Запісы 28

Запісы 28

91.61 МБ
Прычынаю масавае беларускае эміграцыі ў краіны Эўропы, Амэрыкі й Азіі ёсьць нацыянальна-палітычная няволя й сацыяльны вызыск беларускага народу ў акупаванай Расейскай Імпэрыяй Беларусі пасьля згубы сваёй свабоды й дзяржаўнае незалежнасьці. Першая вялікая хваля гэтае эміграцыі была ў 1812 г., калі пасьля спробы ўзнаўленьня беларускае дзяржаўнасьці ў форме Вялікага Княства Літоўскага, зноў акупаванага Расеяй, 4 гвардзейскія палкі беларускага войска й вялікая колькасьць інтэлігенцыі змушаныя былі назаўсёды пакінуць свой край і, разам з разьбітымі войскамі Напалеона Банапарта, адысьці на эміграцыю ў Францыю. Другая, яшчэ болыпая хваля беларускае эміграцыі паўтарылася ў 1918—1920 гг., калі пасьля брутальнага ўдушэньня Расеяй адноўленае беларускае дзяржавы — БНР — шмат беларусаў, ня зьмірыўшыся з новым расейска-бальшавіцкім акупацыйным рэжымам, змушаныя былі пайсьці на эміграцыю. Трэцюю масавую хвалю выклікала Друтая Сусьветная вайна. Ратаваньне свайго жыцьця перад маскоўскім тэрорам і гвалтам пасьля беларускіх народных паўстаньняў у 1831 і 1863—1864 гг., як і бяспраўнасьць і беспрацоўе беларусаў у акупаванай Полыпчаю заходняй частцы Беларусі, асабліва ў 1930-х і 1940-х гг., таксама былі прычынамі масавае беларускае эміграцыі.
ЗПІА
Колькасьць беларускіх эмігрантаў: звыш 500 ооо. Вялікая частка зь іх жыве ў Нью-Ёрку, Чыкага й Сан-Францыска.
1 Гэтыя дадзеныя Аўген Каханоўскі (Калубовіч), тагачасны прэм’ер-міністар Рады БНР, аформіў на падставе анкетаў, разасланых радным і кіраўнікам розных арганізацыяў у краінах эміграцыі беларусаў. Арыгінал захоўваецца ў архіве БІШМу.
Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: За выключэньнем невялікае сьведамае часткі, рэшта старое эміграцыі асымілявалася з расейцамі, палякамі й амэрыканцамі. Значная частка зь іх — прасавецкага й камуністычнага настаўленьня.
Існуючыя беларускія арганізацыі: Арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗПІА пачалася ў 1921 г. Першая арганізацыя беларускіх эмігрантаў — Беларускі Нацыянальны Камітэт — паўстала 6 траўня 1921 г. у Нью-Ёрку. Пасьля падобная арганізацыя — Беларуска-Амэрыканскі Нацыянальны Саюз — паўстала ўЧыкага. Пры Саюзе былі заснаваныя бібліятэка, асьветная камісія й прэсавае бюро. У Чыкага існаваў яшчэ Беларускі Амэрыканска-Нацыянальны Клюб і сэкцыя Камітэту Помачы Работнікам і Сялянам Заходняе Беларусі, цэнтраля якога была ў Нью-Ёрку. Дзейнасьць гэтых арганізацыяў асабліва ажывілася пасьля прыезду ў ЗША былога прэм’ера Ўраду БНР Язэпа Варонкі, які ад 23 кастрычніка 1926 г. пачаў, апрача таго, выдаваць у Чыкага газэту „Беларуская Трыбуна". Аднак у вапошніх двух дзесяцігодзьдзях нацыянальная беларуская праца ў ЗША заняпала й пачала зноў ажываць толькі з прыездам туды новых эмігрантаў.
1.	Прадстаўніцтва Ўраду БНР у ЗША (прадстаўнік — сп. Ніхаёнак Янка (заснаванае ў 1947 г.).
2.	Беларуская Нацыянальная Рада (старшыня — сп. Чопка Павел). Грамадзкая арганізацыя, заснаваная ў Чыкага ў часе Другое Сусьветнае вайны, якая, як і Беларуска-Амэрыканскі Нацыянальны Саюз у свой час, гуртуе вакол сябе невялікую колькасьць беларусаў старое эміграцыі.
3.	Прадстаўніцтва газэты „Бацькаўшчына“ ў ЗША (прадстаўнік — інж. Гарошка Мікалай).
4.	Часопіс „Беларус у АмэрыцьГ (рэдакгар — сп. Янка Ніхаёнак). Выходзіць штомесячна ад верасьня 1948 г. у Нью-Ёрку.
Аргентына
Колькасьць беларускіх эмігрантаў: 100 000. Зь іху г. Буэнас-Айрэс і ягоных ваколіцах жыве каля 6о ооо.
Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Зьявіліся беларускія эмігранты ў Аргентыне галоўна ў тры масавыя хвалі: перад Першай Сусьветнай вайной, пасьля Першае Сусьветнае вайны ў 1925—1938 гг. і пасьля Другое Сусьветнае вайны ў 1946—1948 гг. Сярод
Фактычныя дадзеныя аб стане беларускае эміграцыі старое беларускае эміграцыі ёсьць немалы % нацыянальна сьведамых беларусаў, але пад уплывам расейскае камуністычнае прапаганды яны палітычна здэзарыентаваныя й таму ў сваёй пераважнай болыпасьці русафільскага й камуністычнага настаўленьня, маюць савецкія пашпарты й мараць аб хутчэйшым павароце на „счастлівую Родіну". Новая эміграцыя (каля 500 асобаў) — нацыянальнасьведамая, але малаактыўная галоўна з прычыны недахопу нацыянальнае інтэлігенцыі й грамадзкіх працаўнікоў.
Існуючыя беларускія арганізацыі: Першая беларуская арганізацыя ў Аргентыне — Беларускае Культурна-Асьветнае Таварыства — паўстала 17 студзеня 1935 г. у г. Буэнас-Айрэс. У1937 г. сьледам за ёю паўстала Беларускае Таварыства „Кулыура“ зь Бібліятэкай імя Івана Луцкевіча, у 1938 г. — Таварыства „Белавежа". Але дзеля адсутнасьці ў Аргентыне нацыянальна сьведамае беларускае інтэлігенцыі ўсе гэтыя, а таксама й пазьней паўсгалыя беларускія культурныя арганізацыі хутка трапілі пад расейска-камуністычныя й у запраўднасьці ператварыліся ў палітычныя арганізацыі расейскіх камуністых, хоць і захавалі на сабе вонкавы беларускі шыльд. Усе гэтыя „беларускія" „кулыурныя" арганізацыі („Белорусское обіцество нм. В. В. Маяковского", „Белорусскнй Культурный Центр нм. М. Горького", „Белорусская бнблнотека нм. A С. Пушкнна" і г. д. — усіх 17 падобных арганізацыяў), кіраваныя расейскімі эмігрантамі — камуністымі паводле інструкцыяў савецкае амбасады ў БуэнасАйрэсе, задзіночаныяўг. зв. „Союз белорусскнх органнзацнй" — сэкцыя „Славянского Союза в Аргенпіне" на чале з малапісьменным чалавекам нязнанае прозласьці Трафімам Лашуком (ён жа й рэдактар „белорусской газеты“ „Наш Голос“, выдаванай у расейскай мове для беларусаў расейцамі-камуністымі. У красавіку месяцы 1949 г. аргентынскі Урад разьвязаў гэты расейска-камуністычны „Славянскнй Союз в Аргентане“ з усімі ягонымі сэкцыямі й як антыдзяржаўную агентурную арганізацыю Масквы пацягнуў да адказнасьці ўсіх яе кіраўнікоў. Запраўдныя нацыянальныя беларускія арганізацыі пачалі закладаць у Аргентыне толькі новыя эмігранты.
1.	Прадстаўніцтва Ўраду БНР у Аргентыне (прадстаўнік — сп. Мерляк Канстанцін), зарганізаванае 28 сьнежня 1948 г.
2.	Згуртаваньне Беларусаў у Аргентыне (старшыня — Канстанцін Мерляк). Грамадзкая арганізацыя, заснаваная 4 красавіка 1948 г.
3.	Прадстаўніцтва газэты „Бацькаўшчына“ ў Аргентыне (прадстаўнік — Згуртаваньне Беларусаўу Аргентыне).
Канада
Колькасьць беларускіх эмігрантаў: 30 ооо.
Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Старая эміграцыя ў абсалютнай бальшыні нацыянальна нясьведамая: ідзе разам з расейцамі й камуністымі. Новая эміграцыя (каля 1500 асобаў) — нацыянальна сьведамая, але дзеля свае расьцярушанасьці па цэламу краю — яшчэ малаактыўныя.
Існуючыя беларускія арганізацыі:
1.	Прадстаўніцтва Ўраду БНР у Канадзе (прадстаўнік — сп. Акула Канстанцін), заснаванае 9 студзеня 1949 г.
2.	Зіуртаваньне Беларусаў у Канадзе (старшыня — Канстанцін Акула). Грамадзкая арганізацыя, заснаваная 28 лістапада 1948 г.
3.	Прадстаўніцтва газэты „Бацькаўшчына" ў Канадзе (прадстаўнік — сп. Пітушка Язэп).
4.	Часопіс „Беларускі Эмігрант“ (рэдактар — сп. Канстанцін Акула), месячны орган Згуртаваньня Беларусаў у Канадзе, заснаваны ў лютым 1948 г.
Бразылія
Колькасьць беларускіх эмігрантаў: Дакладных вестак няма, але прыпушчальна, што там жыве каля іо ооо беларусаў.
Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: За выключэньнем невялікае групы новых эмігрантаў, усе беларусы Бразыліі — старое эміграцыі. У сваёй пераважнай болынасьці яны нясьведамыя й асыміляваныя з палякамі й расейцамі. Ніякіх беларускіх арганізацыяў там дагэтуль няма, апрача аднае дружыны Згуртаваньня Беларускіх Скаўтаў на Чужыне (Апукарана).
Вэнэцуэля
Колькасьць беларускіх эмігрантаў: каля 150.
Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Усе беларусы Вэнэцуэлі паходзяць з Другое Сусьветнае вайны. Пераважна — яны нацыянальна сьведамыя, адзе дзеля свае расьцярушанасьці па цэламу краю свае беларускае арганізацыі яшчэ ня маюць.
Францыя
Колькасьць беларускіх эмігрантаў: да іо ооо.
Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Старая 276
Фактычныя дадзеныя аб стане беларускае эміграцыі беларуская эміграцыя ў Францыі ў бальшыні сваёй нясьведамая — зрусіфікаваная ці спалянізаваная, а нарэдка й скамунізаваная. Новая эміграцыя — нацыянальна сьведамая, хоць яшчэ й ня ўся зактывізаваная ў беларускай нацыянальнай працы.
Існуючыя беларускія арганізацыі: Зарганізаваная праца беларускіх эмігрантаў у Францыі пачалася яшчэ па 1812 г., а асабліва ў 1839 г., калі беларускі эмігрант-паэта Аляксандар Рыпінскі чытаў у эмігранцкім гуртку ў Парыжы свае лекцыі зь беларусаведы, якія потым аж тры разы выдаваў у Парыжы й Лёндане асобнай кніжкай пад назовам „Беларусь“. Зноў ажывілася беларуская праца ў Парыжы й іншых гарадох паўночнае Францыі ў 1926—1927 гг. Запраўдны ж арганізацыйны рух пачаўся ў сьнежні 1930 г., калі туды прыехалі з Прагі інжынэр Мікола Абрамчык і Лявон Рыдлеўскі. Дзякуючы ім у Парыжы паўстаў Хаўрус Беларускае Працоўнае Эміграцыі з 5 аддзеламі на правінцыях. Хаўрус заснаваў беларускую бібліятэку, выдавецтва свайго інфармацыйнага бюлетэню „Рэха“ і г. д. Па Другой Сусьветнай вайне гэтая праца яшчэ шырэй разгарнулася.
1.	Канцылярыя прэзыдэнта БНР інжынэра Міколы Абрамчыка (ад 1943 г.).
2.	Прадстаўніцтва Ўраду БНР у Францыі (прадстаўнік — інжынэр Лявон Рыдлеўскі), заснаванае 15 сьнежня 1948 г.
3.	Галоўная Ўправа Сусьветнага Аб’еднаньня Беларускае Эміграцыі (старшыня Ўправы — інжынэр Лявон Рыдлеўскі), заснаваная 2 сьнежня 1948 г.
4.	Хаўрус Беларусаў у Францыі (старшыня — інжынэр Лявон Рыдлеўскі). Грамадзкая арганізацыя, заснаваная ў 1930 г., забароненая немцамі ўчасе Другое Сусьветнае вайны й адноўленая зноў па вайне.
5.	Сындыкат Беларускіх Работнікаў у Францыі (генэральны сакратар — інжынэр Лявон Рыдлеўскі), заснаваны ў 1945 г.
6.	Беларуская Грэка-Каталіцкая Рэлігійная Місія ў Парыжы (рэдактар Midi — айцец ЛеўГарошка), заснаваная 25 кастрычніка 1947Г.
7.	Беларуская Незалежніцкая Арганізацыя Моладзі (старшыня — сп. Філістовіч Янка). Палітычная арганізацыя моладзі, заснаваная 26 сакавіка 1949 г.
8.	Зіуртаваньне Беларускіх Жанчын у Францыі.
9.	Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне ў Францыі.
10.	Круг Старэйшых Скаўтаў Згуртаваньня Беларускіх Скаўтаў на Чужыне (Парыж), заснаваны 26 сакавіка 1949 г.