Запісы 28

Запісы 28

91.61 МБ
Па-трэцяе, у правапісе Я. Лёсіка ёсьць толькі адно правіла, якога не было ўТарашкевіча, — гэта наступнае: „і паасобнае і ў пачатку слова пасьля галосных не скарачаецца". Гэтае правіла прынята на Акадэмічнай канфэрэнцыі ў 1926 г. паводле яго прапановы, падцьверджанай Я. Лёсікам. У Тарашкевіча такое і скарачалася, але гэта скарачэньне ня мела навуковых падстаў таму, што, <22> па-першае, былі выключэньні, як напр. у імгле, на іржышча і пад., калі і стаіць перад зьбегам зычных, а па-друтое, скарачэньне й грунтавалася выключна на бесьперапынным вымаўленьні слоў: яна йдзе. Калі-ж на першым слове ў даным выпадку зрабіць астаноўку, то выйдзе: яна ідзе. Такім чынам скарачэньне азначанага і ня мае навуковых падстаў, і таму Акадэмічная канфэрэнцыя пастанавіла і паасобнага і ў пачатку слова не скарачаць.
Прымаючы пад увагу ўсё вышэй гаворанае, трэба прыйсьці да заключэньня, што правапіс Тарашкевіча ў апрацоўцы Лёсіка значна лепшы, чым першае выданьне правапісу Тарашкевічам. I таму, калі-б быў выданы правапіс Тарашкевіча ў апрацоўцы Язэпа Лесіка, то ня было-б разнастайнага пісьма, што мы бачым цяпер.
Галоўны інспэктар Гадлеўскі падтрымлівае думку Лёсіка ў тым сэнсе, каб спрашчаць арфаграфію беларускай мовы, пры гэтым стабілізаваць яе, і заўважвае, што ўгэтых адносінах патрэбна сыстэма і пасьлядоўнасьць.
Гр-н ІПыманскі ў сваіх заўвагах гаворыць пра тое, што з дакладам Адамовіча можна цалкам згадзіцца, але неабходна ўнясьці пэўныя карэктывы. Наколькі намусім вядома, цэнтральны менска-віленскі дыялект прыняты ўсім беларускім народам, значыць, зараз пытаньне можа стаяць аб дадатках, аб прыўнясеньні сюды элемэнтаў з іншых дыялектаў. Тым болей, што літаратурная мова павінна мець узаемадачыненьне з дыялектамі, якужо аб гэтым гаварылася папярэднімі прамоўцамі. Далей, закранаючы пытаньне тэрмінаў самагукаў і зыкаў, Шыманскі кажа, што зьменьваць тэрміны галосныя і зычныя гукі тэрмінамі самагукі і зыкі няма ніякай патрэбы, хоць ужо толькі таму, што, як даведзена высту<23>паўшымі тут раней, для гэтага няма навуковых падстаў і што моцна будзе парушаны традыцыйны прынцып. Зьмяняючы-ж тэрміны гэамэтрычныя, як конус на тэрмін стажок, мы гэтым самым уводзім самахоць палёнізмы. У газэтных артыкулах Я. Станкевіча ня толькі вялікія непарадкі ў галіне лексыкі, але вялікія непарадкі і ў галіне сынтаксу, што, прасьцей кажучы, мяжуецца з самавольствам у галіне мовы. I калі, скажам, газэта да пэўнай ступені яшчэ можа вытрымліваць
больш менш разнастайны лексычны матар’ял, то правапіс гэтай газэты, як і наогул правапіс беларускай мовы, павінны быць абавязкова стабілізаваны, а праграмы тым больш павінны быць стабілізаваны, бо і правапіс, і праграмы ідуць у школу для навучаньня на гэтых матар’ялах дзяцей. А дзеля гэтага павінна быць створана камісія ў справе стабілізацыі правапісу. Падвойнасьць у пытаньнях правапісу і тэрмінаў, як нам вядома, вядзе да рознага роду непаразуменьняў. Гэты прыкры і непрыемны падзел у галіне беларускай мовы, выходзячы з палітычных мяркаваньняў, трэба як найхутчэй ліквідаваць, бо інакш гэта будзе служыць на карысьць нашым ворагам.
Афрыката-ждз у словах тыпу гарадзкі, грамадзтва не апраўдваецца, як ужо аб гэтым тут даведзена з пункту гледжаньня навуковага. Лічу неабходным заняцца апрацаваньнем правапісу і марфолёгіі беларускае мовы, а таксама слоўніка, дзеля гэтага трэба, каб зараз жа распачала працу тэрміналёгічная камісія.
Галоўны інспэктар Гадлеўскі лічыць выказваньні Шыманскага шчырымі. Што датычыцца мовы некаторых газэтных артыкулаў, то яна сапраўды прыпамінае моцна мову брашуры „Зборкі чысьціні беларускай мовы“, але гэта брашура не акадэмічнага выданьня, а выданьне вольнага аб’яднаньня. Прэса павінна лічыода з тым, што ўжо выпра<24>цавана і ўвайпіло ў традыцыю народу ва ўсходняй частцы Беларусі, а таму неяк трэба дыплёматычна гэты падзел у беларускай мове на ўсходнюю і заходнюю ліквідаваць. Тое, што хочуць некаторыя асобы навязаць мове зараз, трэба гэта раскласьці, прынамсі, на дзесяць год. Неабходна зараз-жа стварыць камісію для апрацаваньня правапісу і марфолёгіі Тарашкевіча.
Гр-н Арэхва гаворыць аб тым, што вінавата ня слова спадар, калі яго не прызнаюць, а вінават той, хто забыў словы беларускай мовы, a слова спадар як раз дарэчы ўжываць таму, што калі слова гаспадар азначае з боку зьместу вышэйшую ступень пашаны, то слова спадар азначае ніжэйшую ступень пашаны. Слова-ж крывіч5* у пэўным значэньні слова беларускае, і яго трэба ў літаратурнай мове культываваць.
Гр. Будзька ўважае, што беларуская граматыка Тарашкевіча для школы ня ёсьць апошняе слова навукі і што гэтую граматыку трэба ўсю
58 Маецца на ўвазе прапанова Вацлава Ластоўскага, падхопленая Янкам Станкевічам, а пазьней Антонам Адамовічам ды некаторымі іншымі беларускімі дзеячамі прыняць у якасьці этоніма беларусаў — крывіч, крывічы.
пераглядзець і апрацаваць нанава, бо аб гэтым нешта падобнае кажа і сам Тарашкевіч у пятым выданьні свае граматыкі 1928 г.59.
Што датычыцца сказанага гр. Адамовічам у падтрыманьні пазыцыі Тарашкевіча, а менавіта аб тым, што граматыка Тарашкевіча пабудавана на дыялектах Цэнтральнай Беларусі: Вільня—Менск, дык з гэтым нельга згадзіцца. Каб гр. Адамовіч сказаўіначай: Менск—Магілёў, дык гэтую лінію можна было-б лічыць цэнтральнай. Тым болей, што Вільня цяпер у межах Літвы. Па меркаваньню Будзькі, у Тарашкевіча быў нахіл да гаворак ад Вільні і Менску на поўдзень. Дыялекты-ж другой паловы Беларусі — на поўнач і ўсход — шмат у чым пакрыўджаны на ўкладзе беларускай граматыкі Тарашкевіча.
<25>
I далей Будзька прадаўжае. Ці быў Тарашкевіч, пішучы сваю граматыку ў свой студэнцкі век на Віленшчыне, ці быў да таго часу на вялікім абшары Беларусі дзесь далёка ад Вільні і Менску, ці быў на Палесьсі, у Бабруйшчыне, у Магілёўшчыне, у Віцебшчыне, у Полаччыне, у Дзісеншчыне, у Глыбоччыне, — гэтага ён ня ведае. Пэўна-ж, добра Тарашкевіч ведаў беларускую мову сваіх родных ваколіц каля Вільні, якія цяпер пад Літвой, знаў і тую беларускую літаратуру, якая друкавалася ў Вільні і ў Пецербургу. Але, пішучы сваю граматыку, Тарашкевіч мог знаць і гаворку Беларусоў з Меншчыны. Усё-ж такі нельга сказаць, што ён удалы выбар зрабіў у дыялектах для сваёй граматыкі.
Затым гр. Будзька ўспомніў пра наварот да Крыўі, Крывічоў і зазначыў, што гаворка беларусоў крывіцкага племяні, з цэнтру гэтага племяні, — як з Полаччыны, Дзісеншчыны, Лепельшчыны, Віцебшчыны, а таксама гаворка з-пад Оршы, Магілёва, Гомеля, Бабруйска, — у граматыцы Тарашкевіча абойдзена і ўплыву на ўклад граматыкі не зрабіла. Але затое ў граматыцы ёсьць нахіл да гаворак беларусоў з памешаным насельніцтвам заходняй граніцы, беларусы-літвіны (каля Вільні).
Першыя пісьменьнікі і публіцыстыя былі ў „Нашай Долі“ — з гэных ваколіц, як цётка Пашкевіч, дзядзька Пранук Умястоўскі [і/ арыгінале: Зьмястоўскі], Вацюк Тройца-Іваноўскі, Піліп Бурбіс і інш., Тарашкевіч паходзіць з Лаварышак з-пад Вільні.
59 5-е выданьне, пераробленае і пашыранае, апошняе прыжыцьцёвае выданьне граматыкі Тарашкевіча, у сапраўднасьці выйшла ў 1929 г. і было факсымільна перавыдадзенае ў 1991 (Мн.: Народная асвета) і 1992 (Нью-Ёрк: БІНІМ; без прадмовы) гг. Праўда, прадмовадатуецца днём 13 жніўня 1928 г.
I далей Будзька гаворыць, што ў граматыцы Тарашкевіча слова лекцыя і падобныя пішуцца з ы, як гэтага вымагае польскі выгавор, калі сапраўды [у арыгінале: сапраўдны] беларускае вымаўленьне мяккае, і ц у даным выпадку выгаворваецца мякка: лекція. Ёсьць многа разьніцы ўгра<2б>матыцы Тарашкевіча, параўнальна з полацкім вымаўленьнем, затое ў Тарашкевіча многа элемэнтаў аканьня:
няма замест німа
чарвяк	„	чырвяк
гавораць	„	гаворуць
цукар	„	цукір і г. д.
Вядома, што ад часу выхаду граматыкі Тарашкевіча правапіс беларускай мовы шмат разоў упарадкаваўся. Вось у „Нашай Долі“ пісалі з ухілам да расейскага правапісу, і так трывала да 1910 г.6°, бо ня было каму заняцца беларускай граматыкай. Здаецца, у 1910 гаду, а можа так і ў 1911 г. Будзьку давялося ўгледзець у рукапісе першую беларускую граматыку Вацюка Тройцы (Іваноўскага) і яго паясьненьні да граматыкі. Паводле гэтага правапісу друкаваліся ў Пецербургу ў той час выданьні суполкі „Загляне сонца ў наша ваконца", якія праходзілі праз карэктуру Будзькі. He згаджаючыся з тагочасным правапісам „Нашай НівьГ і суполкі, Будзька дамагаўся пісьма больш збліжанага да вымаўленьня з-пад Полацку і напісаў у 1911 г. свой правапіс з цэнтральнай гаворкі Крывіцкага племяні. Па гэнаму правапісу ён скарэктаваў [у арыгінале: скарэктываў] дзьве рэлігійныя кніжкі, пасьля ў 1916 г. друкаваўу Пецербургу газэты „Сьветач“ і ,Дзяньніца“. Гэта быўдругі правапіс. Трэйці правапіс быў з 1915/16 г. Болеся Пачобкі61 — кіраўніка першай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы. Чацьвёрты правапіс беларускай мовы, з якім Будзька пазнаёміўся ў 1916 г., быў правапіс Тарашкевіча62. Гэтакая гісторыя беларускага правапісу ад 1905 да 1917 г. I далей Будзька лічыць патрэбным, каб, можа, камісія або хто сьмялейшы ўзяўся і напісаў новуіо беларускую граматыку.
60 Газэта „НашаДоля“ выходзілатолькі ў 1906 г., а Будзька, несумненна, меў на ўвазе газэту „Наша Ніва“ (1906—1915).
61 Адзінае ведамае выданьня граматыкі Баляслава Пачобкі (іншы варыянт правапісу прозьвішча, прыняты шырэй: Пачопка): Hramatyka bielaruskaj mowy / Apracavau B. Pacobka. Wilnia, 1918.
62 Гэтым сьцьверджаньнем Будзька аспрэчвае агульнапрынятае меркаваньне, што сваю граматыку Тарашкевіч напісаўу 1918 г., тады, калі яна й выйшла друкам.
<27>
Гр-н Астроўскіў сваім выступленьні закрануў пытаньне нездаровай думкі так званага падзелу на ўсходнікаў і заходнікаў, якая яшчэ і зараз мае месца і якая грушуецца на выступленьнях у свой час паасобных гр-н63. Трэба гэтую думку падзелу на ўсходнікаў і заходнікаў ліквідаваць, паколькі гэты падзел ня можа паўтарыцца і ў гісторыі. У далейшым зазначыў, што гр. Адамовіч у сваім вельмі добрым дакладзе не-
63 Супярэчнасьці паміж заходнікамі й усходнікамі ў асяродзьдзі беларускай эліты ўяўлялі зь сябе пэўную праблему, настолькі паважную, што заходнік Астроўскі ўзьняў гэтае пытаньне на канфэрэнцыі, відаць, для таго, каб патушыць эмоцыі, якія тлумачыў, магчыма, прыналежнасьцю дыскутантаў да розных „плыняў". Вось што ўзгадваў пра гэты падзел старшыня II Усебеларускага Кангрэсу ўсходнікЯўхім Кіпель (КіпельЯ. Эпізоды. Нью Ёрк, 1998. — 305 с.):