Далей Адамовіч спыняецца на заўвагах гр. Будзькі і зазначае, што гр. Будзька няправільна высьвятляе паходжаньне слова спадар, а таксама няправільна і тое, калі гр. Будзька хоча давесьці, што ў аснову беларускай літаратурнай мовы пакладзены не Менска-віленскі дыялект, а нейкі іншы. А што датычыцца перадачы такіх слоў, як даклямацыя праз даклямацая, то ён з гэтым бадай згодзен, як і згодзен з тым, каб заместзьбярэшся пісаць зьбярэсься66. У сваім адказе гр. Арэхве Адамовіч зусім згаджаецца з ім і падкрэсьлівае, што сапраўды вінаватыя ня словы, аб якіх забыліся, а вінаваты той, хто гэтыя словы забыў. Спыняючыся на заўвагах Астроўскага, Адамовіч гаворыць, што сапраўды мела і зараз мае месца думка падзелу бе<зз>ларусоў на „ўсходнікаў“ і „заходнікаў" і што гэта думка зьяўляецца шкоднай. Зьвяртаючыся да ўдзельнікаў канфэрэнцыі, галоўны інспэктар гр. Гадлеўскі адзначыў тое, што, па яго думцы, канфэрэнцыя моваведаў склікана ня толькі не зарана, а нават некалькі са спазьненьнем. Далей гр. Гадлеўскі гаворыць аб тым, што канфэрэнцыя моваведаў шмат прынясе карысьці ў справе разьвіцьця беларускай мовы. Заканчываючы свае словы, галоўны інспэктар гр-н Гадлеўскі прапануе абраць тэрміналёгічную камісію. Канфэрэнцыя абрала наступных асобаўу тэрміналёгічную камісію: 1. А. Адамовіч; 2. А. Лёсік; 3. К. Шкуцька; 4. Я. Станкевіч; 5. Мышанскі67; 6. I. Міцкевіч; 7. П. Жарскі; 8. Саломенік; 9. I. Пратасэвіч. У канцы паседжаньня канфэрэнцыі галоўны інспэктар гр-н Гадлеўскі выказвае падзяку ўсім удзельнікам канфэрэнцыі за актыўны 66 Прапанову пісаць фанэтычнае -сься ў форме 2 асобы адзіночнага ліку дзеяслова на месцы этымалягічнага -шся (па аналёгіі з фанэтычным -цца на месцы этымалягічнага -цься) улучыў у свой праект сучаснага ўнармаваньня клясычнага правапісу Вінцук Вячорка (Спадчына. 1995. №5. С. 247— 288); менавіта гэтую артаграму мелі на ўвазе крытыкі ягонага праекту, несправядліва закідаючы яму наватворства. 67 Відаць, напісаньне Мышанскі — памылка набору: гэтае прозьвішча не называецца сярод удзельнікаў канфэрэнцыі (на пачатку пратаколу); хутчэй за ўсё, павінна быць — Шыманскі. ўдзел у справе абгаварэньня пытаньняў беларускае мовы. На гэтым канчаецца канфэрэнцыя моваведаў, скліканая Інспэктарыятам беларускіх школ пры Генэральным Камісару Беларусі. СТАРШЫНЯ САКРАТАР Публікацыя Ілоны Ўрбановіч-Саўкі й Зьмітра Саўкі. Прадмова й камэнтары Зьмітра Саўкі Янка Золак ВЕРШЫ 1945 ГОДУ Бэрлін, 1945 Паэтычны дзёньнік зламанае душы. Гэтак узьнёсла можна было б, за нястачаю рэальных дзёньнікаў, акрэсьліць лісты Вольгі Таполі да Юркі Віцьбіча й Хведара Ільляшэвіча’ й „Чорны сшытак“2 апошняга, вершы Алеся Салаўя3 ды Ўладзімера Дудзіцкага4 пэрыяду лягераў ДП. Толькі не пра паэзію там, не пра творчасьць. 3 таго самага шэрагу рукапісны зборнічак „Вершы 1945 году“ Янкі Золака5, аўтара, які пісаў пра сябе ў чамусьці расейскамоўнай аўтабіяграфіі на зжаўцелым аркушыку паперы, укладзеным у той самы зборнічак: „Я,Данйловйч Антон, родйлся 1 ноября 1912 года в деревне Лучнйкй Слуцкого уезда (б. Россйя) в семье крестьянйна. С сентября 1921 года до 15 йюня 1928 года учнлся в сельской школе-семйлетке в деревне Лучнйкй. В пйонерской органйзацйй школы не состоял. По окончашш семйлеткй поступал в Слуцкйй педагогйческйй технйкум, но e прйеме мне отказалй, потому что мой родйтелй в то время счйталйсь среднякамй (крестьянамй средней зажйточностй). В октябре 1929 года мне удалось поступйть на одногодйчные педагогйческйе курсы в городе Рогачеве, которыея й окончйл в августе 1930 года. Соктября 1930 года no 15 августа і932работал в качестве учйтеля начальной школы в деревне Коты Бобруйского района. С15 августа 1932 года был переведен в начальную школу прй колхозе „Свобода“ Бобруйского района, в которой работал до 15 августа 1935 года. Работая в этйх ■ Таполя В. Лісты (1946—1948) // Запісы БІНІМ. №24.1999. С. 184—235. 2 Юрэвіч Л. Архіўная кніга. Нью Ёрк, 1997. С. 159—177 3 Юрэвіч Л. Камэнтары: Літаратуразнаўчыя артыкулы. Мн., 1999. С. 130— 144. 4 Дудзіцкі У. Напярэймы жаданьням: Збор твораў. Нью-Ёрк, 1994. — ХХІХ+312 с. 5 Перахоўваецца ў архіве БШІМу (Нью-Ёрк). школах, одновременно учйлся заочно в педтехнйкуме. С15 августа 1935 года до йюня 1941 года работал в средней школе в деревне Горбацевйчй Бобруйского района как преподаватель белорусского языка в пятых класах. Одновременно учйлся заочно в Рогачевском двухгодйчном учйтельском йнстшпуте. Окончйть его не удалось в связн с началом войны. Сзанятйем Белорусйй немцамй все школы былй закрыты. Поэтому осенью 1941 года я переехал йз Горбацевйч в деревню Лучнйкй, где помогал родйтелям в работах no сельскому хозяйству. Отсюда в начале йюля 1944 был вывезен в Германйю на работу. Работал на сельском хозяйстве у бауэра в Durnheffenbach (недалеко от города Erogolsbaen). Работал до октября 1945 года. С октября 1945 жйл в лагеряхДП в Регенсбурге, Мйхельсдорфе, Бакнанге, Краббонлёхе. Прй прйзыве в армйю осенью 1932 года был освобождён от службы в армйй как сельскйй учйтель. Прй вторйчном прйзыве в 1938 был прнзнан комйссйей годным к нестроевой службе й переведен в запас no той прйчйне, что мой родйтелй не былй еіцё в колхозе, а былй едйнолйчнйкамй. Потому чтомой родйтелй нежелалй вступать в колхоз, мой отец неоднократно подвергался репрессйям как то: твердое заданйе no сдаче сельскохозяйственных продуктов, был судйм за невыполненйе твердого заданйя й выслан за пределы своего района (юо км от дома). Этй penpeccuu не сломалй волю отца: в колхоз он не вступйл. За это у него отнялй землю (?га), оставйв только усадьбу й 0,5 га прйусадебной землй. В связй с тем, что мой родйтелй не желалн вступать в колхоз, а также в связй с тем, что мой дядя (брат моей матерй) в 1938 году был выслан в Сйбйрь, явсе время моей работы учйтелем был под тайным надзором НКВД. Потому яйне мог быть в коммунйстйческой napmuu“. Частка вершаў з таго зборнічка друкавалася ў кніжных выданьнях Янкі Золака6, але ў зьмененых, адрэдагаваных варыянтах. Тут жа творы падаюцца менавіта ў першасным, ,дзёньнікавым“, нярэдка нават больш удалым, варыянце, гэтак, як запісалася аўтару ў цягніках, у лягерах, на вечарынах, з аўтарскімі паметамі. Самі праўкі й зьмены могуць стацца тэмаю асобнага цікавага дасьледаваньня, дзе б разглядаліся ня толькі праца над словам, але й зьмена псыхалёгіі, зьмены ў аў- 6 Золак Я. Творы. Т. I. [Саўт-Рывэр]: ^дгук“, 1979. — 223 с.; ЗолакЯ. Творы. Т. П. [Саўт-Рывэр]: „Адгук", 1981. —108 с. (Надрукавана ў аматарскай друкарні А. Даніловіча); Золак Я. Вятрыска з радзімай краіны. Мн.: БелАДІ, 1996. — 311 с. тарскім успрыманьні рэчаіснасьці часоў лягераў ДП і ў вольнай Амэрыцы, дзе б прасочвалася, як Янка Золак з 1945 г., калі адзінаю й галоўнаю тэмаю была прага вяртаньня, стаўся Золакам — аўтарам вострых бязьлітасных эпіграмаў на вяртанцаў Дудзіцкага й Клішэвіча. Зьмешчаныя ніжэй вершы сьведчаць яшчэ пра дзьве акалічнасьці. Першая — нібыта відавочны, але часта ігнараваны факт: пакіданьне Беларусі было для будучых эмігрантаў справаю нежаданаю, ггрымусоваю. Друтая (і тое задакумэнтавана ў „Дадзеных" Аўгена Каханоўскага-Калубовіча): нашае ўяўленьне пра татальную „сьведамасьць" у выехаўшых не адпавядае рэчаіснасьці. Іх было, відаць, менш як у сёньняшнім грамадзтве. Іншая справа, што „сьведамая“ меншасьць здолела ўзьняць нацыянальную працу, да якой прыцягвала, выхоўваючы, іншых. ПРЫЗНАНЬНЕ He магу я табе абяцаць Горы скарбаў, малочныярэкі. I каханьне да скону, навекі He магу я табе абяцаць. Многа горычы, крыўды зазнала Маё беднае сэрца ў жыцьці. Дык ці ж можа каханьне цьвісьці, Калігорычы сэрца зазнала? Як і кожны сьмяротны зь людзей, Яіў горы меў шчасьця хвілты; I абіхя жыву успамінам, Як і кожны сьмяротны зь людзей. У жыцьці я паслушны, і шчыры, I лагодны, як водблеск зары. А ня хочаш мне ласкі дарыць, — Адыду я, паслушны і шчыры. He пакрыўджуся я, не заплачу, Калі ўцьвеляць душу яшчэ раз. Каб у сэрцы агонь не пагас, He пакрыўджуся я, не заплачу. 16.01.1945 г. Бэрлін Я HE ПАДДАМСЯ ТРЫВОГАМ Край мой.'Я, скрыўджаны Богам, Змушан пакінуць цябе. Торбу узьдзеўшы на плечы, Сьцежкай пакут чалавечых (Долі цяжкой не пазьбег) Сумна паплёўся ў дарогу. Сумна паплёўся ў дарогу, Цяжкі свой крыж несучы. Жаль непамерны разлукі Скоўваў мне ногі і рукі, Ціха шаптаў: „Адпачынь, Ты не пазбудзеш трывогаў". Хоць не пазбуду трывогаў, Крочуўнязнануюдаль. Крочу шукаць сваю долю I, у змаганьні за волю — Супраць бушуючых хваль — Згінуць ці ўзяць перамогу. Хоць я пакрыўджаны Богам, Тварам ня падаю ніц. Горды, хоць часам пануры, Крочу праз буры-віхуры Зь верай у лепшыя дні. ..Яне паддамся трывогам! 18.01.1945 г. Бэрлін7 7 Надрукаваны ў газэце „Раніца" (1945. №7 (227). С. з). * * * Як шалёныя ў пене коні, Праняслася мая маладосьць, I цяпер маё сэрца палоніць Ліхадзейная мачыха — злосьць. 3 маладосьцю прайшло каханьне, I цяпер — толькі сум і туга. Прада мной не жыцьцё, а бадзяньне Без дарог, без пуцін, наугад. 02.02.1945 г. Бэрлін Я сёньня сумую і плачу, I сьлёзы мае — сьлёзы сына, Што, можа, ужо і ня ўбачу Цябе, дарагая краіна. А хочацца мне, як ніколі, 3 тваімі прасторамі зьліцца, Абняць і лясы твае, й поле, 3 гаючых крыніцаў напіцца. Дасьць Бог — і цямрашныя хмары Сплывуць з твайго неба навекі, I зьдзейсьняцца нашыя мары, Імы будзем тож чалавекі. [I Бога прашу я, каб хмары Сплылі з тваяго небасхілу, Каб зьдзейсьніў Ён нашыя мары, Даў волю, даў долю і сілу.]*. 04.03.1945 г. Eger, Bahihof * Слупок у дужках напісаны алоўкам, верагодна, першы варыянт, пазьней узяты за канчатковы. —Л. Ю. * * * 3 краю роднага, з роднага дому, У чужы і няведамы край Мяне выгнаў мой лёс-пустадомак Сумаваць і павольна ўміраць. Я жыву і — здаецца — вясёлы Па чужыцкай вандрую зямлі, Толькі сьняцца мне нашыя сёлы, Сэрцу любыя сьняцца палі. Часта сьніцца: на зборках дзявочых Песьніродныя срэбрам зьвіняць... I плывуць тады сьлёзы мне з вочаў Ручаінай, якой не суняць. I тады я павольна згараю У пякучай сардэчнай журбе!.. О, мой любы, мой ветлівы краю, Як жа цяжка мне жыць безь цябе! 14.03.1945 г. Sblingen-Metsingen ЭПІГРАМА Сваёй усьмеіакаю прыгожай Зачараваць любога зможаш, Але мяне ты не заманіш, Каб сесьці ў зломаныя сані.