Суд. Чатырох павесілі, трох пажыцьцёва зьняволілі, пазасталыя атрымалі меншыя тэрміны з паглядаў на непаўналецьце. Я па адбыцьці прысуду павярнуўся дамоў. Гаспадарка мая была запушчаная да непазнаньня. Але я ня падаў духам. Прыйшлося пагараваць, але хутка забыў усё мінулае сваё асабістае перажываньне. Перажываў супольна з народам ня толькі маральны, нацыянальны зьдзек ад „вызвольнікаў", але і эканамічны. Вартасьць сельскагаспадарчых вытвораў у параўнаньні да фабрычных вытвораў раўнялася 1 да 12. Селя- 158 Маецца на ўвазе Другі аддзел Генэральнага штабу Войска Польскага, супрацоўнікі якога займаліся выведкаю. '» Тут Дюдвік Хамінскі відавочна пераблытаны з Сыльвэстрам Ваявудзкім. '6о Сёньня вёска Дольная Рута ўваходзіць у склад Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. ніну 16 кг збожжа каштавала 2,40 злотага, а прадаваў яго за і,8о злотага. За гэтыя і,8о злотага можна было купіцьтры васьмушкі звычайнай махоркі. Перад вайною ж за тыя самыя 16 кг куплялася 26 васьмушак махоркі. Да ўсяго гэтага непасільныя розныя налогі: маянтковы, дахадовы, абратовы, паньствовы, драговы, гмінны, грунтавы, шарваркавы161, страхоўка ад комінаў, ад вакон, пчол, сабак і розная трасца, якіх трудна ўспомніць162. За ўсё гэта беларус ня меў сабе права купіць кавалак зямлі, а ў горадзе пляц на пабудаваньне дому. Гэты загад быў вельмі тайны, аднак паказаўяго мне Бокун, ваяводзкі рэфэрэнтзямельнага аддзелу163. Год 1935 быў для беларусаў жахлівым годам, бо новая выбарчая ардынацыя пазбавіла наш народ права на выстаўленьне сваіх кандыда- 161 Аляксандар Сгагановіч прыводзіць польскамоўную тэрміналёгію розных падаткаў, якіху міжваеннай Польшчы сапраўды было вельмі шмат. На сучасную беларускую мову іх можна перакласьці прыблізна гэтак: падатак на маёмасьць, падатак на прыбытак, падатак з гандлёвага абароту, дзяржаўны падатак, дарожны падатак, гмінны (самаўрадавы) падатак, зямельны падатак, шарваркавы падатак. 162 Польскія мясцовыя ўлады часта выкарыстоўвалі пагрозу накладаньня разнастайных штрафаў і выплатаў дзеля таго, каб трымаць беларускіх сялянаў у падпарадкаваньні сабе. Так, падчас парлямэнцкай выбарчай кампаніі адзін з актывістаў зь Піншчыны пісаў, якім чынам у гэтай мясцовасьці дасягалася яўка на выбары й галасаваньне за ўрадавы сьпіс: „Паліцыя пачала... штрафаваць сялян за што папала. За багры па 25 злотых, за коміны, за брамы... Калі небыло да чаго прычапіцца, то за тое, што куры сядзелі пад печчу, а ў нас то ў кожнай гаспадарцы куры пад печчу. У час выбараў штрафы сыпаліся за тое, што дзіця адзін дзень да школы ня пойдзе — па ю злотых... Тоўсёза тое, што не галасаваліза№1“(НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. іоб. Арк. 150). 163 Такая зьява сапраўды ў той час мела месца, пра што сьведчыў сярод іншых кс. Адам Станкевіч, запісаўшы ў сваім асабістым дзёньніку ў верасьні 1938 г.: „Інж. А. Клімовіча пазбавілі зямлі. Яго родная матка жадааа перапісаць зямлю (6 дзесяцін, бацькаўшчына) на сына. Польскія ўлады не дазволілі, бо беларус. Бацька Я. Пазьняка, б. рэдактара „Беларускай крыніцы“, купіў ю дзесяцін зямлі. Зрабіць купчую польскія ўлады не дазволілі, бо беларус: бацька і сын. Гэткіх і ім падобных фактаў адносінаў палякаў да беларусаў многа“ (Станкевіч А. 3 Богам да Беларусі. Вільня, 2008. С. 841). таў на выбары ў Сойм і Сэнат164. Дзеля такога бяспраўя Наваградчына збайкатавала выбары. Перад выбухам вайны паліцыя хадзіла па вёсках, вучыла, як лавіць нямецкіх шпіёнаў: біць яго па каленах, а як паваліцца — вязаць ды цягнуць у пастарунак. Сяляне сьмяяліся ад гэтае вайны з шпіёнамі, цешыліся, што ляхаў болей ня будзе на нашай зямельцы. Але хугка прыйшлі яшчэ горшыя збаўцы. У памятную нядзелю 17 верасьня 1939 г. а гадзіне іо-й я рана пайшоў у вёску. Па дарозе спаткаў знаёмага зь вёскі Селішча, які вяртаўся з Наваградку — адвозіў збожжа, даніну „мацарствовай"165 Польшчы, якая ў першы дзень вайны змусіла беларускіх сялян даваць даніну. Затрымаўшыся, пытаю, што чуваць. Адказ: бальшавікі перайшлі расейскую мяжу. Некаторыя палякі цешацца („саветы ідуць на дапамогу нам“), другія разумеюць інакш. Ясна, кажу, сябра Ліпніцкі, яны ідуць вызваліць нас ад фашызму, але мы страцім усё, што мелі, і шматлікія з нас загінуць на далёкай поўначы ў засьценках НКВД. Толькі спачатку праклятыя ляхі пазнаюць, пачом фунт ліха, можа, у будучыні ня будуць сягаць на чужое. Вёска ня знала, што сталася сёньняшняй раніцай, але як бы інстынктыўна адчувала велізарную небясьпеку. На вуліцы не было ні жывое душы, толькі некаторыя сабакі сумна завылі, папераджаючы надыходзячую небясьпеку. Павяртаюся, іду дамоў. У канцы вуліцы здалёк бачу: ідзе мой прыяцельУ.Журко. Нягледзячы натое, й^оён шматад мянемаладзейшы, 164 8 ліпеня 1935 гпольскі Сойм прыняў новы выбарчы закон, паводле якога фармаваньне выбарчых сьпісаў і разьмяшчэньне кандыдатаўу іхурад фактычна паставіў пад поўны кантроль. У выніку любая апазыцыйная партыя ці аргапізацыя проста не магла балятавацца ў парлямэнт, не дасягнуўшы папярэдняй згоды з уладамі. Тыя ж гатовыя былі рабіць пэўныя крокі насустрач толькі вельмі моцным і ўплывовым партыям, як, напрыклад, Украінекаму народна-дэмакратычнаму аб’яднаньню (УНДА) ва Ўсходняй Галіччыне. У беларусаў жа ніводнай партыі ці арганізацыі, думкі якой польскія ўлады не маглі сабе дазволіць ігнараваць, не было. Да таго ж сярод беларускай грамады ў Польшчы не было адзінства, у выніку чаго выпрацаваць агульную пазыцыю ў дачыненьні ўдзелу ці няўдзелу ў выбарчай кампаніі было проста немагчыма. У выніку ўсе беларускія арганізацыі выбары прабайкатавалі, фактычна не ўзгадняючы такую сваю тактыку паміжсобку. 'б5 „Мацарствовы" (ад польск. mocarstwowy) — вялікадзяржаўны. ды не беручы пад увагу ягоную камуністычную ідэалёгію, між намі была сапраўдная прыязьнь. Ён перада мною ня ўтойваў ніякіх сакрэтаў камуністычных злачынцаў, якія яму былі ведамыя (а займаў ён у партыі адказнае становішча). Вось, думаю, даведаюся ад яго ўсе дакладнасьці, але калі мы параўняліся, мой прыяцель нават ня глянуўу мой бок. Я з свайго боку даў „добры дзень“, на які адказу не атрымаў. Мяне як прыскам хтось абсыпаў. Думаю, што магло быць прычынаю гэтага паступаньня да мяне, бо я ня толькі перад ім, але ні перад кім жаднай віны ня меў. Прыйшоўшы дамоў, перадумаў усё і цьвёрда даў сабе слова, што б мяне й маю сям’ю ні спаткала, не ісьці ні на якія кампрамісы й не пакланяцца ідалам. Пад вечар таго самага дня на шляху са Шчорсаў у Наваградак вясковая галота з чырвонымі плякатамі спаткала 6 кавалерыстых. Прывялі іх у вёску, зрабілі сход, у прэзыдыюме заселі ўсе тыя, што палілі цэрквы й грабілі сялянаў. Першым пунктам было пазбаўленьне права голасу жыхароў вёскі. Я першым быў на лісьце. Пазбаўленьне адбывалася без галасаваньня: чыталіся прозьвішчы пазбаўленых. Я, зьвярнуўшыся да галоты, якая сядзела ў прэзыдыюме, пытаю, за што мяне пазбавілі голасу. Маўчанка. Я пусьціўся выходзіць. Адзін зь сялян пытае ў „герояў“: скажыце, за што Стагановіча пазбавілі голасу? Я ўжо быў на вуліцы, але мне гаварылі, што й гэтым разам не адказалі пытаўшаму. Усяго голасу было пазбаўлена 36 чалавек. Успамінаючы тую стыхію, тэрор, самаволю, дзіўлюся, якія былі здаровыя нэрвы, каб пражыць увесь гэты зьдзек над нашым народам. Хто мог быць пэўны ў надыходзячай хвіліне, што нейкі камуністы расея-азіят зь янычаравай Масквы не забярэ вас у лес і там дастанеце кулю ў патыліцу, як гэта было з сотнямі тысяч нашых бацькоў, братоў, сыноў. У такім змадэрнізаваным савецкім „раі“, наагул у расейскай імпэрыі не было й ня будзе права, этыкі, маралі, людзкой пашаны да народаў, якіх па традыцыі заграбалі пад сваё панаваньне. Як прыклад. Праяжджаючы празь вёску, бальшавіцкі камісар з жаўнерамі крычыць сялянам, паказваючы на двор: „Разбйрайте это капйталйстйческое гнездо“. Другі, наадварот, крычыць: „Не трогайте, всё народное!" У панядзелак 18 верасьня жыхары наваградзкага навакольля змушаны былі ісьці з чырвонымі плякатамі й рознымі транспарантамі, дзе былі напісаныя падзякі за „вызваленьне“ ад усяго, нават ад жыцьця. Пайшоў і я, але адзін, асобна. Прыйшоўшы, знайшоў грамаду свае вёскі, стаў збоку і неўзначай прыглядваюся да напісанага на плякатах, а ў кожным надпісе былі граматычныя памылкі. „Непабядзімыя" праходзілі міма. Вось каля мяне спынілася кавалерыя, і я заўважыў, якія ў іх нячышчаныя рулі, а віселі яны — у каго на вяроўцы, у каго дрот, а ў некага нават тэлефонны кабель. Коні ня кутыя, відаць, ад некалькіх месяцаў, бо капыты адрасьлі як у грэцкага жаўнера. Падумаў, як далёка гэтая „непабядзімая" дойдзе. I сапраўды, неўзабаве ўсе дарогі былі заваленыя коньмі, якія не маглі ісьці без падкоў. Частку гэтае няшчаснае жывёліны людзі паразьбіралі, пазасталыя ж аддалі свае жыцьці за „шчасьлівае савецкае жыцьцё“. У дзень „вызваленьня" брук Наваградку быў заліты людзкою крывёю. Зь вялікім задавальненьнем маскоўскія барбары палявалі на людзей, якіх паказалі ім нашыя бяздушныя галотнікі. Чалавек стаяў і ня верыўвачам: мо гэта кашмарны сон? Але спраўджваў сваё цела: не, так і ёсьць, у сапраўднасьці мардуюць сярод белага дня, на вачах тысячы жыхароў, нібы дзікуто зьвярыну. Думкі маланкава гойсалі па ўсім сьвеце й супыняліся перад Тварцом гэтага сьвету, стварыўшага чалавека, даўшы яму душу, розум. Але дзе ж гэты розум? Гэта ж ня людзі, а велізарная галодная зграя тыграў, што вырвалася з джунгляў і на сваім шляху нішчыць усё жывое. Чаму ўсе заціхлі й не чуваць голасу ў абарону нявінных ахвяраў, якіх нішчыць бязбожны маскоўскі камунізм? Дзе ж Папа Рымскі, Патрыярхі Ўсяленскія, Лама будыйскі, Магамэт ісламскі, Раві іўдэйскі й тысячы філёзафаў, гуманістых, зямных прарокаў, якія праз стагодзьдзі пашыралі між народамі братэрскую любасьць, пашану, згоднасьць жыцьця на ўсім сьвеце. Усё і ўся заціхла нібы перад тайфунам, што дазволіла барбарам XX стагодзьдзя быць яшчэ больш жорсткімі. У гэтым самым часе ў ваяводзтве на Слонімскай вуліцы адбываўся другі фарс-мітынг, у якім прымала ўдзел эліта ўсіх нацыянальнасьцяў — палякаў, жыдоў, татараў, беларусаў, расейцаў. Хвалілі, дзякавалі КПСС і роднаму Сталіну за вызваленьне, за апеку старэйшага брата. Адзін з „герояў“ гэтага дня, Я. Лазарэвіч, які сёньня ж застрэліў селяніна Даражэя, запрапанаваў мне, каб я прыняў удзел у мітынгу й сказаў прамову. Я катэгарычна адмовіўся. Мажліва, што гэтым я рабіў небясьпеку для ўсяе свае сям’і, але данае сабе слова не хваліць разбойнікаў я мусіў датрымаць.