Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №16 (52)
ЗБОР ПАСТАНОЎ УРАДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
в 16
8 чэрвеня 1992 г.
Мінск
ЗБОР ЛАСТАНОЎ УРАДА РЗСПУБЛІНІ БЕЛАРУСЬ
Выдаецца з 1991 года
8 чэрвеня 1992 г. № 16 (52)
3 М Е С Т
274. Пытанні грамадзянскай абароны Рэспублікі Беларусь.
275. Аб парадку забеспячэння грашовым і матэрыяльнымі відамі забеспя-чэння ваеннаслужачых, прыкамандзіраваных да грамадзянскіх міні-стэрстваў, ведамстваў і арганізацый Рэспублікі Беларусь.
276. Аб рознічных цэнах на харчовыя тавары.
277. Аб мерах па забеспячэнню народнай гаспадаркі рэспублікі нафтапра-дуктамі.
278. Аб унясенні змянення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 1992 г. № 195.
279. Аб завяршэнні навучання замежных і беларускіх грамадзян згодна з міждзяржаўнымі пагадненнямі былога СССР.
280. Аб выдачы і звароце мэтавых кароткатэрміновых крэдытаў.
281. Аб бюджэце Пенсіённага фонду на 1992 год.
282. Аб Дзяржаўнай камісіі па выпрабаванню і рэгістрацыі хімічных і біялагічных сродкаў абароны і рэгулятараў росту раслін.
283. Аб зацвярджэнні Палажэння аб Упраўленні па барацьбе з арганіза-ванай злачыннасцю Міністэрства ўнутраных спраў Рэснублікі Беларусь.
284. Аб справаздачы па выкананню рэспубліканскага бюджэту за 1991 год.
285. Аб «спажывецкіх котиках» і мінімальных спажывецкіх бюджэтах для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва.
1
№ 16
286. Аб інвестыцыйнай дзейнасці беларускіх суб’ектаў гаспадарання за мяжой.
287. Пытанні, звязаныя з выпускам у абарачэнне імянных прыватызацый-ных чэкаў «Жыллё».
288. Аб утварэнні Камітэта па справах моладзі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
289. Аб складзе калегіі Міністэрства абароны і ваенных саветах армій.
290. Аб зацвярджэнні пераліку тэрыторый (населеных пунктаў і іншых аб’ектаў), якія адносяцца да зон радыеактыўнага забруджвання.
291. Аб змяненні і прызнанні страціўшымі сілу рашэнняў Савета Мініст-раў БССР у сувязі з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь».
292. Аб пераўтварэнні аддзела знешніх сувязей ва ўпраўленне знешнепа-літычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Кіраўніцтва Справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
293. Аб прызнанні часткова страціўшымі сілу пастаноў Савета Міністраў БССР па пытаннях кааператыўнага жыллёвага будаўніцтва.
294. Аб падрыхтоўцы афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
295. Аб дадатковых мерах па сацыяльнай абароне пенсіянераў, інвалідаў і іншых труп насельніцтва.
296. Аб далейшым павышэнні памераў дапамог і даплат насельніцтву, якое пацярпела ў выніку чарнобыльскай катастрофы.
297. Аб прызнанні страціўшымі сілу пастаноў Урада БССР па пытаннях дзяржаўнай сімволікі.
2
№ 16
Арт. 274
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 26 мая 1992 г. № 311
274 Пытанні грамадзянскай абароны Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 1991 г. «Аб перападпарадкаванні сістэмы грамадзянскай абароны Рэспублікі Беларусь» і ў мэтах удаска-нальвання дзейнасці органаў грамадзянскай абароны па забеспя-чэнню выканання задач, якія стаяць перад імі, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб грамадзянскай абароне Рэспублікі Беларусь*.
2. Зацвердзіць структуру цэнтральнага апарату Штаба грамадзянскай абароны згодна з дадаткам. Устанавіць колькасць работ-нікаў гэтага апарату 154 адзінкі.
3. Зацвердзіць колькасць работнікаў штабоў грамадзянскай абароны абласцей, гарадоў, аднесеных да адпаведнай катэгорыі па грамадзянскай абароне, і раёнаў г. Мінска 1016 адзінак.
4. Мець у Штабе грамадзянскай абароны Начальніка Штаба — намесніка Начальніка грамадзянскай абароны Рэспублікі Беларусь (штатная катэгорыя генерал-маёр, генерал-лейтэнант) 1 двух намеснікаў Начальніка Штаба.
5. Штабу грамадзянскай абароны:
5.1. распрацаваць у 1992 годзе сумесна з Дзяржэканомпланам, Акадэміяй навук Беларусі, іншымі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі асноўныя нарматыўныя дакументы па праблемах абароны насельніцтва, павышэння ўстойлівасці функцыянавання эка-номікі ў ваенны час, арганізацыі кіравання ажыццяўленнем мера-прысмстваў грамадзянскай абароны ў надзвычайных сітуацыях мірнага часу і ў асобы перыяд;
5.2. да 1 лістапада 1992 г. сумесна з аблвыканкомамі, Мінскім гарвыканкомам, зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі распрацаваць праекты палажэнняў аб службах і фарміраваннях грамадзянскай абароны;
5.3. падаваць штогод да 1 красавіка ў Савет Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь даклад аб выкананні аблвыканкомамі, Мінскім гар-
* Не прыводзіцца.
3
Арт. 174 № 16 выканкомам, міністэрствамі і ведамствамі планаў і заданняў па мерапрыемствах грамадзянскай абаропы.
6. Аблвыканкомам і Мінскаму гарвыканкому, міністэрствам і ведамствам забяспечыць далейшае ўдасканальванне грамадзянскай абароны, лічачы адной з важнейшых задач сваёй дзейнасці ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на абарону насель-ніцтва і забеспячэнне ўстойлівасці функцыянавання эканомікі ў надзвычайных сітуацыях мірнага і ваеннага часу.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
Дадатак
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 1992 г. № 311
СТРУКТУРА
цэнтральнага апарату Штаба грамадзянскай абароны Рэспублікі Беларусь
Начальнік Штаба — намеснік Начальніка грамадзянскай абароны Рэспублікі Беларусь Першы намеснік Начальніка Штаба Намеснік Начальніка Штаба — начальнік аддзела планавання і падрыхтоўкі па грамадзянскай абароне Аддзел абароны насельніцтва
Аддзел па надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі паследкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
Аддзел кіравання, сувязі і інфармацыі
Аддзяленне службы войскаў
Аддзяленне кадраў, камплектавання і ўліку асабовага саставу
Аддзяленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
4
№ 16
Арт. 274-275
Фінансавы аддзел
Адміністрацыйна-гаспадарчы аддзел
Агульны аддзел
Рэспубліканскі вучэбна-метадычны цэнтр
Хіміка-радыеметрычная лабараторыя
Пункт кіравання
Метэастанцыя
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 26 мая 1992 г. № 312
275 Абйпарадку забеспячэння грашовым і матэрыяльнымі відамі забеспячэння ваеннаслужачых, прыкамандзіраваных да гра-мадзянскіх міністэрстваў, ведамстваў і арганізацый Рэспуб-лікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Захаваць за ваеннаслужачымі, прыкамандзіраванымі да гра-мадзянскіх міністэрстваў, ведамстваў і арганізацый з пакіданнемі іх на абавязковай ваеннай службе, права на забеспячэнне ўсімі ві-дамі забеспячэння, якое дадзена ваеннаслужачым, што праходзяць. абавязковую ваенную службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
Выдаць указаным ваеннаслужачым усе віды забеспячэння, у тым ліку грашовае, па правілах і нормах, якія дзейнічаюць ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
. 2Пасады ваеннаслужачых, прыкамандзіраваных да грамадзян-скіх міністэрстваў, ведамстваў і арганізацый з пакіданнем іх на абавязковай ваеннай службе, прыраўноўваюцца да адпаведных пасад ваеннаслужачых, а службовыя аклады ўстанаўліваюцца адпавед-нымі міністэрствамі, ведамствамі і арганізацыямі па ўзгадненню з Міністэрствам абароны.
3. Міністэрствам, ведамствам і арганізацыям Рэспублікі Беларусь, да якіх прыкамандзіраваны ваеннаслужачыя, праводзіць
5»
Арт. 275-276 № ш
узаемаразлікі з воінскімі часцямі па аплаце затрат на ўтрыманне гэтых ваеннаслужачых на падставе заключаемых двухбаковых да-гавораў.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ВКебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Кауко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 26 мая 1992 г. № 313
276 А® рознічных цэнах на харчовыя тавары
У сувязі з ростам аптовых цэн на пастаўляемыя рэспубліцы па-ліўна-энергетычныя і матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы, які выклікаў падаражанне сабекошту сельскагаспадарчай прадукцыі і харчаван-ня, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Захаваць дзяржаўнае рэгуляванне рознічных цэн на ^сноўныя харчовыя тавары і ўстанавіць з 30 мая 1992 г. сярэдні ўзровень па-вышэння іх на рэалізуемыя насельніцтву малако, малочньія прадук-ты, хлеб і хлебабулачныя вырабы ў 2 разы.
Міністэрству фінансаў, аблвыканкомам і Мінскаму гарвыканко-му прадугледзець ва ўстаноўленым парадку датацыю з бюджэту на гэтыя харчовыя тавары.
2. Перайсці з 30 мая 1992 г. да прымянення свабодных рознічных цэн на мяккія сыры, топленае сала, прадукты са шпіку і мяса птуш-кі.
3. Дзяржэканомплану зацвердзіць і ўвесці ва ўстаноўлены тэр-мін прэйскуранты гранічных рознічных цэн на малако, малочныя прадукты, хлеб і хлебабулачныя вырабы, а таксама гандлёвыя і аптова-збытавыя скідкі з цэн на іх.
Міністэрству гандлю, Белкаапсаюзу, арганізацыям і прадпрыем-ствам, якія маюць гандлёвую сетку, па стану на 30 мая 1992 г. ажыццявіць пераацэнку рэшткаў харчовых тавараў, рэалізуемых па фіксаваных цэнах, у адпаведнасці з указанымі прэйскурантамі.
Нам. Старшыні Савета Міністраў . . -
Рэспублікі Беларусь М. Мясніковіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Кауко
6
№ 16
Apr. 277
ПАСТАНОВА CABETA МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 27 мая 1992 г. № 314
277 Чмерах па забеспячэнню народнай гаспадаркі рэспублікі нафтапрадуктамі
Усувязі з павышэннем цэн на нафту, якая пастаўляецца ў рэс-публіку нафтаздабываючымі аб’яднаннямі Расійскай Федэрацыі, неабходнасцю стабілізацыі вытворча-фінансавага становішча наф-таперапрацоучых прадпрыемствау Беларусі і ў мэтах забеспячэн-ня народнай гаспадаркі нафтапрадуктамі Савет Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь п а с т a н а ў л я е:
1. Нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам ажыццяўляць рэа-лізацыю ў II квартале 1992 г. выпускаемых нафтапрадуктаў па цэ-нах, якія ўстанаўліваюцца^гэтымі прадпрыемствамі зыходзячы з цаны на нафту, што пастаўляецца па квотах з-за меж рэспублікі але не вышэй 1800—2200 рублёў за тону (без падатку на дабаўле-ную вартасць), а таксама затрат на вытворчасць нафтапрадуктаў і рэнтабельнасці па мазуце ў памеры 5 працэнтаў, па астатніх нафтапрадуктах — не вышэй 20 працэнтаў да сабекошту.