Затое даволі штучна вылучаюцца асобна беларускія выданьні Ватыкану й Італіі. Да рэлігійнага друку Італіі адносіцца часопіс „Зьніч“ а. Пётры Татарыновіча. Пры гэтым сам жа Юры Гарбінскі пазначае, што выдавец быў супрацоўнікам Беларускай рэдакцыі радыё „Ватыкан“. Пасьля сьмерці Татарыновіча ягоны спадкаемца ў працы на радыё Янка Мойсік дзеля працягу выдавецкай справы стаў выдаваць бюлетэнь „Хрысьціянскія Навіны", дзе таксама зьмяшчаў матэрыялы беларускіх радыёпраграмаў. Безумоўна, гэта былі розныя выданьні, з рознай канцэпцыяй, але ж выдаваліся яны, фактычна, у тым самым месцы. Юры ж Гарбінскі выключна паводле фармальнай прыкметы падае „Зьніч" як італьянскае выданьне, а „Хрысьціянскія НавіньГ — як ватыканскае. 1 на гэтай падставе аўтар робіць адмысловую статыстыку італьянскіх і ватыканскіх выданьняў ды падае ў дыяграмах і графіках іх асобныя суадносіны зь іншым пэрыядычным друкам беларусаў на Захадзе. 1 гэта далёка ня ўсе заўвагі адносна ўліку беларускіх пэрыёдыкаў у кнізе. Такіх дробных памылак і недакладнасьцяў можна яшчэ назьбіраць даволі. Можа, часам і ня сам аўтар вінаваты ў тым, што ён нешта няправільна ўлічыў, але ж на падставе гэтых зьвестак робяцца далейшыя высновы, статыстычныя выкладкі! А з улікам згаданых хібаў значная колькасьць табліцаў і дыяграмаў губляе свой сэнс і застаецца толькі прыгожымі каляровымі малюнкамі, на якіх немагчыма абапірацца наступным дасьледнікам у справе аналізу разьвіцьця беларускага друку на Захадзе. Паўстае пытаньне, а што ж тады ёсьць у кнізе Юр’я Гарбінскага, якая займае 884 старонкі? Несумненна, нельга сьцьвярджаць, што яна ня ўтрымлівае ўвогуле ніякай новай і карыснай інфармацыі, акрамя ўласна падлікаў, зробленых пераважна на падставе „Бібліяграфіі“ Зоры й Вітаўта Кіпеляў. Даволі грунтоўна выглядае першы разьдзел „Рэлігійная пэрыёдыка беларускай дыяспары як прадмет дасьледаваньня", дзе разглядаецца стан вывучэньня праблемы, асноўныя крыніцы дасьледаваньня, улік і рэгістрацыя пэрыядычных выданьняў. Сапраўды грунтоўна прапісаная гістарыяграфія вывучэньня эміграцыйнай пэрыёдыкі, праўда, ня ўлічвае дысэртацыйнае дасьледаваньне Вольгі Коваль „Пэрыядычныя выданьні беларускай дыяспары як крыніца па айчыннай гісторыі (1939— i960 гг.)“. Несумненна, абароненая ў 2006 г. дысертацыя выклікае шмат пытаньняў з гледзішча падыходаў і высноваў, але этычныя нормы навуковага дасьледаваньня не дазваляюць зусім ня згадваць яе, тым больш што яна непасрэдна перагукаецца з тэмай кнігі Юр’я Гарбінскага й да таго ж зьяўляецца адлюстраваньнем падыходаў сучаснай мэтрапольнай навукі да эміграцыязнаўчай праблематыкі. Да таго ж, сама Вольга Коваль зьяўляецца аўтарам больш як двух дзясяткаў розных публікацыяў, прысьвечаных беларускай эміграцыйнай пэрыёдыцы й яе ўліку ў Беларусі, а ў 2008 г. у Менску пабачыла сьвет ейная манаграфія „Пэрыядычныя выданьні эміграцыі як гістарычная крыніца (1939—1960 гг.)“. 3 агляду крыніцаў, зробленага Юрыем Гарбінскім, відавочна, што ён абапіраўся найперш на амэрыканскія й канадыйскія зборы эміграцыйнай пэрыёдыкі й, на жаль, абмінуў увагай найцікавейшыя фонды Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане, дзе акрамя ўласна багатай калекцыі эміграцыйных друкаў утрымліваюцца й цікавыя ар- хівы каталіцкіх (і ня толькі) рэлігійных дзеячаў. Згаданыя архівы ня толькі дапоўнілі б інфармацыйны зьмест кнігі, але й, верагодна, дазволілі б аўтару пазьбегнуць некаторых памылак. Цікава выглядае й апошні разьдзел кнігі „Графічныя друкі беларускай дыяспары", дзе падаюцца разнастайныя „дробныя выданьні“: маркі, паштоўкі, памінальныя карткі й г. д. Што праўда, не зусім зразумела, чаму менавіта гэтыя выданьні аб’яднаныя пад адной вокладкай з эміграцыйнай пэрыёдыкай, а не, прыкладам, з дасьледаваньнем пра паасобныя рэлігійныя выданьні, якое таксама стаіць у плянах аўтара. Да таго ж значная частка пададзенага ў разьдзеле матэрыялу ня мае дачыненьня да рэлігійнага друку — ідзе аповед пераважна пра сьвецкія выданьні, і ніякага параўнаньня ці аналізу тут таксама не прадугледжваецца. Да карысных у бібліяграфічным пляне можна аднесьці разьдзелы працы Юр’я Гарбінскага, прысьвечаныя тэматыцы публікацыяў беларускага пэрыядычнага друку ўвогуле й рэлігійнага ў прыватнасьці. Хоць, напэўна, было б больш карысьці, калі б аўтар уключыў у сваю кнігуўласна бібліяграфіі асноўных рэлігійных выданьняў, такіхяк „Божым Шляхам“, „Зьніч“, „Царкоўны Сьветач" і іншыя. А яшчэ ў кнізе ёсьць шмат сэнсавых і зьместавых недакладнасьцяў, частка якіх ідзе проста ад няўважлівасьці дасьледніка, ёсьць даволі й проста спрэчных момантаў. Прыкладам, у пераліку гарадоў Бэльгіі на с. 193 чамусьці згадваецца францускае Ля Крэзо, а на с. 217 у якасьці выдаўца „Беларускага праваслаўнага Календара" ў Мэльбурне пазначаецца не парафія Трох Віленскіх Пакутнікаў, а парафія Сьв. Апосталаў Пятра й Паўла (якая насамрэч існуе ў Адэляйдзе). На с. 84 пры пераліку прыкладаў беларускага друку ў Нямеччыне пададзеныя „«Барацьба», „Бацькаўшчына“, „Вехі", друкі БВФ і У той жа час часопіс „Барацьба", уласна, таксама быў выданьнем БВФ, а таму пералічаны шэраг — некарэктны. На с. 115 пазначаецца, што ў Канадзе цягам 1945—2005 гг. выдавалася толькі 1 газэта. Нават ня быўшы адмыслоўцам у эміграцыйнай пэрыёдыцы, адразу можна назваць дзьве канадыйскія беларускія газэты „Беларускі Голас" і „Беларускае Слова“, што былі газэтамі й паводле профілю й паводле фармату. Аднак з кнігі Юр’я Гарбінскага незразумела, якое менавіта з гэтых выданьняў як газэта ня ўлічваецца й чаму. На с. 177 у разьдзеле, прысьвечаным рэлігійнаму друкуў Нямеччыне, чамусьці згадваецца францускі часопіс „Божым Шляхам“ і яго выдавец а. Леў Гарошка. Адалей на с. 181 аўтар сьцьвярджае, што „першыя беларускія рыма-каталіцкія парафіі на Захадзе былі зарганізаваныя на пераломе 1946—1947 гадоў у Брытанскай і Амэрыканскай акупацыйныхзонахНямеччыны...“Алежтрэбаўзгадаць, штоў 1946 г. у Парыжы пачала працу Беларуская каталіцкая місія на чале з а. Лявом Гарошкам, які ўжо 25 кастрычніка 1946 г. прыбыў у францускую сталіцу. Такім чынам, рэлігійныя структуры каталікоўу Нямеччыне не былі першымі на Захадзе. У пераліку прозьвішчаў кальпартэраў часопісаў „Божым Шляхам“ і „Зьніч“ у 1950-х гг. на с. 284—285 няма пазнакі, што зьвесткі пра знаходжаньне кальпартэраў справядлівыя толькі для нейкага канкрэтнага часу. Прыкладам, згаданыя тут М. Вострыкаў (Лювэн), Г. Юзэфовіч (Буэнас-Айрэс), Д. Яцкевіч (заходні Брысбэн), А. Шацько (Лювэн), Ч. Кукель (Лювэн) у другой палове 1950-х ужо зьмянілі месца свайго жыхарства ў параўнаньні з пазначаным. На с. 187 Юры Гарбінскі сьцьвярджае, што „з закрыцьцём лягераў ДПрэлігійная пэрыёдыка пачынае выходзіць у Вялікабрытаніі, Бэльгіі, Італіі, Гішпаніі і ў Ватыкане". У дачыненьні Вялікабрытаніі гэта справядліватолькі адносна праваслаўных выданьняў. Беларускае жыцьцё тут існавала паралельна дзейнасьці лягераў ДП у Нямеччыне з 1946 г., і рэлігійныя выданьні, у тым ліку і ўлічаныя ў кнізе друкі арганізацыяў БХАА „Жыцьцё" і БАКА „Рунь“, пабачылі сьвет яшчэ пры канцы 1940-х — на пачатку 1950-х, калі ДП-лягеры яшчэ не былі зачыненыя. На с. 192 сьцьвярджаецца, што „лёнданскі“ часопіс „Божым Шляхам“ пад рэдакцыяй а. Язэпа Гэрмановіча быў „слабейшым паводле зьместу, тэматыкі і жанравай разнастайнасьці матэрыялаў“. Пры гэтым аўтар не прыводзіць аніякіх пацьверджаньняў свае думкі. Між іншага, трэба заўважыць, што выраз пра друк гэтага часопісу ў 1964— 1980 гг. у Лёндане лягічна няправільны. „Божым Шляхам" выдаваўся ў Лёндане, але доўгі час друкаваўся ў адной з друкарняў Мюнхэну, бо так было таньней. I месца друку пазначалася ў самім часопісе. Шмат пытаньняў выклікаюць зьвесткі пра наклады пэрыёдыкаў, у якіх Юры Гарбінскі таксама даволі часта спасылаецца як на крыніцу інфармацыі на Вітаўта Кіпеля й Янку Запрудніка. Але наклады выданьняў не былі зьявай стабільнай. I таму зьвесткі пра іх маюць вялікую ступень прыблізнасьці, а дасьледнік імкнецца тут да значнай канкрэтызацыі. У выніку падае, прыкладам, што часопіс „Божым Шляхам" выходзіў накладам 1 ооо асобнікаў, з спасылкай на а. Аляксандра Надсана. У пэўныя часы гэта так і было, але далёка не заўсёды, і такую абсалютную лічбу, імаверна, падаваць ня варта, або калі падаваць, то з выразнай агаворкай яе адноснасьці. Таксама на с. 158 гаворыцца, што ў Аўстраліі друкаваныя выданьні мелі наклады 300—400 асобнікаў. Ад- нак рэальныя наклады розных пэрыёдыкаў, зноў жа, адрозьніваліся, але пераважна не перавышалі іоо. Гэта вызначалася яшчэ й тым, што тэхналёгія рататарнага друку часта не дазваляла рабіць больш за сотню адбіткаў аднае падрыхтаванае старонкі. Таму заявы пра 300—400 асобнікаў пэрыёдыкаў у Бэльгіі, Ватыкане, Вялікабрытаніі, Гішпаніі, Італіі, Нямеччыне, Францыі таксама выклікаюць сумневы. Спрэчнае й цьверджаньне на с. 199. „...Палітычныя дзеячы БНР стараліся, бадай, заўсёды трымацца на значнай адлегласьці адрэлігійнай справы, трактуючы яе маргінальна..."Улічваючы гісторыю аднаўленьня БАГІЦ у 1948 г. і ролю прыхільнікаў Рады БНР у гэтай падзеі, з такой высновай аўтара наўрад ці можна пагадзіцца. Можна яшчэ даволі доўга пералічваць тое, што ў кнізе ёсьць і, галоўнае, чаго там няма. Каротка пра гэта можна было б сказаць наступным чынам: туг ёсьць падлікі й пралікі, ёсьць сьпісы й недакладнасьці, тут ёсьць зьвесткі й няма аналізу, а таму за пералікамі выданьняў і аўтараў, накладаў і месцаў выданьня не відаць уласна разьвіцьця й спэцыфікі беларускага рэлігійнага друку на Захадзе, незразумела, чым праваслаўныя выданьні адрозьніваліся ад каталіцкіх або пратэстанцкіх, чаму ў адны пэрыяды друкавалася больш, а ў іншыя — менш. Недасьведчанаму чытачу будзе таксама незразумела, чаму адны выданьні ў 1980-х падтрымоўвалі ўрасколе мітрапаліта Ізяслава (Бруцкага), а іншыя — мітрапаліта Мікалая (Мацукевіча). У кнізе няма ўласна гісторыі й ня складваецца ўражаньня, што аўтар здольны яе напісаць. Відавочна, што дэкляраваная Юр’ем Гарбінскім на самым пачатку дасьледаваньня мэта — „разгледзець шляхі й спэцыфіку разьвіцьця рэлігійнай пэрыёдыкі ды графічных друкаў беларускага замежжа“ — так і засталася ім не дасягнутай, бо ні шляхоў, ні спэцыфікі ды тым больш разьвіцьця чытач тут ня знойдзе.