да ўкраінскае формы, вівтар, якую падае „апалягет алтара“ Міцкевіч, то тут адбыліся наступныя фанэтычныя працэсы: 1) alt> olt(агульнаславянская зьява); 2) olt> ovt(зьява, агульная для моваў украінскай і беларускай — прынамсі для шэрагу дыялектаў: алтар > аўтар'); 3) ovt> vovt(разьвіцьцё прыстаўнога v перад пачатковым лябіяльным — прыкрыцьцё складу — зьява, агульная для ўкраінскай і беларускай моваў, праўда, у беларускай літаратурнай прыстаўны v разьвіваецца звычайна перад націскным6; дарэчы, Фасмэр падае такую расейск. дыял. форму — вовтарь7); 4) vovt> vivt(„звужэньне“ о > і ў новазакрытых складох, характэрнае толькі для ўкраінскае мовы, на ўзор: вівторок ‘аўторак’, вівця ‘авечка’)- Другая праблема, узьнятая ў ліставаньні, датычыць карэктнасьці, магчыма, нават — этычнасьці асобных „прачытаньняў", „інтэрпрэтацыяў“ аўтарскага ісьніку ў БІНІМаўскіх выданьнях твораў Максіма Багдановіча8 й Алеся Гаруна9. Рознасьць у падыходах бакоў палемікі крыецца, відаць, у розным бачаньні „фармату" выданьняў. Калі Міцкевіч адстойвае выключнае права аўтара на свой твор, што мае рэалізоўвацца ў акадэмічным выданьні, то рэдактары згаданых збораў, відаць, пазыцыянавалі іх як папулярныя выданьні, дзе твор мусіць служыць нейкай дыдактычнай або нават палітычнай задачы, дзе тэкст ужо не належыць выключна аўтару, а разглядаецца як агульнанацыянальная каштоўнасьць. Асабліва выразна рознасьць падыходаў відаць у розных „рэдакцыях“ Багдановічавай „Пагоні", пачаткова „Літоўскай", а пазьней і „Крывіцкай“, і нават „Беларускай“ — нягледзячы на парушэньне рытму, дднак у імя „большай зразумеласьці", „даступнасьці“ сучаснаму чытачупатрыёту. 6 Хоць прысгаўныЬ у дыялектах разьвіваецца й перад ненаціскнымі: гавечка, гануча,гарэх. 7 Фасмер М. Этнмологнческнй словарь русского языка. йзд. 2. Т. 1. Москва, 1986. С. 72. 8 Багдановіч М. Вянок паэтычнай спадчыны / Уступнае слова й рэдагаваньне Ст. Станкевіча й Ант. Адамовіча. Munchen—New York: „Бацькаўшчынай— БІНІМ, i960. 9 Гарун А. Матчын дар / Уступ А. Адамовіча; Перадрук уступу А. Барычэўскага. Матар’ялы выбраныя са зборнікаў Алеся Гаруна 1918,1929 гг. Munchen— New York: „Бацькаўшчына*‘—БІНІМ, 1962. Апроч уласна палемічных момантаў, каштоўным уяўляецца сьведчаньне пра актьгўныя кантакты між Язэпам Лёсікам10 і Браніславам Тарашкевічам, прычым адбыліся яны, відаць, у 1917 г., яшчэ да выхаду Тарашкевічавай „Беларускай граматыкі для школ“ (Вільня, 1918). Каб ацаніць значнасьць гэтага факту, трэба ўзяць пад увагу, што ў канцы 1910-х — на пачатку 1920-х іт. Лёсік выступаў правадніком „тарашкевіцы" ў Савецкай Беларусі11 (сам Тарашкевіч увесь наступны час — аж да легендарнага абмену на Францішка Аляхновіча ў 1933 г. — заставаўся на тэрыторыі тагачаснай Полынчы, а ягоная „Граматыка" пры савецкай уладзе не выходзіла ніколі12). Аднак пад сярэдзіну 1920-х ён ужо робіцца галоўным крытыкам усталяванай артаграфічнае пракгыкі13 ды ідзе яшчэ далей, прапаноўваючы зьмяніць і самыя падставы правапіснае сыстэмы, і нават альфабэт4. Лісты падаюцца ў арыгінальным правапісе, апроч выпадкаў відавочных памылак; публікатары дазволілі сабе пасьлядоўна правесьці сучасныя правілы пунктуацыі, а таксама зьмянілі сродкі вылучэньня тэксту на друкарскія ды ўніфікавалі іх. 20.7.1978 Вельмі Паважаны Рэдактару! Вашыя лісты, пэўна-ж, дастаў і зь вялікай цікавасьцяй іх прачытаў. [...] Найважнейшае з нашага ліставаньня гэта тое, што зь яго можна бачыць Вашую вялікую рэдактарскую рупнасьць, каб наша мова заставалася „чыстая як веяная“. ‘° Дарэчы, Міхась Міцкевіч быў наймалодшым братам Якуба Коласа, пляменьнікам Язэпа Лёсіка. “ Напрыклад, у Лёсікавай „Практычнай граматыцы беларускае мовы: курс першы“ (Менск, 1921) на с. з так і пазначана: „Правапіс подлуг „Беларускай граматыкі для школ“ Б. Тарашкевіча". 12 Першае менскае выданьне выйшлаў 1941 г., за нямецкай акупацыяй, другое — у 1991 г., ужо пасьля зьнікненьня Савецкага Саюзу. 13 Напрыклад: „Неўстаноўленыя выпадкі нашага правапісу" (1925), „Спрашчэньне правапісу" (1926), ,Да „рэвізіі" беларускага правапісу" (1926), „Да рэформы беларускага правапісу" (1926) — тут і ніжэй паводле выданьня: Язэп Лёсік. 1921—1930: Збор твораў. Мінск, 2003. 14 Да рэформы беларускай азбукі" (1926). Што да „старое"справы — пераходулуў: ня буду займаць тут шмат месца і часу, ня зьбіраўся рабіць гэтага і калісьці. Хацеў толькі, каб Ваш пагляд быў сканфрантаваны з кардынальна іншай думкай Карскага. Пакідаючы на бокуягоныя палітычныя пагляды, Карскі прарабіў вялізарную работу ў вывучэньні беларускае мовы і ў зборы вялізнага для гэтага матар’ялу. Знаў ён пра яе вельмі шмат, калі і ня ўсё тое, што знае пра яе цяпер славянская філёлёгіі, і ў пытаньнях нашае мовы няграматным ён напэўня ня быў. Таму заўсёды ня шкодзіць пазнаёміцца з тым, што пра тое ці іншае з нашаемовы думаў Карскі. Паколькі на Вашую думку аўтар гавора „аднаАшмяншчына^, ды, бадай, далёка ня ўся“, да раней прыведзеных паглядаў Карскага, Гарэцкага, Некрашэвіча'6, цэлага Інбелкульту ды іншых, тут падаю яшчэ і пагляд наваградчаніна Яна Чачота, які ён выказаў у 1845 г. У прадмове да кнігі „Песьні весьнячэ з над Немна, Днепру іДнестру“'7 15 Відаць, у папярэднім лісьце (лістах?) Міцкевіч намінаў на Ашмяншчыну з тае прычыны, што лічыў, быццам ягоны візаві паходзіў з Ашмяншчыны. Ня выключана, што Тумаш мог спасылацца на фіксацыю формы аўтар у „Беларуска-расійскім (Вялікалітоўска-расійскім) слоўніку" Яна Станкевіча (Ныо-Ёрк, 1989), які якраз і паходзіў з Ашмяншчыны. 16 Сьцяпан Некрашэвіч і Мікола Байкоў, магчыма, імкнучыся кадыфікаваць менавіта „народную", больш адметную форму, падалі аўтар у двух сваіх слоўніках — „Беларуска-расійскім“ (Менск, 1926) і „Расейска-беларускім" (Менск, 1928). Менавіта гэтая фіксацыя была вызначальнаю для кадыфікацыі формы аўтар у „Беларускім клясычным правапісе" (Вільня—Менск, 2005). 17 Маецца на ўвазе выданьне: [Czeczot Jan], Piosenki wiesniacze z nad Niemna, Dniepra i Dniestra. Wilno, 1845. Аднак д-р Тумаш памыліўся, бо тэкст, фрагмэнт якога ён цытуе (у сваім уласным, відаць, перакладзе), насамрэч знаходзім у іншым выданьні — добра знаёмым беларускім фальклярыстам: [Czeczot Jan], Piosenki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny, niektore przyslowia i idiomatyzmy w mowie Slawiano-Krewickiej, s postrzezeniami nad nig uczynionemi. Wilno, 1846. S. VII—VIII: nie liubiq bardzo [Krewiczanie] gloski I [...]. Dia tego to w wielu razach wymieniajq Krewiczanie zamiast I gloskq u, Iqczqc z nastqpnq, lub poprzedzajqcq samogloskq; skqd si^ tworzq niezaprzeczone dwugloski: au, eu, ou, iu, uu, np. daii, j eu, paszdii, ІйЫй, blisпйй. Nawet wyrazy z innych j^zykow wzi^te,jak np. chaiitury z litewskiegochalturej, zaunier zpolskiegozolnierz, (zoldak znieinieckiegoder Soldner ) kaiini er pochadzqcy zwloskiego kolnierz, auP Чачот пісаў: „крывічане ў многіх выпадкахзаміжл вымаўляюць гук ў...:даў, еў, пашоў, любіў, блісьнуў'8. Навету словах, узятых зь іншых моваў, прыкладам жаў нер (зь нямецкага der 8дІбпег),каўнер, які паходзіць з італьянскага а ў map (з лацінскага a 11 a г е )усюды зьмяніліл наў“. (Міжіншага ія незАшмяншчыны, але зь Вялейшчыны20). Вымова аўтар ня вузка тэрытар’яльная, не дыялектная, а ў народнай мове на ўсім тым прасторы, дзе гавораць воўк, аня в о лк. Вымова алтар зьявілася ў тых, хто блізка хадзіў каля царкоўных справаў, там яно з царкоўнаславянскага, або быў дзеля адукацыі ці іншых прычынаў пад узьдзеяньнем расейскаемовы і вымовы. Што да Багдановіча, і спачатку пра верш „Чуеш гул?“. Ёсьць дзьве рэдакцыі Багдановіча гэтага вершу: першая друкавалася ў „Hamad ніве“, а пасьля ў „Вянку“, і другая, дадзеная паэтам перад самай сьмерцяй, з словам зашамрэла. Абодва варыянты надрукаваныя ў выданьні БІНІМ, першы на б. 86, другі на б. 223. Што сам Багдановіч зрабіў папраўкі, можна бачыць з дасланых тут фатастатаў з выданьня ягоных твораў 1927 г. Інбелкульту2'. Там была надрукаваная толькі апошняя рэдакцыя паэты гэтага вершу, а пра першую ёсьць анатацыя ў камэнтарох (пад нр 91). Дык гэты верш паправілі не tar, oltarz, (z lacinskiego al tare) kautUn (ividac, ze nie swojski) koi tun, wsz^dzie zmienily I na й“.У беларускім перакладзе гэты тэкст апублікаваны ў выданьні: Чачот Я. Наваградскі замак: Творы / Уклад., прадм. і камент. К. Цвіркі. Мінск, 1989. С. 179—180. 18 Як можна пераканацца з арыгінальнага тэксту, туг у аўтара ліста лішні ь. ’’ Аўтар пакінуў прастору, паставіўшы шматкроп’е, каб, як і ў іншых месцах, пазьней рукою дапісаць зыходную форму пазычаньня (ліст напісаны на друкарцы), аднак так і не зрабіў гэтага, бо, магчыма, не знайшоў зыходнага італьянскага слова. У Чачота тут замест чаканага італьянскага — слова польскае. Дарэчы, паводле „Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы“, каўнер паходзіць з лаціны, праўда, не падаецца само слова, якім, на нашу думку, магло б быць collare 'шыя'. г" ВітаўтТумаш паходзіўзь вёскі Сьпягла (Сьпягліца) Сьвянцянскага павету, а за савецкім часам — Вялейскага раёну. 21 Маецца на ўвазе выданьне: Творы Максіма Багдановіча. Т. 1. Вершы. Апавяданьні. Тэкст. Варыянты. Увагі / Інбелкульт; Пад рэд. 1.1. Замоціна. Менск, 1927. — (Акадэмічная бібліотэка беларускіх пісьменьнікаў; Аддз. 5. Сер. 2. Кн. 1). „літаратураведы" БІНІМ, а сам Багдановіч, ілёгка дагадацца чаму: у першай страфе першай рэдакцыі лясун узьняў такі вецер у лесе, што „Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн танкастволыя сосны зьвіняць“. У страфе-ж другой пры такім вялікім ветры „сьціхла рака, не шасьцяць у палёх каласы“, ледзь„шапаціць галасок вецерка“!!! Дык у паэтычным натхненьні ў страфе другой паэта забыўся, што ён напісаў у страфе першай! Вось гэтую лягічную недарэчнасьць паэта і стараўся паправіць у другой рэдакцыі ды ўткнуў зашамрэла (польскаеszemrzec). Таксама Багдановічава, як я спраўдзіў па менскім выданьні Інбелкульту, і„не разьбіць, ня спыніць, ня стрымаць" (а ў Гаруна не Гарунова, а не ,,літаратураведаў“). I верш „Пагоня" ў выданьні БІНІМ надрукаваны два разы: арыгінальная рэдакцыя Багдановіча на б. 221 і другая рэдакцыя — гэта ўжо напэўна „сачыненйе“ нашыхлітаратураведаў — на б. 222 з крывіцкай пагоняй,зспалох замест жах ды іншымі.Дыкчытайце першуюрэдакцыю, а ня другую, кабне псаваць сабе настрою. Зьмены зрабіў хіба адзін з гэтых'^, і згодна з Вашым даручэньнем на яго я ўжо „накрычаў“. Няма нідзе нейкіх дакумэнтаваных дадзеных, каб сам Багдановіч зьмяняў у сваім вершы словы накрывіцкай цінаспалох.