Чытай, гуляй, вучыся
Памер: 48с.
Мінск 2018
В. Л. ЛЕАНОВІЧ
ТАЙ, ГУЛПЙ, ГіНыся
нРдОГа
іі
Удзелшку гульннцткурсу пй (шрусцій мове і лшратуры <$услі^2Ш>>
& АА I
МОЦГІЫ роўны пусты
В. Л. Леановіч
ЧЫТАЙ, ГУЛЯЙ, ВУЧЫСЯ
Мінск «Беларуская асацыяцыя «Конкурс» 2018
УДК 811.161.3(075.3)
ББК81.2Бен922
ЛЗЗ
ВЕРШЫ
Чытаем
Кніга выдадзена за кошт узносаў удзельнікаў конкурсу Распаўсюджваецца бясплатна
Зіма
Вясна
Леановіч, В. Л.
ЛЗЗ Чытай, гуляй, вучыся / В. Л. Леановіч. Мінск : Беларус. асац.
«Конкурс», 2018. 48 с. : іл.
ISBN 9789855572184.
Зборнік змяшчае арыгінальны займальны матэрыял па беларускай мове: вершы, смяшынкі, скорагаворкі, загадкі, крыжаванкі, рэбусы, гульнявыя заданні і адказы да іх.
Прызначаны для навучэнцаў школ і настаўнікаў беларускай мовы. Можа паспяхова выкарыстоўвацца на ўроках і факультатыўных занятках.
УДК811.161.3(075.3)
ББК 81.2Бен922
Вучэбнае выданне
Леановіч Валянціна Леанідаўна
Чытай, гуляй, вучыся
Адказны за выпуск Г. У. Няхай Рэдактар М. М. Петравец Тэхнічны рэдактар В. М. Краўцова Афармленне вокладкі У. I. Рынкевіч Камп’ютарная вёрстка М. М. Петравец Карэктар A. С. Каляга
0+
Падпісана ў друк 28.06.2018. Фармат 60x84/8. Папера афсетная. Ум. друк. арк. 5,58. Ул.выд. арк. 2,11. Тыраж 36000 экз. Заказ 1743.
Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя«Конкурс» Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/288 ад 14.04.2014.
Вул. Бяды, 24100A, 220040, г. Мінск
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/102 ад 01.04.2014.
Прт Незалежнасці, 79, 220013, г. Мінск
ISBN 9789855572184
© Леановіч В. Л. , 2018
© Афармленне. ГА «БА «Конкурс», 2018
Лес стаіць маўклівы, ціхі, светлы, чысты. Снег блішчыць навокал, свежы і празрысты.
3за далёкай сіні снежны дожджык льецца. Прыгажосць такая наталяе сэрца!
Чаканне вясны
Доўга доўжыцца зіма.
I канца ёй усё няма. Увесь час пра лета марым, А на небе толькі хмары. Снег хутчэй няхай знікае.
I прырода ажывае. Сонейка зямлю хай грэе I жыццё павесялее.
Подых восені
Шэрым становіцца сіняе неба, цёмнаю, гразкаю глеба. Хмары згушчаюцца. Дождж пачынаецца. Сумна становіцца мне.
Дрэвы калышуцца, вецер не сцішыцца. Ліст ападае.
Трава засыхае. Дзе ж маё лецейка, дзе?
Сонейка ўзыходзіць.
I вятрыска ціхенька калыша кволыя лісточкі на старэнькай вішні.
А на траўцы роснай кропелькі вадзіцы зіхацяць, іскрацца. Сэрца весяліцца.
Хутка лета
Хутка прыйдзе лецейка роснае, 3 цёплым дажджом, са жнівом, з сенакосамі.
I зазвініць у небе песня птушыная, To жаўруковая, то салаўіная.
Ветрыксвавольнік прымчыць у дуброву. I разальецца пах чабаровы.
Жыта на полі ўстане сцяной. Заззяе вясёлка над нашай ракой.
Ветрык
Зараз восень залатая.
Ветрык цэлы дзень гуляе: нахіліў уніз таполю і прабег ён цераз поле, недзе блізка загудзеў, закруціўся, паляцеў;
з хмаркамі пачаў цвяліцца, разам з птушкамі кружыцца, на дарозе пыл узняў і ў паветры раскідаў;
з сухім лісцем пашаптаўся, потым сцішыўся, схаваўся.
Сачыняем разам
Чытаем і лічым
Mae сябры Восень
Сонейка не грэе, сонейка не свеціць. Над пустым палеткам моцна вее ... . To з апалым лісцем весела гуляе, то на сінім небе хмарак шмат ... .
Адлятаюць птушкі. Клін ляціць выс
Вернуцца няхутка, бо вясна ... .
Сонейка не грэе, сонейка не свеці: Застаецца толькі сумаваць па ...
У мяне сяброў нямала: Саша, Паша, Фёдар, ... .
Толя, Пеця і Андрэй, Ваня, Сева і ... .
Мы ніколі не сумуем: то маленькі дом ..., то з машынкамі гуляем, песні добрыя ... .
Кніжку смешную чытаем, у лесе ягады ... .
Многа спраў у нас адразу. Усе справы робім ... .
Дождж
Сёння зранку дождж ідзе, лье з нябёсаў на ... , на сады і на лугі, на лясы і на ... .
Будуць кветкі ўсе цвісці. Стане добра хлеб ... . Пасвятлее небакрай. Зашуміць зялёны ... .
Лета
Лёгкі ветрык з поўдня вее. Усё мацней і сонца ... .
I квітнее ўсё навокал, радуе і вабіць ... .
Здагадаліся, што гэта ў разгары ўжо ... ?!
Узімку
3 неба падаюць сняжынкі на траву і на ... .
Носіць вецер іх павольна па зямлі, па голым ... .
Луг абрусам накрывае, дрэвы ў футра ... .
Хутка кружыць снег і з лёту намяце вакол ... .
Потым сцішыцца, маўчыць.
Чысціня: усё ... .
Зімовы дзень
За акном мароз і сцюжа. Вецер вее, вецер ..., гурбы снега намятае і па ўсёй зямлі... .
Белыя сняжынкі сыпле на ... .
Рассыпае мяккі пух на палі, лясы і... .
Увечары ў нашу хату прыйшлі хлопцы і дзяўчаты.
Ліна, Ніна і Ігнат, Кіра, Марта і Марат, Галя, Сідар іСымон, Гена, Валя і Антон, Ядзя, Ася і Сяргей, Ігар, Света і Андрэй. Песні добрыя спяваюць, У гульні розныя гуляюць. Падлічыце мне спачатку, колькі там было дзяўчатак. Колькі там было хлапцоў? Колькі ўсіх было сяброў?
На пляцоўцы школьнай зранку дзеці скачуць праз скакалку. За Марынкаю Ірынка, за Ірынкаю Алінка, за Алінкаю Таццянка, за Таццянкаю Святланка, за Святланкай Іначка, а за Інкай Зіначка.
Раз, два, тры, чатыры, пяць Вельмі добра ім скакаць. Усе сяброўкі сталі ў рад.
Колькі ўсіх было дзяўчат?
***
Прыйшлі да Ваняткі тры сястрыблізняткі Каця, Даша і Наташа. А за імі сястра Саша; Маленькія брацікі Пеця, Коля з Вацікам, іх старэйшы брат Сяргей, а за ім прыйшоў Андрэй.
Адкажыце мне хутчэй: колькі ўсіх было дзяцей?
***
У маёй матулі свята будзе ў нас гасцей багата: баба Вольга, дзед Сымон, два сыны іх Фрол, Антон, баба Ганна, дзед Яўхім і яго ўнук Максім, цётка Ядзя, дзядзька Сава і яго ўнучка Клава, Леў Лукіч матульчын брат і яго сынок Ігнат, дзве сястрычкі маёй маці поўна будзе гасцей у хаце.
Ежы хопіць на ўсіх. ‘ Падлічыце, колькі іх.
***
Вялікі, тоўсты, барадаты пастух вядзе жывёл дахаты: адну карову і дваіх ягнят, адну авечку і траіх цялят, адну кабылу і шчаня, адну казу і жарабя.
Дам такое вам заданне адкажыце на пытанне: «Колькі дзіцянятак і ў якіх матак?» Запытаю я ізноў: «Колькі ўсіх было жывёл?»
***
У госці да Воўкі прыбеглі дзве вавёркі, дзве казы і тры каты, два ласі і тры краты, мыш, янот і дзве свінні, певень, леў і тры кані. Частаваў гасцей усіх. Падлічыце, колькі іх.
5~
СМЯШЫНКІ
©
Ігар браў удзел у кросе. Тата цікавіцца:
Ты які прыбег?
Які, які... чырвоны! адказвае сын.
©
Маці кажа маленькай Сашы:
Дачушка, глядзі: сонейка заходзіць.
Саша здзіўлена гаворыць:
Дык сонейка гэта ж я!
©
Тата нешта чэрціць. Андрэй робіць заўвагу:
Ну чаго ты ўсё калякімалякі малюеш? Трэба ж правільна маляваць: дрэвы, кветкі, хаткі...
©
Ірына прыехала ў вёску да бабулі. Бабуля кажа:
Цябе, Ірынка, тут усе камарыкі ведаюць.
Ірынка здзіўлена пытаецца:
А чаму ж тады мяне кусаюць?
©
Чатырохгадовы Дзіма, убачыўшы на небе месяц, сказаў:
Глядзі, матуля, месяц.
А чаму толькі палову яго відаць? спыталася маці.
Адламаўся, мусіць, разважае малы.
А хто ж яго адламаў? зноў пытаецца маці.
Напэўна, Дзімачка, уздыхае хлопчык.
©
Рыгорка, што табе падарыць на дзень нараджэння? пытаецца маці.
Браціка, уздыхае малы.
©
Настаўніца пытаецца ў Андрэя:
Як адпачывае ў нядзелю твая сям’я?
Мама мые бялізну, тата трусіць дываны, а я цэлы дзень ляжу на канапе і гляджу тэлевізар.
©
Марыначка, пойдзем на вуліцу пагуляем.
He, ні за што не пайду.
Чаму?
Бабуля сказала, што на вуліцы мароз моцна кусаецца.
©
Тата з Максімам разглядаюць малюнак у кніжцы.
Колькі тут вавёрак? пытаецца тата ў Максіма.
Пяць, адказвае хлопчык.
Давай лічыць, кажа бацька, адна на пяньку, другая на сцежцы, дзве на галінцы. А дзе ж пятая?
А яна ў дупло схавалася! усміхаецца малы.
©
Бабуля кажа ўнуку:
Добры хлопчык, такую тоўстую кніжку чытаеш!
Я яе не чытаю, я толькі малюнкі разглядаю!
©
Стасік, ідзі парашай задачкі па матэматыцы, просіць сына маці.
Стасік уздыхае.
He хочаш, сынок?
Я хачу рашаць, але ж яны не хочуць рашацца, адказвае хлопчык.
©
Размаўляюць сябры.
Твой тата многа грошай зарабляе?
Вельмі многа.
Тады няхай твой тата падзеліцца з маім, бо ён зарабляе вельмі мала.
He. Мама кажа, што нам самім не хапае!
©
Маленькая Даша просіць:
Матуля, дай мне, дай!
Што табе даць, дачушка?
Ты спачатку дай, а потым я ўспомню што, адказвае дзяўчынка.
©
Андрэй адказвае на ўроку:
У Оршы жывуць аршанцы, у Магілёве магілёўцы, у Салігорску салігорцы, у Кобрыне...
А ў Кобрыне кобры! падказвае сусед.
©
Максімчына бабуля збіраецца ў краму.
Бабулька, просіць Максім, купі мне дзесяць пірожных.
Чаму дзесяць, а не адно? здзіўляецца бабуля.
Калі купіш адно, дык у школе буду вучыцца на адзінкі, а калі купіш дзесяць, дык на дзясяткі, хітранька ўсміхаючыся, тлумачыць Максім.
6
Выхавацелька пытаецца ў маленькай Наташы:
Кім працуюць твае бацькі?
Тата пілот, а мама пілотка, адказвае Наташа.
©
Доктар пытаецца ў маленькага хлопчыка:
Як цябе завуць?
Мама заве мяне зайчыкам, адказвае малы.
©
Настаўніца загадвае вучням загадку:
Дзікая жывёла, якая любіць доўга спаць і смачна есці.
Стасік паднімае руку і кажа:
Гэта ж я!
©
Мама пытаецца ў маленькай Машы:
Купіць табе смачнае пясочнае пірожнае?
Пясочнае? перапытвае Маша. — У ім, што, пясок ёсць?
©
Каця, чаму ты без білета ў аўтобусе едзеш?
А мне ён не трэба.
Чаму?
Таму што я прыгожая.
©
Маці і бабуля Машы размаўляюць паміж сабой:
Маша ўжо вялікая, таму трэба яе ў спартыўную секцыю аддаць. Маша пачула і просіць:
He, не трэба, я буду слухацца.
©
Алесь, ты дзе адпачываў летам? пытаецца Васіль у сябра.
У бабулі ў вёсцы, адказвае хлопчык.
А што ты там рабіў?
Камароў карміў!
©
Бабуля размаўляе з малой Ганнай:
Нешта наш Лёнік нос павесіў.
Малая дзяўчынка вельмі здзіўляецца:
А куды ён яго павесіў?
©
Марына не хоча есці суп. Маці ўгаворвае:
Калі ты, Марыначка, паясі супу, куплю табе нешта смачнае.
Добра, згаджаецца Марынка і пачынае загінаць пальцы. — Марожанае, пірожнае, апельсіны, мандарыны, цукеркі...
8
На вуліцы збіраецца на дождж. Маці кажа:
Хмаркі набеглі, сонейка схавалася.
А ад каго яно схавалася? Каго яно спужалася? пытаецца дачка.
©
Каця загадвае бацькам загадку:
Калматая грозная жывёла, якая моцна рыкае і жыве ў клетцы.