11. Беларуская бібліятэка імя Янкі Купалы ў Парыжы, заснаваная ў чэрвені 1947 г. 12. Прадстаўніцтва газэты „Бацькаўшчына" ў Францыі (прадстаўнік — сп. Мікола Лысуха). 13. Часопіс „Божым Шляхам“ (рэдактар — айцец Леў Гарошка), месячны орган Беларускае Грэка-Каталіцкае Рэлігійнае Місіі ў Парыжы, заснаваны ў кастрычніку 1947 г. 14. Часопіс „Моладзь" (рэдактар — сп. Янка Філістовіч), месячны орган Беларускае Незалежніцкае Арганізацыі Моладзі, заснаваны ў ліпені 1948 г. Ангельшчына Колькасьць беларускіх эмігрантаў: 11 ооо. Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Да Другое Сусьветнае вайны беларусы ў Ангельшчыну траплялі толькі паадзіночна. Усе яны былі нацыянальна нясьведамыя й таму не пакінулі па сабе ніякага сьледуўнацыянальнай беларускай працы. Масавая беларуская эміграцыя зьявілася тут толькі ў часе Другое Сусьветнае вайны. Прыйшла яна, разам з палякамі, із Заходняе Беларусі й лучыла ў Першы Польскі Корпус, які фармаваўся ў часе вайны на ангельскай зямлі. Сярод яе былі й нацыянальна сьведамыя адзінкі, аб чым сьведчаць факты іхных пошукаў беларускіх арганізацыяў у Ангельшчыне праз пасярэдніцтва лёнданскіх украінцаў. Вялікай масай прыехалі беларусы ў Ангелыпчыну ў 1946 г., калі туды быў пераведзены з Італіі Другі Польскі Корпус. У гэтым Корпусе было шмат беларусаў, якія, будучы яшчэ ў Расеі й на Блізкім Усходзе, стараліся ўтрымліваць між сабою лучнасьць, хоць і не маглі як польскія жаўнеры фармальна заснаваць свае беларускія арганізацыі. Каля 500 беларусаў прыехала ў Ангельшчыну зь Нямеччыныў 1947—1948 гт. якДП. Бальшыня беларусаў Ангельшчыны — нацыянальна маласьведамая, спалянізаваная ці зрусіфікаваная. іооо зь іх — добра сьведамых, a 200 — актыўных. Існуючыя беларускія арганізацыі: 1. Прадстаўніцтва Ўраду БНР у Ангелынчыне (прадстаўнік — прафэсар Жук-Грышкевіч Вінцук), заснаванае ў 1947 г. 2. Згуртаваньне Беларусаўу Вялікабрытаніі (старшыня — сп. Францішак Бартуль). Грамадзкая арганізацыя, заснаваная ў верасьні 1946 г. 3- Беларускі Незалежніцкі Народна-Хрысьціянскі Рух (старшыня — сп. Мікола Арцюх). Палітычная арганізацыя, заснаваная ўсьнежні 1947 г. 4. Беларуская Нацыянал-Дэмакратычная Партыя — краёвы аддзел, заснаваны ў студзені 1948 г. 5. Згуртаваньне Беларускіх Камбатантаў у Вялікабрытаніі (старшыня — лейтэнант Пётра Сыч), заснаванае 28 лістапада 1948 г. 6. Беларускае Хрысьціянскае Акадэмічнае Аб’еднаньне „Жыцьцё“ (старшыня — айцец доктар Часлаў Сіповіч). Арганізацыя беларускіх студэнтаў і беларусаў вышэйшае асьветы, заснаваная ў лістападзе 1947 г. 7. Згуртаваньне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне (дружыны ў Тамворцы й Лёндане). 8. Прадстаўніцтва газэты „Бацькаўшчына" ў Ангельшчыне (прадстаўнік — Згуртаваньне Беларусаўу Вялікабрытаніі). 9. Газэта „Беларус на Чужыне“ (рэдактар — сп. Аляксандар Надсон), двухтыднёвы орган Беларускага Незалежніцкага Народна-Хрысьціянскага Руху, заснаваны 7 кастрычніка 1947 г. іо. Часопіс „Наперад" (рэдактар — сп. Уладзімер Цьвірка), месячны орган беларускае моладзіў Ангельшчыне, заснаваны іо студзеня 1948 г. 11. Часопіс „Змагар“, орган Згуртаваньня Беларускіх Камбатантаў у Вялікабрытаніі, заснаваны ў сакавіку 1949 г. 12. Беларускі Дом уЛёндане, гаспода ўсіх цэнтральных беларускіх арганізацыяў у Ангелыпчыне з клюбам і гатэлем, набыты ў сьнежні 1948 г. Нямеччына Колькасьць беларускіх эмігрантаў: іо ооо. Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Амаль уся эміграцыя з Другое Сусьветнае вайны. Напалову нацыянальна сьведамая, напалову зрусіфікаваная ці спалянізаваная. Існуючыя беларускія арганізацыі: 1. Прэзыдыюм Рады БНР са сваім Сакратарыятам (першы заступнік старшыні Прэзыдыюму — доктар Ігнат Гагалінскі, другі заступнік старшыні — пасол Аляксандар Стагановіч, сакратар Прэзыдыюму — інжынэр Міхась Рагуля й 12 сяброў Прэзыдыюму). 2. Урад БНР са сваёй Канцылярыяй (прэм’ер-міністар Ураду БНР — магістар Аўген Каханоўскі). 3. Замежнае Прадстаўніцтва Беларускага Нацыянальнага Цэнтру, заснаванае 15 жніўня 1945 г. Як каардынацыйны міжпартыйны орган БНЦ задзіночвае ў сабе Беларускую Нацыянал-Дэмакратычную Партыю, Беларускую Незалежніцкую Партыю, Беларускіх Хрысьціянскіх Дэмакратаў і інш. (старшыня — сп. Лявон Савёнак). 4. ЦК Беларускае Нацыянал-Дэмакратычнае Партыі (Аўген Каханоўскі). 5. ЦК Беларускае Незалежніцкае Партыі (Міхась Рагуля). 6. ЦК Партыі БеларускіхХрысьціянскіх Дэмакратаў (Ігнат Гагалінскі). 7. Часовае Кіраўніцтва Беларускае Аўтакефальнае Правастаўнае Царквы пад зьверхніцтвам япіскапа Сергія, заснаванае 5 чэрвеня 1948 г. 8. Беларускі Нацыянальны Камітэт — Цэнтральнае Прадстаўніцтва Беларускае Эміграцыі ў Нямеччыне (Старшыня — інжынэр Уладзімер Тамашчык). Грамадзкая арганізацыя, заснаваная 6 чэрвеня 1946 г. 9. Згуртаваньне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне (галоўны кіраўнік — магістар Вацлаў Пануцэвіч), заснаванае 15 лістапада 1945 г. Згуртаваньне мае ў Нямеччыне 5 штандараў, што ахопліваюць 512 скаўтаў, ня лічачы скаўцкія адзінкі Аўстрыі, Францыі, Бэльгіі, Ангельшчыны й Бразыліі, падпарадкаваныя Галоўнай Гасподзе ЗБСЧ. іо. Згуртаваньне Беларускіх Вэтэранаў у Нямеччыне (галоўны старшыня — палкоўнік Франц Кушаль), заснаванае 5 ліпеня 1947 г. 11. Згуртаваньне Беларускіх Настаўнікаў на Эміграцыі (старшыня — сп. Мечыслаў Рагажэцкі), заснаванае 17 верасьня 1947 г. 12. Аб’еднаньне Беларускіх Лекараў на Чужыне (старшыня — доктар Вітаўт Тумаш), заснаванае ў сакавіку 1947 г. 13. Навуковае Таварыства імя Францішка Скарыны (старшыня — прафэсар Янка Станкевіч), заснаванае ў чэрвені 1946 г. 14. Саюз Беларускіх Журналістых (старшыня — Мікола Панькоў), заснаваны ў верасьні 1947 г. 15. Згуртаваньне Беларускіх Жанчын у Нямеччыне (старшыня — Натальля Арсеньнева), заснаванае ў 1947 г. 16. Беларуская Харытатыўная Служба (дырэктар — айцец Міхась Маскалік), заснаваная ў жніўні 1947 г. 17. ІМКА/ІВКА — беларуская сэкцыя (старшыня — Франц Кушаль), заснаваная ў жніўні 1948 г. 18. Беларуская Бібліяграфічная Служба (кіраўнік — Мікола Панькоў), заснаваная ў 1947 г. 19. Беларускі Тэатар Эстрады (мастацкі к^раўнік — кампазытар Мікола Куліковіч), заснаваны ў чэрвені 1945 г. 20. Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне ў Мюнхэне (старшыня — Антон Бяленіс), заснаванае 18 лістапада 1945 г. 21. Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне ў Марбургу, заснаванае ў сьнежні 1945 г. 22. Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне ў Рэгенсбургу, заснаванае ў верасьні 1947 г. 23. Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне ў Карлсруэ, заснаванае ў верасьні 1947 г. 24. Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне ў Фрайбургу, заснаванае ў верасьні 1947 г. 25. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы (дырэктар — доктар Аляксандар Орса), заснаваная 22 сьнежня 1945 г. 26. Беларуская гімназія імя Максіма Багдановіча (дырэктар — сп. Аляксей Вініцкі), заснаваная ў лістападзе 1946 г. 27—29. Беларускія Гімназіі ў Ватэнштэце, Міхельсдорфе й Гібэльштаце, заснаваныя ў 1946—1948 гг. 30—37Беларускія Народныя Школы ў Віндышбэргердорфе, Остэргофэне, Шляйсгайме, Мітэнвальдзе, Мэнхегофе, Ватэнштэце, Міхельсдорфе й Гібэлыптаце, заснаваныя ў 1945—1948 гг. 38. Газэта „Бацькаўшчына“ (рэдаіуе калегія), тыднёвы орган беларускае незалежніцкае думкі, заснаваны 31 кастрычніка 1947 г. 39. Часопіс „Сакавік" (рэдактар — Антон Адамовіч), літаратурнамастацкі й навукова-публіцыстычны орган, заснаваны ў сакавіку 1947 г. 40. Часопіс „Мэдычная Думка“ (рэдактар — доктар Вітаўт Тумаш), орган Аб’еднаньня Беларускіх Лекараў на Чужыне, заснаваны ў сьнежні 1946 г. 41. Бюлетэнь „Скаўцкая Інфармацыйная Служба“ (рэдактар — Вацлаў Пануцэвіч), орган Галоўнае Гасподы Згуртаваньня Беларускіх Скаўтаў на Чужыне, заснаваны 20 кастрычніка 1946 г. Бэльгія Колькасьць беларускіх эмігрантаў: 1500. Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Амаль усе з новае эміграцыі. 3 прычыны цяжкіх умоваў працы й жыцьця (капальні вугалю) — у бальшыні пасіўныя. Невялікая частка зь іх знаходзіцца пад уплывам расейцаў і палякаў. Існуючыя беларускія арганізацыі: 1. Прадстаўніцтва Ўраду БНР у Бэльгіі (прадстаўнік — маёр Рагуля Барыс), заснаванае 22 лютага 1949 г. 2. Саюз Беларусаў у Бэльгіі (старшыня — інжынэр А. Ромар), заснаваны 1 студзеня 1947 г. 3. Згуртаваньне Беларускіх Камбатантаў у Бэльгіі (старшыня — маёр Барыс Рагуля), заснаванае 2 верасьня 1948 г. 4. Цэнтраля Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў на Чужыне (старшыня — Барыс Рагуля). 5. Беларуска-Бэльгійскі Камітэт (старшыня — прафэсар В. Дэні, сябра — Барыс Рагуля, сакратар — доктар Ковэлерт). Арганізацыя для апекі над беларусамі й беларускімі стуцэнтамі, заснаваная і лютага 1949 г. 6. Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне ў Лювэне (старшыня — Барыс Рагуля), заснаванае 22 студзеня 1949 г. 7. Прадстаўніцтва газэты „Бацькаўшчына" ў Бэльгіі (прадстаўнік — Я. Лабоўка). Аўстрыя Колькасьць беларускіх эмігрантаў: да 500. Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Амаль усе з новае эміграцыі. У бальшыні — нацыянальна сьведамыя. Частка знаходзіцца пад уплывам расейцаў. Існуючыя беларускія арганізацыі: 1. Аб’еднаньне Беларусаў Верхняе Аўстрыі (старшыня — Аляксандар Яцэвіч). Грамадзкая арганізацыя, заснаваная ў 1947 г. 2. Згуртаваньне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне (2 зьвязы ў Куфштайне й Рыдзе), заснаванае ў студзені 1949 г. 3. Беларуская школа для малапісьменных у Рыдзе, заснаваная 1 студзеня 1948 г. Швэдыя Колькасьць беларускіх эмігрантаў: іоо. Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Амаль усе — беларусы новае эміграцыі й нацыянальна сьведамыя. Існуючыя беларускія арганізацыі: 1. Прадстаўніцтва Ўраду БНР у Швэдыі (прадстаўнік — інжынэр Асоўскі Альбэрт), заснаванае 2 студзеня 1949 г. 2. Беларуская Грамада ў Скандынавіі (старшыня — інжынэр Альбэрт Асоўскі). Грамадзкая арганізацыя, заснаванаяўжніўні 1948 г., якая гуртуе беларусаў Швэдыі, Нарвэгіі й Даніі. 3. Прадстаўніцтва газэты „Бацькаўшчына“ ў Швэдыі (прадстаўнік — інжынэр Альбэрт Асоўскі). Італія Колькасьць беларускіх эмігрантаў: 50. Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Амаль усе з новае эміграцыі й нацыянальна сьведамыя. Існуючыя беларускія арганізацыі: 1. Беларускія Багасловы Пакрова Сьв. Міколы ў Рыме.