў.
    Сучасная нармалізацыя”. Вільня; Менск, 2005).
    Укладальнік кніг “Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.” Я. Станксвіча (пры ўчасьці Ант. Адамовіча) (Менск, 1992), “Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу” С. Станкевіча ( 1994).
    Выдавец факсіміле газет “Наша Доля” (1906 г.), “Наша Ніва” (1906-1915.1920 гг.), “Падручнага расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка” В. Ластоўскага (1924 г.).
    Узнагароджаны медалём Францішка Скарыны (1990), лаўрэат літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2011).