Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №17 (53)

Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №17 (53)

52.03 МБ
Старшыня Савета Міністраў	<
Рэспублікі Беларусь	В. Кеоіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	М. Каўко
ЗАЦВЕР ДЖАНЫ
пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 9 чэрвеня
<	1992 г. № 347	.^»
П Е Р А Л I К
страціўшых сілу пастаноў
Савета Міністраў БССР	4
1.	Пастанова Савета Міністраў БССР ад 21 лістапада 1979 г. № 350 «Аб недахопах у арганізацыі бухгалтарскага ўліку ў аб’-яднаннях і на прадпрыемствах Міністэрства мясцовай прамысло-васці БССР».
2.	Пастанова Савета Міністраў БССР ад 30 лістапада 1979 г. № 356 «Аб парадку і тэрмінах прадстаўлення, разгляду і зацвяр-джэння бухгалтарскіх справаздач і балансаў па аб’яднаннях, прадпрыемствах і арганізацыях мясцовага падпарадкавання» (33 БССР, 1980 г„ № 3, арт. 68).
3.	Пастанова Савета Міністраў БССР ад 29 лютага 1980 г.' № 91 «Аб мерах па ўдасканальванню арганізацыі бухгалтарскага ўліку і павышэнні яго ролі ў рацыянальным і эканомным выкары-станні матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў» (33 БССР. 1980 г„ № 8, арт. 208).
4.	Пастанова Савета Міністраў БССР ад 29 мая 1985 г. № 173 «Аб дадатковых мерах па ўдасканальванню бухгалтарскага ўліку ў галінах народнай гаспадаркі рэспублікі» (33 БССР, 1985 г., № 35, арт. 522), акрамя пункта 7.
5.	Пастанова Савета Міністраў БССР ад 12 чэрвеня 1985 г. № 181 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў БССР ад 30 лістапада 1979 г. № 356» (33 БССР, 1985 г., № 35, арт. 523).
13
Apr. 304—305 № 17
6.	Настанова Савета Міністраў БССР ад 13 красавіка 1987 г.. № 131 «Аб нездавальняючым выкананні асобнымі міністэрствамі і ведамствамі БССР рашэнняў Партыі і Урада па лаляпшэнню ўлікг і справаздачнасці».
7.	Пастанова Савета Міністраў БССР ад 13 сакавіка 1990 г. № 51 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў БССР ад 30 лістапада 1979 г. № 356» (33 БССР, 1990 г„ № 11, арт. 165).
8.	Пункт 2 Змяненняў, якія ўносяцца ў рашэнні Савета Міні-страў БССР па пытаниях падаткаабкладання, зацверджаных па-становай Савета Міністраў БССР ад 26 лістапада 1990 г. № 292.
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 9 чэрвеня 1992 г. № 348
305 А® парадку заключэння, выканання і дэнансацыі міжнарод-ных дагавораў Рэспублікі Беларусь міжведамаснага харак-тару
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб парадку заключэння, выканання і дэнансацыі міжнародных дагавораў Рэс-публікі Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь паста-н а ў л я е:
1.	Зацвердзіць прыкладзены Парадак заключэння, выканання і дэнансацыі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь міжве-дамаснага характару.
2.	Ускласці агульны нагляд за выкананнем міжнародных дага-вораў Рэспублікі Беларусь міжведамаснага характару на Міністэр-ства замежных спраў.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь	В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета	""1
Міністраў Рэспублікі Беларусь	М. Каўко .
14
№ 17
Арт. 305
ЗЛЦВЕРДЖАНЫ
пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 9 чэр-веня 1992 г. № 348
П А Р А Д А К
заключэння, выканання і дэнансацыі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь міжведамаснага характару
1.	Міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь міжведамаснага характару заключаюцца міністэрствамі, дзяржаўнымі камітэтамі і ведамствамі рэспублікі, у кампетэнцыю якіх уваходзяць пытанні, што рэгулююцца дагаворамі, з адпаведнымі дзяржаўнымі органамі замежных дзяржаў і з міжнароднымі арганізацыямі.
2.	Прапановы аб заключэнні міжнародных дагавораў Рэспуб-лікі Беларусь міжведамаснага характару накіроўваюцца ў Савет Міпістраў міністэрствамі, дзяржаўнымі камітэтамі і ведамствамі рэспублікі сумесна з Міністэрствам замежных спраў або па ўзгад-ненню з ім.
3.	Прапановы аб заключэнні міжнародных дагавораў Рэспублі-кі Беларусь міжведамаснага характару па знешняму гандлю, уклю-чаючы пытанні гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супра-цоўніцтва, накіроўваюцца ў Савет Міністраў міністэрствамі, дзяр-жаўнымі камітэтамі і ведамствамі рэспублікі сумесна або па ўзгад-ненню з Дзяржаўным камітэтам па знешніх эканамічных сувязях. і Міністэрствам замежных спраў.
4.	Прапановы аб заключэнні міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь міжведамаснага характару да іх падачы ў Савет Мініст-раў павінны быць узгоднены з зацікаўленымі мійістэрствамі, дзяр-жаўнымі камітэтамі і ведамствамі.
5.	Рашэнні аб правядзенні перагавораў аб заключэнні міжна-родных дагавораў Рэспублікі Беларусь міжведамаснага характару прымаюцца міністрамі, старшынямі дзяржаўных камітэтаў, кіраў-нікамі ведамстваў рэспублікі, у кампетэнцыю якіх уваходзяць пы-танні, што рэгулююцца такімі дагаворамі, а аб падпісанні гэтых дагавораў — Саветам Міністраў.
6.	Зацвярджэнне (прыняцце) міжнародных дагавораў Рэспуб-лікі Беларусь міжведамаснага характару, калі гэта прадугледж-ваецца ў дагаворах, праводзіцца міністэрствамі, дзяржаўнымі камі-тэтамі і ведамствамі рэспублікі, падпісаўшымі гэтыя дагаворы.
7.	Рашэнні аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да міжнародных дагавораў міжведамаснага характару прымаюцца ў адпаведнасці; з пунктам 2 гэтага Парадку.
15
Арт. 305
№ 17
8.	Міністэрствы, дзяржаўныя камітэты і ведамствы рэспсблікі, у кампетэнцыю якіх уваходзяць пытанні, што рэгулююцца міжнарод-нымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь міжведамаснага характару, забяспечваюць выкананне абавязацельстваў па гэтых дагаворах, а гаксама кантроль за ажыццяўленнем належачых рэспубліцы пра-воў, вынікаючых з гэтых дагавораў, а таксама за выкананнем іншымі ўдзельнікамі дагавораў іх абавязацельстваў.
9.	У выпадку парушэння абавязацельстваў па міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь міжведамаснага характару іншымі яго ўдзельнікамі Міністэрства замежных спраў, міністэрствы, дзяр-жаўныя камітэты і ведамствы рэспублікі, падпісаўшыя гэтыя дага-воры, па ўзгадненню з Міністэрствам замежных спраў, а ў выпад-ках; прадугледжаных пунктам 3 гэтага Парадку, таксама з Дзяр-жаўным камітэтам па знешніх эканамічных сувязях накіроўваюць у Савет Міністраў прапановы аб прыняцці неабходных мер у адпа-веднасці з нормамі міжнароднага права.
У выпадку сур езнага парушэння міжнародных дагавораў Рэс-публікі Беларусь міжведамаснага характару іншымі яго ўдзельні-камі, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных нормамі між-народнага права, такія дагаворы могуць быць спынены ў адпавед-насці з пунктам 12 дадзенага Парадку.
10.	Уступіўшыя ў сілу для Рэспублікі Беларусь міжнародныя дагаворы міжведамаснага характару публікуюцца міністэрствамі, дзяржаўнымі камітэтамі і ведамствамі рэспублікі, падпісаўшымі гэтыя дагаворы, калі няма іншай дагаворанасці бакоў.
11.	Рэгістрацыя міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь міжведамаснага характару, якія будуць прызнаны падлягаючымі рэгістрацыі, ажыццяўляецца міністэрствамі, дзяржаўнымі камітэ-тамі і ведамствамі рэспублікі, падпісаўшымі гэтыя дагаворы, у адпаведных міжнародных арганізацыях згодна з дзеючымі ' ў гэтых арганізацыях правіламі.
12.	Дэнансацыя міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь міжведамаснага характару праводзіцца міністэрствамі, дзяржаўны-мі камітэтамі і ведамствамі рэспублікі, падпісаўшымі гэтыя дагаворы, па ўзгадненню з Міністэрствам замежных спраў, а ў выпадках, прадугледжаных пунктам 3 гэтага Парадку, і з Дзяржаўным камі-іэтам па знешніх эканамічных сувязях, а таксама з дазволу органа, які прыняў рашэнне аб заключэнні дагавора.
J6
№ 17	Apr. 306—307
ПАСТАНОВА CABETA МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 9 чэрвеня 1992 г. № 349
306
Аб назначэнні I. А. Ляха Старшынёй Камітэта па антыма-напольнай палітыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
Назначыць Ляха Івайа Аляксеевіча Старшынёй Камітэта па антыманапольнай палітыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад абавязкаў намесніка Старшыні Камі-тэта па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь	В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 9 чэрвеня 1992 г. № 350
307 Аб структуры і колькасці работнікаў Дзяржэканомплана
У сувязі з развіццём у рэспубліцы рыначных адносін Савет Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Лічыць галоўнымі задачам! Дзяржэканомплана эфектыўнае кіраванне народнай гаспадаркай рэспублікі шляхам шырокага прымянення эканамічных метадаў дзяржаўнага рэгулявання эка-номікі, паглыбленне карэннай эканамічнай рэформы і макраэка-намічнага прагназавання, напаўненне суверэнітэту рэспублікі практычным зместам, пераўтварэнне структуры матэрыяльнай вы-творчасці, развіццё сацыяльнай сферы, фарміраванне рэсурснага і мабілізацыйнага забеспячэння, узаемадзеянне з міжнароднымі эканамічнымі арганізацыямі і адпаведнымі ведамствамі Садруж-насці Незалежных Дзяржаў.
2.	Зацвердзіць структуру Дзяржэканомплана згодна з дадат-кам. Устанавіць колькасць работнікаў цэнтральнага апарату гэта-га Камітэта 315 адзінак (без персаналу па абслугоўванню будын-каў).
17
Арт. 307
№ 17
3.	Прадугледзець у Дзяржэканомплане пасады першага намес-ніка Старшыні, намесніка Старшыні і пяці намеснікаў Старшыні — начальнікаў галоўных упраўленняў.
4.	Прызнаць страціўшан сілу пастанову Савета Лііністраў БССР ад 2 жніў'ня 1990 г. № 189 «Аб структуры, колькасці і ўмо-“ ап‘іаты працы работнікаў Дзяржаўнага'камітэта Беларускай ССР па эканоміцы і планаванню».
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь	В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Діністраў Рэспублікі Беларусь	М. Каўко
Дадатак
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 чэрвеня 1992 г. № 350
СТРУКТУРА
Дзяржэканомплана
Аддзел па рабоце з міжнароднымі эканамічнымі арганізацыямі і структурам! СНД
Галоўнае ўпраўленне агульнаэканамічных праблем і прагна-.завання
Зводны аддзел эканамічнага рэгулявання
Аддзел прагнозаў і праграм
Аддзел фінансавых і грашова-крэдытных адносін
Аддзел падтрымкі прадпрымальніцтва і рыначных адносін
Аддзел уласнасці і кіраўніцкіх структур
Аддзел па рабоце з камісіямі Вярхоўнага Савета
і інфармацыйнаму забеспячэнню
Аддзел эканоміка-прававых пытанняў
Iалоўнае ўпраўленне развіцця сацыяльнай сферы
Аддзел сацыяльнай абароны насельніцтва