Запісы 32

Запісы 32

157.77 МБ
ір Фабіян Ярэміч — з так званага „дзяржаўнага сьпісу“ Блёку нацыянальных меншасьцяў.
143 Насамрэч у 1928 г. у польскі парлямэнт з усіх сьпісаў прайшлі не п, a 12 беларусаў: іо паслоў (Флягонт Валынец, Язэп Гаўрылік, Іван Грэцкі, Ігнат Дварчанін, Павал Каруза, Аляксандар Стагановіч, Янка Станкевіч, Альбін Стэповіч, Канстанцін Юхневіч, Фабіян Ярэміч) і 2 сэнатары (Вячаслаў Багдановіч і Васіль Рагуля). Несупадзеньне лічбаў тлумачыцца, відаць, тым, што Стагановіч вырашыў не залічваць да беларускіх прадстаўнікоў у парлямэнце свайго пастаяннага палітычнага апанэнта Янку Станкевіча.
144 Маецца на ўвазе стварэньне беларускіх арганізацыяў, лідэры якіх, выказваючы рашучасьць дабівацца ад уладаў забесьпячэньня ўсіх нацыянальных і сацыяльных правоў беларускага насельніцтва ў Польшчы, адначасова заяўлялі пра сваю поўную ляяльнасьць да польскай дзяржаўнасьці. Да такіх належалі створаная Янкам Станкевічам у 1927 г. Беларуская сялянская партыя й заснаваны ў 1930 г. Радаславам Астроўскім і Антонам Луцкевічам Цэнтральны саюз беларускіх культурна-асьветніцкіх арганізацыяў і інстытуцыяў (Цэнтрасаюз).
145 Маецца на ўвазе турма, якая знаходзілася ў мурах былога рэфармацкага кляштару ў горадзе Грудзёндз на Памор’і (тэрыторыя былога прускага „забору").
146 Так у арыгінале. Відаць, маецца на ўвазе Вэрсальская мірная канфэрэнцыя
1919 г.
змам. Маё пераконаньне паўстала на наступных даных. Да 1925 г. вядомая апякунка палітвязьняў Сэмпалоўска147 штомесячна прысылала кожнаму вязьню па 35 злотых, а пасьля 1928 г. па ю злотых. Беручы пад увагу, што ў Грудзёндзы чатыры дні абед быў з двух блюдаў, такога жыцьця зь вясковых хлопцаў мала хто меў дома. Да гэтага ў вастрозе былі школы: пачатковая, сярэдняя і ўнівэрсытэт, у якіх выкладалі спэцыялістыя. Напрыклад, Тарашкевіч выкладаў у ўнівэрсытэце. 12 гадзін у дзень усе цэлі былі адчыненыя: камуністыя ю гадзін мелі вучобу, дзьве гадзіны — на абед і прагулку. Ад 6 да 9 гадзін вечара камуністыя ігралі на розных музыкальных інструмэнтах; у вастрожнай бібліятэцы былі кніжкі, якіх нідзе ў Польшчы нельга было дастаць, а калі б паліцыя ў каго знайшла такую кніжку, то суд засудзіў бы на 4—5 год вастрогу.
3 такіх камуністычных інкубатараў выходзілі зацятыя камуністыя, якія да сьмерці ня здрадзяць камунізму. У адным з гэткіх інкубатараў узгадаваліся Хмара, Асіпчык і іншыя, якія сяньня зьяўляюцца вернымі служкамі маскоўскага камунізму, а некаторыя „сьвядомыя палітыкі", як д-р Шчорс, Галяк'48, Я. Станкевіч, Касяк'49, Лапіцкі150, авантурнік
47 Сгэфанія Сэмпалоўска (1870—1944), польская грамадзка-асьветная дзяячка, з 1919 г. прадстаўляла ў Польшчы савецкае Таварыства Чырвонага Крыжа.
148 Леанід Галяк (1910—1980), беларускі грамадзкі дзеяч. Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрстытэту. Падчас нямецкай акупацыі працаваў юрыстам у Менску. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у ангельскай зоне акупацыі Нямеччыны, у 1949 г. пераехаўу ЗША.
49 Іван Касяк (1909—1989), беларускі грамадзкі дзеяч. Падчас вайны ўваходзіў у склад Цэнтралі БНС, быў актыўным прыхільнікам аўтакефаліі БПЦ. У1944 г. — намесьнік прэзыдэнта БЦР на Глыбоцкую акругу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У траўні 1948 г. узяў удзел у аднаўленчым Пленуме БЦР, у 1948—1951 гг. узначальваў Сакратарыят БЦР. У ЗША з 1949 г. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, затым з 1978 г. — у Рывэр-Форэсьце (Ілінойз). У 1957—1989 гг. — старшыня БККА. Зьяўляўся сябрам Беларускага вызвольнага фронту, браў удзел у антыкамуністычных канфэрэнцыях у розных краінах сьвету, куды езьдзіў за свой кошт. Аўтар кніг „3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу" (1956), „Byelorussia: historical outline..." (1989).
150 Мікалай Лапіцкі (1907—1976), беларускі грамадзка-рэлігійны дзеяч. Высьвячаны ў сьвятары ў 1934 г., працаваў у прыходах у Аіпмянах, Стэфанпалі (Дзісьненскі павет). 3 1942 г. — у Менску, актыўны прыхільнік БАПЦ. &
Рыжы-Рыскі‘5‘ падтрымліваюць іх і іхнай здрадніцкай працы152.
Пасьля поўнага падпарадкаваньня Астроўскага польскай дэфэнзыве ад яго вымагалі працы, г. зн. каб ён перацягнуў народ на свой палянафільскі шлях, чаго яму ніяк не атрымлівалася зрабіць — калі ня браць у рахунак мінімальную колькасьць тых інтэлігентаў, якія ад палякаў атрымалі пасады, адышоўшы ад свайго народу. Ратуючы сваё становішча, Астроўскі надумаў перацягнуць грамадаўцаў на свой ганебны шлях.
У сіудзені ці лютым 1930 г. прывозяць Тарашкевіча з Грудзёндзу на Лукішкі нібы на ягоную судовую расправу. У сапраўднасьці прыезд Тарашкевіча быў дзеля перамоваў з Астроўскім, якія адбываліся празь некалькі дзён у Лукіскім вастрозе й не давялі да пажаданых Астроўскаму вынікаў.
На вясну 1930 г. трох паслоў — Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага й Мятлу, сакратара Грамады Бурсевіча'53, а таксама Акінчыца154 — польскі
& Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, настаяцель першай беларускай царквы на Захадзе — царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Рэгенсбургу. 3 1950 г. — у ЗША. Ініцыятар стварэньня беларускіх прыходаў у юрысдыкцыі канстантынопальскага (сусьветнага) патрыярхату. Арганізаваў беларускую праваслаўную парафію ў Саўт-Рывэры, яе настаяцель у 1950—1976 гг. Спрычыніўся таксама да арганізаваньня парафіяў у юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярхату ў Чыкага (у 1958 г.), аказваў падтрымку ў стварэньні аналягічных парафіяў у Рычманд-Гіле (Нью-Ёрк, сьв. Кірылы Тураўскага) і Лёндане (сьв. Эўфрасіньні Полацкай). Узначальваў Царкоўную раду беларускіх праваслаўных парафіяў у Паўночнай Амэрыцы.
151 Уладзіслаў Рыжы-Рыскі (1925 (?) — 1978), беларускі каталіцкі сьвятар. У гады Другой сусьветнай вайны — дзеяч Беларускай народнай самапомачы ў Глыбоцкай акрузе, сакратар аддзелу моладзі БЦР. 3 1944 г. — на эміграцыі. Жыўу Нямеччыне, Бэльгіі, Італіі, Гішпаніі, ЗША. 3 студзеня i960 г. усклаў на сябе абавязкі апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоў. Выдавец шэрагу беларускіх выданьняў.
152 Усе вышэйпералічаныя асобы, за выняткам хіба Я. Станкевіча, рэзка адмоўна паставіліся да аднаўленьня аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы ў 1948 г. пры пасярэдніцтве Рады БНР (а Стагановіч быў сярод тых, хто браў удзел у саборыку БАПЦ у Канстанцы). Цягам некалькіх дзесяцігодзьдзяў Радзе БНР закідалі тое, што яна мае ўплыў на БАПЦ.
153 Максім Бурсевіч (1890—1937), заходнебеларускі грамадзка-палітычны
дзеяч. Быў кіраўніком сакратарыяту БСРГ. У1927 г. польскія ўлады арыш-(Р
ўрад, шукаючы ўціхаміраньня нашага народу, змушаны быўзвольніць з вастрогу, не падаючы ніякіх умоваў.
Зразумела, звольненыя былі зьвязаныя па руках і нагах. Дзеля гэтага ўсе паслы й сакратары пайшлі ў сваю Ўсходнюю Бацькаўшчыну, a Акінчыц — у Нямеччыну155. Пасьля некаторага часу Тарашкевіч ехаў цягніком у Гданьск, і на польска-нямецкай мяжы ў Тчэве156 польская паліцыя яго арыштавала. Суд засудзіў на 15 год цяжкага зьняволеньня. У жніўні месяцы 1932 г. Саветы выменялі Тарашкевіча на Аляхновіча157, які ў 1926 г. у Менску быў засуджаны на іо год Салаўкоў.
Ворагі беларускага народу гандлявалі сынамі Беларусі.
тавалі яго ў справе Грамады, асудзілі на 8 гадоў зняволеньня, у 1930 г. — вызвалілі на распараджэньне прэзыдэнта Польшчы. Выехаў у БССР, дзе ў 1933 г. падпаў пад рэпрэсіі. Расстраляны.
15,1 Фабіян Акінчыц (1886—1943), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, працаваў у БСРГ у якасьці юрыста, сябра Галоўнай управы ТБШ. У 1927 г. польскія ўлады арыштавалі яго ў справе Г рамады, асудзілі на 8 гадоў зьняволеньня, у 1930 г. вызвалілі на распараджэньне прэзыдэнта Польшчы. Адзін з стваральнікаў і лідэраў Цэнтрасаюзу, ініцыятар стварэньня й старшыня Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі. 3 1939 г. — у Бэрліне, кіраўнік беларускага бюро прапаганды пры Міністэрстве прапаганды Нямеччыны. У лютым 1942 г. прыехаў у Менск, працаваў па лініі Міністэрства прапаганды Нямеччыны. Забіты партызанамі ў Менску.
155 Сымон Рак-Міхайлоўскі, Пятро Мятла й Максім Бурсевіч сапраўды амаль адразу ж пасьля свайго вызваленьня выехалі ў БССР, а Браніслаў Тарашкевіч апынуўся там жа праз 2 гады, трапіўіпы перад гэтым яшчэ на 1,5 году ў польскую турму, гэтым разам ужо за выразна камуністычную дзейнасьць. У той жа час Фабіян Акінчыц выправіўся ў Нямеччыну толькі вясной 1939 а перад гэтым ён заставаўся ў Польшчы, спачатку беручы ўдзел у працы астроўска-луцкевіцкага Цэнтрасаюзу, а затым без асаблівага посьпеху намагаючыся разгарнуць дзейнасьць заснаванай у 1933 г. Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі.
156 Тчэў (Tczew) — горад на поўначы Польшчы, цяпер уваходзіць у склад Паморскага ваяводзтва. У міжваенны пэрыяд чыгуначная станцыя ў Тчэве была першай пасьля ўезду ў Польшчу з тэрыторыі вольнага гораду Гданьску.
157 Францішак Аляхновіч (1883—1944), беларускі драматург, грамадзкі й культурны дзеяч.
Як пазьней былі весткі, агент польскай двойкі158 Хамінскі, пасол з Партыі Хлопскай, што разам з Грамадою была ліквідаваная, уцёкшы ў СССР, выдаў Тарашкевіча, за што Саветы яго і ягоную жонку расстралялі159.
У 1930-х гадох па Наваградчыне грасавала камуністычная банда, якая з аружжам у руках напачатку хадзіла па заможных сялянах, вымаючы золата, даляры і іншыя каштоўнасьці, далей пачалі паліць сялян, цэрквы (Дольная Рута,6°), капліцы на могілках і ўсё, што пападала пад рукі: бульбу, хамуты, кавальскія інструмэнты.
Адзін з банды сваю пажыву схаваўу гумно суседа, які, знайшоўшы, не хацеў аддаць. За гэта „герой“ застрэліў яго, але не на сьмерць — і гэта спрычынілася дайсьці на сьлед гэтае камуністычнае хеўры: страляўшы ўцёк у лес, дзе ў сховішчы сядзеў некалькі тыдняў. Туды ягоныя камрады дастаўлялі яму ўсё неабходнае. Аднаго дня двух ягоных супольнікаў, навучаныя кіраўніком усяе гэтае банды, каб пазбавіцца яго (бо як зловіць паліцыя, скампрамэтуе кампартыю), пераканалі перайсьці з гэтага сховішча ў невялікія зарасьлі. Паслухаўшы нагавораў, у суправадзе гэтых жа суб’ектаў ён зрабіў так, як жадала кампартыя.
Калі ўсё было зроблена, каб жывым яго паліцыя не злавіла, гэтыя героі данесьлі паліцыі, што Бохар знаходзіцца ў такім-то месцы. Некалькі сот паліцыянтаў з сабакамі акружылі гэтыя невялічкія зарасьлі, распачалі росшукі, куст за кустом. Знаючы, што яго знойдуць, ён уцякае на чыстае поле, і тут яго раняць у нагу, ён падае. Для паліцыі ёсьць сьведкі, а кампартыя скампрамэтаваная.