Запісы 32

Запісы 32

157.77 МБ
—	машынапіс „Справаздача зь беларускага ўдзелу ў 12-й Канфэрэнцыі Сусьветнай Антыкамуністычнай Лігі (ВАКЛ) у горадзе Далас, штату Тэксас, ЗШПАмэрыкі ад 9 да 12 верасьня 1985 г.“. Подпіс: Іван Касяк (2 копіі);
’	— машынапіс „Справаздача зь беларускага ўдзелу ў 17-й ВАКЛ-Канфэрэнцыі" (1984 г.);
—	машынапіс „Беларускі ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі, Лёндан, 21—24.11.1985“. Подпіс: С. Каліновіч (2 асобнікі);
—	нэкралёг па Кастусю Глінскаму (машынапіс);
—	машынапіс „Беларускія прадстаўнікі на Сусьветным Міжнародным форуме ў Люксэмбургу. 8—10.09.1986“. Подпіс: ЯнкаКузьня;
—	машынапіс „Беларускі ўдзел у Эўрапейскай канфэрэнцыі, Мюнхэн, 27—28 чэрвеня 1987 г.“. Подпіс: С. Каліновіч;
—	машынапіс „Беларускі ўдзел у Міжнародным зьезьдзе, Фрыдрыхсгафэн, 11—13 верасьня 1987 г.“. Подпіс: С. Каліновіч;
—	машынапіс „Беларуская дэлегацыя на Сусьветнай канфэрэнцыі ўЖэнэве, Швайцарыя. 25—30.08.1988“;
—	копія „Прамова Прэзыдэнта БЦР М. Зуя на 8-й Сустрэчы Беларусаў Аўстраліі ў Сыднэі 12—15 студзеня 1989 г.“;
—	машынапіс „Інфармацыя зь дзейнасьці беларускай дэлегацыі на Надзвычайнай канфэрэнцыі Сусьветнай Антыкамуністычнай Лігі ў Брысбэне, Аўстралія 21—25 жніўня 1989 г.“. Подпіс: Уладзімер Шнэк;
—	машынапіс „Інфармацыя аб дзейнасьці Краёвага Штабу БВФ у Аўстраліі". Подпіс: Ул. Шнэк.
Тэчка №26. „Лісты, адпраўленыя Дз. Касмовічам. 1979— 1980“.
Тэчка ўтрымлівае абежнікі Галоўнага штабу БВФ, звароты Дзьмітрыя Касмовіча, а таксама ягоныя лісты да Антона Адамовіча, Алеся Алехніка, Янкі Бунчука, Кастуся Глінскага, Уладзімера Гуцькі, Міхася Зуя, Івана Касяка, а. Сьвятаслава Каўша, Галіны й Мікалая Мінкевічаў, Нікандра Мядзейкі, П. Нягоды, Язэпа Сажыча, а. Пётры Саўчыца, Уладзімера Сенькі, Уладзімера Сідлярэвіча, Станіслава Станкевіча, Славы Стэцька, Вітаўта Тумаша, Віталя Цярпіцкага, Хведара Шыбута, Янкі Шымчыка ды іншых.
Тэчка №27. „ПрацаДзьмітпрыя Касмовіча „Кароткі храналягічны нарыс вызвольнай працы Беларускага Вызвольнага Фронту і гасп. Дзьмітра Касмовіча, начальніка Галоўнага Штабу БВФ на міжнародных форумах (1981—1987)“.
Тэчка ўтрымлівае кавалак згаданай працы. 41 старонка.
Тэчка №28. „Копіі працыДз. Касмовіча за 1981—198722.“.
Тэчка ўтрымлівае яшчэ адну копію згаданай працы. 41 старонка машынапісу.
Скрыня 4. „Лісты, адпраўленыя Дз. Касмовічам асобам і арганізацыям па асноўных пытаньнях. 1952—1989 гг.“.
Тэчка №29. „Лісты Дз. Касмовічу ад розных асобаў па асноўных пытаньнях. 1981—1991“.
Тэчка ўтрымлівае лісты ад Кастуся Акулы (Канада), Алеся Алехніка (Аўстралія), Янкі Бунчука (Вялікабрытанія), Міхася Віценьчыка (Вялікабрытанія), Кастуся Глінскага (Вялікабрытанія), Паўла Гуза (Аўстралія), Уладзімера Гуцькі (Канада), Аляксандра Жданковіча (Вялікабрытанія), Міхася Зуя (Аўстралія), Янкі Калбасы (Вялікабрытанія), Івана Касяка (ЗША), а. Сьвятаслава Каўша (ЗША), Вітаўта Кіпеля (ЗША), Кастуся Мерляка (ЗША), Янкі Міхалюка (Вялікабрытанія), Нікандра Мядзейкі (ЗША), а. Аляксандра Надсана (Вялікабрытанія), Мікалая Паўлава (Аўстралія), Уладзімера Сенькі (Нямеччына), Уладзімера Сідлярэвіча (Аўстралія), Міколы Скабея (Аўстралія), Славы Стэцька (Нямеччына), Віталя Цярпіцкага (ЗША), Уладзімера Шнэка (Аўстралія), Міхася Шэкі (Аўстралія), Паўла Юнаха (Вялікабрытанія) ды іншых.
Тэчка№зо. „Лісты, адпраўленыяДз. Касмовічам. 1981— 1984“.
Тэчка ўтрымлівае лісты да Алеся Алехніка, Лёнгіны і Ўладзімера Брылеўскіх, Янкі Бунчука, Кастуся Глінскага, Уладзімера Гуцькі, Дарафейчыка, Міхася Зуя, Івана Касяка, а. Сьвятаслава Каўша, Вітаўта Кіпеля, Мікалая Клютка, Кастуся Мерляка, Нікандра Мядзейкі, а. Аляксандра Надсана, Элеаноры Пітушкі, Язэпа Пітушкі, Юр’я Попкі, Міколы Прускага, Язэпа Сажыча, Міхася Сенькі, Уладзімера Сенькі, Уладзімера Сідлярэвіча, Славы Стэцька, Юркі Сянькоўскага, Надзеі ТэадаровічАбрамавай, Віталя Цярпіцкага, Уладзімера Шнэка, Янкі Шымчыка, Міхася Шэкі, Паўла Юнаха й іншых. Таксама тут захоўваюцца абежнікі Галоўнага штабу БВФ.
Тэчка №31. „Лісты, адпраўленыяДз. Касмовічам. 1985— 1989“.
Тэчка ўтрымлівае лісты да Кастуся Акулы, В. Басяцкага, Янкі Бунчука, а. Паўла Вялікага, Міколы Гаховіча, Кастуся Глінскага, гуртка „Васілёк", Уладзімера Гуцькі, Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі, Міхася Зуя, Івана Касяка, Вітаўта Кіпеля, Кастуся Мерляка, Янкі Міхалюка, Уладзімера Сенькі, Уладзімера Сідлярэвіча, Славы Стэцька, 496
Фэдэральнай рады Беларускіх арганізацыяў Аўстраліі, Віталя Цярпіцкага, Уладзімера Шнэка, Паўла Юнаха, а таксама абежнікі Галоўнага штабу БВФ.
Тэчка №32. „Віктар Астроўскі „Польскі ўніяцкі касьцёл для беларусаў...“ і інш.“.
Тэчка ўтрымлівае асобнік кнігі Віктара Астроўскага, выдадзенай у Лёндане ў 1966 г., а таксама асобнік „Лістоў да Гарбачова", выдадзеных тамсама ў 1987 г.
Тэчка №33. „Лісты, дасланыя Дз. Касмовічам. 1954— 1959“•
Тэчка ўтрымлівае лісты да Алеся Алехніка, Аркадзя Арэхвы, Радаслава Астроўскага, Янкі Бунчука, Сяргея Гоха, Уладзімера Гуцькі, Сымона Жамойды, Аляксандра Жданковіча, Міхася Зуя, Алеся Карповіча, Карпоўскага, Пятра Касацкага, Івана Касяка, Кісяля, Міколы Латушкіна, М. Маеўскага, Нікандра Мядзейкі, Новіка, Юр’я Попкі, Міколы Пратасевіча, Сяргея Розмысла, а. Пётры Саўчыца, Сладкоўскага, Кастуся Станюша, Славы й Яраслава Стэцькоў, Вячаслава Сэлях-Качанскага, Надзеі Тэадаровіч-Абрамавай, уладыкі Філафея, ХАБР, Барыса Шчорса, Міколы Шчорса, Янкі Шымчыка й некаторых іншых.
Тэчка №34. „Лісты, дасланыя Дз. Касмовічам. i960— 1964,196722.“.
Тэчка ўтрымлівае лісты да Алеся Алехніка, Аркадзя Арэхвы, Радаслава Астроўскага, Янкі Бунчука, Аркадзя Варавы, Сяргея Гоха, Уладзімера Грамякі, Уладзімера Гуцькі, Еўшы, Аляксандра Жданковіча, Міхася Зуя, Сымона Кандыбовіча, Івана Касяка, Кухарчыка, Лазара, Міколы Латушкіна, М. Маеўскага, Марковіча, Кастуся Мерляка, Нікандра Мядзейкі, Пагуды, Язэпа Пітушкі, Юр’я Попкі, Сяргея Розмысла, Аляксандра Сацэвіча, А. Сенкабілава Стэцька, Масея Сяднёва, Паўлы Урбана, Юр’я Хахолкі, Дзьмітрыя Чайкоўскага, Барыса Шчорса, Янкі Шымчыка ды некаторых іншых.
Тэчка №35. „Абежікі ГШ БВФ. 1958—1964 гг.“.
Тэчка ўтрымлівае абежнікі Галоўнага штабу БВФ за азначаны пэрыяд.
Скрыні і-з, 2-з, з-з, 4-з. „Дакумэнты на розных мовах“.
Скрыні ўтрымліваюць неразабраныя дакумэнты ў ангельскай, нямецкай, францускай, польскай, украінскай мовах Яныўяўляюць сабою матэрыялы канфэрэнцыяў, запрашальнікі, рэзалюцыі, у тым ліку й рыхтаваныя Касмовічам адносна Беларусі, копіі матэрыялаў замежнай прэсы й г. д.
Мова
Зьміцер Саўка
Менск
„ЧЫСТАЯ ЯК ВЕЯНАЯ“
Пытаньні мовы
ў эпісталярыюме беларускай эміграцыі
Нацыянальная інтэлігенцыя заўсёды вельмі чула, часам наватхваравіта ставіцца да мовы як першаснай адзнакі ідэнтычнасьці. Праблемы мовы, найперш яе перахаваньня „ў чысьціні“, ува ўсёй сукупнасьці адметных рысаў, — асабліва істотныя для дыяспары, бо эміграцыя жыве ў штодзённым іншамоўным атачэньні, дзе родная мова з інструмэнта ператвараецца ў сымбаль. Тым больш гэта актуальна для беларускай палітычнай эміграцыі, якая, усьведамляючы глыбіню русіфікацыйных працэсаў на Бацькаўшчыне, лічыла сябе адзінаю захавальніцаю сапраўднае, не скажонае чужынскімі ўплывамі беларушчыны.
Гартаючы рэдакцыйную карэспандэнцыю эміграцыйных выданьняў, прыватнае ліставаньне, ня рэдка знаходзіш то асобныя радкі, то цэлыя шматстаронкавыя трактаты, прысьвечаныя моўнай праблематыцы. Мы палічылі вартай увагі палеміку зь ліставаньня рэдактараў двух розных выданьняў: на той момант дырэктар БІНІМу д-р Вітаўт Тумаш рэдагаваў „Запісы", а Міхась Міцкевіч — газэту „Царкоўны Пасланец"1.
У нашым выпадку палемісты затрымліваюцца на дзьвюх праблемах, адна зь якіх мае артаэпічна-артаграфічны характар (алтар ці аўтар), другая — хутчэй эдыцыйна-тэксталягічны.
Першае пытаньне, калі быць дакладным, выходзіць за межы ўласна артаэпічна-артаграфічнай праблематыкі — тут вядзецца пра кадыфікацыю асваеньня даўніх пазычаньняў.
1 Лісты захоўваюцца ў архіве БІНІМу.
3 кантэксту вынікае, што гэтае пытаньне дыскутавалася ў папярэднім лісьце (лістах?), дзе Тумаш і падаваў спасылку на Яўхіма Карскага, аднак, на жаль, таго ліста мы не знайшлі. Нам уяўляецца вельмі імаверным, што доктар меў на ўвазе прыклад autara з фундамэнтальнае працы „БеларусьГ2. Дарэчы, Карскі ўзяў гэты прыклад зь іншай аўтарытэтнае крыніцы — шматтомнага збору беларускага фалыслёру Міхала Фэдэроўскага3 (такое вымаўленьне зьбіральнік занатаваўу Ваўкавыскім павеце).
Калі іншамоўнае слова мае даволі працяглую гісторыю бытаваньня ў мове, звычайна яно рэпрэзэнтуецца ў розных рэгіёнах цэлым шэрагам фанэтычных і акцэнтуацыйных, а нярэдка граматычных і сэмантычных варыянтаў і іх камбінацыяў, напрыклад, фанэтычна-акцэнтуацыйныя варыянты: германізм кірмаш, кёрмаш, кярмаш; фанэтычнаграматычныя варыянты: балтызм гірс (муж. р.), гірса, дзірса, дырса, тырса, цірса (жан. р.); сэмантычныя варыянты: цюркізм кабан — ‘кныр’ (амаль па ўсёй Беларусі) і ‘певень’ (Любанс.кі раён). Нярэдка варыянты адлюстроўваюць розную ступень, розную „глыбіню" асвоенасьці пазычаньняў, а таксама — у выпадку фанэтычных варыянтаў — розную фанэматычную інтэрпрэтацыю гукаў.
Так сталася з лацінізмам altare, altar(ia), altarius, які фіксуецца ў старабеларускай мове ў формах алтарь (з 1463 г.), олтарь (з 1489 г.), олтарь (з пачатку XVII ст.)4, кожная зь якіх рэпрэзэнтуе розныя пасярэднікі пазычваньня (праз царкоўнаславянскую й польскую) і розныя сіупені асваеньня. Паказальна, што ў шэрагу славянскіх моваў ён пасьпеў „пражыць“ настолькі доўгае жыцьцё, што замацаваўся ў даволі далёкіх ад зыходнай формах: польск. oltarz, чэск. oltar, славацк. oltar, баўгарск. і сэрбск. олтар, ст.-расейск. олыпарь — з пачатковым о5, а што
2 Карскій Е. Белорусы. Т. 2. Языкі белорусскаго племенн. Вып. 1. Нсторнческій очерісь звуковт> белорусскаго наречія. Варшава, 1903. — („Варшавскія уннверснтетскія нзвестія"). Праверана паводле выд.: Карскнй Е. Белорусы. В з т. Т. 2 Кн. і. Мн.: БелЭн, 2006—2007. С. 321.
3 Federowski М. Lud Bialoruski. Т. 1. Krakow, 1897. S. 6.
4 Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Т. і. Мінск, 1982. С. 103—104.
5 Ва ўласнаславянскай лексыцы пачатковы азабаронены. Таму ў самыя даўніх, найболып частотных пазычаньнях з пачатковым а-, найперш у імёнах, адбылася мена а> о-: грэцк. AXe^avSpoq (лац. Alexander} > польск. Olek, укр. Олесь, расейск. дыял. Олександра, бел. дыял. Олесь, Aphanasios > укр., бел. дыял. Опанас. Праўда, у беларускай літаратурнай мове з прычыны аканьня гэтая мена не выяўляецца: Алесь, Апанас.