5 Kipel V. Preface // Віцьбіч Ю. Антыбальшавіцкія паўстаньні й партызанская барацьба на Беларусі. Нью Ёрк: БІНІМ, 1996. С. V. Англамоўная заўвага пра падрыхтаваны да друку рукапіс. 6 Кіпель В. Колькі словаў уступу // Юрэвіч Л. Архіўная кніга. Нью Ёрк: БІНІМ, 1997. С. 5—7. Прадмова з увагай да структуры й зьместу выданьня, а таксама яго значэньня для вывучэньня беларускае літаратуры па-за межамі Беларусі. Рэдагаваньне пэрыёдыкаў 1 Зважай. Часапіс беларускіх скаўтаў. Рэгенсбург, 1946. 2 Ганец. Інфармацыйны бюлетэнь скаўцкага штандару „Баварыя". Міхельсдорф, 1947—1948. 3 Напагатове. Часапіс беларускіх скаўтаў. Міхельсдорф, 1947— 1949. 4 Heritage Review. Periodical of the Republican Heritage Groups Federation of New Jersey. Newark—New Brunswick (NJ), 1973—1976. 5 Беларус. Газэта беларусаў замежжа. Нью-Ёрк, 1950—2004. (Вітаўт Кіпель рэдагаваў у 2000—2002 гг.) Англамоўны небеларусаведны друк: тэзы, рэфэраты, агляды 1 Kipel V. Contribution a I’etude geologique des massifs... Louvain, 1953. Septembre. — 57 p. Кандыдацкая дысэртацыя Вітаўта Кіпеля, надрукаваная й абароненая ў Лювэнскім унівэрсытэце. Кіраўнікі працы: prof. Е. Asselberghs ды F. Kaisin. 2 Kipel V. Les Pegmatites de Monono // Academie Royale de Belgique. Cl. des Sciences Bulletin. Vol. 52. Bruxells, 1956. P. 831—839. Публікацыя разам з прафэсарамі J. Thoreau ды M. Van Meerssche доктарскае дысэртацыі, абароненае ў 1955 г. 3 Kipel V. [Выступленьне] // NJ Senate Judiciary Committee Nomination of Fred G. Burke as Commissioner of Education. Vol. 3. Trenton, 1979. March 23. P. 17—18. Значэньне нацыянальнае спадчыны ў выхаваньні дзіцяці. У1975—1979 гг. Вітаўт Кіпель рабіў шмат перакладаў і аглвдаў па геалёгіі Сібіры й друкаваўся ў часопісах: Economic Geology (Chicago), International Review of Geology (Washington, D.C.), Chemical Abstracts (Columbus, Ohio), The Engeneering Index (New York, NY). У1982—1985 ft. — рэдагаваў месячны бюлетэньМеш Thechnical Books. The NYPL. NYC. Матэрыялы da біяграфіі Вітаўта Кіпеля 1 [Б. а.] Зора Савёнак, Вітаўт Кіпель закончылі Лювэнскі ўнівэрсытэт // Бацькаўшчына. 1955. №279. Абвестка пра заканчэньне Лювэнскага ўнівэрсытэту з атрыманьнем навуковых ступеняў Зорай Савёнак і Вітаўтам Кіпелем. 2 Рамук В. Сакавіковыя Сьвяткаваньні ў Чыкага // Беларус. 1976. №229. Артыкул пра сьвяткаваньне ўгодкаў незалежнасьці БНР у Чыкага й перадрукі з прынагоднага даклада Вітаўта Кіпеля, высока ацэненага грамадой. 3 [Б. a.] Byelorussians Bridging Gap 11 Asbuiy Park Press. Asbury Park (NJ), 1976. June 13. Інфармацыя пра Першы Беларускі Фэстываль, беларускую эміграцыю ў ЗША й інтэрвію зь Вітаўтам Кіпелем. 4 Lanman S. Byelorussians Establish Indentity Through Festival // The Home News. New Brunswick (NJ), 1976. June 13. Інтэрвію зь Вітаўтам Кіпелем, старшынём Фэстывальнага Камітэту, з нагоды арганізацыі Першага Беларускага Фэстывалю. 5 Максімовіч Р. [Тумаш B.J Гісторыя пісаная і пяром, і чынам // Беларус. 1977. №243—244. Інфармацыя пра навуковае пасяджэньне БІНІМу, прысьвечанае 50-годзьдзю Вітаўта Кіпеля, зь ягоным рэфэратам „Матэрыялы да гісторыі беларускае эміграцыі ў ЗША“ й віпшаваньнем юбіляра. 6 Запрудпік Я. Інтэрвію із старшынём Этнічнае Рады ў Ныо Джэрзі Д-рам Вітаўтам Кіпелем // Беларус. 1978№259—260. 7 Запруднік Я. Этнічная Рада штату Нью Джэрзі (Інтэрвію „Беларуса" з Др. Вітаўтам Кіпелем, старшынём Рады) // Беларус. 1982. №297. Інтэрвію Янкі Запрудніка з доктарам Вітаўтам Кіпелем пра асноўныя кірункі дзейнасьці Этнічнае Рады Ныо-Джэрзі й удзел у ёй беларусаў. 8 Voinovich G. V. Proclamation Declaring Dr. Vitaut Kipel an „Honorary Citizen of Cleveland14 // Беларус. 1984. №322. Публікацыя граматы мэра Кліўлэнду Джорджа Вайновіча, якая вызнала Вітаўта Кіпеля ганаровым грамадзянінам гэтага гораду. 9 Ціхановіч А., Мяснікоў А. Жыць блізка са сваім краем (Інтэрв’ю з доктарам Вітаўтам Кіпелем) // Звязда. 1991.10 ліпеня. Перадрукавапа ў: Беларуская Думка. Грамадзка-палітычны і літаратурнамастацкі часопіс. №37.1992. С. 9—11. ю Амтонава Т. Свае людзі ў Публічнай Бібліятэцы // У землякоў за акіянам. Мн.., 1992. С. 86—93. 11 Інтэрвію з Зорай і Вітаўтам Кіпелямі. Belarus, 1991—1992. [New Brunswick (NJ)]: ZBMA, 1992. 8 p. 12 Вітаўт Кіпель: Збліжэньне дыяспары з беларускім кантынентам пачалося // Наша слова. 1994. №31. Інтэрвію зь Вітаўтам Кіпелем запісаў Эрнэст Ялугін у зьвязку з побытам сям’і Кіпеляў на Міжнароднай канфэрэнцыі „Культура беларускага замежжа“ ў Менску. 13 Оснповііч О. Наш человек в Нью-Йорке // Кннга м мы. 1995. №12. С. 2. Пра бібліятэчную дзейнасьць старшыні БІНІМу ў ЗША. 14 Кіпель В. Беларускаму Інстытуту Навукі й Мастацтва — 45 // Беларус. 1996. №440. Гутарку з старшынём БІНІМу Вітаўтам Кіпелем запісаў Лявон Юрэвіч. 15 Міцкевіч М., Сачанка С. Кіпель Вітаўт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. Мн., 1997. С. 177—178. 16 Савік Л. Апантаныя беларускай справай: Зора і Вітаўт Кіпелі // Голас Радзімы. 1997. №21. 17 Шыбека 3. Павітаем доктара Вітаўта Кіпеля [Да 70-годдзя з дня нараджэння прадстаўніка беларускай дыяспары ў 3UIA] // Кантакты і дыялогі. 1997. №5. С. 28—29. 18 Кнпель В. Чтобы прочнтать „Могнлёвскме губернскне ведомостіі“ — надо ехать в Нью-Йорк // Могнлёвская правда. 1998.2 нюня. Пра калекцыю беларускіх выданьняў Нью-Ёрскае Публічнае Бібліятэкі распавёў Вітаўт Кіпель. Запісала Л. Зінькевіч. 19 Вітаўту Кіпелю — 75 // Наша слова. 2002. №21. Гутарку са старшынём БІНІМу ў Нью-Ёрку запісала Людміла Дзіцэвіч. 20 Савік Л. Зоры і Вітаўту Кіпелям — 75 // Кантакты і дыялогі. 2002. №5—6. С. 47—49. 21 Воршыч А. Модная птуіпка Кіпель // Наша Ніва. 2003. №36. Падрыхтоўка да друку Натальлі Гардзіенкі й Алены Макрыцкай. Прадмова Натальлі Гардзіенкі Ірына Багдановіч Менск УЛАДЗІМЕР ДУБОЎКА Й ПАЭТЫКА „ЎЗВЫШША“ Частка I Уступ Беларускі культурна-эстэтычны й літаратурны фэномэн 1920-х гг. для нас яшчэ дагэтуль застаецца ў пэўным сэнсе мала расчытаным і загадкавым, хоць за апошняе дзесяцігодзьдзе беларускімі гісторыкамі й літаратуразнаўцамі зроблена нямала ў справе пераадоленьня трывала ўгрунтаваных у сьведамасьць рэвалюцыйна-сацыялягізатарскіх стэрэатыпаў. I чым далей адсоўваецца ад нас той час, тым больш актуальным падаецца глыбокая й адэкватная расшыфроўка ягоных знакаў і сымбаляў, дасьледаваньне яго ідэйна-эстэтычнай адметнасьці й тыпалягічнай злучанасьці з эўрапейскім культурным працэсам. Ведама, што паэтычнае жыцьцё таго часу стракаціць літаратурнымі суполкамі, мастацкімі праграмамі й неардынарнымі творчымі лёсамі, сярод якіх заўсёды вылучаўся сваім талентам і пазыцыяй Уладзімер Дубоўка — актывіст „Маладняку" й лідэр „Узвышша“. Нельга, аднак, сказаць, што паэтычнай спадчыне Дубоўкі сёньня нададзеная вылучная ўвага. Тут больш пашанцавала іншым ягоным выбітным і таленавітым сучасьнікам: так, акуратна сабраная й надрукаваная ў сэрыі „Беларускі кнігазбор“ спадчына Ларысы Геніюш, Вацлава Ластоўскага, Уладзімера Жылкі, Натальлі Арсеньневай; выйшаў салідна падрыхтаваны двухтамовік твораўЯзэпа Пушчы, грунтоўны аднатамовік Язэпа Лёсіка й поўны збор твораўЯнкі Купалы, што яшчэ зусім нядаўна немагчыма было нават уявіць. Нашая культурная спадчына паступова адкрываецца для нас у сваёй паўнаце, але поле дзейнасьці тут яшчэ невымернае. Што датычыць Уладзімера Дубоўкі, то творчыя здабыткі яго дагэтуль застаюцца раскіданыя па выданьнях 1920-х гг. У1965 г., як ведама, быў выдадзены духтамовік ягоных выбраных твораў, які паэт сам укладаў да друку й якім дагэтуль карыстаюцца спэцыялісты. Але зразумела, у якія ўмовы быў пастаўлены Ўладзімер Дубоўка, вярнуўшыся жывым пасьля высылкі, канцлягеру й гэтак званага „вечнага пасялень- ня“... Рэпрэсіі забралі амаль трыццаць лепшых гадоў жыцьця ў самым росквіце творчых сілаў. Ён многім ахвяраваў, каб тое выбранае ўсё ж такі выйшла. Але яно адрозьнівалася, як плот ад гаю, ад таго, што ён укладаў пры канцы 1920-х іт. — напярэдадні арышту й закрыцьця „Ўзвышша", — ад, Дэпэшаў бяз адрасу“, як назваў той зборнік сам Дубоўка. Паводле выданьня 1965 г. цяжка вывучаць Дубоўку яктворцу 1920-х гг., бо паэтыка й стыль таго часу там скарэктаваныя ў адпаведнасьці з парадыгмай сьветаадчуваньня 1960-х. Дэпэшы бяз адрасу“ засталіся ў падрыхтаваным да друку аўтарам выглядзе ў Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, але рэпрэсіі, якія абрынуліся на паэта ў ліку іншых ягоных сяброў па літаратурнай арганізацыі, пазбавілі кнігу магчымасьці ўбачыць сьвет. Карэктнае выданьне творчай спадчыны Ўладзмера Дубоўкі на грунце гэтага, падрыхтаванага ім самім, збору, на нашую думку, — неабходная й насьпелая задача, бо зборнік выбранага „О Беларусь, мая шыпшына...“, выдадзены выдавецтвам „Мастацкая літаратура" ў 2002 г. у сэрыі „Беларуская паэзія XX стагодзьдзя“ ёсьць гожа зробленае, ды ўсё ж далёка ня поўнае выданьне. Тут зьмешчаныя асобныя вершы й пераклады розных часоў: ёсьць выкрывальна-іранічны верш „Падобны з твару да машчэй...“, напісаны ў 1975 г., а надрукаваны толькі ў 1994-м, але няма знакамітых паэмаў Дубоўкі „I пурпуровых ветразей узьвівы", „Шрурмуйце будучыні аванпосты!“, вакол якіх разгаралася палеміка ў другой палове 1920-х гг. і пазьней, а таксама многія вершы пададзеныя ў рэдакцыі 1960-х. У айчынным беларускім друку цягам 1990-х гг. апублікавана ці мала цікавых матэрыялаў, пазначаных новым поглядам на постаць паэта й літаратурны рух 1920-х гг. Найперш тут трэба назваць гісторыка-архіўныя: артыкул Уладзімера Міхнюка „Вязень сумленьня", дзе выкарыстаныя пратаколы паказаньняў Дубоўкі паводле справы „Саюзу вызваленьня Беларусі" ў 1930 г.‘; публікацыю Яніны Кісялёвай успамінаў Марыі Дубоўкі „Мае санаторыі й курорты", дзе перажытае паэтам і ягонай жонкай падчас рэпрэсіяў уражвае сваёй жорсткай, праўдзівай канкрэтнасьцю, за якой выразна адчуваецца трагізм эпохі й мужнасьць гэтых людзей, што здолелі вынесьці ўсё й не зламацца, ня страціць сваёй чалавечнасьці2; артыкул Дзьмітрыя Бугаёва „3 эпісталярнай спадчы- ' Міхнюк У. Вязень сумлення // Полымя. 1996. №2. С. 215—271. 2 Кісялёва Я. Марыя Пятроўна Дубоўка: Mae санаторыі і курорты // Маладосць. 1994. №2. С. 201—234. ны Ўладзімера ДубоўкГ, які дае шмат новых зьвестак пра паэта, і ў тым ліку пра лёс другой часткі паэмы „I пурпуровых ветразей узьвівы"3. У 2000 г. на філялягічным факультэце БДУ была праведзеная шырокая міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная стагодзьдзю трох пісьменьнікаў-узвышэнцаў: Уладзімера Дубоўкі, Уладзімера Жылкі й Кузьмы Чорнага, матэрыялы якой адметныя новымі акцэнтамі ў прачытаньні творчай спадчыны слынных юбіляраў. Ад 1999 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва Беларусі (БДАМЛіМ) штогод у траўні наладжваюцца навуковыя „Ўзвышаўскія чытаньні", якія зьбіраюць дасьледнікаў: архівістаў, гісторыкаў, літаратараў, сваякоў і нашчадкаў былых рэпрэсаваных паэтаў — зорак тагачаснай беларускай літаратуры. Ужо апублікаваны першы зборнік матэрыялаў такіх чытаньняў „Пра час «Узвышша»"4, тэматычна прысьвечаных постацям Адама Бабарэкі, Язэпа Пушчы, 75-годзьдзю стварэньня літаратурнага згуртаваньня.