Чытай, гуляй, вучыся
Памер: 48с.
Мінск 2018
He ведаем, дачушка, адказваюць маці і тата.
Леў, гаворыць дзяўчынка.
Хіба ж ён у клетцы жыве? пытаецца маці.
У клетцы, падкрэслівае Каця. Я яго ў заапарку бачыла.
©
Тата пасля бацькоўскага сходу сур’ёзна размаўляе з сынам:
На цябе скардзяцца ўсе настаўнікі ў школе, нават выкладчык спеваў!
Сын пытаецца:
А фізрук?
Тата:
Гм... Фізрук не.
Сын з палёгкай ўздыхае:
А ты кажаш: усе!
©
Маці павучае сына:
Трэба абавязкова чысціць зубы, a то павывальваюцца.
Вось тады не трэба будзе ісці да зубнога доктара! робіць выснову сын.
©
Як завуць твайго ката? пытаецца Максім у сябрука.
Мурзік, адказвае хлопчык.
Хіба ж ён мурзаты? здзіўляецца Максім.
©
Колькі чалавек у вашай сям’і? пытаецца настаўнік у Ягора.
Чатыры: маці, тата, я і кот Васька.
©
Маці расказвае сыну пра жывёл:
Рыбы жывуць у вадзе, птушкі у лесе, а звяры...
А звяры у заапарку, уздыхае хлопчык.
©
Настаўніца загадвае вучням загадку:
Які звер летам гуляе, а зімой адпачывае?
Гультай! адказвае адзін з вучняў.
2 3ак. 1743 ~9~
©
У дзіцячым садку размаўляюць два сябрукі. Адзін пытаецца ў другога:
Ці ўмееш ты лічыць?
Вядома, умею: 1, 3, 5, 9, 12, 18, 33...
©
Маці купіла кілаграм яблыкаў і паклала іх у халадзільнік.
Васіль панадкусваў усе яблыкі. Маці заўважыла і здзіўлена спыталася:
Чаму ты панадкусваў усе яблыкі?
Я іх каштаваў.
А чаму ж не еў?
Таму што яны нясмачныя!
©
Размаўляюць два сябрукі.
Дзе жывуць рыбы?
У вадзе.
Дзе жывуць ваўкі і мядзведзі?
У лесе.
Дзе?..
Што ты заладзіў: «дзе, дзе». На барадзе.
СКОРАГАВОРКІ
Скорагаворкіневялічкі
У Жаліцца яноцік, што баліць жывоцік.
^ Злазь, Нічыпар, з печы, калачы пячы ў печы.
\ Прынеслі тры скрынкі для Марынкі.
ў Грыбы збіралі ў бары, перабіралі на двары.
^ He сядзі, дзядзька Дзіма, ідзі будзі дзеда Вадзіма.
^ Акінь нябёсы вокам: колькі на іх аблокаў.
^ Да чыстай крыніцы прыбеглі лісіцы: студзёнай вадзіцы хацелі напіцца.
у Лаўрушка траўку касіў, Гаўрылка ў хлеў насіў.
У Пасадзіла Лілея з ліпы алею.
У Едзе Федзя на веласіпедзе, а за Федзем Дзіма на мапедзе.
^ Ткачткачок павучок зачапіўся за сучок.
а/ Сеў цецярук на сук, сук зламаўся цецярук раззлаваўся.
у He хоча Борка гаварыць скорагаворкі.
У Дала Клава халвы Славу. Кажа Слава: «Мала, Клава».
У У шпакоўні ціхаціха: спіць і шпак, спіць і шпачыха, спіць малое дзіцяня шпачаня.
^ Іграе на гармоні Вара, іграе Петрык на гітары.
А Уладзік з Ядзяй добра ладзяць.
А У Варвары тры сястры, у Агаты тры браты, а ў Ваняткі тры сястры, тры браткі.
уі Пімен і Піліп пілою пілавалі піхту.
V Макарыку на тварык сеў камарык. Злазь, камар, з тварыка, не кусай Макарыка.
А У Марынкі сястрычка Карынка, у Ірынкі Віктарынка, у Зарынкі Кацярынка.
N На машыне па шашы едзе дзед у капелюшы.
А Лазар злавіў сазана, Елізар фазана.
у На парце карта, пад картаю парта.
^ На адну лаўку сеў Слаўка, на другую лаўку села Клаўка.
•х/ Дзяцел дзюбай дуб дзяўбе і ў дубе дзіркі б’е.
N Стаяла Клава ля лавы, сядзела Клавачка на лавачцы.
^ Даша прыйшла да Наташы, а Саша да Машы.
уі У руцэ ў Рыткі тры ружовыя маргарыткі.
у Пяць коцікаў, кроцікаў ды бегемоцікаў ідуць у госці да яноціка.
У Паіў кефірам Кірыл Кіру, карміў крэмам Карл Рэму.
у Схаваліся гагары за шэрыя хмары, зза шэрых хмар не відаць гагар.
^ Дзенідзе пасадзіў дзед рэдзьку на градзе.
^ Трыццаць тры багатыры сабраліся ў бары.
N За гарой рака, за ракой гара.
•х/ Зачапіўся за кручок шчупачок.
^ Поля ў полі бульбу поле.
^ Каля лесу ліс блукаў, лісянят малых шукаў.
А Вельмі любіць сала малая Клава.
^ Просіць вару цётка Вара.
У Лісяняты згубіліся, у глухім лесе заблудзіліся.
л/ У львяняці львіца маці.
~10~
А Кружыць чыж каля жука, жук гудзіць каля вужа.
^ Ціліцілі цеста калацілі, целіцелі мы ажно спацелі.
У У садку сяджу і на дождж гляджу.
ў Чакала чапля чапляня: пчалу злавіла чапляняці маці.
^ Касіў Воўка траўку лоўка, збіраў сена для кароўкі.
^ Скача вельмі лоўка праз вяроўку Воўка.
А Паглядзі: ідуць здаля леў, ільвіца і львяня.
ў Галя Гэлі гаварыла, каб гароху наварыла, Гэля Галі казала, каб гароху назбірала.
^ Чыж не стрыж, стрыж не чыж.
^ З’еў Аўсей цукеркі ўсе.
У Ціўкалі сінічкі, прасілі пшанічкі.
Скорагаворкіблытанкі
У бярлозе бот, а ў стозе кот, На дарозе плот, А на возе крот.
***
Певень рыкае, а парсюк спявае. Верабей сакоча, тыграня стракоча.
Крот цырыкае, а варона сыкае.
У тыгрыцы лісяня, у асліцы ваўчаня, у лісіцы тыграня, а ў ваўчыцы асляня.
Скорагаворкінебылічкі
Пеўнік пеўніку казаў, што ваўка ён напужаў, воўк так спужаўся, што ад пеўніка бягом ратаваўся і гэтак ляцеў, што ажно спацеў.
Скорагаворкізагадкі
1. У мох увайшоў, каб ніхто не знайшоў.
2. Ці ціхенька стаіць у куце, ці хутка вуліцу мяце.
3. Рана ці позна на поле пойдзеш жоўтае сонейка ўсё роўна знойдзеш.
Скорагаворкілічылкі
У нашага Боркі ёсць Зоркакароўка, Графінькагусынька, свінка Калінка, Мілкакабылка, каза Дзераза, каточак Клубочак і качачка Кацечка.
У Нюркі дзве куркі, У Інкі дзве свінкі, У Ваняткі два цяляткі, У Майкі два зайкі, У Лёніка два конікі, У Кацечкі дзве качачкі, А ў Воўкі дзве кароўкі.
Скорагаворкіапавяданні
Далі дзеду Дзіме Дзіна дыню, Джэма джэму. Дзякаваў Джэме, Дзіне дзед Дзіма. Дзяліў дзед Дзіма Джэмін джэм, Дзініну дыню: даў Дзінінай дыні Джэме, Дзіне Джэмінага джэму. «Добры дзед Дзіма», думалі Джэма, Дзіна.
Пайшла Поля па полі, паліла памідоры паволі, пустазелле парвала, палову перакапала, памідоры пазбірала, потым прысела, пірагоў паела, песні папела, праз паўгадзіны паціху пабегла, праз плот пералезла, памідоры панесла.
***
Соладкаспаўшы, сасніўстарыСымонсон. СустрэўСымонасівыслон. Успудзіў слана Сымон. Самлеў, спалохаўся слабы слон. Сымон слана схапіў, сціснуў, скруціў. Спацеў, стаміўся, сеў Сымон. Скончыўся сон.
Гаварыла малая Марыля, што ўчора рыбу лавіла. 3 трох яршоў наварыла сто каўшоў. З’ела ўсё адразу, не спынілася ні разу. Лыжку аблізала, але ўсё ёй мала! З’ела патроху бочку гароху, закусіла малаком і салёным агурком. Блінчык з маслам праглынула, потым цяжка ўздыхнула. Есці так хацелася Марыля не наелася!
Кажа чыж стрыжу: «Зараз жука пакажу ».
Кажа стрыж чыжу: «Зараз жука пагляджу».
***
Ускапаў глебу Глеб. Вырасце на глебе хлеб. Калі добрай будзе глеба, Будзе ў Глеба многа хлеба.
Гаварыў індык так гусі: «Гром грыміць, і я баюся».
Падышоў індык да гусі. Гусь сказала: «I я баюся!»
***
У панядзелак дзед Вадзім рэпу з рэдзькай пасадзіў.
Вельмі рады дзед Вадзім: рэпы з рэдзькай хопіць усім.
~12~
~13~
***
Купіла Кацечка качачку. Кацечка качачку купала, качачцы казала: «Красуня качачка ў Кацечкі».
Кароўку Кацечка купіла, канюшыну кароўцы касіла, каля клёна клала, кароўцы кідала.
Скорагаворкарэбус
На сцежцы
Скорагаворкамаляванка
убачылі
Са сцежкі
пакідалі
ЗАГАДКІ
Звычайныя загадкі
к = т
1. Яго не бачыў ніхто і ніколі. Калі пазавеш, адгукнецца міжволі. Твой голас паўторыць і потым маўчыць.
Ты зноў пазавеш і яно загучыць.
2. На небе з’яўляюцца толькі ўночы. Убачыць іх зможа любы, хто захоча. Здаецца, што лёгка адтуль іх узяць, але ж нам рукою да іх не дастаць.
3. Што за дзіва? Хіба так бывае? На вуліцы лета, а снег лятае. Дрэвы, кусты і траву пакрывае. У рукі возьмеш, а ён не знікае.
4. Адкажыце, мае дзеці, што за звер у свеце спіць зімой халоднай, пасля сну такі галодны?
5. Здагадайцеся, хто гэта не дае нам спаць усё лета. Вельмі рана будзіць.
Хіба спаць не любіць?
6. Часта раніцай бывае і сабой усё закрывае. Як паглядзіш ты навокал, не відаць нічога вокам.
~14~
~15~
7. Яе не садзяць, а толькі полюць. Расце ў садзе яна і на полі. I пячэцца яна, і кусаецца. Што гэта? Як называецца?
8. Прыляцела чорна хмара, свае крылы распрастала. Зніклі цені са двара.
Дзеткам спаць даўно пара.
9. Шмат клопату ў жывёлы гэтай: з грыбоў запасы робіць летам, арэхаў многа назбірае, а потым у дупло схавае.
10. Яго рукамі і нагамі б’юць і век спакою не даюць.
I цэлы дзень ён скача, але ніколі ён не плача.
11. Што за рэч? Паставіш у печ агню не спужаецца, заўжды назад вяртаецца, вечкам закрываецца, на «ч» пачынаецца.
12. Гэты дзед зубочкі мае, хоць нікога не кусае. А з’ясі яго пячэ.
I не хочацца яшчэ.
13. Цераз рэчку ёсць дарога Без канца, без краю. Паблішчыць нямнога, а пасля знікае.
14. Вырасла ў зямліцы, мылася ў вадзіцы, у мундзірах варылася, на стале з’явілася.
15. Шэрая праныра сыру кавалак схапіла. Ката спужалася у нару схавалася.
16. Ціха на далоні белыя сурвэткі падаюць, прыгожыя, як у полі кветкі.
17. Два акенцы шкляныя, перакладзінка між імі. На носе сядзяць, вакол глядзяць.
18. Ён ідзе, ідзе, ідзе. He схаваешся нідзе.
Ён змачыў усё на свеце. Вельмі рады яму дзеці.
19. У зялёным кафтане на зялёным дыване сядзіць, пазяхае, рот разяўляе, камароў глытае.
20. Калі не чапаеш яго, ён маўчыць.
Крыху дакранешся адразу звініць.
21. Хочаш вер або не вер: Ёсць такі на свеце звер.
Ён пушысты, позірк косы. Бегае па лесе кросы.
22. На лясной паляне ў белым сарафане, у шэрых завушніцах стаіць маладзіца.
23. Як полымя, увосень на дрэве палаюць, зімою з галінак іх птушкі збіраюць.
24. Часу лішняга не мае: ранкам ён кароў збірае, увечары ідзе дамоў і вядзе каровак зноў.
25. Ён заўжды з вадой сябруе, сам не п’е, а нас частуе.
I збярэ гасцей багата, будзе частаваць гарбатай.
26. 3 ваўком гэты звер сябраваць не жадае.
Як толькі ўбачыць, адразу знікае. Хаваецца ён пад кустом і дрыжыць, вушы прыцісне і ціха ляжыць.
27. Ён на месцы не стаіць.
Усё бяжыць, бяжыць, бяжыць. Ён не блытае дарогі, бо па рэйках ходзяць ногі.
28. Раніцай цябе вітае, тварык вымыць запрашае.
Павітаешся ты з ім стане мокрым, ты сухім.
29. Коціцца па сцежцы невялікі шарык.
На яго не сядзе нават і камарык, бо ён вельмі цвёрды і яшчэ калючы, дакрануцца нельга: колецца балюча.
30. Што за птушка па балотах ходзіць у чырвоных ботах?
Ловіць рыбу без вуды доўгай дзюбаю з вады.
31. Стаіць у лесе на тоненькай ножцы у белай сукенцы і ў хустцы ў гарошак.
32. Вельмі калючы, колецца балюча.
Як лісы спужаецца, у клубок сціскаецца.
33. Лёгкая пушынка над зямлёй лятала.
На далонь прысела і ўраз растала.