Чорнае святло  Лявон Неўдах

Чорнае святло

Лявон Неўдах
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 68с.
Мінск 1998
4.29 МБ
Лявон НЕЎДАХ
ЧОРНАе
СЗЯТАО
Мінск "Беларускі кнігазбор" 1998
УДК 882.6-1
Н57
ББК 84(4 Бен)
Рэдактар
Генадзь Бураўкін
Неўдах Л.
Н57 Чорнаесвятло: Вершы. Мн.: «Беларускі
кнігазбор», 1998. 68 с. ISBN 985-6318-23-8
Сэнс гэтай кнігі пакутны роздум аб месцы ў жыцці ў перыяд вялікіх дзяржаўных і палітычных крушэнняў 90-х гадоў. Свае думкі, свае перажыванні выказаў аўтар, мусіць, самай дахолівай і эмацыянальнай мовай — мовай паэзіі. Выказаў па-свойму, таленавіта і ярка. Зрэшты, чытач сам пераканаецца ў гэтым.
УДК 882.6-1
ББК 84(4 Бен)
© Л. Нсўдах, 1998.
ISBN 985-6318-23-8 © Афармлсннс. Ул. Скрыганаў, 1998.
ВЫГНАННІК
Мне шмат што ў свеце трэба зразумець. Хачу душы пакрыўджанай здароўя I болей за радзіму не хварэць Хранічнаю сярмяжнаю любоўю.
Хачу на роўных з Богам гаварыць. Аднак і тут ці буду я пачугы?
Паўвека ўжо як ён дае мне жыць.
А дзе жыццё?..
Усё адны пакуты.
Мне скажуць, што я гэтакі блюзнер!
А хто ёсць лепшы у дзяржаўнай хаце? Радзіма ледзьве дыхае цяпер — Сыны і дочкі разграблі багацце.
На плошчы Вольнасці стаю я сярод іх Выгнаннікам без роду і рахункаў I з вуснаў злізваю засохлы след крыві, Як успамін ад даўніх пацалункаў.
Я свечку на Дзяды для ўсіх зраблю He згашаны яшчэ драбочак сонца ад Бога за радзіму, за зямлю!..
Гары, гары, душа мая, бясконца!
* * *
Што жыву —
Няма маёй віны.
3 пдоццю павянчаў душу Цар неба.
Ведаю:
Разыдуцца яны -
I тады мне знікнуць будзе трэба.
Ды я маю смеласць. землякі.
Па-мужчынску мовіць з Усявышнім, Запытаць.
Хто ў свсце я такі
I чаму, дзе шчасце. —та.м я лішні?
Нешта дужа многа жабракоў, Дзе лясы. палі. азёры, рэкі...
Хто з люд'зсй тут
I з якіх вякоў
Пачуваўся вольным чалавскам?
Што. калі айчымам родны край.
Мачыхай буркліваю Айчына.
Зычце, землякі, Мне ў небе рай Можа, буду ў неба любым сынам...

Святы абраз смуткуе на сцяне, А дзень вясёлы сонсчны, без ценю. .. Прашу. даруйце грэх юнацкі мне: Вясне цалую цёплыя калені.
He абяцайце пекла са смалой, Як будзе пекла будче і каханне! ...Сяджу ў абдымку з хмельнаю Вясной, Прыцішыўшы гарачае дыханне.
НАДЗЕЯ
У нас з табой адзіны лёс. Змяшала нас жыццё, як фарбы.
Я ў сейфй памяці аднёс Усе прымножаныя скарбы.
Там жэмчуг нашай чысціні
I колкі жвір наіўных крыўдаў...
I хоць спалі мяне ў агні Нікому шыфр да іх не выдам.
Натоўп нас возьмецца судзіць... Змаўчу я псрад ім зацята.
Адно каб ты змагла ўявіць Я на крыжы любві распяты.
Худы, скрываўлены, сівы. Пільную я наш лёс маўкліва.
I квольгм парасткам Літвы Сын к небу цягнсцца шчасліва.
БАЦЬКА
Светлы хлопчык стаў маім сыночкам. Светлае дзяўчо мне стане доняй.
Выкупаю іх у дзвінскіх ночвах
I спаўю на сон палескім лёнам.
He трывожце вы маёй малечы: Я цяпер нікому ўжо не веру Каб не толькі дроў на дзень насекчы. Я трымаю вострую сякеру.
Баю-Бай:
...Чарнобыль сон трывожыць...
Люлі-Люлі:
...Я таксама грэшны...
А-а-а...
Усемагутны Божа, Дай мне міг, А дзеткам маім — вечнасць!
РАСПЛАТА
Псрад чорнаю плахаю ночы Сэрца поўніцца жахам і всрай.
Маладзік узмахнецца прароча
I апусціцца долу сякерай.
Хто ўратуе мяне ад расплаты?
Азіраюся на развітанне: Спрэс суровыя суздзі і каты, I заплаканае каханне...
Лкдзі, я вас любіў непрадажна, Ад таго і маўчу сіратліва.
Дзснь бяжыць мне насустрач адважна... Можа. скончыцца ўсё шчасліва.
ПРЫЗНАННЕ
Прабач, Любоў, што я ў мільёне слоў He адшукаў табе свайго, адзінага.
Наш сын расце -
Твая. я бачу, кроў,
Твая пастава горда-лебядзіная.
А фарбы вынаходзіць
He мастак!..
Гляджу ў сумоце, варгай небаракі:
Табе
Майго прызнання белы парк Загадзілі ўжо лкдзі і сабакі. Няма на іх ні Д’ябла. ні Хрыста!
Начмі ў бяссонні з’явай непаўторнаю
Ільецца ў мае вочы чарната
3 планстамі -
Вачмі тваімі зорнымі.
Сусветам тым я шмат разоў прайшоў: Ён не такі, як бачны нам, пярэсты...
Мелодыя пачуццяў там,
Любоў,
He скардзіцца рабыняю аркестра.
Яна сплывае вольна на прасцяг
I там брыльянціць зорнасцю вялікай.
Глядзі, Любоў!..
To ж гэты Млечны Шлях
Праклала ты... I сын наш першым крыкам.
ЧОРНАЕ СВЯТЛО
(паводле М. Рубцова)
Цёмна ў доме паначы Гэта чорнае святло.
Адпачну я, каб змагчы Да Дзвіны пайсці з вядром.
Сына трэба мне памыць, I паліць засмяглы сад, Дом шалёўкаю абшыць, Кнігу праўды дапісаць.
На чатыры промні я Раскладу занягак мой.
Хрысціянскім помнікам Ён узыдзе над зямлёй.
За вакном не будзе днець, Покуль вочы не звяло.
Я паспею зразумець Волі чорнае свягло.
НА ВЯСЕЛЛІ
Як пабраўся Дух Святы з Зямлёю, Дык багі згадаіліся: вясна!
Майскім днём з Заходняю Дзвіною Я гуляў вяселлс дапазна.
Піў цяпло, каля бяроз гусарыў, Вішняў цвет атрэпваў з барады. Колісь я аб юным шчасці марыў, Колісь я кахаўся. малады...
За жыццём. за памяццю, за лёсам, Як ні стань не ўбачыць той пары: Сорак восем прамінула вёснаў.
Божа мой, няўжо я стаў стары?
Слава. слава. слава закаханым!
Слава Небу, Сонцу і Зямлі! ...Ох, з багамі я тады быў п'яны.
Абы-што сватам нагаварыў...
У СЯМ’І ЗЯМЛІ
СынуАндрэйку
Позні вечар.
Шчодры вечар
На цяпло. спакой жаданы.
Боль спускаецца ў прадплечча У душы сціхаюць раны.
Сын ласкава абдымае:
Што ты курыш, зажурыўся?
Ноч, кажу, ідзе святая, Я на зоркі памаліўся.
На якія? Вунь на тыя?..
He... На вочкі залатыя.
Любы татка, на чые?..
На твае, сын, на твае.
Каб сям’ю Зямлі, малеча, Абміналі ураганы...
...Позні вечар.
Шчодры вечар
На цяпло, спакой жаданы...
птнск
Дай. капітан, буксіру поўны ход!
Мы паплывём прасторамі Палесся
Да Гомеля,
Дзе звеку наш усход , На захад, што пазначаны Бярэсцем.
Мы шляхам. нам вядомым з даўніны, Паднімемся ў дняпроўскае вярхоўе, А там -
Падаць рукою да Дзвіны: Paid жыцця майго, Маёй любові.
Як цяжка разгадаць душу вады — Дзвіны вірлівай ці павольнай Піны!.. Адважны кэп, 3 табою мы братьі,
3 адных — зямлі, і неба. і Айчыны...
Мне чуецца заўсёды покліч твой.
I часта ўвосень,
Як з крылом падбітым, У полацкай куродымнай піўной Між крывічоў дрыговіч я забыты...
А.Х, капітан, свабоды я хачу!
Ты не пярэч свайму дурномд' госцю — 1 я да палачанкі палячу
Пакорліва укленчыць ягамосцем.
А ўслед пачую я ігінчанкі крык...
I сэрца разарвецца на прасторы. ..
Адкрыты мной кахання мацярык Засеяны
I ласкаю, і горам.
Дай, капіган, буксіру поўны ход...
ГАРЫНЬ
Уладзіміру Сарокіну
Вадой Гарыні любіць Бог умыцца.
Без праўды ўсёй не будзс мудраца: Мне і ў магіле зоркай засвіціцііа Святло радзімы з прыгаршчаў Тварца.
Аб нараджэнні выраблю я метрыку
I прыбяру ў Дзяды пагост радні...
Мяне па шчасце не сарве ў Амерыку Гарыньскія трымаюць карані.
Я не маню, што сэрцу майму любая
I дзедава, і бацькава рака,
Дзе раніцою Бог умыцца любіць, Калышучы чаўны палешука.
ТУМАНЫ
Табунамі туманы па лузе скошаным.
Я таксама, як яны, устрывожаны.
Імчу ў тайну, як у грот. ночы вугальнай.
He прымаю я аброць з яе цуглямі.
Улагоджу цябе, смерць. сваім сконам я.
Толькі дай ты мне займець жытку вольную.
He патрэбен мне курган фараонавы -
Стану белы, як туман, па-над ворывам.
He спасціг цябе, зямля
Беларусі,
Але ў пояс табе я пакланюся.
За жывыя туманы Боскай літасці -
Ад Заходняе Дзвіны і да Прыпяці.
ЛЕТА
Вось яшчэ раз да лета дажыў...
На змялелай Дзвіне састарэлай Налятаюць на бераг дажджы I туманам становяцца белым.
Што ж ты, сум мой, так рады яму?
Што ж ты. радасць. не любіш спякоты? Дайце я вас мацней абдыму Вязні горкай маёй адзіноты.
Каб са мною сябе не губіць, Ад мяне вы ўцякайце на волю. Мне пара ўжо радзіму любіць, Ды яе палюбіць я не здолеў.
Мне не страшна адрынута жыць.
На Дзвіне, дзе і я састарэлы. Налятаюць на бераг дажджы I туманам становяцца белым.
ЗОРКА
Дзень памерлы.
Хоць і быў суровы.
Памяну па-людску. у журбе. Хай цікуе зорка вечаровая Як агент сакрэтны КДБ.
Я наўмысна адхіну фіранку.
Буду піць з бутэлькі пакрысе...
А яна няхай блішчыць да ранку Пра мяне ўсё Богу данясе.
I зямлю. і воды. і нябёсы Захінае цемра недарма. Памяну радзіму безгалосую, Што і ёсць, і ўжо нібы няма.
Мне б паставіць трэба Богу свечку Без паклонаў гладкім свягарам, Мне б не быць пакорлівай авечкай Hi дзяржаве.
Hi яе царам...
Памяну сябе, пакуль не згінуў, Пашкадую сам сябе ў журбе. ...Што жты, зорка. мне глвдзішу спіну?
Памяну, дурніцу, і цябе.
ШКАДА...
Шкада, што я не ўмею ліць званы.
А так карціць на ўсю планету бомкнуць: За буйнакветам здрады і маны Святая праўда пачынае жоўкнуць.
На кліч звановы многія ідуць.
Ды хто цяпср. скажы, баіцца Бога?
Калі каму і свечку пададуць, Ад цвінтара да спонсараў дарога.
Прыміце, людзі, грэшніка свайго.
Ды што мой грэх у параўнанні з вашым: Хіба не ваша сённяшняе зло
3 маім дабром сышлося ў рукапашнай?
Бязлітасна схапіліся яны, Мільгаюць пісталеты і гранаты... Шкада, што я не ўмею ліць званы. А так бы трэба загрымець набатам!
199.	.. ГОД
Цягнік з прыпынку «Сорак сёмы» Імчыць у бездань апантана.
I не спыніць разбег ягоны
Hi слёзнай просьбай. ні стоп-кранам.
3 купэ самотным пасажырам Гляджу ў вакно на гвалт і здзекі.
У свеце зрынутых куміраў
Усе духоўныя калекі.
Які мядзяк ім, сквапным, кінуць 3 душы абкрадзенай, парожняй? Ці будуць жыць яны, ці згінуць Ніхто ўжо нават не варожыць.
Імчы, цягнік, па белым свеце!
He стане бляск святлом астральным.
Бо тут і сонца ўжо не свеціць Згасае свечкай памінальнай.
РЫБАК
Па возеры мёртвым у соннага дня на краю Да шчасця вяслую, гаротны, спіною наперад.
I дзівіцца неба на ўпартую працу маю.
Чаму ж абыходзіць удача мой вымаклы нераг?
Навокал чужыя. усе ў чаратах, берагі.
Я выслепіў вочы нічога мне тут не належыць. Адно безнадзейнасць сціскае свае абцугі, Асілкаў і тых яна сілай сваёю бянтэжыць.
Мне б ветразь узняць і пакласці далонь на стырно, Ды моцна да вёслаў я воляю лёсу прыкуты.
«Рабу не рыбацкае — рабскае шчасце відно», Сцякае мне ў сэрца цяжкога бяссілля атрута.
А думкі мае і чарней, і грубей за глыжы.
Спякліся яны за гады раўнадушша чужога...
Зірніце мне ў вочы. пабачце, што ў сэрцы ляжыць Да гэтага краю, да возера з лодкай, да Бога...
СЯБРАМ
Зноў Бог з хмарын цуркі віе, Дзвіна загрыўкам дыбіць хвалі...
Сябры адважныя мае, Куды ж вы ў непагадзь прапалі?
Без вас як невад плесці мне, Як налавіць біблейскай рыбы?