Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №16 (52)
Міністэрству фінансаў устанавіць склад, перыядычнасць і формы справаздачнасці беларускіх суб’ектаў гаспадарання, якія ствары.іі замежныя прадпрыемствы або набылі ўласнасць за мяжой, а таксама па ўзгадненню з Нацыянальным банкам Рэспублі-кі Беларусь — склад і формы справаздачнасці па аперацыях з каштоунымі паперамі.
Нам. Старшыні Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь М. Мясніковіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 29 мая 1992 г. № 325
237 Пытанні, звязаныя з выпускам у абарачэнне імянных пры-ватызацыиных чэкаў «Жыллё*
У сувязі 3 увядзеннем у дзеянне з 1 ліпеня 1992 г. Закона «Аб прыватызацыі жыллёвага фонду ў Рэспубліцы Беларусь» Савет Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць да ведама, што ў адпаведнасці з артикулам 11 ука-занага Закона права грамадзян Рэспублікі Беларусь на грашовую
23
№ 16
Арт. 287
жыллёвую квоту сведчыцца дакументам у выглядзе імянной чэка-вай кніжкі, якая выдаецйа ўстановамі Ашчаднага банка на падста-ве рашэнняў выканкомаў раённых, гарадскіх, раённых у гарадах Саветаў народных дэпутатаў.
2. Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі з.удзелам Ашчаднага банка, Міністэрства фінансаў, Камітэта па кіраванню дзяржаўнай маёмасшо пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Галоўнага ўпраўлення па вытворчасці дзяржаўных знакаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь да 20 чэрвеня 1992 г. забяспе-чыць зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку ўзору імяннога пры-ватызацыйнага чэка «Жыллё», а таксама распрацаваць і зацвер-дзіць Умовы выпуску і абарачэння імянных прыватызацыйных чэ-каў «Жыллё» і Палажэнне аб парадку выдачы іх насельніцтву.
3. Галоўнаму ўпраўленню па вытворчасці дзяржаўных знакаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь з 1 ліпеня бягучага года забяспечыць выраб па заказу Міністэрства жьіллева-камуналь-най гаспадаркі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жылле».
Міністэрству рэсурсаў выдзеліць Галоўнаму ўпраўленню па вы-творчасці дзяржаўных знакаў пры Савеце Міністраў, Рэспублікі Беларусь (згодна з яго заяўкай) неабходныя для гэтай мэты матэ--рыяльна-тэхнічныя рэсурсы.
Прасіць Нацыянальны банк арганізаваць дастаўку ўказаных чэ-жаў ва ўстановы Ашчаднага банка.
'4 . Устанавіць, што работы на вырабу, дастаўцы і выдачы ўста-новамі Ашчаднага банка імянных прыватызацыйных чэкау «Жыл-лё» аплачваюцца грамадзянамі па тарыфах, якія зацвярджаюцца Ашчадным банкам і Міністэрствам жыллёва-камунальнан гаспа-даркі па ўзгадненню з Міністэрствам фінансаў.
5 Міністэрству фінансаў з удзелам Міністэрства жыллёва-каму-нальнай гаспадаркі, аблвыканкомаў і Мінскага гарвыканкома вы-значыць крыніцы фінансавання затрат па вырабу імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» і дастаўцы іх ва ўстановы Ашчаднага ’ОаНКЗ. , . • * д • •
Дзяржаўнаму камітэту па знешніх эканамічных сувязях і Міні-■стэрству фінансаў разгледзець пытанне аб выдзяленні Галоунаму ўпраўленню па вытворчасці дзяржаўных знакаў пры Савеце Міні-<траў Рэспублікі Беларусь валютных сродкаў на набыцце нумара-тара і лініі для ўпакоўкі імянных прыватызацыйных чэкау.
Нам. Старшыні Савета Міні.страў Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
М. Каўко
№ 16 Apr. 288-289
ПАСТАНОВА CABETA МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 1 чэрвеня 1992 г. № 326
288 Аб утварэнні Камітэта па справах моладзі пры Савеце Міні-страў Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 1992 г. «Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб агульных пачатках дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Утварыць Камітэт па справах моладзі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
. Даручыць кіраўніцтву Камітэта па справах моладзі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Дзяржэканомпла-нам, Міністэрствам фінансаў і Дзяржаўным камітэтам па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва ў месячны тэрмін унесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб структуры, колькасці і фондзе аплаты працы работнікаў яго цэнтральнага апарату, а так-сама праект палажэння аб Камітэце.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 1 чэрвеня 1992 г. № 327
289 Аб складзе калегіі Міністэрства абароны і ваенных саветах армій
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзіць калегію Міністэрства абароны ў складзе П. П. Казлоўскага (старшыня), А. А. Зуева, В. М. Ісайчанкава, М. Р. Кендзюхова, А. I. Кастэнкі, М. Я. Мажукіна, А. Д. Пуцінцава, С. В. Сядова, А. А. Сікоры, А. I. Тушынскага, П. Р. Чавуса, М. П. Чуркіна, В. Г. Якушава.
2. Згадзіцца з прапановамі Міністэрства абароны аб захаванні да зацвярджэння новай структуры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ваенных саветаў армій, якія дзейнічалі раней, а таксама аб утварэнні ваеннага савета ў войсках проціпаветранай абароны.
25
Арт. 289-290
№ 16
Міністэрству абароны зацвердзіць колькасць і персанальны склад указаных ваенных саветаў.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 1 чэрвеня 1992 г. № 328
2Q0 Аб зацвярджэнні пераліку тэрыторый (населеных пунктаў в іншых аб’ектаў), якія адносяцца да зон радыеактыўнага забруджвання
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяль-най абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарно-быльскай АЭС» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь паста-н а ў л я е:
1. Запвердзіць прадстаўлены Галоўным упраўленнем па гідра-метэаралогіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэр-ствам аховы здароўя пералік тэрыторый (населеных пунктаў і ін-шых аб’ектаў), якія адносяцца да зон радыеактыўнага забруджвання (прыкладаецца) *.
2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Савета Міністраў БССР ад 9 красавіка 1991 г. № 133 (ЗП БССР, 1991 г., № 13—14, арт. 121; № 22, арт. 266).
3. Дадзеная пастанова ўводзіцца ў дзеянне з 1 мая 1992 г.
Нам. Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
М. Каўко
* Не прыводзіцца. Пералік тэрыторый (населеных пунктаў і іншых аб’ектаў), якія адносяцца да зон радыеактыўнага забруджвання, маецца ў міністэрствах і ведамствах, выканкомах мясцовых Саветаў народных дэпутатаў.
26
№ 16 Арт. 291
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 2 чэрвеня 1992 г. № 330
291 Аб змяненні і прызнанні страціўшымі сілу рашэнняў Савета Міністраў БССР у сувязі з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь»
У сувязі з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
1. У абзацы пятым пункта 2 і пункце 5.7 Палажэння аб аддзе-ле сацыяльнага забеспячэння выканаўчага камітэта абласнога (Мінскага гарадскога) Савета народных дэпутатаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў БССР ад 20 верасня 1983 г. № 299 (33 БССР, 1983 г., № 28, арт. 474), выключыць словы: «інвалі-даў і».
2. У Палажэнні аб аддзеле сацыяльнага забеспячэння выканаў-чага камітэта раённага Савета народных дэпутатаў, зацверджаным пастановаіі Завета Міністраў БССР ад 30 студзеня 1986 г. № 35 (33 БССР, 1986 г., № 5, арт. 79):
2.1. у абзацы пятым пункта 2 выключыць словы: «інвалідаў і»;
2.2. абзац дзевяты пункта 2 прызнаць страціўшым сілу;
2.3. у пункце 5.10 выключыць словы: «выдае непрацуючым гра-мадзянам накіраванні на агляд ва ўрачэбна-працоўнай экспертнай камісіі»;
2-4. у пункце 5.11 словы: «інвалідаў, пенсіянераў і асоб, якія ажыццяўляюць догляд інвалідаў» замяніць словам «пенсіянераў», а таксами выключыць словы: «кантралюе ўмовы працы інвалідаў і правя,рае правільнасць выкарыстання іх на рабоце».
3. У Палажэнні аб аддзеле сацыяльнага забеспячэння выканаў-чага камітэта гарадскога, раённага ў горадзе Савета народных дэпутатаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў БССР ад 30 студзеня 1986 г. № 35 (33 БССР, 1986 г., № 5, арт. 79):
3.1. у абзацы пятым пункта 2 выключыць словы: «інвалідаў і»;
3.2. абзац восьмы пункта 2 прызнаць страціўшым сілу;
3-3. у пункце 5.9 выключыць словы: «выдае непрацуючым гра-мадзянам накіраванні на агляд ва ўрачэбна-працоўнай экспертнай каміс.іі»;
3.4. . у пункце 5.10 словы: «інвалідаў, пенсіянераў і асоб, якія ажыццяўляюць догляд інвалідаў» замяніць словам «пенсіянераў», а таксами выключыць словы: «кантралюе ўмовы працы інвалідаў і правярае правільнасць выкарыстання іх на рабоце ў адпаведнасці з рэкамецдацыямі ўрачэбна-працоўнай экспертнай камісіі».
27
Арт. 291-292
№16
4. Прызнаць страціўшымі сілу:
пастанову Савета Міністраў БССР ад 23 сакавіка 1954 г. № 223 «Аб наданні' інвалідам-сляпым права бясплатнага праезду ўнутры-гарадскім транспартам»;
пастанову Савета Міністраў БССР ад 22 кастрычніка 1959 г. № 674 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Беларускім таварыстве сляпых» (33 БССР, 1959 г., № 14, арт. 233);
пастанову Савета Міністраў БССР ад 29 чэрвеня 1960 г. № 376 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Беларускім таварыстве глухіх» (33 БССР, 1960 г., № 17, арт. 134);
распараджэнне Савета Міністраў БССР ад 16 лютага 1968 г. № 139р;
дадатак да пастановы Савета Міністраў БССР ад 8 красавіка 1969 г. № 136 «Аб ільготах на праезд у аўтобусах міжгародніх зно-сін пасажыраў асобных катэгорый» (33 БССР, 1969 г., № 12, арт. 217), акрамя апошняга абзаца;
абзац другі пункта И пастановы Савета Міністраў БССР ад 15 мая 1990 г. № 121 «Аб першачарговых мерах па паляпшэнню са-цыяльнага абслугоўвання інвалідаў» (33 БССР, 1990 г., № 15, арт. 238).
Абзацы другі, пяты і шосты дадзенага пункта ўступаюць у сілу з 1 ліпеня 1992 г.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Кауко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 2 чэрвеня 1992 г. № 331
292 Аб пераўтварэнні аддзела знешніх сувязей ва ўпраўленне знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Кіраў-ніцтва Справам! Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь