ж пазначана, што выдаваньне спьінілася ў 1956 г.). Часопіс „Беларуская Думка“ меў рэдакцыйную калегію, у склад якой акрамя згаданых у Вольгі Коваль Леаніда Галяка, Антона Даніловіча, Міхася Кавыля, Івана Касяка ўваходзілі а. Мікалай Лапіцкі й Мікола Шчорс, аднак уласна рэдагаваньнем пэрыёдыка займаліся толькі Даніловіч і Кавыль, а пазьней справу пераняў Жорж Навумчык. Часопіс „Беларуская Моладзь“ рэдагавалі Юрка Станкевіч, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Раіса Станкевіч, Галіна Тумаш, не пазначаныя ў кнізе. 1 гэта заўвагі толькі да самых першых пазыцыяў табліцы. Згаданыя памылкі й недакладнасьці сьведчаць, па-першае, наколькі небясьпечна для навукоўца карыстацца няпоўнымі камплектамі пэрыядычных выданьняў, па-другое, наколькі недакладная аўтарка ў сваёй працы, а па-трэцяе, што на зьвесткі, прыведзеныя ў кнізе, іншыя дасьледнікі абапірацца ня могуць без адмысловай іх вэрыфікацыі. Пры згаданай абмежаванай крыніцазнаўчай базе (нагадаем, В. Коваль не карыстаецца ні эміграцыйнымі зборамі пэрыёдыкі, ні рэдакцыйнымі архівамі, якіх, зразумела, у Беларусі няма) дасьледніца робіць вельмі сур’ёзныя высновы. Што праўда, галоўныя высновы, да якіх яна прыходзіць, чамусьці прапісаныя ўжо ў „Прадмове" да кнігі, і толькі паўтораныя па разьдзелах і ў „Заключэньні". Сыстэма ж аргумэнтацыі ў дасьледаваньні выклікае вялікую колькасьць пытаньняў. Сярод галоўных пастулятаў, якія выводзяцца ў кнізе, можна вылучыць тры найбольш істотныя. Першая тэза: „Асаблівасьцю акупацыйнай беларускамоўнай пэрыёдыкі стала залежнасьць ад палітычных службаў акупацыйнай адміністрацыі і вялікая ступень кантролю зь яе боку за тэмаіпыкаю выданьняў", пры чым эфэктыўнасьць прапагандысцкай дзейнасьці беларускіх пэрыёдыкаў была, паводле Вольгі Коваль, вельмі нізкая. Складана спрачацца з тым, што нямецкія акупацыйныя ўлады кантралявалі зьмест і тэматыку створаных пад іх пратэкцыяй газэтаў і часопісаў. Аднак ці магла акупацыйная адміністрацыя ў Беларусі ўплываць на зьмест выданьняў, што выходзілі ў Бэрліне? Мэханізмаў такога ўплыву аўтарка не прыводзіць. Аналізуючы зьмест выданьняў, Вольга Коваль, згодна з сваёй мэтай, выбірае менавіта тыя матэрыялы, што былі абавязковыя для тагачаснай прэсы — перадавіцы, дзе згадваліся перамогі нямецкай арміі й г. д. Пры чым такія перадавіцы не заўсёды пісалі самі беларускія супрацоўнікі рэдакцыяў, пра што, аднак, дасьледніца ня згадвае. Затое яна гаворыць пра непрафэсіяналізм выдаўцоў беларускай пэрыёдыкі часоў Другой сусьветнай, спасылаючыся на цытату аднаго зь нямецкіх аўтарытэтаў. Выглядае гэта наступным чынам: „«Беларускія рэдактары ў супрацьлегласьць рэдактарам з прыбалтыйскіх краінаў і іншых акупсіваных раёнаў амаль без выключэньня не зьяўляюцца спэцыялістамі, а таму ня маюць дастаткова вопыту, цяжкія на пад'ём, іх неабходна ўвес.ь час вучыць і настаўляць». У характарыстыцы яскрава падкрэсьлена стаўленьне да беларускіх супрацоўнікаў як да неадукаваных і недысцыплінаваных“ (с. 34—35). Выснова, зробленая Вольгай Коваль, зусім не выцякае з прыведзенай цытаты. Згаданы нямецкі дзеяч сьцьвярджаў толькі тое, што беларускія рэдактары ня маюць дастатковага досьведу й ініцыятыўнасьці ў прапагандысцкіх справах. А можна дапусьціць, што яны й сьвядома больш увагі на старонках сваіх пэрыядычных выданьняў аддавалі іншым пытаньням і не былі такімі зацятымі ў прапагандзе нацызму, як прадстаўнікі балцкіх народаў яшчэ й таму, што ў адрозьненьне ад іх не былі залучаныя ў шэрагі арыйскай расы. У любым выпадку, трактовак згаданага выказваньня можа быць шмат, але пра неадукаванасьць там дакладна няма ніякай размовы, тым больш што даволі часта галоўнымі рэдактарамі тагачаснай пэрыёдыкі былі асобы з вышэйшай асьветай. Дый ці маглі немцы, што, паводле Вольгі Коваль, імкнуліся пашыраць прапаганду сваіх ідэяў сярод беларускага насельніцтва, паставіць на такія адказныя пасады невукаў? Аб прапагандзе й прапагандыстах у кнізе даволі шмат сказана. Вось адзін з пасажаў: „Выступаць у ролі прапагандыстаў акупанты вельмі часта прымушалі ўрачоў, сьвятароў, прадстаўнікоў творчай і наеуковай інтэлігенцыі; яны далучалі гэтыхлюдзей да стварэньня пэрыядычных выданьняў“(с. 32). Рэальна ўявіць сабе апісаны мэханізм даволі складана. - ГІаводле Вольгі Коваль, у справе прапаганды нацызму выдаўцы беларускіх пэрыёдыкаў выкарыстоўвалі ўсё, і зьвесткі зь беларускай гісторыі й культуры, і публікацыі беларускіх літаратурных твораў, і нават лацінскі альфабэх. „Ужываньне лацінскіх літар — спроба выдаўцоў акупацыйных газэт навязаць чытачам парадкі нацыстаў“, — робіць амаль сэнсацыйную выснову дасьледніца (с. 39). 3 гэтых жа пазыцыяў разглядаецца й прапаганда здаровага ладу жыцьця на старонках беларускай прэсы. Так, прыводзіцца цытата з артыкулу кіраўнічкі СБМ Надзеі Абрамавай: „Цяпер, калі найіа краіна на ўздыме, кажны чалавек, якога яна адшукала, абрала, паставіла на адказны пост сеайго жыцьця — павінен моцна дбаць пра сваё здароўе. Ён павінен ведаць: цяпер адхіліцца ад працы — гэта значыць здрадзіць справе адбудовы свае Бацькаўшчыны“. Гэтая цытата мала адрозьніваецца ад таго, якім чынам прапагандаваўся здаровы лад жыцьця і ў даваенным СССР, і ў сучаснай Беларусі, аднак В. Коваль робіць на яе падставе наступную выснову: „Цытата выдатна характарызуе стаўленьне аўтара да здароўя чытачоў як да тавару, бо Германіі былі патрэбныя моцныя остарбайтэры" (с. 58). Прыведзеныя прыклады даюць зразумець спосабы аргумэнтацыі сваіх думак, якія выкарыстоўвае аўтарка. Вельмі цікава яна даводзіць таксама неэфэктыўнасьць прапагандысцкай працы беларускіх пэрыёдыкаў. Напрыклад, дасьледніца піша, не зважаючы на тое, што выходзіць за геаграфічныя межы сваёй працы: „Апісваючы дзейнасьць і ўплыў „Беларускай газэты“ (выходзіла ў Мінску), партызаны ў чэрвені 1942 г. пісалі: „У гэтай газэце немцы рэгулярна публікуюць свае распараджэньні пра страты Чырвонай Арміі, а пра свае страты не гавораць ні слова. Страты Чырвонай Арміі падлічваюцца вялізнымі лічбамі забітых, палонных і захопленых трафэяў, але насельніцтва да гэтых паведамленьняў ставіцца зь недаверам". Дадзеныя зьвесткі падкрэсьліваюць неэфэктыўнасьць прапагандысцкага ўплыву нацыстаў“ (с. 41). Было б дзіўна, калі б партызаны, што стаялі „па іншы бок барыкадаў", у сваіх рапартах кіраўніцтву паведамлялі пра эфэктыўнасьць прапаганды нямецкіх уладаў, гэта аўтаматычна падкрэсьлівала б хібы іхнай уласнай дзейнасьці. Таму прыведзены доказ наўрад ці можна прымаць як пераканаўчы. Магчыма, Вольга Коваль і сама гэта адчувае, бо далей прыводзіць іншае выказваньне, ужо зь нямецкага боку: „Узьдзеяньне на насельніцтва цяжка ацаніць, — пазначалася ў дакладзе кіраўніка аддзела прэсы на пасяджэньні абласных рэфэрэнтаў прапаганды, — бо вялікую цікавасьць людзей да пакупкі газэт можна патлумачыць часткова неабходнасьцю насельніцтва ў паперы для курэньня (некаторыя выданьні можна было б выдаваць трохкратным накладам), пра што сьведчыць таксйма й той факт, што газэты падзяляюць на„жорсткія“й „мяккія", у залежнасьці ад прыдатнасьці для курэньня“. Насамрэч, выкарыстаньне газэтнай паперы дзеля гаспадарчых патрэбаў ня ёсьць выключнай адметнасьцю ваеннага часу. Аднак дасьледніца сьцьвярджае: „3 дадзенага прыкладу выкарыстаньня прэсы можна зрабіць выснову аб слабым узьдзеяньні нямецкай прапаганды на старонках пэрыядычнага друку. Ужываньне газэтнай паперы для побытавых патрэбаў — яскравы прыклад стаўленьня насельніцтва акупаваных тэрыторый да агітацыі нацыстаў“ (с. 63). Нягледзячы на відавочную ідэалягічную адпаведнасьць зробленай высновы, яе лёгіка не вытрымлівае крытыкі. Даводзіць неэфэктыўнасьць прапаганды можна рознымі спосабамі: праз дэманстрацыю дзеяньняў насельніцтва насуперак ёй, праз прывядзеньне сьведчаньняў тагачасных жыхароў акупаваных тэрыторыяў, на якіх яна была разьлічаная, і г. д. Аднак Вольга Коваль не выкарыстоўвае ніводнага з падобных аргумэнтаў (якія, пры вялікім жаданьні, насамрэч можна было б знайсьці), а абмяжоўваецца канстатацыямі ўласных меркаваньняў. Да таго ж, каб вылучыць асаблівасьці беларускай пэрыёдыкі ваеннага часу, яна не параўноўвае яе з пэрыёдыкамі іншых народаў або зь беларускай пэрыёдыкай іншых пэрыядаў, яна проста яе апісвае й робіць высновы абагуленага характару. Другая тэза Вольгі Коваль, што праходзіць праз цэлую кнігу, датычыць паваеннай эміграцыі. Аўтарка лічыць, што „многія (ці ня ўсе наагул. — Н. Г.) прадстаўнікі беларускай эміграцыі баяліся суда за ваенныя злачынствы, бо яны сапраўды супрацоўнічалі з акупантамі", й сваёй дзейнасьцю на Захадзе хацелі апраўдаць супрацоўніцтва. Падобныя выказваньні ў кнізе сустракаюцца даволі часта. Прыкладам, „людзі баяліся, што іх мінулае раскрыюць і пакараюць за супрацоўніцтва зь немцамі ў такіх арганізацыях, як БНП, БКА, СБМ і г. д.“ (с. 74), „зь сярэдзіны 50-хХХ cm. большасьць эмігрантаў пераехалі ў Амэрыку, таму што баяліся быцьрэімігрыраваныміў Савецкі Саюз, дзе іх чакаў суд, а ў летйым выпадку — заключэньне" (с. 87), „...моладзь была вывезена ў Германію ў час вайны як працоўная сіла, але вярнуцца назад пэўная яе частка не захацела, бо баялася пакараньня за супрацоўніцтва з калябарантамі“(с. 98) і г. д. Пры гэтым у кнізе сьцьвярджаецца, што выраз „злачынствы расейскага акупанта“ больш за ўсё пасаваў„быльш беларускім калябарантам, якія тлумачылі сваё супрацоўніцтва зь немцамі змаганьнем з «расейскай акупацыяй»“ (с. 117). Вольга Коваль часта выкарыстоўвае ў сваім дасьледаваньні тэрмін „калябарант", але толькі ў „Заключэньні" тлумачыць, што мае на ўвазе пад „калябарацыянізмам“: „актыўнае супрацоўніцтва з фашыстамі“. Самі крытэры гэтага „актыўнага" супрацоўніцтва яна не вызначае. Таксама як амаль ня згадвае яна й сацыяльнага складу эміграцыі часоў Другой сусьветнай вайны. Яна забываецца, што шмат сярод „перамешчаных асобаў" было звычайных беларускіх сялянаў з Заходняй Беларусі, што баяліся чарговага раскулачваньня ад савецкай улады, што былі настаўнікі, дактары, дробныя чыноўнікі, якія мусілі проста выжываць на акупаванай тэрыторыі й за гэта маглі быць пакараныя, калі б засталіся на Бацькаўшчыне. Ці можна іх агулам залучыць да „калябарантаў", якіх чакаў суд за ваенныя злачынствы? Зь іншага