2. Прадстаўніцтва газэты „Бацькаўшчына" ў Італіі (прадстаўнік — Тодар Мазура). Данія Колькасьць беларускіх эмігрантаў: 50. Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Амаль усе нацыянальна сьведамыя. Існуючыя беларускія арганізацыі: 1. Беларуская Грамада ў Даніі (як сэкцыя Беларускае Грамады ў Скандынавіі). 2. Прадстаўніцтва газэты „Бацькаўшчына" ў Даніі (прадстаўнік — С. Шастайла). Аўстралія Колькасьць беларускіх эмігрантаў: 500. Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Першыя беларускія эмігранты ў Аўстралію трапілі празь Японію й Кітай пасьля Першае Сусьветнае вайны. Амаль усе яны асыміляваліся з расейцамі й належаць да расейскіх эмігранцкіх арганізацыяў. Новая эміграцыя (каля 150 асобаў) — у бальшыні сваёй нацыянальна сьведамая, частка яе — зарубежнікі. Існуючыя беларускія арганізацыі: 1. Прадстаўніцтва Ўраду БНР у Аўстраліі (прадстаўнік — магістар Калодка Аляксандар), заснаванае 16 студзеня 1949 г. 2. Беларускі Камітэт у Аўстраліі (старшыня — Мікола Скабей), заснаваны ў ліпені 1948 г. 3. Прадстаўніцтва газэты „Бацькаўшчына" ў Аўстраліі (прадстаўнік — Б. Дзедавец). Ураду БНР ведама, што невялікія групы беларускіх эмігрантаў ёсьць у Кітаі, Індакітаі, Турэччыне, Фінляндыі, Марока, Танганайцы... і нат на абтоку Мадагаскар. Урад БНР ЛІСТЫ ВАСІЛЯ ЗАХАРКГ Увазе чытачоў прапануюцца два лісты прэзыдэнта Беларускае Народнае Рэспублікі Васіля Захаркі (1928—1943). У другой палове 1920-х — 1930-х гг. Рада БНР не выяўляла актыўнай дзейнасьці. Гэты пэрыяд у жыцьці Васіля Захаркі ахарактарызаваны наступным чынам: „Выступаў за сувэрэнную Беларусь, пісаў пратэсты ўЛігу Нацыяў і дыпляматычным прадстаўнікам супраць зьдзекаў зь беларускага народу“2. Першы з прапанаваных дакумэнтаў, напісаныз нагоды перадачы ВільніЛітве й адрасаваны прэзыдэнту Антанасу Сьмятоне, пацьвярджае гэтую характарыстыку. Абсалютна іншы другі ліст, напісаны ў красавіку 1942 г. да беларускіх дзеячаў у Бэрліне. У гэтым лісьце прэзыдэнт БНР недвухсэнсоўна, не баючыся, што папера трапіцьурукі ўсюдыіснага гестста, называе галоўных на той час ворагаў беларускага народу — немцаў — і заклікае беларускую моладзь на барацьбу з акупантамі. „Барацьба ўсімі сродкамі павінна весьціся безупынна да тае пары, пакуль Беларусь ня будзе пазбаўлена ад чужога панаваньня і пакуль у ёй як незалежнай дзяржаве не запануе сам Беларускі Народ... Беларусь была і мусіць быць выключнай уласнасьцю Беларускага Народу. На гэтай падставе Яму — Беларускаму Народу, а не імпэрыялістычным прыблудам, павінна належаць права панаваньня ў ёй“. I з гэтага ліста паўстае зусім іншы Васіль Захарка, які быў адным зь нямногіх, калі не адзіным, зь беларускіх палітыкаў часоў Другой Сусьветнай вайны, які сьведама адмовіўся ад якога-кольвечы — палітычнага, вайсковага, грамадзка-культурнага — супрацоўніцтва зь немцамі. Так штоможна лічыць спрэчным сьцьверджаньнеЛарысы Геніюш: „Дзядзька жыў, дажываў свой веку вечным страху перад гестапам, ён вельмі баяўся лягера сьмерці“'. Прэзыдэнт Рады БНР Васіль Захарка калі й баяўся чагосьці, то толькі здрадзіць ідэалам 25 Сакавіка. 1 Арыгіналы лістоў прэзыдэнта Рады БНР Васіля Захаркі захоўваюцца ў архіве БІНІМу. 2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. Мн., 1996. С. 416—417. 3 Геніюпі Л. Споведзь // Геніюіп Л. Выбраныя творы. Мн., 2000. С. 274. СТАРШЫНЯ РАДЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ4 12 кастрычніка 1939 г. №214 Прага—Модржаны чыс. 688. ЯГО ДАСТОЙНАСЬЦІ Пану Прэзыдэнту Літоўскай Рэспублікі Маскоўска-бальшавіцкі Ўрад, заключаючы ў 19235 г. свае „мірныя“ дагаворы з суседзямі Беларусі, укладваў у гэныя дагаворы такі зьмест, каб паміж імі з аднаго боку і Беларускім Народам з другога ніколі не было ані міра, ані згоды. На такіх жэ падставах ім быў заключаны 12.VII.1920 года і дагавор зь Літвой, згодна якому Савецкі Ўрад прыпаднёс Літоўскай Рэспубліцы каварны падарунак, у выглядзе ўступкі Літве беларускага горада Вілыгі, і вялікім абшарам беларускіх зямель, адзначаных у гэтым дагаворы. Уступка гэтая была настолькі нечэканаю, што выклікала немалое зьдзіўленьне нават сярод расейскіх камуністаў. На іх запытаньне, як гэта магло так стацца, што да Літвы адыходзіць гор. Вільня і такі абшар беларускіх зямель, які перавышае сабою ўсю этнаграфічную Літву, Старшыня Савецкай дэлегацыі г. Іоффе6 адказваў наступнае: „Товарііці, есть лі о чём говоріть. Сейчас мы ведём войну с Полыпей. Уступаем жадным літовскім ксендзам белорусскую терріторію с гор. Вільно, мы благодаря этому не только обеспечнваем наш правый фланг, но в некоторых случаях получаем і помоіць co стороны Літвы. Еслі мы Польшу победім, то і дні клерікально-буржуазной Літвы будут сочтены. Еслі же нам прідётся отсіупіть в глубь Белоруссіі, то мы оставляем этой ксен- 4 Абодва лісты падаюцца з захаваньнем арыгінальнага правапісу й граматыкі. 5 Так у дакумэнце, відаць, маецца на ўвазе 1920 г. 6 Іофэ Адольф (1883—1927), савецкі дзяржаўны дзеяч. Адзін з тых, хто заключаў Берасьцейскі мір, што прывёў да падзелу Беларусі ў 1918 г. Як прадстаўнік ЦК РКП(б) у Менску выконваў пастанову па далучэньні беларускіх земляў — Магілёўшчыны, Смаленшчыны, Гомелыпчыны, Віцебшчыны — да Расеі. У1920—1921 гг. быў старшынём савецкай дэлегацыі на перамовах з краінамі Балтыі, Польшчы, у выніку якіх і была заключана Рыская дамова. Скончыў жыцьцё самагубствам. дзовской Літве такое колічество белорусского населенія, которого она нікогда не переваріт. В результате недоразуменій между літовцамі і белорусамі, которые мы счітаем неізбежнымі, мы будем іметь революцію, которая, в свою очередь, сотрёт с ліца землі клерікально-буржуазную Літву“. Да чаго і да якіх непаразуменьняў, прадаўжаўшыхся 20 гадоў, давёў успамянёны дагавор Літву, гаварыць не прыходзіцца. Тутака мы напомнім ВАШЭЙ ДАСТОЙНАСЬЦІ толькі аб тым, што ў свой час Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, бачачы ўсю незаконнасьць вышэйадзначанага дагавора, рашуча пратэставаў супраць яго і што гэты пратэст застаецца ў сіле да гэтае пары. Так было ў 1920 г., чаго, на мой пагляд, не павінна было б быць цяпер, асабліва ў 1939 г., калі, як відаць, сама Літва траціць сваю дзяржаўную незалежнасьць. Здавалася-б, што доля загінуўшай Польскай дзяржавы павінна была-б устрымаць, але, на жаль, не ўстрымала Літву ад той ганебнай ролі, у каторай толькі што задушылася Полыпча. Ігнаруючы гэную небясьпеку, ігнаруючы добрасуседзкія адносіны з Беларускім Народам і ігнаруючы вышэй прыведзены пратэст Беларускага Ураду, гэтага выразіцеля агульна-нацыянальнай волі Беларускага Народу, Літва зноў пайшла на тую самую незаконную зьдзелку з Маскоўскім Савецкім Урадам, супраць якой у свой час пратэставаўУрад Беларускай Народнай Рэспублікі. Нягледзячы ні на што, Літоўскі Ўрад другі раз заключыў 10.X.1939 з Савецкім Урадам дагавор, па таму самому прэдмету, з парушэньнем тых самых правоў Беларускага Народу, які за гэтыя правы вядзе цяжкую барацьбу і нясе вялікія ахвяры. Хто зь літоўскага боку больш усяго дамагаўся ў далейшы час горада Вільні, Літоўскі Ўрад у Коўні ці літоўскія камуністы ў Маскве, я гэтага ня ведаю і мяне гэта не цікавіць. Як ня ведаю і таго, хто і як доўга будзе фактычна гаспадараваць у Віленшчыне — Маскоўшчына ці Літва, думаю, што першая. Для мяне ёсьць ясным толькі адно, што заключаючы з СССР новы дагавор на захват гор. Вільні і Віленскай вобласьці, Літва тым самым узяла на сябе ня толькі адказнасьць, але і тую нянавісьць Беларускага Народу, якая да гэтае пары ляжала на Польшчы і палякох. Выходзячы з факта новага парушэньня Літвой разам з Маскоўшчынай правоў Беларусі і прымаючы пад увагу безупрэчны факт таго, што гор. Вільня быў пабудаваны на беларускай зямлі продкамі сучаснага Беларускага Народу яшчэ ў той далёкі ад нас час (пачатак XII ста- годзьдзя), калі літоўцы, раздробленыя на многалічэбныя плямёны і кланы, ня зналі яшчэ ня толькі гарадоў, але і вёсак, Беларускі Народ і на гэты раз ня можа пагадзіцца з тым, каб яго ўласнасьцю, гэта знача яго гарадамі і яго землямі, гандлявалі захватчыкі Беларусі, без яго ўдзелу і без яго дазволу. Гвалтоўны захват гор. Вільні і Віленскай вобласьці ці то Маскоўшчынай, ці то Польшчай, ці то Літвой ёсьць ня права дагаварываючыхся паміж сабой захватчыкаў чужой маёмасьці, а ганебнае насільства над уласьнікам гэтай маёмасьці — Беларускім Народам. На гэтай падставе я паўторна пратэстую супраць паўторнага дагавору Літоўскай Рэспублікі з Саюзам Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік аб пераходзе да Літвы беларускага гор. Вільні і беларускіх зямель Віленскай вобласьці. Ветліва прашу ВАШУ ДАСТОЙНАСЬЦЬ прыняць маю шчырую да Вас пашану і адданасьць. Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі В. Захарка. * * * СТАРШЫНЯ РАДЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ Бэрлінскаму Беларускаму Камітэту Самапомачы7 7 красавіка 1942. Часапіс „25 Сакавіка"8 атрымаў і прачытаў з надзвычайным задавальненьнем. Сэрдэчна ня толькі дзякую, але і радуюся зь яе выдаўцоў, у якіх я бачу выразіцеляў патрыятычнае часткі новага пакаленьня беларускага грамадзянства, якая, як відаць, думае дастойна заступіць сабою першых адраджэнцаў Беларусі. Шчасьлівая тая старонка, якая мае патрыятычную і ахвярную моладзь, гатовую палажыць сваё жыцьцё за свой народ, за сваю Бацькаўшчыну. Спадзяюся разам з Вамі, што і ўся наша беларуская моладзь будзе ў рэшце-рэшт як нацыянальнай, так і ахвярнай. Ніхто ня мае права насіць такое назовы, якой ня можа апраўдаць сваею дзейнасьцю. Таму і беларуская моладзь павінна ня толькі лічыцца, але і запраўды быць надзеяю свайго народу. Перад беларускай моладзьдзю, як моладзьдзю паняволенай старонкі, стаіць вялікае і адказнае заданьне. Ад яе патрабуецца перш-наперш моцная нацыянальная загартаванасьць, а за тым ня меншая цьвёрдасьць у барацьбе з ворагамі беларускай свабоды, беларускай культуры і беларускага дабрабыту. Беларуская моладзь, як і кожны беларус, павінны цьвёрда помніць, што з насільствам, як фізычным, так і духоўным, трэба бароцца ўсімі спосабамі. 7 Грамадзка-культурная й сацыяльная арганізацыя, штодзейнічалаўНямеччыне падчас Другое Сусьветнае вайны. Заснаваная ўлетку 1940 г. з ініцыятывы Міколы Шкялёнка. Першым старшынём непрацяглы час быў доктар Андрэй Бароўскі (памёр у студзені 1945 г.), крыху пазьней яго зьмяніў Мікола Абрамчык. БКС апекаваўся беларусамі, што знаходзіліся на тэрыторыі Трэцяга Райху, перадусім ваеннапалоннымі. На канец 1942 г. колькасьць сяброў БКС налічвала з тысячы чалавек. Суполкі БКС дзейнічалі ў Лодзі, Пазнані, Празе, Гамбургу, Данцыгу, Мюнхэне, Вене, Бяла-Падлясцы.