Чорнае святло  Лявон Неўдах

Чорнае святло

Лявон Неўдах
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 68с.
Мінск 1998
4.29 МБ
3 ВЕРАСНЯ 1997 ГОДА
Што гэты дзень рыхтуе мне?
Манстку выкіну на ўдачу: Арол дык смерць мяне міне, А рэшка могілкі пазначыць.
А над Радзімай стынс сінь.
А на Радзіме прага волі...
I, як манеткаю ні кінь, He выпадае лепшай долі.
ПРАМЕНЬ
Я ведаю, што будзе лепшы дзень.
Дый сённяшні мне з памяці не сцерці: Я ўрэшце ўзважыў сонечны прамень — Вагою роўны ён жыццю і смерці.
I смерці — болып, бо вечная яна, Хаця мы гэта і не разумеем.
Славяне, родныя, Наліце мне віна — У вечнасць гэтую мы ўсе яшчэ паспеем. Так хочацаа кахаць. каханым быць I напаўняць святлом нязгасным вочы! He ведаю, япічэ мне колькі жыць.
Аднак мату засведчыць па-прарочы: «Пабачыць той, хто бачыць сярод зор Касмічную сцяжынку ггілігрыма, Праменнямі асветлены прастор 3 кароценькаю назваю «Радзіма».
ВЕРА
Без цвёрдай веры немагчыма жыць. Праўдзівай бібліяй уласнага пазнання Мой чорны хлеб перада мной ляжыць, Здабыты ў поце (помніце пісанне?).
Адрэзаць лусту гэтай веры вам?
Я хлеб свой чорны раздаваў багата.
Мне ў гэтым свсце самы лепшы храм — Маё жытло, мая зямная хата.
3 уласнай всрай дд мяне ідуць Хай нават ворагі.
Я іх паклічу ў госці
I перад імі .хлеб свой пакладу: Каштуйце плён далёкай маладосці.
I будзе свята. .. Загудуць званы, Паклічуць вочы ўзняць пад крыж. на неба. ...Нябесны рай так. як і рай зямны.
Ніколі не абыдзсцца без хлеба.
дождж
Кастрычнік Холадна. Імжыць...
Бог гэты дзень такім залічыць. Назло хваробе буду жыць, Вось толькі б грошай дзе пазычыць!
Так многа жоўгага святла, Зусім, здаецца, нежывога.
Тут дабрыня.
Навала зла,
I сум,
I радасць,
I трывога.
А мне рыхтуенца прысуд...
Сляды мнс засыпае смецце: Там прыбярэш — насмеціш туг. Што робіцца на белым свсце!
Складу надзейны парасон.
Хай нудны дождж мяне астуцзіць.
Калі жыццё пакугны сон.
Дык смерць хіба інакшай будзе?
Ды за кастрычніцкі патоп Табе я ўдзячны, Усявышні.
Дажджу халоднага глыток
Сягоння для мяне не лішні.
САРАКАВІНЫ
Сорак дзён ад crow лета. Сабяру сяброў-паэтаў Памянуць яго.
Кожны выступіць з прамовай На чароўнай роднай мове — Уздыхну з таго.
А на цела Беларусі Дробны дожджык зацярусіць, Каб абмыць яе...
...Недарэчную дзяржаву, Што канае так бясслаўна, Вецер адпяе.
АПАКАЛІПСІС BOCEHI
Над Полацкам кружылі жураўлі: Знік, пэўна, жораў па дарозе ў вырай I крык ляцеў трывожна да зямлі...
Дагэтуль я,
Прызнаюся вам шчыра, He бачыў зблізку, як ляцяць яны. Дый што пабачыш са сваёй няволі: Жыву ў мурах каменных ля Дзвіны, Дзе покуль жыць яшчэ мне Бог дазволіў.
Мая нежураўліная туга
I ўсе пачуцці іншыя зямныя. Нясцерпна чорны след ад батага На маім целе кожны вечар ные, I спее ў сэрцы злосць непаслушэнства... Дык дай мне, Божа, сілы на любоў, Хоць на стале акраец хлеба чэрствы, А ў доме ні паленца дроў.
У берагах прыгонная Дзвіна 3 часін патопу мірная такая. На жзраўлях, як ланцугі. звіняць Курлыканне шчымліва не сціхае. Яно плыве над грукатам дарог, Нясе да зор няўладжанасць старую... Нам да зімы жыццё пазычыў Бог I доўга доўг нясплочаны даруе...
ГРУГАНЫ
Ці ляцяць у вырай груганы?
Я на ўзлеску до.м сабе ладкую.
А з-над лесу; з сіняй вышыні.
3 вывадкам груган за мной цікуе.
Ці мо ў небе чорныя крыжы?..
...Уздыхну і зноў працую спраўна. Бо і ўзімку мне тут трэба жыць. He ляцець к цяплу з зямлі дзяржаўнай.
Ці любіць умеюць груганы?
Мой уіульны дом з любові слыннай. Кружыць галаву мне пах сасны, Пах жанчыны. пах кудзсркаў сына.
Ці то я зусім ужо здурнсў?..
...Адпачну і зноў раблю даміну. Гэты дом перастаіць мяне
I яшчэ паслужыць доўга сыну.
Што крычаць злавесна груганы?
Я часамі і на іх дзіўлюся — Ці далёка дом мой ад вайны?.. Я цяпер адно вайны баюся, Бо куды мне з хаты бегчы зноў?..
Калі б мог, у грутана пацэліў.
Толькі што, калі і ў груганоў Белая душа у чорным целе?..
КАРМЛЕННЕ ГАЛУБОЎ
Я для біблейскіх галубоў Куплю ў мяшэчніцы насення. He будзе смерці узнясення. I вернецца ў мой дом любоў. 3 рукі накормленыя мною, Усё раскажуць птушкі Ною: Калі ў паьутах тонуць душы, На жаль, няма для шчасця сушы.
Я сэрца толькі затрымціць Лячу малітвамі да Бога.
Прашу, напэўна, вель.мі многа Бо зноў і зноў яно баліць.
I чую. што душа, няйначай. Ад горкай роспачы заплача: Мяшэчніцаю за плячыма Стаіць гарогная Айчына.
Прабачце. лкдзі, і паверце, Што галубоў я не люблю. Яны галодныя кармлю, Бо сам глядзеў у вочы смерці.
А сэрца скаланае боль: Няўтольная мая любоў... Мяшэчніцы я на здаіўленне Зноў галубам скарміў насенне...
ПАСОЛ
Sto lat табс. дыкгатар-ліставей!
А мне -
не быць персонаю нон грата...
У каралеўстве стомленых лкдзей Я не збіраюся прабыць багата.
Я і ў цябс. павер. не папрашу Ані пасад. ні золата. ні звання.. Маёй даверчай граматай душу Ты без трывог прымі на захаванне.
Што значыць да сваёй зямлі любоў, Пра тое скажуць лепш калабаранты, Для іх палёт у вырай журавоў Звычайны шлях у вырай эмігрантаў. Хіба ж курлыкнуць здольны салавей? Дый хто цяпер ягонай песні просіць?.. Sto lat табс, дыктатар-ліставсй.
Vivat. дзяржава Восень!
Няхай усіх вас слота абміне...
He стане песняй здравіца паслова.
Хаця і сэрца ваша закране.
Нібы малітвы праведнае слова. Чакаць гасцей я буцу і ў дажджы. Як у людзей гасцінных павялося. ...Персонаю нон грата на крыжы Калісь пасольства скончыў сын нябёсаў.
АНЁЛЫ
Паверце мне: і воля ёсць турма... Сама ж турма
Мяне паклікаць хоча.
Я памалюся і пакуль дарма Яна цяжкою засаўкай грукоча, Бо два анёлы берагуць мяне. Адзін пасля пакут прыйшоў да Бога, Другі цішком прадаўся Сагане I цягне за сабой мяне, зямнога.
А над зямлёй святыя два крыжы Спрачаюцца,
Дзе месца іх пад сонцам. Сурова пазірае Бог душы На грахаводства ўласных абаронцаў.
Ну што ж, і я багата награшыў У адзіночнай камеры Сусвеіу...
Хоць засаўкай не грымнуў Бог душы, Ды не мінуць і мне няволі гэтай.
А два анёлы сцерагуць мяне.
I пра мяне з нябачнага астрога Адзін на вушка шэпча Сатане, Другі ідзе з малітваю да Бога...
ЧАС ВЫГАРАЛАГА СВЯТЛА
Перадзімні чад Прыдзвіння To гарыць святло датла.
Пажадаю я радзіме, Каб да снегу дажыла.
Сам жа сцішана адчалю У зіхоткі зорны свет.
Каб не збочыць.
Вывучаю
Я найноўшы запавет.
На заселенай планеце Уладкуюся ў цішы: Месца знойдзецца ў Сусвеце, Дзе спачыць маёй душы.
Там асвойгацца збяруся, Дзе касмічная сям’я: Бацька Бог, брат Псусе, А з зямлянамі і я.
ПЕСНЯ
Многа песень складу, але будзе апошняя -
Як ідзеш басанож
палескаю пожняю.
Як слязіна ў спякоту двойчы гарачая...
Я вам праўду кажу: пачуўшы заплачаце.
Я дакладна кажу:
ад жарынак сунічніку
Памінальныя клёны
згараць у кастрычніку.
I ў пажоўклай лістоце паміж павуціння
Вы любоў маю ўбачыце ў чорнай хусціне.
Да вачэй, што пагаснуць, да заснежаных скроняў
Дакранецца зазімак
шурпатай далоняй.
He адчую таго...
Вы ж галовы засіудзіце.
Я дакладна кажу:
бедаваць горка будзеце.
Зрэшгы, вас пашкадую, бо не ўсе між вас — нелюдзі.
Прыляцяць перад маем жураўлі, гусі-лебедзі...
Я дакладна кажу:
без мяне вас памснее.
Пакідаю для вас
гэту песню асеннюю.
АЛЬФАIАМЕГА (трыпціх)
1
На гэтым свеце я таксама быў.
I гэтаму ў мяне нямала сведак.
Вунь я ў царкве: яшчэ зусім падлетак... На гэтым свеце я таксама быў. Мне б у царкву сабрацца напаследак, Але туды дарсгу я забыў...
На гэтым сведе я таксама быў. I гэтаму ў мяне нямала сведак.
2
Заб’ецца сэрца у апошні раз Ад стуку малатка па дамавіне. Калі я вас і гэты свет пакіну. Заб’ецца сэрца у апошні раз. Але я ўсё ж вярнуся ва ўспаміне, Каб паглядзець дакорліва на вас... Заб’ецца сэрца у апошні раз Ад стуку малатка па дамавіне.
3
3 нябёс, ад Бога, добра бачна тое: Канец дарогі нашай на пагосце. На гэтым свеце мы таксама госці 3 нябёс, ад Бога, добра бачна тое. Дык ці патрэбна нам чарнець у злосці? Сагрэе ўсіх свячэнне залатое...
3 нябёс, ад Бога, добра бачна тое: Канец дарогі нашай на пагосце.
РАНІЦОЮ
Калі сонца ўзносіць промні над Каложай. Азарае край мой ясны позірк Божы.
Над вачыма тымі — белыя аблокі.
To глядзіць на нас анёл залатавокі.
У такі дзень светлы. у хвілю такую He грашыцс. людзі, вельмі вас прашу я. Пад святою сілай Боскага знамення I душа паганца прагне ачышчэння...
дом
(эскізы да паэмы)
Я Дом стварыў па бібліі Майстроў. Адметны Дом.
I прывядзе дарога
Сюды чужынцаў родзічаў, сяброў, Жывых
1	тых. хдо адышоў да Бога.
У гэтым Доме вечнай згодзе быць! Печ запалю, каб нам абед варыўся Для моцы ўсіх, хто прагне доўга жыць I хто жыць доўга жуцасна стаміўся.
Яшчэ я ў Доме музыку ўключу.
He з тэлерадыё, а што — праз вокны з поля!
А сам на ганак выйду, памаўчу, He разумеючы. чаму ў нас спрэс нядоля...
■kit-it
Кулямёт далі мне чэрці, Загадалі жорстка: «Плі!» Кулі. нібы восы смерці, Да чужынца ў Дом пайшлі. Задзяўблі там і пасеклі Бацьку, жонку, немаўля... I чужынцу стала пеклам Яго родная зямля.
Ну а я?.. Герой вядомы?
Стаць тупым забойцам мусіў...
Вырадкам ва ўласным Доме Часам сам сабе здаюся.
***
Дыкіуе Д’ябал так «законы»: «Загон, загон, загон... Загоны!» Ды зблытаўся язык ягоны: «Загон. заго... закон... Законы!»
* * *
Калі надыдзс мой ахвярны дзень I святлацені для мяне сатруцца. На покуце
На праведным судзе
Усе святыя нада мной збяруцца.
I мовяць:
«Жыў ён так, як здолеў жыць. I ў тым граху вялікага не будзе, Калі яго ў зямельку палажыць Пяску яму насыпаўшы на грудзі. 1 крыж паставіць, як грэхаадвод. Хоць ён, бязбожнік, з Д’яблам часта знаўся, Яму святыняй быў і Дом, і Род Фальшыва у любові ён не кляўся»...
***
...Пасля разлукі я вярнуся ў Дом, Які шчасліва абмінулі беды. Збяру Жывых і Мёртвых за сталом
Для шчырае і муцрае бяседы.
I калі ралтам за святочны стол Мой прапралраўнук завітае госцем, Зляціць з нябесаў на зямлю Анёл, I свет не будзе выглядаць пагостам...
ЗМЕСТ
Выгнаннік	 3
***Штожыву— няма маёйвіны... 	4
*** Святы абраз смуткуе на сцяне	 5
Надзея	6
Бацька	7
Расплата	 8
Прызнанне	 9
Чорнаесвятло	10
На вяселлі	11
У сям’і Зямлі	12
Пінск	13
Гарынь	15
Туманы	16
Лета	17
Зорка	18
Шкада	19
199... год	20
Рыбак	  21
Сябрам	22
Дзень	23
Дамова	  24
Пагоня	25
Май	26
Адчуванне 	27
Мак	28
Праветрыванне кватэры	29
Ахоўная малітва	30
*** Ох, не сып мне, дожджзімовы	31
Развітанне з Восенню	32
Пацалунак	33