Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №16 (52)

Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №16 (52)

58.38 МБ
ажыццяўляюць перадачу ў 'шіцыятыўным парадку ў органы унутраных спраў, пракуратуру і органы дзяржаунай бяспекі адпа-веднай інфармацыі, атрыманай у працэсе аператыуна-вышуковай службовай дзейнасці;
узаемадзейнічаюць з органам! ўнутраных спраў пры правядзен-ні вышуковых мерапрыемстваў у дачыненні асоб, якія праходзяць па расследуемых крымінальных справах і аб яулены у вышук;
праводзяць у ізалятарах часовага ўтрымання, следчых ізалята-рах папраўча-працоўных установах, спецкамендатурах і спецуста-новах органаў унутраных спраў аператыўныя мерапрыемствы ў д -
затрыманых, арыштаваных і асуджаных аргаяізатарау члена’’ злачынных груп. Аператыўныя мерапрыемствы у дачыненні затрыманых і арыштаваных ажыццяўляюцца з ведама і са згоды органа, за якім лічацца даныя асобы;
са згоды кіраўнікоў крымінальнай міліцыі прымаюць да выка-нання матэрыялы і справы, якія знаходзяцца у органах 1 падраз-
18
№ 16 Арт. 283
дзяленнях унутраных спраў, на асоб, падазроных ва ўчыненні зла-чынстваў у складзе злачынных груповак;
ажыццяўляюць меры па забеспячэнню бяспекі супрацоўнікаў і членаў іх сем’яў, а таксама сведкаў і іншых асоб, якія аказалі са-дзейнічанне ў расследаванні і раскрыцці злачынстваў, у тым ліку з выкарыстаннем дакументаў аператыўнага прыкрыцця;
узаемадзейнічаюць са следчымі падраздзяленнямі органаў унутраных спраў, пракуратуры і КДБ пры ажыццяўленні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па справах аб злачынствах, учыненых арганізатарамі і членамі злачынных труп;
праводзяць аперацыі па спыненню проціпраўнай дзейнасці асоб, якія ўваходзяць у злачынныя суполкі. Прыцягваюць для гэтага па ўзгадненню з начальнікам крымінальнай міліцыі і Міністрам унутраных спраў неабходныя сілы і сродкі;
назапашваюць і аналізуюць аператыўную, эканамічную і іншую інфармацыю аб стане злачыннасці і выніках барацьбы з ёй, прычы-нах і ўмовах, што спрыяюць узнікненню і дзейнасці злачынных су-полак. Рыхтуюць на аснове атрыманай інфармацыі адпаведныя прадстаўленні і прапановы;
разглядаюць у межах сваёй кампетэнцыі прапановы, заявы і скаргі грамадзян і арганізацый, прымаюць па іх рашэнні ў адпавед-насці з дзеючым заканадаўствам;
ва ўстаноўленым парадку вядуць улік і справаздачнасць па вы-ніках сваёй дзейнасці.
9.	Начальнік Упраўлення і яго намеснікі назначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады Міністрам унутраных спраў па ўзгаднен-ню з упраўленнем па пытаннях правоў грамадзян, грамадскай бяс-пекі і абароннай работы Кіраўніцтва Справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
10.	Начальнік Упраўлення:
кіруе дзейнасцю Упраўлення і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Упраўленне задач і функцый;
размяркоўвае і зацвярджае функцыянальныя абавязкі намесні-каў начальніка Упраўлення, начальнікаў аддзелаў і кантралюе іх выкананне;
забяспечвае строгае захаванне законнасці ў дзейнасці Упраўлен-ня, а таксама высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі і дысцыплі-ны яго асабовага саставу;
у адпаведнасці з Дысцыплінарным статутам органаў унутраных спраў узбуджае перад вышэйстаячым начальнікам хадайніцтва аб прымяненні заахвочванняў або накладанні дысцыплінарных спаг-нанняў;
забяспечвае правільнае выкарыстанне транспартных і аператыў-на-тэхнічных сродкаў.
19
Apr. 284-285	№ 16
ПАСТАНОВА САВЕТЛ МІНІСТРАУ РЭСПУБЛ IKI БЕЛАРУСЬ
ад 29 мая 1992 г. № 322
2S4
Аб справаздачы па выкананню рэспубліканскага бюджэту за 1991 год
С'авет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Адобрыць і ўнесці на зацвярджэнне Вярхоўнага Савета Рэспуб-лікі Беларусь справаздачу аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 1991 год у наступных сумах:
па даходах — 12708686 тыс. рублёў;
па расходах — 11959620 тыс. рублёў з перавышэннем даходаў над расходам: ў суме 749066 тыс. рублёў.
Нам. Старшыйі Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь	М. Мясніковіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	М. Каўкв
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 29 мая 1992 г. № 323
285
Аб «спажывецкіх кошыках» і мінімальных спажывецкІх бюджэтах для розных сацыяльна-дэмаграфічных труп на-сельніцтва
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Адобрыць прадстаўленыя Дзяржаўным камітэтам па працы і саныяльнай абароне насельніцтва структуру і склад «спажывец-кіх кошыкаў», а таксама памеры мінімальных спажывецкіх бю-джэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічпых груп насельніцтва па стану на 1 красавіка 1992 г.
2	Дзяржкамстату пачынаючы з мая 1992 г. ажыццяўляць раз-лік індэкса спажывецкіх цэн па харчовых і нехарчовых таварах і паслугах, якія ўваходзяць у «спажывецкі кошык» сям’і з чатырох чалавек.
3.	Дзяржаўнаму камітэту па працы і сацыяльнай абароне на-сельніцтва з удзелам Дзяржкамстата, Федэрацыі прафсаюзаў Бе-ларусі і іншых зацікаўленых зацвярджаць па ўзгадненню э Дзярж-эканомпланам структуру і склад «спажывецкіх кошыкаў» і паме-
20
№ 16
Apr. 285-286
ры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва ў тэрміны, устаноўленыя Законам Рэспублікі Беларусь «Аб фарміраванні і выкарыстанні міні-мальнага спажывецкага бюджэту».
4.	Абзац першы пункта 1 пастановы Савета Міністраў БССР ад 26 лютага 1991 г. № 70 лічыць страціўшым сілу і з пункта 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 1992 г. № 68 выключить словы: «і да 25 чысла наступнага за кварталам месяца даныя аб іх накіроўваць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь для зацвярджэння».
Нам. Старшыні Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь	М. Мясніковіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 29 мая 1992 г. № 324
286 Аб інвестыцыйнай дзейнасці беларускіх суб’ектаў гаспада-рання за мяжой
У мэтах забеспячэння актыўнага развіцця розных форм знешне-эканамічнага супрацоўніцтва, далейшай інтэграцыі рэспублікі ў светагаспадарчыя сувязі, а таксама павелічэння яе актываў за мяжой Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
1.	Устанавіць, што:
1.1.	юрыдычныя і фізічныя асобы рэспублікі, якія атрымалі ва ўстаноўленым парадку права на знешнеэканамічную дзейнасць^ могуць ажыццяўляць яе за мяжой шляхам:
стварэння ў замежных дзяржавах гаспадарчых і страхавых. структур або ўдзелу ў іх капітале і ў органах кіравання (у далей-шым называюцца — замежныя прадпрыемствы, замежныя страха-выя прадпрыемствы);
набыцця акцый і паёў існуючых за мяжой фірм і прадпрыемст-ваў, а таксама правядзення аперацый з каштоўнымі паперамі на фондавых біржах (у далейшым называюцца — аперацыі з каш-тоўнымі паперамі);
набыцця для ажыццяўлення і развіцця сваёп гаспадарчай дзей-насці зямельных участкаў, будынкаў і збудаванняў (у далейшым называюцца — уласнасць за мяжой);
заснавання за мяжой банкаў з удзелам беларускага капіталу> філіялаў (прадстаўніцтваў) беларускіх банкаў;
25
Арт. 286
№ 16
1.2.	стварэнне замсжных прадпрыемстваў і набыццё ўласнасці за мяжой ажыццяўляюцца дзяржаўнымі прадпрыемствамі, аргані-зацыямі і ўстановамі са згоды ўласніка маёмасці або ўпаўнаважа-нага ім органа. Суб'екты гаспадарчай дзейнасці з іншай формай уласнасці ствараюць замежныя прадпрыемствы і набываюць улас-насць за мяжой са згоды іх вышэйшага органа кіравання.
Валютный аперацыі, звязаныя з рухам капіталу, ажыццяўляюц-ца па аснове дазволаў (ліцэнзій) Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
1.3.	рэгістрацыя замежных гаспадарчых, страхавых, банкаўскіх структур у Рэспубліцы Беларусь праводзіцца на працягу 1 месяца з даты рэгістрацыі іх за мяжой.
Уклады ў статутны фонд замежнага прадпрыемства могуць быць ажыццёўлены толькі пасля яго рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Калі заканадаўствам краіны месца знаходжання замежнага прадпрыемства прадугледжана іншае, то з дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь да рэгістрацыі прадпрыемства ў рэспубліцы ў статутны фонд уносіцца мінімальна неабходная сума;
1.4.	прыбытак, атрымліваемы ад дзейнасці замежных прадпры-■емстваў, а таксами даходы ад аперацый з каштоўнымі паперамі, атрымліваемыя беларускімі суб’ектамі гаспадарання, абкладаюц-ца падаткам у адпаведнасці з дзеючым у рэспубліцы заканадаўст-вам, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі. Ад-казнасць за своечасовы перавод прыбытку і даходаў у поўным аб’-ёме ў рэспубліку нясуць беларускія ўдзельнікі замежнага прад-ярыемства.
2.	Дзяржаўнаму камітэту па знешніх эканамічных сувязях за-бяспечыць рэгістрацыю замежных прадпрыемстваў у спецыяльным рэестры ў адпаведнасці з устаноўленым ім парадкам.
Прапанаваць Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь за-бяспечыць рэгістрацыю банкаўскіх структур і вядзенне рэестра банкаў з удзелам беларускага капіталу, філіялаў (прадстаўніцт-ваў) беларускіх банкаў за мяжой. Дзяржаўнаму страхавому на-гляду пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць рэ-гістрацыю і вядзенне рэестра замежных страхавых прадпрыемст-ваў.
Надаць права органам, што ажыццяўляюць дзяржаўную рэгіст-рацыю, запатрабаваць у рэгіструемых арганізацый пры неабход-насці копіі нарматыўных актаў краіны, у якой ствараецца замеж-нае прадпрыемства, рэгламентуючых стварэнне, дзейнасць і падат-каабкладанне прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу.
3.	Дзяржаўнаму камітэту па знешніх эканамічных сувязях, Дзяржаўнаму страхавому нагляду пры Савеце Міністраў Рэслуб-лік’ Беларусь штомесяц інфармаваць Міністэрства фінансаў і Дзяржаўны камітэт па статыстыцы і аналізу аб зарэгістраваных замежных прадпрыемствах.
22
№ 16	Apr. 286-287
Прасіць Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь ва ўказаны тэрмш падаваць ім аналагічную інфармацыю.
4.	Рэкамепдаваць Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь у месячны тэрмін распрацаваць парадак:
стварэння, рэгістрацыі і дзейнасці за мяжой банкаў з удзелам беларускага капіталу, філіялаў (прадстаўніцтваў) беларускіх
ажыццяўлення за мяжой аперацый з каштоўнымі паперамі бе-ларускімі суб’ектамі гаспадарання;
рэгулявання дзейнасці за мяжой філіялаў беларускіх камер-цыйных банкаў і прадстаўлення справаздачнасці банкаў з удзелам беларускага капіталу.
5.	У месячны тэрмін:
Дзяржаўнаму камітэту па знешніх эканамічных сувязях распрацаваць парадак рэгістрацыі замежных прадпрыемстваў, а Дзяржаўнаму страхавому нагляду пры Савеце Міністраў Рэспуб-л™ БелаРУсь — рэгістрацыі замежных страхавых прадпрыемст-ваў і ўдзелу ў іх юрыдычных асоб рэспублікі;